З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
тыш-Каменскага, роўна як і ў кнігах большасці расійскіх гісторыкаў XIX ст.
У першай трэці XIX ст. беларускія прафесары Віленскага універсі-тэта Ігнат Даніловіч, Міхаіл Баброўскі, Язэп Ярашэвіч звязвалі з уніяй, з захаванымі ў ёй старымі звычаямі і абрадамі гістарычную I нацыя-нальную асобнасць нашага краю. Аднак пасля Бантыш-Каменскага 50 гадоў ніхто не займаўся спецыяльным даследаваннем уніі. Доўгае маўчанне гісторыкаў тлумачыцца заблытанасцю прадмета, недахопам Даступнай літаратуры і крыніц, атаксама, відаць, забаронай публічнага абмеркавання пытання ў сувязі з узятым урадам курсам на рэфарма-ванне уніі і звужэнне сферы яе ўплыву.
Дакладную характарыстыку кулыурна-рэлігійным працэсам на Бе-ларусі таго часу даў А. Цвікевіч. Па яго словах, у гэты час ішла барацьба дзвюх плыняў: старауніяцкай, якая трымалася карэнняў беларушчы-ны, шанавала яе і звязвала з польскай культурай, і новай, якая бачыла сваю будучыню ў сувязі з усемагутнай усходняй суседкай. Спроба часткі духавенства зрабіць сваю веру незалежнай ад каталіцызму і на уніяцкай рэлігійнай самастойнасці падняць да жыцця заняпалую стара-беларускую культуру, абапершыся пры гэтым на Маскву, закончылася трагічна для уніяцтва: замест дапамогі Мікалай I сапхнуў уніяцтва на рэйкі праваслаўя. У сярэдзіне XIX т. гістарыяграфія уніі папоўнілася мемуарамі здрадзіўшых ёй епіскапаў Васіля Лужынскага, Іосіфа Ся-машкі, Антонія Зубко5. Апраўдваючы скасаванне уніі з пазіцый дзяр-жаўных інтарэсаў Расіі, яны адзначалі, што 1596-ты і асабліва 1720-ты год (Замойскі сабор) далі такі накірунак рэлігійнага і культурнага раз-віцця Беларусі, які павёў яе па шляху, што разышоўся са шляхам рускай народнасці.
Другая палова XIX — пачатак XX ст. — найбольш плённы перыяд даследавання уніяцкай праблематыкі гісторыкамі Расійскай імперыі, для якіх мінулае Беларусі стала аб’ектам пільнай увагі. У Маскве, Вільні, Кіеве, Санкт-Пецярбургу выйшла вялікая колькасць даследа-ванняў. На большасці з іх ляжыць пячатка "западно-руссмзма" — плыні грамадскай думкі Беларусі, якая бярэ пачатак ад праваслаўнага і уніяцкага духавенства, што ў сваёй барацьбе з польска-каталіцкім уплывам у XVIII ст. пачало арыентавацца на Расію. Хросным бацькам "западно-русснзма" стаў епіскап літоўскі I. Сямашка, а ідэолагам — прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі Міхаіл Каяловіч.
Праца над гісторыяй уніі стала справай усяго жыцця Каяловіча. Яго двухтомная "Лнтовская церковная унмя" (Спб., 1859—1861) па багаццю гістарычнага матэрыялу і распрацоўцы архіўных крыніц з’яўляецца адной з лепшых у сваім родзе. Заслуга аўтара ў тым, што акрамя стварэння першага, заўсёды найбольш складанага, выкладу гісторыі уніі, ён увёў у навуковы зварот палемічную літаратуру канца XVI — пачатку XVII ст. вялікую колькасць фактаў. Лёс уніі ўяўляўся даслед-7
чыку лёсам усёй Заходняй Расіі. Ён быў перакананы, што збавенне нашага краю не на захадзе, а на ўсходзе, не ў саюзе з лацінскай Польшчай, а ў саюзе з адзінавернай Масквой, бо кожная старонка з псторыі уніі давала яму бліскучыя прыклады смерці Беларусі пад панаваннем Польшчы. Хаця Каяловіч прызнае, што на працягу вякоў Беларусь жыла сваім асобным жыццём і стварыла свае самастойныя шляхі культурнага і палітычнага развіцця, але робіць гэта з той мэтай, каб паказаўшы пэўную значнасць Беларусі, атаясаміць яе з Расіяй6.
