З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Ужо ў 1589 г. канстанцінопальскі патрыярх Ерамія пісаў мітрапалііу Рагозе, што "донесена нам ведомость от многмх послух, нж здавна м поньіне прмходяіце по нуждм действ свойх йз стран нашмх Греческкх областей всйх четырех патрмярхов, м з монастырей, ммтрополйты, епм-скопы, архмепйскопы, архммандрйты н прочйй калугеры, вшедшм в пан-ства сйя, корону польскую н велнкое князство лнтовское... в парафню нашу расторганую владностн в действах церковных чйнят, лнторгйсаючн, благославляючм й прочая: шго йм ннякая власть в парафйй нашей чйнмтй не належмт. А про тож, отныне й по все часы напотомные, хочем метм й прнказуем тебе, новоосвяіценному ммтрополнту кмевскому й всеа Русн... Мйханлу, абы есн в парафнн своей, похотят лн лнторгмсатй, нлй нные действа духовные справоватй... не допуіцал н того боронмл; а который бы ся хотел протйвмтй сему пмсаныо нашему, того отлучаю через твою святыню..."38. Аднак духоўныя асобы з Усходу н надалей працягвалі наведваць Рэч Паспалітую. Прысутнічалі яны, між іншым, у складзе 5-ці асоб і на альтэрнатыўным саборы ў Брэсце у 1596 г. Праўда, ў іх склад уваходзіў Нічыпар, екзарх канстанцінопальскага патрыярха, хаця прыхільнікі уніі аспрэчвалі яго паўнамоцтвы39. Варта сказаць, што ўмя-шанне прышлых духоўных асоб у царкоўныя справы Рэчы Паспалітай у значнай ступені заахвочвалася праціўнікамі ўзмацнення мясцовай іерархіі, у прыватнасці брацтвамі. Яшчэ ў 1594 г. дэпутаты віленскага брацтва ўнеслі на разгляд чарговага сабору ў Брэсце праланову аб заснаванні ў "Русі" пастаяннага месцазнаходжання патрыяршага зкзарха, нягледзячы на тое, што ў той час тут ужо існаваў экзарх у асобе луцкага епіскапа К. Цярлецкага40. Разам з тым, яны паслядоўна змагаліся не толькі з уладай іерархаў, але і з тымі брацтвамі, якія складалі ім апазіцыю. 28
Так, у 1590 г. у Львове ўтварыліся новыя царкоўныя брацтвы пры цэрквах Нікольскай, Фёдараўскай і Богаяўленскай, у значнай ступені апазіцыйныя стаўрапігіяльнаму брацтву пры храме Успення Прасвятой Багародзіцы. У выніку мітрапаліт М. Рагоза, не выключана, што пад націскам стаўрапі-гіяльнага брацтва, мусіў паслаць спецыяльную грамату, у якой ягоныя ня-добразычліўцы адлучаліся ад царквы да таго часу, пакуль не пакаюцца41.
Той незайздросны стан, у якім апынуліся іерархі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, паставіў іх перад неабходнасцю пошукаў умацавання шляхоў свайго аўтарьггэту ў царкве. Выявіўшы поўную безвыніковасць змагання са сваімі "крыўдзіцелямі", якія знаходзілі падтрымку ў патрыяр-хаў, яны пачалі схіляцца да прызнання ўлады рымскай курыі. Наколькі ўратавальным здаваўся гэты крок іерархам, сведчыць той факт, што ў 1590—1595 гг., у перыяд падрыхтоўкі уніі, на яе прыняцце давалі фар-мальную згоду ўсе архірэг42. I хаця рады прыхільнікаў уніі пад націскам актыўнага супрацьдзеяння міран парадзелі43, на Брэсцкім царкоўным саборы 1596 г. унія была прынята. Паводле ўмоў уніі, праваслаўная царква падпарадкоўвалася папу рымскаму і прымала каталіцкую дагма-тыку, захоўваючы ранейшыя абрады44.
У нейкай ступені вышэйшае праваслаўнае духавенства Рэчы Пас-палітай падштурхоўвалася да уніі не столькі ростам умяшання міран у царкоўныя справы, колькі спрыяннем гэтаму ўмяшанню з боку патры-ярхаў. Пра гэта сведчыць ліст епіскапаў да Жыгімонта III за 1594 г., у якім адкрыта гаворыцца, што патрыярхі "яко однн подкупаются", што "одкуль могучм, набравшм скарбов, однн другого там в земле погань-ской скупують" і, нарэшце, што "догожаючм пожнткам свонм, надавалм лнстов прмвнльев розмантых, як на братства, так теж на розмантые справы межм людей посполптые, с чего намножмлося розмамтых сект н ересей"45. I хаця не выключана, што падобная катэгарычнасць вы-клікана тэндэнцыйнасцю епіскапаў, пэўныя падставы пад ёй ўсё ж меліся, бо нават патрыярх Ерамія наведаў царкву Рэчы Паспалітай, спадзеючыся задаволіць за яе кошт сваю крайнюю патрэбу ў грашах46. Акрамя таго, цалкам верагодна, што і шматлікія прывілеі брацтвам былі абумоўлены шчодрай платай і падачкамі, што дапускаюць нават далёка не сімпатызуючыя уніі аўтары праваслаўнай арыентацыі47.
