• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    XVI Усяленскі з’езд каталіцкай царквы быў даволі прадстаўнічым форумам, у якім удзельнічалі знакамітыя царкоўныя і свецкія асобы — 5 патрыярхаў, 33 кардыналы, 47 архіепіскапаў, 145 епіскапаў, 150 ігуменаў, 2 000 прадстаўнікоў ад 37 універсітэтаў, 5000 манахаў, зна-камітыя італьянскія гуманісты — Паджо Брачаліні, Леанарда Бруні і інш.4. Удзельнікам сабору неабходна было вырашыць пытанні аб аб’яднанні царквы пад кіраўніцтвам Рымскага папы. асудзіць ерэтыч-нае вучэнне Яна Гуса, правесці царкоўныя рэформы. Абмяркоўвалася і пытанне аб турэцкім нашэсці на паўднёваславянскія краіны і ўзаема-адносінах паміж Вялікім княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.
    11 лістапада 1417 г. раскол у гісторыі каталіцкай царквы скончыўся, бо ўдзельнікі сабору выбралі адзінага кіраўніка — знакамітага рымляні-на Марціна V, пасля гэтага аб'явілі ерассю вучэнне Яна Гуса, прынялі пастанову аб тым, што ў пытаннях веры ўсім неабходна падпарад-коўвацца рашэнням сабору.
    2 Зак. 2719
    17
    Пытанні, якія абмяркоўваліся на Канстанцкім саборы, тычыліся і Вялікага княства Літоўскага, дзе пасля Крэўскай уніі 1385 г. былі вы-дадзены дзяржаўныя акты, якія замацоўвалі суверэнітэт каталіцкай царквы ў фінансавых і судовых адносінах. ЯзычнікЯгайла, ажаніўшыся з каралевай Ядзвігай, прымае каталіцтва. Князь Вітаўт таксама быў непаслядоўным у пытаннях веры. Разам з тым, у гэты час у Вялікім княстве Літоўскім будуюцца праваслаўныя цэрквы і манастыры (у Брэс-це, Слоніме, Слуцку і г.д.) Дарэчы, у сталіцы дзяржавы — Вільні —колькасць праваслаўных цэркваў пераважала над лічбай каталіцкіх касцёлаў5. У адміністрацыйных адносінах праваслаўная царква падпа-радкоўвалася маскоўскім мітрапалітам. У пачатку XV ст. ўскладніліся адносіны Вітаўта з маскоўскім князем Васілём I, мітрапалітам усяе Русі Фоціем6. Як сцвярджае аўтар Ніканаўскага летапісу, Вітаўт прад’явіў Фоцію абвінавачванні ўтым, што ён "сЬдяхундстолбмнтропольстеем всед Русн", не займаецца кіеўскімі манастырамі, цэрквы разбураюцца і бяд-неюць," весь Кнев м всю землю пусту сотворм тяжкнмн пошлмнамм м данмн велмкымн н неудобь носммымн"7.
    Вітаўт вырашыў паставіць на чале праваслаўнай царквы ВКЛ свай-го мітрапаліта. ён паслаў у Канстанцінопаль для пасвячэння ў мітра-паліты Феадосія Полацкага, але той не пажадаў падзелу усходнесла-вянскай царквы і не задаволіў просьбу.
    Прыкладна ў гэты момант Вітаўт знаёміцца з Рыгорам Цамблакам, выхадцам са знатнага балгарскага роду, які, ганімы турэцкім нашэсцем з радзімы, вёў падзвіжніцкае жыццё ў суседніх краінах — Візантыі, Сербіі, Малдове, Вялікім княстве Літоўскім. Цамблак здаўся Вітаўту найбольш прыдатнай кандыдатурой на пасаду мітрапаліта. Як свед-чыць аўтар Ніканаўскага летапісу, епіскапы ВКЛ баяліся падзелу цар-квы і не далі згоды, але князь "co влдстію попрЬтн нм"8. 15 лістапада 1415 г. на саборы у Навагрудку Цамблак быў пастаўлены на мітраполію "Кіева і усяе Русі". Магчыма, прывабіла ідэя умацавання праваслаўя на землях усходніх славян і ён даў згоду стаць кіеўска-літоўскім мітра-палітам.
    Прыняўшы пастаўленне, Р.Цамблак праявіў мужнасць: яго аддалі анафеме і канстанцінопальскія патрыярхі, і Фоцій, які ў пасланні да рускіх епіскапаў назваў яго "мятежннком, поставленным от неправед-ного сборніца", "отлученным н проклятым"9.
    Мітрапаліцкая кафедра Р.Цамблака спачатку знаходзілася ў Кіеве, але пасля 1416 г., калі Кіеў быў разбураны ханам Эдыгеем, ён перанёс яе ў Вільню, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Наваградак.
