З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
У гэты час склаўся цесны антыуніяцкі саюз, у якім пратэстанты адыгрывалі самую актыўную ролю. Ужо падчас працы Брэсцкага сабо-
31
ру 1596 г. праходзіў альтэрнатыўны сабор, які засядаў у пратэстанцкай бажніцы і у якім удзельнічалі пратэстанты, што выклікала ў далейшым нараканні прыхільнікаў уніі. Так, у пасланні ад З.Х.1596 г. брэсцкаму духавенству І.Пацей скардзіўся, што брэсцкія братчыкі "церков Божмю м напомннаньем нашмм отцовскнм гордят, а некоторые снать на зел-жнвость веры своей н дому Божого молмтвенного, зборы якмсь покутне, способом еретмцкмм в домах свойх чннят, а снать некоторые до ере-тйцкнх божнмц на молмтвы утекаются"62.
Падобныя абвінавачванні змяшчаюцца ў акружной грамаце мітра-паліта М.Рагозы які заяўляў, што альтэрнатыўны сабор праходзіў "в дому таковом, где сходкм геретнческне н казанья блюзнерскне звыклм бывать" і што " в том дому скверном лмторгнсать допуідалн, покутне з геретнкамн сполковалн м з особамн, до собора неналежачммм"63.
Яшчэ больш катэгарычна выказваўся кароль Жыгімонт Illy грамаце за 15.ХІІ.1596 г.:"опустнвшм церков Божйю, з блюзнерцамн нменм Божье-го й веры хрестнянское, з новокреіценцамй Арыянамм м з йншымн еретн-камн сполковалн, й в божнмцы еретнцкой з ннмн пребывалм н намовы м пнсьма якмесь чнннлй... й з людмй чужоземскммй, шпегамм й здрайцамн нашммй обцевалм н до справ тутошнмх в товарншство собе нх бралн"64
Падобны антыуніяцкі хаўрус з пратэстантамі быў абумоўлены шэра-гам прычын. Па-першае, ён быў цалкам натуральны ва ўмовах акгывіза-цыі каталіцтва, наступлення яго як на праваслаўных, так і на пратэстан-таў65. Менавіта абаюдны інтарэс найбольш яскрава выявіўся на з’езде 1599 г. у Вільні, дзе была заключана канфедэрацыя паміж праваслаўнымі і кальвіністамі для барацьбы з католікамі нетолькі грэцкага, але і рымскага абрадаў66. I калі пратэстанты з’яўляліся паслядоўнымі паплечнікамі пра-васлаўных у справе іх супрацьстаяння уніі, то і праваслаўныя неаднара-зова падтрымлівалі пратэстантаў пад час контррэфармацыі, нягледзячы на тое, што з пункту гледжання праваслаўя пратэстанты мусілі ўважацца за яўных ерэтыкоў67. Адным з найбольш яскравых прыкладаў такой падтрымкі з'яўляецца апратэставанне ў 1632 г. праваслаўнымі маніфес-тацыі каталіцкіхчленаў канвакацыйнага сойма аб нераспаўсюджанні праў дысідэнтаў на тыя секты, якія не прызнаюць боскасць Езуса Хрыстуса (арыяне, новахрышчэнцы, сабацісты і г.д.)68.
Немалаважнай прычынай саюза "дызунітаў" з пратэстантамі падаец-ца таксама больш мяккае стаўленне рэфармістаў да праваслаўя ў параўнанні з каталіцтвам, што выявілася ў пераважна антыкаталіцкай скіраванасці пратэстанцкай палемікі69. Гэта было выклікана перш за ўсё тым, што каталіцтва ўяўлялася больш моцным, а таму першачарговым праціўнікам, што трапна заўважыў аўтар "Уніі грэкаў з касцёлам Рымскім" :" ты, яко простак неукмй, не так нм докучаеш, н не так йх кацерскйе блуды облмчаеш, яко Рммляне". Аднак, лрацягвае аўтар, калі б пратэстанты перамаглі католікаў, "певне бы н нам, хотя ся то з нммй братаем м на папежа, м на Рымлянов згажаем, не зборговалн, але рыхлей бы немое 32
быдло (яко нас называют) до оборы своее загналн"70. Больш таго, даволі прыкметныя пратэстанцкія рысы былі ў той час уласцівыя самой правас-лаўнай царкве Рэчы Паспалітай. Украінскі даследчык Я.Д.Ісаевіч сярод гэтых рысаў адзначае наступныя: 1. Крытыка злоўжыванняў духавенства, асабліва вышэйшага; 2. Вьікарыстанне прынцыпу выбарнасці духавенст-ва грамадамі свецкіх людзей і падпарадкавання духоўных асоб гэтым грамадам; 3. Азнаямленне шырокіх колаў міран з Бібліяй і багаслоўскімі творамі ў перакладзе на зразумелую мову, выкарыстанне Бібліі для абгрунтавання сваіх сацыяльных і палітычных патрабаванняў; 4. Тэндэн-цыя да пазбаўлення духавенства арэолу святасці, яго таінства; 5. Склікан-не міран на зборы, якія сучаснікі параўноўвалі са зборамі пратэстантаў; 6. Імкненне да "ачышчэння" рэлігійнага культа ад "забабонных" абрадаў71 ’
