З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Уніяцкія святары падвяргаліся ўціску ў сувязі з правядзеннем акцыі чысткі прыгранічнай паласы, якая ў чэрвені 1938 г. пашыралася да 150 кіламетраў. У тым жа месяцы прымусова былі выселены чатыры айцы марыяне з друйскага кляштара. Хутка жыццё кляштара было спынена. 15 траўня 1939 г. з Стоўбцаў быў выселены айцец Леў Гарошка. Пасля заканчэння ў 1936 г. Львоўскай грэка-каталіцкай акадэміі, ён каля года вучыўся ў Інсбруку. 17 кастрьічніка 1937 г. мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ў сваёй прыватнай капліцы ў Львове блаславіў свайго вучня, а біскуп Мікіта Будка надаў яму сан святара. У 1938 г. закрываецца часопіс "Да злучэння".
Аб яднанне Заходняй Беларусі з БССР не спрыяла паляпшэнню ўмоў працы на ніве адраджэння уніяцтва. Частка ўсходне-каталіцкіх парафіяў была зачынена, іншыя перайшлі на нелегальнае становішча. У такіх умовах львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прымае захады па арганізацыйнаму ўмацаванню уніяцкіх абшчын. Выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы, у маі 1940 г. ён стварае чатыры экзархаты грэка-ка-таліцкай царквы, у тым ліку і экзархат Беларусі. Экзархам прызначаец-
9 Зак. 2719
129
ца Антон Неманцэвіч22. Працаваў экзархат ва ўмовах глыбокай канспі-рацыі. Кожны крок на шляху адраджэння рабіўся ў складаньіх умовах грамадскага жыцця, асабістай небяспекі і мог стаць апошнім. Таму ў такіх неспрыяльных умовах былі вызначаны два намеснікі Экзарха. 20 чэрвеня 1940 г. яны правялі саборную службу і першую супольную нараду, на якой вызначылі план працы.
Важнейшыя пытанні рэлігійнага жыцця экзархі абмяркоўвалі на тайных нарадах — з’ездах. Да пачатку вайны такіх мерапрыемстваў адбылося тры. У апошнім, які праходзіў 10—12 чэрвеня 1941 г. у Львове, прыняў удзел Антон Неманцэвіч са сваім намеснікам Львом Гарошкам23.
Пасля акупацыі Беларусі фашысцкімі захопнікамі рабіліся спробьі актывізацыі дзейнасці уніяцкіх абшчын, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі каталіцкіх біскупаў. У пачатку 1942 г. Экзархат уніяцкай царквы на чале з Антонам Неманцэвічам дамогся ад акупацыйных улад яго афіцыйна-га прызнання. 16 сакавіка 1942 г. Генеральны Камісарыят выдаў дазвол Экзархату на легальную дзейнасць24. Рабіліся захады аб пераводзе уніяцкіх абшчын пад яго юрысдыкцыю. Першым гэта зрабіў Віленскі мітрапаліт Р.Ялбжыкоўскі. У ліпені 1942 г. лрадстаўнікі Экзархату на-ведалі Пінскага біскупа К.Букрабу, які пераехаў у Львоў, і станоўча вырашылі гэтае пытанне. На вялікдзень 5 красавіка 1942 г. Экзарх выдаў сваё пасланне да беларускага народа. 2 мая была ўтворана Рада Экзархату, а ў наступны дзень — Духоўны суд. Гэта спрыяла часоваму ажыўленню уніяцкага жыцця.
Устанаўленне экзархату грэка-каталіцкай царквы было не да спа-добы некаторым колам, у тым ліку і мітрапаліту Панцеляймону (Ражноўскаму). У жнівеньскую ноч 1942 г. у Альберцінскім кляштары "для высвятлення некаторых важных спраў" гестапа арыштоўвае А. Не-манцэвіча. Яго спачатку перавезлі ў Слонім, а затым у Мінск. Далей след гэтага таленавітага чалавека, змагара за адраджэнне старой беларускай царквы згубіўся. У 1944 г. на неаднаразовыя афіцыйныя запыты ўлады Германіі паведамілі, што айцец памёр ад тьіфу ў адным з канцлагераў. Дакладнае месца яго смерці невядома. Улічваючы тое, што Неманцэвіч перанёс гэтую хваробу ў маладыя годы, то больш праўдзівай застаецца версія аб яго закатаванні ў падзямеллі мінскага гестапа25.