Услед за Каяловічам "западно-руссы" К. Гаворскі, I. Чыстовіч, Ю. Крачкоўскі, П.Жуковіч, I. Малышэўскі, П. Бранцаў, А. Пятроў, П. Бац'юш-каў, А. Сапуноў, М. Кіпрыяновіч, А. Шчарбіцкі, Г. Шчавельскі, С. Рункевіч пачалі сцвярджаць. што, знаходзячыся паміж дзвюма больш моцнымі культурамі^— рускайі польскай, Беларусь занадта "слабая" для сваёй культурнай самастойнасці. "Растраціўшы свае сілы" ў мінулым, яна няздольна захаваць уласны нацыянальна-культурны твар, а, будучы блізкай да Расіі, не ў стане выпрацаваць нешта незалежнае ад яе7.
_Як дарэвалюцыйныя расійскія, так і польскія гісторыкі XIX — пер-шай трэці XX ст. глядзелі на унію з пункту гледжанкя інтарэсаў сваіх дзяржаў, сваёй "ускраіннай" ці "крэсовай" імперыялістычнай палітыкі. Першыя прыніжалі, абыходзілі маўчаннем ці падавалі ў негатыўным святле яе ролю ў развіцці беларускай культуры, другія далі ёй супраць-леглую расійскай гістарыяграфіі ацэнку. У працах В. Хаткоўскага, Э. Лікоўскага, Э. Старчэўскага, А. Халецкага уніяцкая царква разглядаец-ца як пасрэдніца цывілізацыі паміж Усходам і Захадам, як пераносчыца больш перадавой заходнееўрапейскай культуры ва ўсходнеславянскі свет. У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася ў Польшчы ў канцы 20 — пачатку 30-х гадоў^ адносна новых форм распаўсюджвання уніі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, у польскай гістары-яграфіі намеціліся дзве тэндэнцыі: абарона уніі і яе адмаўленне.
Так, канцэпцыя Э. Старчэўскага зыходзіць з прызнання ніжэйшасці ўсходнеславянскай культуры за польскую. Уплыў заходнееўрапейскай цывілізацыі, які ішоў праз Польшчу, на беларускія землі быў уск-ладнёны з-за рэлігійнай розніцы. Унія знішчыла гэту перашкоду. Аднак, як піша даследчык, удзячны уніі мы быць не можам, бо яна, пераўтварыўшыся ў спецыфічную "русінскую рэлігію", вывеўшы з ле-таргічнага сну ўсходні абрад, стала канкурэнткай каталіцкай царквы, убілася клінам паміж Польшчай і Руссю і тое, што павінна была аб’яд-наць, надоўга раздзяліла. Яна дасягнула толькі аднаго — аддаліла ад украінскага і беларускага кародаў шляхту, якая цуралася уніі, пера-ходзіла ў каталіцтва і апалячвалася, збядняючы іх, такім чынам, нацы-янальна і культурна. Больш таго, збліжэнне праз унію Польшчы з Усходам бясконца паніжала нашу (польскую — С.М.) культуру ў XVII ст. і адрывала нас ад заходняй цывілізацыі. "Што было б, калі б мы прасунуліся яшчэ далей на ўсход?" — задае рытарычнае пытанне
аўтар. Менавіта унія, на яго думку, зрабіла русінскі (беларуска-ўкраінскі) арганізм такім непадобным у нацыянальных, кулыурных і грамадскіх адносінах да палякаў, што гэта рознасць перашкаджала сужыццю двух народаў, так блізка злучаных паміж сабой гістарычна і тэрытарыяльна8. У святле падобных разважанняў польскіх гісторыкаў не успрымаецца такім непахісным "класічнае" палажэнне расійскай дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі аб уніі як спосабе акаталі-чвання і апалячвання беларусаў і ўкраінцаў.
Аскар Халецкі ў сваю чаргу сцвярджае, што ўжо праз некалькі гадоў пасля сабора 1596 г. большасць русінскага грамадства пад кіраўніцтвам яго найбольш царкоўных лідараў жылс ў сяброўскіх кан-тактах з заходняй кулыурай9.
Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай нацыянальнай гістарыяграфіі другой паловы XIX — першай трэці XX ст. У. Антановіч, М. Грушэўскі, А. Савіч, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі і іншыя ў сваёй трактоўцы Брэсцкай уніі зыходзілі з таго, што кулыурна-гістарычныя лрацэсы на беларуска-ўкраінскіх землях працякалі ада-соблена ад аналагічных працэсаў у Расіі і Польшчы. У поглядах на царкоўнае аб’яднанне Доўнар-Запольскага, Ластоўскага, Ігнатоўскага праявілася пэўная супярэчлівасць і эвалюцыя ад абвяшчэння уніі срод-кам знішчэння беларусаў як нацыі да прызнання яе своеасаблівай формай нацыянальнай беларускай царквы. 3 аднаго боку, Доўнар-За-польскі, напрыклад, негатыўна ацэньвае культурныя вынікі ўвядзення уніі, што ўяўлялася замахам на нацыянальную самабытнасць народа, які ўвесь свой культурны патэнцыял аддаў на рэлігійную і нацыяналь-ную барацьбу. Але, з другога боку, вучоны прызнае, што яна стала "людскім сумленнем"; нават, прыняўшы яе, гараджане і сяляне заха-валі сваю нацыянальнасць10. Сваім асуджэннем ліквідацыі уніяцтва ў 1839 г. гісторыкі беларускай нацыянальнай школы разышліся з ''запад-но-русснстамн", якія ўхвалялі гэта мерапрыемства царызму. Па на-зіраннях В. Ластоўскага, спачатку унія выступіла пад знакам адраджэн-ня царквы і беларускай народнасці, але з-за залішняй апекі над ёй каталіцкай царквы, чым далей, тым больш выпускала ніці кіраўніцтва "рускай" справай на карысць праваслаўя. He змогшы ўтрымаць у сваіх руках кіраўніцтва адраджэннем грамадства, яна, тым не менш, у самым сваім пачатку мела перад ім вялікія заслугі, паколькі была прычынай абуджэння дрэмлючых сіл у народзе11. Такая ацэнка ў многім супадае з пазіцыяй украінскіх даследчыкаў гэтага часу, якія разглядалі падзею 1596 г. як спробу культурна-нацыянальнага адраджэння беларуска-ўкраінскага (М. Грушэўскі)12, як "фермент" духоўнага жыцця народаў (I. Франко)13.
Высока ацанілі ролю уніі ў захаванні кулыурна-нацыянальнай са-мабытнасці Беларусі А. Цвікевіч і А. Станкевіч. "У вуніі захоўвалася стыхія беларушчыны, —пісаў першы, — і ... інтэлігентныя вуніяцкія 9
сем’і былі носьбітамі ідэі беларускай самабытнасці. На грунце вуніі, як асаблівай "мужыцкай веры" беларуская інтэлігенцыя імкнулася збуда-ваць будучыню Беларусі... Але ў вуніі, як гэта дасканала ведалі тыя ж самыя работнікі і вучоныя, была схована для Беларусі вялізная гіста-рычная небясьпека. Вунія з Польшчай — палітычная ў Любліне і царкоўная ў Берасьці — гэта два цяжэйшыя этапы беларускай гісторыі, пачатак дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага заняпаду радзімы. Як было пагадзіць гэтыя дзве процілежнасьці?"14. Адам Станкевіч сцвярд-жаў, што з-за уніі Беларусь шмат страціла, але здабыла значна больш — захавала веру сваіх продкаў на працягу 243-х год і сваю нацыю; унія падняла асвету духавенства і народа, садзейнічала развіццю беларус-кай народнай літаратуры і стала адзінай апорай беларускай культур-най асобнасці15.
У той жа час ініцыятары новай царкоўнай уніі з Рымам у Заходняй Беларусі вынеслі суровы прысуд уніі гістарычнай, 1596-га года, якая, на іх думку, вырашала культурна-гістарычную нацыянальную задачу — сінтэз дзвюх вялікіх сістэм культуры і светапогляду — заходняй і ўсходняй: "Унія ўнесла ў край замест абяцаных рэформ, аздараўлення царквы і адраджэння нацыянальнага жыцця толькі новыя крыніцы расколу і раздзялення, выклікала глыбокую дэмаралізацыю ў грамад-стве і дэзарганізацыю ў народзе. Царкоўная унія падрывала ля самай асновы той апошні бар’ер, адкрываючы яго для ўплываў і насілля з боку Польскага Рыма"16.
Важкім укладам у распрацоўку разглядаемай праблемы стала праца ўкраінскага гісторыка А. Савіча "Нарнсм з історіі культурннх рух (в на Вкраіні та Білорусі в XVI—XVIII в.", у якой упершыню ва ўсходне-славянскай гістарыяграфіі Брэсцкая унія спецыяльна даследуецца як з'ява кулыуры. Аўтар яе прыйшоў да наступнай высновы. Галоўным пытаннем, што стаяла перад беларуска-ўкраінскім грамадствам у дру-гой палове XVLU ст. было: трымацца нацыянальнай культуры ці падпа-радкавацца польскай? Унія 1596 г. — гэта арыгінальны спосаб выра-шэння данага пытання, свайго роду кампраміс17.