Паказальна, што гэтыя рысы і ляжалі ў аснове канфрантацыі паміж іерархіяй і шырокім колам міран; супраць іх якраз і выступалі найбольш актыўна тыя асобы ў царкве, дзякуючы намаганням якіх была заключана унія, падчас рэалізацыі якой атакаваліся больш за ўсё зноў-такі вышэй-названыя пратэстанцкія рысы. У гэтым сэнсе ёсць пэўныя падставы лічыцьуніючасткай распачатай удругой палове XVI ст. контррэфармацыі. He адмаўляючы таго, што імкненне да рэфармавання праваслаўнай царквы было найперш выклікана злоўжываннямі вышэйшага духавенст-ва, што бьіло "казырнай картай" у руках міран, варта адзначыць, што ў часы рэалізацыі уніі яе праціўнікі не заўсёды былі паслядоўнымі ў гэтым пьгганні. Так, напрыклад, львоўскі епіскап Гедэон Балабан, злоўжыванні якога калісьці выклікалі найбольшае абурэнне праваслаўных міран і які быў за гэтыя злоўжыванні асуджаны на саборы 1594 г. да пазбаўлення сана, стаўшы праціўнікам уніі, прымірыўся са сваім спрадвечным ворагам — львоўскім брацтвам і атрымаў прабачэнне, няглядзечы на тое, што ўжо пасля уніі ва Унёўскім манастыры "до всякнх шкод оборонцов монастрыс-кнх прмвел, м прнсягамн н подступкамм м подкупом победмл; еіде ж н нечестне м законопреступленме в том монастыре сотворнл, ннокмнямн побрачнвшнся co свонмн Болобаны в нечестмн жнвет, закон хрнстмян-скмй сквернячм...", пра што пісаў 26. V. 1599 г. мітрапаліт М.Рагоза72. Няліш-не дадаць, што злоўжыванні духавенства пачынаюць пасля 1596 г. пры-цягваць усё большую ўвагу цяпер ужо уніяцкай іерархіі, якая імкнулася выкарыстаць іх для змены няўгоднага духавенства на сваіх стаўленікаў.
Гаворачы пра пратэстанцкія рысы ў праваслаўнай царкве Рэчы Пас-палітай, варта таксама адзначыць, што калі многія з іх узніклі як рэакцыя на царкоўны крызіс і не закраналі асноў праваслаўя, то патрабаванні "ачысткі" рэлігійнага культу межавалі з "ерассю", што, дарэчы, адзначалі сучаснікі. У 1588 г. епіскап Г.Балабан скардзіўся, што львоўскія мяшчане "навукі нейкія новыя, нязвыклыя і закону святому праціўныя" пашыра-юць73.У 1592 г, віленскі пратапоп Іаан Парфяновіч сведчыў, што ў Вільні "свяіценннцы братскме братства церковного новые речн м справы в церков вносят, которых перед тым в церквах Божьнх Впленскнх ннколн 3 Зак. 2719 оо
не бывало", а калі пратапоп зрабіў ім заўвагу, адказалі "нж дей "мы, свяіценннцы братскне, не подрученм под справу вашей мнлостн, отче протопопо! бо мы есмы свяіценнякамн братскнмн н маем старшнх свомх, нх мнлость панов братью... н вмнны нх слухатм, а не кого нншого"74. Таксама і кароль пісаў у 1596 г. мітрапаліту, што "бурмістры, радцы н лавннкм места найюго Вмленьского, стороны закону Греческого, набо-женьства Руского" скардзліся, нібыта " попы казноден братскне, змовмв-шяся н спякнувшмся з некоторымм меіцаны нашммм Внленьскнмн... новые незвыклые речм в церковь прм отправованью набоженьства своего вносят". Аднак найбольш красамоўнай з'яўляецца заява прыхільнікаў львоўскага епіскапа Балабана, зробленая ў 1590 г. з нагоды адмаўлення львоўскімі ж братчыкамі асвячэння хлеба, калачоў і вады: "так сама пачынаюць, як Марцін Лютэр, які таксама пачаў са свянцонай вады, a пасля выраслі вялікія ерасі. Бо і яны ўжо пачалі замахі на іншыя таінствы, кажучы, што і словедзі і прычасця не трэба, хіба што ў цяжкай хваробе пры смерці... Выступалі ўжо і супраць хросту, заяўляючы, што варта хрысціць не ў дзіцячым, а ў трыццацігадовым веку.. ,"75. Трэба дадаць, што імкненне да рэфармавання абраднасці было уласціва не толькі для брацтваў. Нават КАстрожскі сярод умоў магчымай уніі вылучаў у 1593 г. "поправы некоторых речей в церквах нашнх, а звлаіда около вымыслов людскнх"76. Цікава, што некаторыя пратэстанты, дакладней сацыніяне, лічылі Астрожскага апекуном і нават тайным прыхільнікам іх секты77, хаця наўрад ці можна сумнявацца ў тым, што сам князь быў шчыра ўпэўнены ў сваім цвёрдым праваслаўі.
