• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    шылм: н так суть в набоженствах свомх оспалы, ленмвы, недбалы, нж не только абы меліл постерегать повпнностн своее хрестьянское н заступо-ваться за церков Божую м за веру свою старожптную, але еіде самн, многне, насмехаются з нее, опускаючы, до розмантых сект утекают"12. I гэта не былі проста беспадстаўныя нараканні. Рэфармацыя на Беларусі "у той ці іншай ступені закранула ўсе слаі грамадства”13. У Рэчы Паспалі-тай, у прыватнасці ў Вялікім княстве Літоўскім, пашырэнне рэфармацыі аблягчалася здаўна існуючай тут талерантнасцю, што выявілася ў мірным суіснаванні розных веравызнанняў; жывое яшчэ было таксама рэха гусіз-му. У Рзчы Паспалітай ратаваліся ад рэлігійнага ўціску шматлікія вальна-думцы як з захаду, так з і усходу. Так, у 1554—1555 гг. у Літве з’явіўся асуджаны ў Маскоўскай дзяржаве за ерась адзін з ідэолагаў плыні "несця-жацеляў" Арцемій, які скіраваўся ў Слуцк, да князя Юрыя Слуцкага, дзе хутка набыў рэпутацыю вучонага абаронцы праваслаўя. Яшчэ большую папулярнасць набыў маскоўскі вальнадумец Феадосій Касы. Па словах аднаго з тагачасных абаронцаў праваслаўя, Зіновія Атэнскага, "як Mara мет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лютэр захад, так Феадосій Літву"14.
    3 рэфармацыйнымі ідэямі прадстаўнікі найбольш адукаванай часткі грамадства маглі пазнаёміцца і непасрэдна за мяжой, у прыват-насці ў заходніх пратэстанцкіх універсітэтах. Менавіта найбольш аду-каваныя прадстаўнікі пануючага класа ў асобе магнатаў самыя першыя прымалі пратэстанцтва. Да гэтых людзей належаў Мікалай Радзівіл Чорны, які стаў найбольш уплывовым патронам Рэфармацыі ў ВКЛ. Дзякуючы ягоным намаганням ужо ў 1547 г. лютэранскія погляды сталі адкрыта прапаведвацца нават пры двары Жыгімонта Аўгуста15.
    Аднак лютэранства не атрымала ў дзяржаве шырокай падтрымкі і яго ўплыў абмяжоўваўся, галоўным чынам, мяшчанамі, а таксама асобамі нямецкага паходжання, у той час як найбольшае распаўсюджанне атры-малі кальвінізм і антытрынітарызм16. He ў апошнюю чаргу колькасць прыхільнікаў гэтых плыняў расла за кошт праваслаўных. Сярод знакамі-тых магнацкіх родаў, перайшоўшых з праваслаўя ў кальвінізм, былі Хад-кевічы, Валовічы, Вішнявецкія, Сапегі, і інш.17 Пратэстанты, па словах вядомага езуіцкага дзеяча П.Скаргі, " у адным толькі Навагрудскім вая-водстве... шэсцьсот пяцьдзесят цэркваў і службу Божую ў іх спустошылі, дзе ад шасцісот і болей дамоў шляхецкіх рэлігіі грэцкай ледзь шаснаццаць або штосці меней засталося, каторыя ератыцкай новахрышчэнскай зара-зы пазбеглі18. Выхадзец з Масковіі князь А.Курбскі, які жыў на Валыні ў 1564—1586 гг., адзначаў, што ў гэты час ледзь не ўся Валынь была заражана антытрынітарскімі ідэямі19. У1574 г. адзін з езуітаў паведамляў генералу Ордэна, што ў ВКЛ распаўсюджаны антытрынітарыі, анабаптыс-ты, арыяне, новахрышчэнцы, адаміты, лютэране, евангелікі. Увогуле езуіты лічылі, што ў ВКЛ "ерась больш распаўсюджана, чым у Германіі"20.