    Як сведчыць аўтар Ніканаўскага летапісу, Цамблак неаднойчы прапаноўваў Вітаўту перайсці ў праваслаўе, на што той прапанаваў мітрапаліту ісці ў Рым і правесці дыялог з папам і яго мудрацамі і калі ён іх пераможа ў спрэчках, то князь прыме грэчаскую веру. Безумоўна, гэтае апавяданне носіць легендарны характар.
    18
    У сапраўднасці па загаду Ягайлы і Вітаўта Цамблак быў адпраўлены на чале вялікай дэлегацыі на XVI Усяленскі сабор каталіц-кай царквы. Верагодна, спрыяла яго паездцы тое, што на саборы абмяркоўвалася пытанне аб барацьбе з туркамі, якія жорстка ўлада-рылі на радзіме Цамблака —Балгарыі. Дарэчы, у "Слове пахвальным Яўфімію Тырнаўскаму", балгарскаму патрыярху — свайму настаўніку, Цамблак з болем кажа аб сваёй радзіме, гнеўна кляне рабаўнікоў, якія знішчылі ўвесь яго род, прынеслі столькі гора і пакут роднай зямлі. У пахвале Яўфімію Тырнаўскаму дамініруючай з'яўляецца ідэя славян-скага адзінства: "Которын во язык% в%лгдрскому сьглдсснт> кЬіцдннк, того-вдд сьпнсдннд не прнять, тоговдд оученнд, тоговы труды н путы"10. Літара-турную творчасць Цамблака —мітрапаліта пранізвае думка аб шчаслі-вым будучым славянскіх народаў, якія знаходзіліся ў турэцкай і тата-ра-мангольскай няволі. Сурова кляне ён прыгнятальнікаў — іх вера-ломства, жорсткасць, бесчалавечнасць. Паказваючы трагічныя карці-ны народнага бедства, аўтар заклікае змагацца з захопнікамі, якія прынеслі столькі гора і пакут. I сён!ія нас узрушае праўдзівае адлюстра-ванне лютай расправы турэцкага хана Баязета з мірнымі жыхарамі Тырнава: "Воевода, турчннь же онь, нже градомь обладатн постав-лень бысть от царь тур’скаго, прмзываеть к себе людн божія, н мменем, н добродетелію, н благородіемь нных превосходяіца, яко обіцеполез-ных некымх совет... Нх же вь рукоу вндевь кровояднын зверь, посреде црьквн снхь закалаеть, нлн паче рештн, смх свяіденствуеть, не усты-дев ся седнны, не поіцадевь юность, нь мграніе ножу снх грыанм cbTeopuBb. ,"11. Апісанне злачынстваў турэцкага хана ў праваслаўным храме, глыбока драматычнае і трагічнае па сваёй сутнасці, нагадвае карціны гвалту татара-мангольскіх заваёўнікаў, апісаныя ў распаўсюд-жаных на беларускіх землях аповесцях "Аб пабоішчы Мамая", " Аб разарэнні Батыем Разані" і іншых. У сувязі з пастаяннай пагрозай з боку нямецкіх крыжакоў, якія імкнуліся захапіць землі Вялікага княства Літоўскага, заклік Цамблака змагацца з "мучнтелямн", "варварамн" і "усекателямн" знаходзіў жывы водгук у яго паствы, таму яго творы неаднаразова перапісваліся ў рукапісных зборніках XV—XIX стст.
    У Архангельскім зборы Балгарскай Акадэміі навук ёсць "Кніга Рыгора Цамблака", якая напісана беларускім скорапісам XVIIct., у зборы Талстога Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі у Санкт-Пецярбургу захаваўся "Зборнік" пачатку XVIIct. (беларускі скорапіс), які уключае 8 слоў пісьменніка, і г.д.
    19 лютага 1418 г. дэлегацыю Вялікага княства Літоўскага сустракаў у Канстанцы імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Сігізмунд I са сваёю світаю. Ніхто не чыніў перашкод праваслаўным епіскапам спраўляць набажэнствы. У "Хроніцы Канстанцкага сабору" Ульрыха Рыхенталя падрабязна апісваецца святочная літургія, якую наладзіў Р.Цамблак у гасцініцы Ульрыха Імхольца12. У літургіі прымалі ўдзел больш за 300 праваслаўных удзельнікаў каталіцкага сабору, у тым ліку 2*	19
    два князі — Фёдар Юр’евіч Смаленскі і адзін з "Чырвонай Русі". На думку А.В.Флароўскага, магчыма, у Канстанцкім саборы прымаўудзел князь Фёдар Данілавіч Астрожскі — нашчадак тураўскіх і пінскіх князёў, удзельнік Грунвальдскай бітвы, які быў шчырым прыхільнікам правас-лаўя13. Ю.К.Бегуноў не выключае і таго, што гэтым князем з "Чырвонай Русі"быў Фёдар Любартавіч (унук Гедыміна)14, які у 1413—1431 гг. жыў у замку Карапец Галіцкай зямлі і быў блізкі да Ягайлы.