Альберцінскі кляштар быў закрыты, парафія ліквідавана. Намеснік экзарха айцец Леў Гарошка быў вымушаны пакінуць Альберцін і заняц-ца педагагічнай працай у медыцынскай школе ў Баранавічах. У 1944 г. разам з хваляй эміграцыі ён трапіў у Рым. У канцы кастрычніка Леў Гарошка прызначаецца рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Фран-цыі, потым у Вялікабрытаніі. 3 1970 па 1977 гг. ён працаваў кіраўніком беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Акрамя рэлігійнай лрацы ён займаўся грамадскай і выдавецкай дзейнасцю, заснаваў часопіс 130
"Божым шляхам" і быў яго рэдактарам да канца 1957 г. Яго пяру належаць такія філасофска-тэалагічныя і гістарычныя працы, як "Душа" (1948), "Сьвятая Еўфрасіньня — Прадслава Полацкая. Патрон-ка Беларусі" (1950), "Беларусь у датах, лічбах, фактах" (1953), " Пад знакам "рускае" і "польскае веры" (1955), "Рэлігія і навука" (1977) і інш.26
Пасля вайны саюзныя ўлады павялі наступленне на уніяцкую цар-кву. Гэта асабліва тычылася Заходняй Украіны, дзе яна мела вялікі ўплыў на насельніцтва. Грэка-каталіцкая царква абвінавачвалася ў тым, што з’яўлялася "агентам Ватыкана", саюзнікам украінскіх 'буржу-азных" нацыяналістаў. Структуры дзяржаўнай бяспекі арганізавалі ініцыятыўную групу, якая выступіла за закрыццё уніяцкай царквы. У яе склад увайшлі настаяцель Праабражэнскай царквы ў Львове Гаўрыіл Касцельнік, генеральны вікарый Перамышлянскай епархіі Драгобыц-кай вобласці Міхайла Мельнік, дэкан Станіслаўскай епархіі Антоній Пяльвецкі. У гэты час былі арыштаваны мітрапаліт Іосіф Сліпы, чатыры епіскапы уніяцкай царквы М.Чарнецкі, М.Будка, Г.Хамішын, І.Ляты-шэўскі. Ініцыятыўная група выступіла з прапановай аб правядзенні сабора, які адбыўся 8—10 сакавіка 1945 г. у Львове. Напярэдадні яго 22 лютага ў Кіеве 13 грэка-каталіцкіх святароў перайшлі ў праваслаўе. 24 і 25 лютага сан епіскапа быў нададзены М.Мельніку і А. Пяльвецка-му. Удзельнікі сабору пад кантролем і аховай органаў бяспекі прынялі пастанову "...ліквідаваць унію, адарвацца ад Ватыкана і павярнуцца да нашай святой праваслаўнай веры і рускай праваслаўнай царквы"27. 7 красавіка 1946 г. патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій аформіў прыём уніяцкай царквы ў склад рускай праваслаўнай.
Нягледзячы на забарону уніяцкай царквы, ў Беларусі засталіся вернікі, якія захавалі сваю самасвядомасць. Таму ў канцы 80-х гадоў у рэспубліцы пачалося чарговае адраджэнне грэка-каталіцкай царквы. На пачатак 1996 г. у краіне налічвалася 15 парафій уніятаў. Абшчыны сутыкнуліся з цяжкасцямі. У іх няма прыгодных для службы храмаў. Дэканам беларускіх грэка-католікаў з’яўляецца Ян Матусевіч, які сам прайшоў складаны шлях да уніі.
Такі трагічны лёс напаткаў уніяцкую царкву ў Беларусі пасля По-лацкага сабора 1839 г.
ЛІТАРАТУРА
’Запнскм Васмлмя Лужннского, архмепмскопа Полоцкого. Казань, 1885, С.168,170,171; Запмскй йосмфа мнтрололйта Лнтоеского, Т.2. СПб., 1883, С.93.
2Г.Ш авельскнй. Последнее воссоеднненне с православной церковню унматов Бепо-русской епархйй (1833—1839 гг.) СПб., 1910, С 357,361.
-Н.Д.Нзежов. Мсторнческйй очерк состоянмя православной церквй в Лмтовской епархмй за время с 1839—1889 rr. М., 1899, С.445, 453.
4Матерналы дпя географмн м статнстнкм Россйй, собранные офнцерамм Генераль-ного штаба. Ммкская губернмя, Ч.І!. СПб., 1864, С.444.
9*
131
53апнскн Васмлня Лужянского... С.235,236.
6Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, Ф. 1004,воп.1, спр. 1, арк.37.
73апнскм Носйфа.., Т.2, С.382.
«Там жа, С.633—635.