    Адным з фактараў, які аблягчаў пашырэнне пратэстанцтва ў ася-роддзі праваслаўных, быў недахоп належнай адукацыі, "Праца душа 25
    пастырская знаходзілася ў стадыі поўнага разлажэння, распаўсюдзілася механічнае адчытванне падчас казанняў (а хутчэй замест іх) вытрымак з рэлігійных прац, прычым духоўныя не дбалі аб іх разуменні слухачамі, a што горшай, самі тых тэкстаў не разумелі"21. П.Скарга адзначаў, што "...ў Русі тое знаць, што там уся навука заняпала, а папы схалопелі, і ніколі ў іх такой, як трэба, пацехі авечкі мець не могуць"22 Брак неабходных ведаў сярод духавенства прыводзіў часам да таго, што і міранамі і нават духоўнымі выкарыстоўвалася відавочна ератычная з пункту гледжання праваслаўнай дагматыкі, але напісаная на зразумелай для малаадукава-ных святароў мове пратэстанцкая літаратура23. Аўтар "Уніі грэкаў _з касцёлам рымскім", напісанай у 1595 г., верагодна І.Пацей, адзначаў: "пнсма н кннг святых отец, до таковых речей потребных, в нашом языку Руском не маем, а чужым вернта не хочем, але все людское ганмм, a своего лепшого не локажем. А хотя што потросе н ест у кого кннг пмсаных, нно Бог то ведает, еслн правднве напйсованыя, н еслн от православных хрестнян, албо теж от геретнков, которых в народе Греческом наболей бывало, выдано сут"24. Яшчэ ў 1622 г. уніят Анастасі Сялява пісаў, што ерэтыкі Будны і Крышкоўскі катэхізм "свой арыянскі, па руску друкаваўшы, разаслалі між папамі, а тыя прынялі тое за лякарства, так што і зараз маем яшчэ цяжкасці з папамі, адбіраючы ў іх тыя кніжкі з рук. Цвердзяць бо, што гэта кніжкі царкоўныя даўнія, а таму добрыя...25.
    Такую карціну стану праваслаўя ў Рэчы Паспалітай застаў у 1589 г. канстанцінопальскі патрыярх, які быў вымушаны прадпрыняць пэўныя крокі з мэтай паправы маральнасці духавенства. Былі пазбаўлены сану дваяжэнец мітрапаліт Анісіфар Дзевачка і суп-расльскі архімандрыт Цімафей Злоба, абвінавачаны ў забойстве. Ак-рамя таго, быў выдадзены дэкрэт аб пазбаўленні сана ўсіх дваяжэнцаў і траяжэнцаў святароў26. . , .
    На месца мітрапаліта прызначаўся архімандрыт мінскі Міхаіл Рагоза. Адначасова ўпершыню ў гісторыі рускай царквы была прызначана асоба на пасаду патрыяршага экзарха, які мусіў стаць "намеснікам для направьі епіскапаў, для нагляду над імі і цэлым духавенствам, для асуджэння іх і нават пазбаўлення ўраду ". Асобу патрыяршага экзарха, якім стаў луцкі епіскап Кірыл Цярлецкі, меліся шанаваць як самога патрыярха27.
    Разам з тым, патрыярх зрабіў значны крок па стварэнню і ўмаца-ванню альтэрнатыўнай структуры па нагляду над духавенствам у асобе царкоўных брацтваў. Львоўскае брацтва атрымала значныя паўнамоцтвы ў гэтым сэнсе яшчэ ў 1586 г. Згодна з зацверджаным у гэтым годзе статутам, "калі брація ўбачаць, ці пачуюць, што пры якой небудзь царкве ў сваім ці іншым горадзе жывуць не па закону міране ці духоўныя..., то павінны нагадваць такім вусна ці пісьмова, а ў выпад-ку іх невыпраўлення даносіць аб іх епіскапу... Калі ж епіскап пойдзе супраць закона ісціны і стане правіць царквой не па законах св. апос-талаў і св. айцоў, ...то такому епіскапу няхай працівяцца ўсе як ворагу 26
    ісціны". Патрыярх Ерамія пайшоў яшчэ далей — ён прызнаў стаўрапі-гіяльным, а значыць не падпарадкаваным уладзе епіскапаў не толькі львоўскае, але і віленскае брацтвы28.
    Брацтвы не замарудзілі скарыстацца сваімі правамі, што выявілася ўжоўхуткімчасе.Так, насаборыўБрэсцеў 1594г. пад націскам шматлікіх прадстаўнікоў брацтваў не толькі віленскага і львоўскага, але і брэсцкага, краснастаўскага, гальшанскага, гарадзецкага, галіцкага, бельскага і іншых, была прынята пастанова па пазбаўленню сану львоўскага епіскапа Балабана за "пераследванне" брацтва. Больш таго, было вырашана, што пры выбары асобаў на мітрапаліцкую і архірэйскую кафедры іх кандыда-туры павінны абмяркоўвацца на павятовых сойміках29.
