• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫ
    3 ПСТОРЫІУНІЯЦШ
    5
    V Бвшусі
    (да 400-годдзя Брэсцкайуніі)
    4
    о nga
    
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    3 ГІСТОРЫІ ушяцш у ЕбЛАРуеі
    (дл 400-годдзя Брэсцклйуніі)
    Пад рэдакцыяй
    М.В. Біча, доктара гістарычных навук, П.А. Пойкі, кандыдата гістарычных навук
    Мінск НКФ "Экаперспектыва" 1996
    ББК 86.37 (4бел)
    УДК 283/ 289(476) (091)
    Аўтары: С.Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан, У.Шаставец, У.Конан, Л.Іванова, Я.Анішчанка, У.Сосна, А.Самусік, В.Грыгор'ева, У.Навіцкі, А.Філатава
    3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай
    3-11 уніі) /С.Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і інш.; Пад рэд. М.В.Біча і П.А.Лойкі. — Мн.: НКФ "Экаперспектыва", 1996. — 134 с.
    ISBN 985-6102-06-5.
    Разгледжаны вядомыя і малавядомыя праблемы уніяцкай царквы ад узнікнення ідэі саюза ў меках усяленскага хрысціянства да яе рэалізацыі і скасавання: перадумовы уніі, яе падрыхтоўка і заключэнне, узмацненне і распаўсюджанне, крызіс уніяцкай царквы і інш. М ногія раскрытыя пытанні носяць палемічны, дыскусійны характар.
    Для гісторыкаў, навукоўцаў, усіх тых, хто цікавіцца праблемамі гісторыі царквы, у прыватнасці гісторыі Брэсцкай уніі.
    ББК 86.37 (4беп)
    ISBN 985-6102-06-5
    © Капектыў аўтараў
    Прадмова
    400.гадоў, што аддзяляюць нас ад Брэсцкага сабора 1596 г., характарызу-юцца неаслабнай увагай да уніяцкай праблематыкі. Сусветная гістарыяграфіч-ная "уніятыка" вылічваецца на сённяшні дзень многімі сотчямі публікацый, якія шматбакова разглядаюць гэту падзею, што аказала істотны ўплыў на ўвесь далейшы ход усходнееўрапейскай гісторыі.
    На жаль, апошнія два стагоддзі беларуская гістарыяграфія не мае такіх нацыянальных традыцый даследавання уніі, якруская, польская, ці украінская эмігранцкая. Больш таго, рэлігійная, ідэалагічная, нацыянальна-культурная раз'яднанасць беларусаў перашкодзілі фарміраванню адзінага погляду на яе гісторыю. У савецкай Беларусі унійная тэматыка не атрымала ўсебаковага аб'ектыўнага асвятлення. Усялякія спробы яе разгляду па-за пануючай у нас рускацэнтрычнай міфалагемай беларускай гісторыі аб'яўляліся нацыяналіс-тычнымі і праследваліся. У савецкія часы выйшла толькі адна спецыяльная навукова-папулярная праца прапагандысцкага характару, якая не выходзіла за рамкігэтай манапольнай канцэпцыі (Гапановіч В.Ф., Царанкоў Л.А. Учарашні і сённяшні дзеньуніяцкай царквы. Мн., 1985). Таму зразумелы аб'ектыўны рост даследчыцкай цікавасці да праблемы, што ўзнік са зняццем ідэалагічнага лрэса з гістарычнай навукі пасля двух стагоддзяў цкавання уніі спачатку на практыцы, у жыцці, а потым у навуцы.
    Сучасным даследчыкам засталося шматнявырашаных, а таксама заблы-таных папярэдняй гістарыяграфіяй пытанняў гісторыі уніі. Разабрацца ў нека-торых з іх спрабуюць у гэтым зборніку супрацоўнікі Інстытута гісторыі Акадэміі навук рэспублікі, Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны і выкладчыкі Белдзяржуніверсітэта, чые навуковыя інтарэсы прама ці ўскосна звязаны з уніяцкай праблематыкай.
    Вашай увазе прапаноўваецца першы ў беларускай савецкай і постсавец-кай гістарыяграфіі зборнік аоіыкулаў аб Брэсцкай уніі Аўтараў кнігі аб'яд-ноўвае разуменне, з аднаго боку, неардынарнасці, унікальнасці такой з'явы як унія, і, з другога, яе складанасць, супярэчлівасць, а таксама імкненне да ўзважанасці, аб'екгыўнасці, доказнасці, уліку разнастайных крьшіц, пераадо-ленне канфесійнай зададзенасці расійска-савецкай і польскай гістарыяграфій і вялікая павага да мІнулага свайго народа.