Варта адзначыць, што думкі аб саюзе з каталіцкім касцёлам узнікалі не толькі ў асяроддзі праваслаўных іерархаў. Яшчэ ў 1592 г. у пасланні патрыярху Ераміі львоўскія братчыкі, адзначаючы бязладдзе у царкве, пісалі, што "людп же всн еднногласно вопмюіде, глаголют: "яко аіце не устромтся церковное развраіценне, вконец разыйдемся, во отступле-ннн Рммского послушанмя н в поком безмятежно пребудем"43. Падоб-ныя настроі былі выкліканы тым, што каталіцкі касцёл, які дагэтуль таксама перажываў крызіс, пачаў пераадольваць яго дзякуючы ўнутра-най мабілізацыі, што ў першую чаргу было звязана з дзейнасцю езуі-таў49. Прыбыўшы ў ВКЛ у 1570 г., езуіты распачалі барацьбу з пратэ-
29
станцтвам і хутка дасягнулі ў гэтым значных поспехаў, выкарыс-тоўваючы пры гэтым такія сродкі, як казанні, пышнасць набажэнства, тэатралізаваныя відовішчы, дабрачыннасць, друкаваная палеміка і дыспуты, школьная адукацыя50. Найбольш дзейсным сродкам у руках езуітаў служыла адукацыя, узровень якой быў дастаткова высокім, каб прывабліваць не толькі католікаў, але і пратэстантаў і нават правас-лаўных, тым больш што хутка ў віленскай езуіцкай калегіі была ўвед-зена беларуская мова навучання51. Дзякуючы актыўнасці езуітаў, іх дзейнасць мела плён і ў праваслаўнь:м асяроддзі. Асабліва гэта тычы-лася прадстаўнікоў вышэйшых слаёў грамадства, найбольш адукава-ных, а таму здатных ацаніць старанні езуітаў. Яшчэ да заключэння уніі ў каталіцтва перайшлі роды князёў Слуцкіх, Заслаўскіх, Збаражскіх, Вішнявецкіх, Сангушкаў, Чартарыйскіх, Пронскіх, Саламярэцкіх, Кро-шынскіх, Масальскіх, Горскіх, Сакалінскіх, Лукомскіх і інш52.
Трэба сказаць, што і праваслаўныя патроны, як асобныя магнаты, так і брацтвы, выдатна разумелі ролю адукацыі ў справе ўмацавання царквы і пераадолення яе крызісу. Аднак належнага ўзроўню выкла-дання яны забяспечыць не змаглі, часткова па прычыне недахопу кваліфікаваных выкладчыкаў праваслаўнага веравызнання, часткова з-за нізкага ўзроўню маральнасці настаўнікаў. Так, у 1593 г. I. Пацей даносіў князю Астрожскаму: "што ся стало у Берестьм, же ся школа разорнла через саммх же профессоров школьных, которые за лаком-ством удавшнся, до Вйльнн на сытшые пмрогн удалмся"53. У 1619 г. віленскае брацтва інфармавала сваіх львоўскіх калег, што з пяці школьных вучылішчаў "во трех латянская наука кновернымн (скудостм радм свонх) немцамм чтется"54 Нават першы рэктар закладзенай перад 1580 г. школы ў Астрозе Герасім Сматрыцкі, відавочна ўсведам-ляючы перавагу езуіцкай адукацыі, аддаў свайго сына Мялеція на вучобу ў віленскую езуіцкую акадэмію55. Таму зусім натуральна, што адзін з тагачасных прыхільнікаў уніі, Касьян Саковіч, не без іроніі пісаў: "у адным месце Кракаўскім, Віленскім, Львоўскім, Люблінскім, Паз-нанскім, скажу бяслечна ў адным кляштары вялікім, больш людзей вучоных і тэолагаў, чым ва ўсёй Русі"56.