Верагодна, не ў апошнюю чаргу на "пратэстанізацыю" правас-лаўнай царквы Рэчы Паспалітай уплываў брак адукацыі і адукаваных людзей, што прыводзіла да выкарыстання пратэстанцкіх выкладчыкаў і кніг у праваслаўных школах. Падобная практыка выклікала рэзкую крытыку з боку праваслаўных, а затым уніяцкіх іерархаў. Яшчэ у 1593 г. I. Пацей пісаў сімпатызуючаму пратэстанцкай адукацыйнай сістэме Астрожскаму: "а што мн, ваша ммлость, рачмш залецатн порядок нно-верцов: хотя бы был налепшый, колн не на правом фундаменте , все то за сметье стонт... н школы нх, н друкарнн, м множество казнодеев... А так не зазрю я нм того порядку: бо гды бы ся еіде тая трутмзна тым медом не осолоднла, певне бы ото-тые мухн на нее не льнулн"7’. У 1617 г. абаронца уніі Леў Крэўза зазначаў, што "дызуніты", якія папра-каюць уніятаў у выкарыстанні каталіцкай адукацыі, самі ў сваю чаргу "да школы сваёй набываюць містраў з Гданьска, з Караляўца, са збору ў Вільні, і тым даручаюць мілых дзетак сваіх"79.
Натуральна, што "пратэстанізацыя" царквы, асабліва на свецкім узроўні, накладала адітак як на супрацьстаянне міран і іерархіі, так і на харакгар барацьбы супраць рэалізацыі уніі. Найбольш яскрава гэта вы-явілася ў палеміцы. Вышэй ужо адзначалася прыцягненне рэфармацый-ных інтэлектуальных сілаў для палемікі з езуітамі. Аднак у гэты час на 34
першы план выходзіць генерацыя палемістаў, якую прынята лічыць улас-на праваслаўнай, многія з якіх, фактычна, належалі таксама да рэфарма-цыйнай плыні, у прыватнасці да радыкальнага і памяркоўнага рэфарма-цыйна-гуманістычных накірункаў80. М.Сматрыцкі, першапачаткова вядо-мы праціўнік уніі, прыняўшы яе ў далейшым, сцвярджаў, што ўсе тэолагі, што з’явіліся на Русі з часоў заключэння уніі (Зізаній, Філалет, Клерык Астрожскі і нават сам Сматрыцкі — "дызуніт"), былі "ерэтыкамі"81 Нават праваслаўныя даследчыкі уніі мусілі часам прызнаваць, што "рускія ў Літве... часам захапляліся ілжывымі пратэстанцкімі меркаваннямі, не ўсведамляючы, што яны не адпавядаюць праваслаўю"82. Сама палеміка, скіраваная супраць уніі, насіла хутчэй агульна антыкаталіцкі характар: крьпыкаваліся найперш дагматы рымска-каталіцкага касцёла і тэзіс аб верхавенстве папы. Можна меркаваць, што тут знайшла працяг традыцыя антыкаталіцкай скіраванасці рэфармацыйнай публіцыстыкі.
У сувязі з гэтым пэўную цікавасць уяўляе пазіцыя уніяцкага духа-венства па пытаннях дагматыкі. Агульнапрынята, што падчас свайго знаходжання ў Рыме, галоўныя падрыхтоўшчыкі уніі епіскапы I. Пацей і К. Цярлецкі прынялі 23. XII. 1995 г. "рымскую веру, альбо лацінства, з усімі яе вучэннямі і пастановамі, як яны выкладзены не толькі на фларэнційскім, але і на трыдэнтцкім саборах"83. Разам з тым, паколькі папа дазволіў захаваць літургію без змен, сімвал веры, чытаемы ў цэрквах, заставаўся ранейшы84.