    Рыгор Цамблак на XVI Усяленскім саборы у Канстанцы сказаў дзве прамовы: прывітальную прамову на лацінскай мове ад яго імя прачы-таў чэшскі багаслоў Маўрыкій Рвачка і "Gaoba похвдльнде, нжеуФлорентін н Констентін совору галатомт», нтдлом% н рнмлянолсь н всім гдлдтолгь", якое захавалася у рукапісным зборніку другой паловы XVIct. у Віленскай публічнай бібліятэцы.
    Пасля традыцыйнага рытарычнага уступу да бацькоў Канстанцкага сабору Цамблак, шырока выкарыстоўваючы біблейскія цытаты і вобра-зы, кажа: "ДокслЬ еднная церковь хрнстнаньская на дкЬ слдкЬ рдздЬляется, н кдко же н ндречется хрнстанскня церквн не нмяіцкя хрнстово сьеднненне. Хрнстос СЧ.6ДННН насг креіценнелгь н евангелкб«г н ко волнон стрдстн грядын. Отцд помолн о ндс рект»" Отче сьтворн нх дд кудутт» еднною, яко же н мы еднно есмы, ныне же не еднно, но нмя оуво еднно еже Хрнстос, слдвы же н мудровдння рдзнд, верд жс в тронцу едннд, нсповЬдднне же не с%глдсно. ДокодЬ в'ьсточнія дд сукдряють ЗДПДДНЫХЬ, здпддннн же — ВОСТОЧНЫХТ» подовно якоже нногдд во Нудбе н сдмдрнтох кьшд"15. Біблейскія вобразы і цытаты арганічна упісваюцца ў тэкст, з’яўляюцца сродкам узмацнення сэнсу.
    Агульнавядома, што ў сярэневяковай царкоўнай літаратуры асвят-ляліся нетолькі пытанні хрысціянскай асветы, але і праблемы, якія мелі дзяржаўнае і агульначалавечае значэнне. Рыгор Цамблак у сваім творы —прадмове закранаў актуальныя праблемы часу, набліжаў аб-страктныя ідэі боскіх кніг да пытанняў грамадскага быцця. Цамблак заклікае бацькоў Канстанцкага сабору склікаць спецыяльны сабор аб веры:" Оьнндемся оуво, о господе н отцн, н стяжемся доврым нстязднібмт» н нзгвоспроснмся доврым н ст. еопрошдніемт», врдтскы, д не по стрдстн, вогоо-угоднЬ, д не своевгодне, нстннно д не лестнвно, смнрено, д не гордостно, лювомоудр'ьно, д не лквопрнтелно, дпостолскы, д не фдрнгыккы. Прннм же в средоу н велнкого оного воговндцд Монсея оучення, глдголюіце "Отцд твоего н вгзвбстн тн, н стдрцд твоя н рекоуттоБТ»"16.
    Ісіхасцкі светапогляд мітрапаліта праяўляецца ў яго веры ў жыва-творную сілу слова. Слову адводзіцца рашаючая роля пасрэдніка, які забяспечвае сувязь не толькі паміж людзьмі на зямлі, але і паміж Богам і людзьмі. На думку Цамблака, толькі ў свабоднай дыскусіі можна вырашыць усе пытанні, якія ўзнікалі паміж католікамі і праваслаўнымі: "... то дд подвнгнет овоя стрдны вт> соврднне, н духт* святын дд послёт вч> сердцд вдшд, н слово ддстт» вт> отверзеннс оусть вдшкх'ь, дд по первомоу отець предднію, овновьте влдгочестнвое нсповЬдднне B^pu, не прнрдзнвшемся нн в 20
    месомже, нже от воговдохновеных’ь отець доврг предАННылгь догмлтолгь н сьеднннтб церковц юже доврын пдстырт» скоею кровію стяжд... Але папа Марцін V не ўключыў у парадак дня гэтую прапанову Цамблака і не стау склікаць спецыяльны сабор аб веры. Магчыма, гэтае пытанне яго так не хвалявала, як мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, А.І.Яцымірскі на падставе звестак хронікі Ліндэблата сцвярджае, што праваслаўныя епіскапы прыехалі з Літвы па жаданню літоўскага князя, але зусім не жадаюць падпарадкоўвацца рымскаму папу .