    Зборнік пачынаецца з гістарыяграфічнага агляду. Кожны з наступных ар-тыкулаў ахоплівае пэўны перыяд ці сферу дзейнасці уніі, але, узятыя разам, яны даюць уяўленне пра ўсю яе гісторыю — ад узнікнення ідэі саюза ў межах усяленскага хрысціянства праз яе рэалізацыю ў рэгіянальным маштабе да скасавання уніяцкай царквы на Беларусі. Даследчыкі звярнуліся найперш да этапных момантаў гісторыі царкоўна-рэлігійнага аб’яднання: прауніяцкая пазі-цыя Р.Цамблака на Канстанцкім саборы ў 1418 г. (артыкул Т.Казаковай), ідэалагічныя перадумовы уніі (артыкул Ю. Бохана), яе падрыхтоўка і заключэн-не (артыкул У.Шаставец), крызіс уніяцкай царквы 1620 г. (артыкул Л.Івановай), яе арганізацыйнаеўзмацненне і распаўсюджанне пры мітралаліцтве Я. Руцкага (артыкул У.Конана), стан у першай чвэрці XVIII ст. (артыкул У.Пашкевіча), першыя наступы на унію 1773 і 1780 гг. пры Кацярыне II (артыкул Я.Анішчанкі) і яе лёс у канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. (артыкул У.Сосны). Унія разглядаецца ў розных аспектах: рэлігійным, кудьтуралагічным, этнічным, палітычным, ідэалагічным і інш. У артыкуле А.Самусіка асвятляецца спроба стварэння уніяцкай акадэміі; С.Марозава разглядае моўную палітыку і практы-3
    ку уніяцкай царквы на Беларусі. Матэрыялы зборніка абвяргаюць тэорыю культурна-гістарычнай непаўнавартасці уніі, выпрацаваную гістарыяграфіяй 'западнорусснстского" толка.
    Палемічны тон, уласцівы "уніятыцы" з моманту яе зараджэння ў канцы XVI ст. да нашага часу, прысутнічае і ў зборніку. У ім адлюстраваўся дыскусійны характар многіх пытанняў, характэрны для гістарыяграфіі, напрыклад, розна-чытанні ў ліках уніятаў у канцы XVIII— першай палове XIX ст. Тым не менш, зацікаўлены чытач знойдзе тут новы ракурс старых праблем, а таксама мала-вядомыя і зусім невядомыя раней нюансы гісторыі Брэсцкай уніі.
    Святлана Марозава
    Гродзенскі дзяржаўны універсітэт
    БРЭСЦКАЯ УНІЯ Ў НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ (Гістарыяграфія праблемы)
    Цікавасць да царкоўнага новатвора 1596 г. мае ўжо 400-гадовую традыцыю. Стаўшы ад свайго пачатку прадметам раздораў, ён і па сённяшні дзень выклікае спрэчкі па розных аспектах: філасофскіх, тэалагічных, культуралагічных, палітычных, ідэалагічных і ўласна гіста-рычных. За тыя стагоддзі, што прайшлі пасля Брэсцкага сабора, вакол "унійнага" пытання назапасілася значная літаратура. Ватыканскія ву-чоныя рупяцца цяпер над звядзеннем яе ў бібліяграфічны зборнік. Праца іх чакае быць шматтомнай.
    Пстарыяграфія уніі налічвае сёння сотні кніг і артыкулаў, вялікіх і кароткіх, самастойных і кампілятыўных, сур'ёзных і дылетанцкіх, аб’ек-тыўных і прадузятых, айчынных і замежных, якія з розных бакоў, у розных аспектах і планах трактуюць царкоўны саюз. Ацэнка ўплыву, ролі вынікаў брэсцкіх падзей 1596 г. у нацыянальна-культурным развіцці Беларусі і Украіны ў гэтых працах вар’іруецца ад непамернага ўзвялічвання да цалкам нігілістычнага стаўлення. Розніца поглядаў даследчыкаў на гэты важны факт усходнееўрапейскай гісторыі адлю-строўвае іх грамадскія, палітычныя, рэлігійныя, нацыянальныя сімпа-тыі і антыпатыі, тлумачыцца багаццем і разнароднасцю крыніц, што дазваляе адным вышукваць і вылучаць адно і абмінаць другое, і наад-варог.