Яшчэ больш сур’ёзным крокам езуітаў у справе падрыхтоўкі уніі стала выданне ў 1577 г. кнігі Пятра Скаргі "Аб адзінстве царквы". У ёй Скарга ўказаў тры прычыны, якія, на яго думку, прывялі да крызісу праваслаўнай царквы — дапушчэнне капланства да уступлення ў шлюб, славянская мова ў царкве, якая нібыта прывяла да заняпаду навукі і, што было найбольш актуальна ва умовах Рэчы Паспалітай, умяшанне свецкіх асоб у царкоўныя справы. Звязваючы гэтае ўмяшан-не з непадпарадкаваннем усходняй царквы папу рымскаму, Скарга зазначае: "таксама патрыярхі Цараградскія, калі ад старэйшага свайго адступілі і яго слухаць перасталі, то ў сваіх малодшых таксама паслу-шэнства страцілі: не толькі касцёлы ўсходнія адшчапенствам страцілі,
30
але і тут, у Русі, і на Маскве за нішто іх і іх пасланцаў маюць і .наадварот, з іх смяюцца... Тое ж і на ніжэйшыя станы пашырылася: што ўсе духоўныя Рускія ў свецкіх сваіх месца не маюць: а яны ім у рэчах духоўных загадваюць"57. Тым самым праваслаўным іерархам, а разам з імі і ўсёй царкве нібыта ўказваўся шлях вырашэння ўсіх праблем — прызнанне ўлады Рыма. Наколькі гэта ідэя не засталася незаўважанай у праваслаўным асяроддзі сведчыць той факт, што нават князь Аст-рожскі, адзін з найбольш паслядоўных праціўнікаў уніі, у свой час усур’ёз разглядваў умовы яе магчымага заключэння58.
Разам з тым, калі кіраўніцтва царквы, успрыняўшы ідэю уніі, пайшло да канца па шляху яе рэалізацыі, то свецкія асобы, якіх тэзіс аб умяшанні міран у царкоўныя справы цікавіў зусім не ў тым сэнсе як духавенства, не менш паслядоўна дзейнічалі ў адваротным кірунку. Прычым, калі прыхільнікі уніі, забяспечыўшы сабе ідэалагічную падтрымку з боку ка-таліцкага касцёла, абапіраліся пры рэалізацыі уніі на практыцы на моц пракаталіцкай каралеўскай улады59, то яе праціўнікі знайшлі сабе саюзні-ка ў асобе пратэстантаў. Ужо пасля выхаду ў свет кнігі П.Скаргі "Аб адзінстве царквы", князь К.Астрожскі, якому і была прысвечана гэтая кніга, замовіў адказ на яе ў валынскага антытрынітарыя Матавілы. Адобрыўшы напісаны тэкст, Астрожскі паслаў адзін асобнік кнігі вядомому прыхільніку праваслаўя А.Курбскаму, пасля чаго той літаральна прыйшоў у жах. "Я ўжо не магу зразумець, адкуль прыйшла вашай вялікасці думка прыслаць мне кнігу, напісаную сынам д’ябла, яўным ворагам Хрыста, дакладней сказаць, памочнікам і прамым слугой антьіхрыста!" — пісаў Курбскі, — "У такую дзёрзкасць і глупства ўбіліся правадыры хрысціянскія, шго не толькі не саромяцца трымаць і карміць у сваіх дамах гэтых ядавітых цмокаў, але бяруць іх у абаронцы і памочнікі сабе і, што яшчэ больш дзіўнае, гэтым духоўным бесам даручаюць ахоўваць царкву Божую і загадваюць ім пісаць кнігі супраць паўверных лацінян. О слепата і вар’яцтва! ...Ці ты ўжо перастаў слухаць і адцураўся прарокаў і апосталаў, якія забараняюць мець зносіны з ерэтыкамі, як ворагамі Божымі"60. I калі падобнае было магчымым ўжо тады, калі пагроза уніі яшчэ не была яўнай, то досыць натуральным выглядае імкненне праваслаўных да саюзу з пратэстантамі ў часы актыўнай падрыхтоўкі іерархаў да прыняцця "рымскага паслушэн-ства". Аўтар "Уніі з касцёлам рымскім" пісаў у 1595 г., што ''люд посполм-тый, простый, ремесный, который, покмнувшн ремесло свое (дратву, ножыцы н шмло) а прнвлаіцмвшн себе врад пастырскнй", не толькі сам цураецца сваіх архірэяў, "але н другмх нноверцев... на нас подбуряючы, дмвные новнны о нас разсевают: яко быхмо хотелм веру свою православ-ную, а потом евангелнцкую выгубмть", а таксама "некоторые мовят, нж волнмо до Арнянов, до новокреіденцев удатмся, анмжлм бытм под влас-тмю папежскою н згоднтнся с папежнмкамн"61.