    Гэтая апошняя пастанова паказальная яшчэ тым, што яна давала пэўныя магчымасці кантролю над духавенствам не толькі стаўрапігіяль-ным брацтвам, але і іншым свецкім асобам. Увогулетакі кантроль, праўда лакальнага характару, існаваў і раней, што было звязана з традыцыяй царкоўнага патранату. Патранат над цэрквамі, асабліва актуальны ва ўмовах паліканфесійнасці, выражаўся ў закладанні цэркваў, фундушах, апецы, і, з другога боку, даволі актыўным удзеле ў царкоўных справах. Найбольш паказальная ў гэтым сэнсе асоба князя К.Астрожскага, сына пераможцы ў славутай Аршанскай бітве 1514 г. Буйнейшы магнат Рэчы Паслалітай, ён быў патронам 1000 цэркваў і карыстаўся павагай і аўтары-тэтам, большымі за мітрапаліта. Нават канстанцінопальскія патрыярхі прызнавалі за ім права верхавенства над царквой, прыраўноўваючы, фактычна, ягоны аўтарытэт да аўтарытэту экзарха30.
    Разам з магнатамі права патранату дабіваліся таксама і мяшчане, дастаткова арганізаваныя і забяспечаныя для фундавання і ўтрымання за свой кошт цэркваў. Асабліва яскрава выявіўся патранат у мяш-чанскім асяроддзі ў выглядзе царкоўных брацтваў, якія спалучалі рысы як рэлігійных, так і свецкіх карпарацый. Абмежаванні пры прыёме ў брацтвы былі зведзены да мінімуму; кожнае брацтва "прымала ў свой склад і ў свае зборы людзей усіх станаў, у тым ліку і лацінян, нават духоўнага стану"31. Яшчэ ў 1589 г. Жыгімонт III выдаў устаўную грамату магілёўскім мяшчанам "ремесла кушнерского'' на арганізацыю брацтва і на пабудову брацкага дому, дзе можна было б "о потребах церковных н шпнтальных намовы свом меватн", прычым у брацтва маглі ўпісвацца людзі "якого жкольвекстану Рммского н Греческого закону"32. Галоўнай мэтай брацтваў было ўтрыманне цэркваў, шпіталяў, закладанне школ, прычым святары маглі ўтрымлівацца за кошт брацтваў. Так у грамаце Жыгімонта III віленскім мяшчанам на дазвол мець брацтва абумоўліва-лася, што "попом , н дмакону, й слугам церковным з скрынкм брацкое с прнходов помененых водлуг порадку брацкого заплата ндет"33. Аднак патранат брацтваў тычыўся толькі тых цэркваў, пры якіх яны былі заснаваны. Прызнанне віленскага і львоўскага брацтваў стаўрапігіяль-нымі пашырала іх права апекі на ўсю праваслаўную царкву Рэчы
    27
    Паспалітай. У далейшым і астатнія брацтвы імкнуліся набыць тыя ж правы, тым больш што адзін з пунктаў зацверджанага патрыярхам статута львоўскага брацтва даваў ім у прынцыпе такую магчымасць: "усякае іншае законна заснаванае брацтва абавязана мець нагляд за жыццём святароў і міран як свайго горада, так і навакольных гарадоў і паселішчаў, і, заўважаючы адступленні ад закона, не скрываць, але даносіць аб тым епіскапу"34. У далейшым шэраг новых брацтваў (Кіеўскае, Луцкае і Слуцкае) дабіўся ад патрыярха, праўда на кароткі тэрмін, нават фармальнага прызнання іх стаўрапігіяльнымі35. Рост уплыву брацтваў прыводзіў да прытоку ў іх шэрагі і прадстаўнікоў немяшчанскага саслоўя ў асобе нават князёў і ўплывовай шляхты, што рабіла іх палітычны ўплыў яшчэ больш важкім36.
    Блытаніна ў справе царкоўнага падпарадкавання і кантролю па-вялічвалася з-за таго, што землі Рэчы Паспалітай часта наведвалі "грэкі духоўнага сэну з царагародскай патрыярхіі, як і з іншых, дзеля ўласных патрэб, для збору міласціны, і нярэдка ўмешваліся тут у царкоўныя справы, але сваім умяшаннем... за свае паборы з цэркваў і манастыроў заслужылі ад тутэйшых іерархаў імя рабаўнікоў"37.