    Першыя старонкі гісторыі уніі пісаліся адначасова з яе ўзнікненнем. Як прыхільнікі, так і апаненты ўзяліся за пяро, каб бараніць або рушыць яе. Пытанні мовы, адукацыі, навукі, культурных традыцый, нацыяналь-нага гонару, якія востра паўсталі ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў царкоўным жыцці, яны разглядалі скрозь прызму тагачасных рэлігійных канфліктаў. У сваіх творах уніяцкія лідары, гісторыкі і пісьменнікі канца XVI—XVIII ст. I. Пацэй, I. Кунцэвіч, Я. Руцкі, Л. Крэўза, I. Марахоўскі, А. Сялява, Я. Суша, Л. Кішка, I. Кульчынскі і іншыя — усе выхадцы з Беларусі ці Украіны — трактавалі брэсцкую згоду як кардынальную рэформу заняпаўшага праваслаўя, закліканую абудзіць духоўнае жыццё беларуска-ўкраінскага грамадства, вывесці яго са стану "невуц-тва” і далучыць да дасягненняў заходнееўрапейскай кулыуры і навукі, зменшыць варожасць да "лацінства". Культурная канцэпцыя ідэолагаў уніяцтва грунтавалася на тэзе аб перавазе культуры каталіцкага свету і няздольнасці Візантыі, спадкаемцы высокай культуры антычнай Грэ-цыі —аказаць усходнеславянскім народам дапамогу ў барацьбе з ра-дыкальнымі рэфармацыйнымі плынямі, з абноўленым каталіцызмам, 5
    ва ўзвышэнні і развіцці духоўнасці і культуры. Яна прадугледжвала стварэнне сваёй сістэмы асветы, актыўную прапаведніцкую, літаратур-на-публіцыстычную дзейнасць, арганізацыю кнігадрукавання, падрых-тоўку ўласнай інтэлектуальнай эліты, выкарыстанне нацыянальнай мовы ў набажэнскай практыцы. Пераарыентоўваючы духоўна-рэлігій-нае і культурнае жыццё беларуска-ўкраінскага рэгіёна на захад, мясцо-выя уніяцкія дзеячы стаялі за захаванне нацыянальна-кулыурнай са-мабытнасці краю.
    Зусім інакш ацанілі Брэсцкую унію яе сучаснікі — апалагеты пра-васлаўя. I. Вішанскі, С. Зізаній, М. Сматрыцкі, Л. Карповіч, Л. Дрэвінскі, А. Філіповіч, П. Магіла, Ш. Гізэль і іншыя ўсяляк дыскрэдытоўвалі яе ў сваіх працах, крытыкавалі ўсе яе новаўвядзенні, абвінавачвалі ў адмо-ве ад кулыурна-рэлігійнай спадчыны продкаў, паганьбаванні нацыя-нальнага гонару. Кожны бок прэтэндаваў на ролю выразніка нацыя-нальна-культурных інтарэсаў сваіх народаў. Палемічны тон захаваўся ў літаратуры пра унію і да нашага часу.
    Уласна кажучы, з твораў пералічаных гісторыкаў і пісьменнікаў, як абаронцаў, так і праціўнікаў царкоўна-рэлігійнай рэформы 1596 г., пачынаецца беларуская і ўкраінская "уніятыка", а, як сцвярджаюць даследчыкі культурна-асветніцкай дзейнасці базыльян I. Кійка і С. Лукань, з гэтых уніятаў пачынаецца сапраўдная ўкраінская навуковая гістарыяграфія з умелым выкарыстаннем архіўнага матэрыялу і яго крытычнай праверкай, якая напрацавала манаграфіі еўрапейскага ўзроўню (напрыклад, гістарычныя працы Я. Сушы1). Вучонага-базы-льяніна Ігната Кульчынскага маскоўскі вучоны называе першым дас-ледчыкам беларускіх старажытнасцяў2. М.М.Улашчык звярнуў увагу, што летапіс г. Віцебска выйшаў з-пад пяра летапісца-уніята Стэфана Аверкі3. Думаецца, будзе справядлівым распаўсюдзіць выснову I. Кійкі і С. Луканя і на беларускую гістарыяграфію.
    Вялікую цікавасць, з аднаго боку, а з другога, варожасць да уніі праяўлялі ў XVII—XVIIIct. дзяржаўна-палітычныя і царкоўныя дзеячы Рассіі. 3 60-х гадоў XVIII ст. тут сталі з’яўляцца палітычныя і навуковыя працы, якія адлюстроўвалі ўрадавы погляд на яе і ўтрымлівалі парады на прадмет выкарыстанння уніяцкага пытання для пашырэння на тэ-рыторыі Рэчы Паспалітай расійскага ўплыву: "Обьясненне кмевопе-черского монаха Феофана Леонтовмча о пользе от заіцнты Росснею православных, жмвуідмх в Польше" (1762 г.)4, "Запнска архмепмскопа Евгення Булгармса о лучшем способе возсоеднненмя унматов с право-славною церковню" (1793 г., выдадзена ў Санкт-Пецярбургу ў 1887 г.) і ўрэшце напісаная ў 1795 г. па асабістаму загаду Кацярыны П праца Н. Бантыш-Каменскага "Нстормческое мзвестме о вознмкшей в Польше унмм". Унія паказана ім як гісторыя 200-гадовага гвалту і здзекаў над праваслаўнымі беларусамі і ўкраінцамі. Пытанням кулыуры не знайш-лося месца на старонках тэндэнцыйнай працы стацкага саветніка Бан-6