9Кнпрпановнч Г.Я. Жмзнь Носпфа Семашкн, ммтрополнта Лнтовского м Впленско-го, мвоссоеднненпезаладно-русскйхуннатовспраеоспавноюцеркоенюв1839г. Внльна, 1897, С.382.
10Там жа, С.388.
11Лмтовскйеелархмальные ведомостй за 1883 год. Внльна, 1887, С.39.
12Лмтовскме епархмальные ведомостн за 1868 год. Впльна, 1868, С. 8.
13Нацыянальны гістарычны архіў Бепарусі, Ф.1430, воп.1, спр. 54191, арк.129.
14Гарошка Леў. Пад знакам'рускаеГ і "польскае веры". Мн., 1990, С.63.
15Там жа, С.66.
16Станкевнч Адам,. Бепарусы як нацыянальная меншасцьу Польшчы/ / Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 2.С.110—111.
17Мараш Я.Н. Полмтнка Ватмкана м католмческой церквм в Западной Бвлоруосйн (1918—1939) .Мн„ 1983, С.13,15.
18Туронак Юры. Міжваенная унія ў Заходняй Ьеларусі — Спадчына, 1992, № 5, С.77.
19Божым шляхам, 1956, № 70—75, С.51.
20Спадчына, 1994. № 2, С.61.
21Божым шляхам, 1949. № 11—12, С.9.
22Гапаноач В.Ф ., ЦаранкоўЛ.А. Учарашні і сённяшні дзеньуніяцкай царквы. Мн., 1985. С.63.
23Божым шляхам, 1949. 3 11—12, С.10.
24Туронак Юры, Міжваенная унія ў Заходняй Беларусі./ / Спадчына, 1992. № 5. С.78.
25Божым шляхам. 1956. № 70—75. С.52.
26Голас Радзімы. 1994. 19 мая; Віче. 1995. № 12.С. 141.
СПІС СКАРАЧЭННЯУ
АВК — Акты, мздаваемые Внленскою Ареографнческою Комнс-смею для разбора древннх актов
АЗР —Акты, относяіднеся кнстормн Западной Росснн, собранные н нзданные Археографмческою Комнсснею
ACД — Археологмческнй сборннк документов, относяіцмхся к мсто-рнн Северо-Западной Русм, нздаваемый прн Управленнн Вмленского учебного Округа
АЮЗР —Акты, относяіцнеся к мстормн Южной н Западной Росснн, собранные м мзданные Археографнческою Комнсснею
ДАРФ — Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі ў Маскве
ДП УР (Львоў) — Дзяржаўны архіў Украінскай Рэспублікі, г. Львоў НАРБ — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь ПСЗ — Полное собранне законов Росснйской нмпермн РА — Русскмй архнв
РА БВУ — Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта РДАСА — Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве РДВГА — Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў у Маскве РДГА — Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу РМБ — Русская нсторнческая бмблнотека
ЦДАГА Украіны — Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украі-ны, г. Львоў
ЧОНДР — Чтенмя в обідестве нстормм м древностей Росснйскнй
ЗМЕСТ
Прадмова....................................................
БРЭСЦКАЯ УНІЯ Ў НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ (Гістарыяграфія праблемы) (Святлана Марозава)... УНІЯЦКАЯ ІДЭЯ У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ НАПАЧАТКУ XV СТ. (Тац-цяна Казакова)..................................-...........г--
ДА ПЫТАННЯ АБ ІДЭАЛАГІЧНЫХ ПЕРАДУМОВАХ БРЭСЦКАН ЦАРКОУНАН УНІІ 1596 ГОДА (Юрась Бохан)................................
БРЭСЦКАЯ УНІЯ: ПЕРАДГІСТОРЫЯ, ПАДРЫХТОЎКА I ЗАКЛЮЧЭННЕ (Улья-на Шаставец) Я.РУЦКІ I СТАНАЎЛЕННЕУНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ (Уладзімір Конан)... ’ПУНКТЫ ЗАСПАКАЕННЯ ГРЭЧАСКАЙ ВЕРЫ ‘ 1632—1635 гг. (Людміла Іван-ова) УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ XVIII СТ. (Уладзімір Пашкевіч)... ПЕРАВОД БЕЛАРУСКІХ УНІЯТАЎ У ПРАВАСЛАЎЕ У 1781—1783 гг. (Яўген АнішчэнкэУ .........................................
УНІЯЦКАЕ гіыТАННЕ У БЕ^ Ў КАНЦЫ XVIII — ПЕРШАЙ
ПАЛОВЕ XIX СТ. ( Уладзімір Сосна)...........................
МОЎНАЯ ПАЛІТЫКА I ПРАКТЫКА УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ У БЕЛАРУСІ (Святла-на Марозава).............................. -................