• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    37Горючко П.С. Пз нсторпй возсоедмненмя унйатов...С.37.
    38РДАСА, ф. 7. спр. 2993, арк. 4.
    39РДАСА. Ф. 7. спр. 3165, арк. 5, 8, 12 адв., 13 адв., 22.
    «Русскмй архмв 1869. №9. Стб. 1559—1563.
    41Гл.: Даўгяла 3. Урэдавыя адносіны да уніятаў на Меншчыне ў часы Паўла I/ / Пстарычна-археалагічны зборнік. Мн.,1927.№1.
    42Хрестоматмя по нсторйн Бепорусснм. С древнейшнх времен до 1917 г. Сост.:А.П. Мгнатенко, В.Н. Сндорцов. Мн.,1977. С.183.
    43РДАСА, ф.7, спр. 2993.
    44Цыт. Па: Жуковмч П.Н. Западная Россйя в царствованне ймператора Павла/ / Журнал Ммннстерства народного просеацення. 1916. Ns 10.С. 232.
    45Акты, нздаваемые Вмленской археографмчесжой коммссмей. Т. 16. С. 21—28.
    46Бобровскнй П.О. Русская греко-уннатская церковь в царствованме ммператора АпександраІ. СПб., 1890.С. 164.
    47Морошкмн М. Возсоеднненйе уннн/ / Вестннк Европы. Кн. 4. 1872. СПб., 1872.С.630.
    48Русскяй архмв. 1903. Кн. 3. № 12. С. 537—544.
    49Акты, мздаваемые Внленской археографяческой комйссмей. Т. 16. С. 82—83, 97—98.
    "Расійсжі дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу (далей РДГА), ф. 824, воп. I, спр. 14, арк. 1, 9, 12, 40, 62, 67 адв., 77 адв.
    5’Кмпрняновйч Г.Я. Жнзнь Носнфа Семашкн, мйтрополнталйтовскогом вмленсжо-го м воссоедйненйвзападно-русскнх унматов с лравоопавною церковмю в 1839 г. Внльна. 1897.С. 45.
    52Хрестоматня по йсторнн Западной Россмм. Вмльна, 1892. С. 757.
    53ДАРФ, ф.109, I эксп., 1859 г.,спр. 83, арк. 4.
    ^Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы ў Вільні, ф. 634, воп. I, спр. 419, арк. 3—6.
    55Горючко П.С. Нз нстормн возсоедпненйя уняатов...С. 55—56.
    56РДГА, ф. 824, воп. I, спр. 44, арк. 2 эдв.-б.
    103
    Святлана Марозава
    Гродзенскі дзяржаўны універсітэт
    МОЎНАЯ ПАЛІТЫКА I ПРАКТЫКА УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў БЕЛАРУСІ
    Моўныя аспекты дзейнасці уніяцкай царквы на Беларусі яшчэ не сталі прадметам спецыяльнага навуковага даследавання і да гэтага часу носяць дыскусійны характар. Міжтым яны заўсёды прыцягвалі да сябе ўвагу прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. У апошнія гады ў сувязі са спецыфікай моўнай сітуацыі, якая склалася пад уздзеяннем як сучас-ных, так і сягаючых углыб гісторыі фактараў, цікавасць да праблемы значна ўзрасла, што знайшло адлюстраванне ў шэрагу газетна-ча-сопісных публікацый1.
    Пры разглядзе праблемы неабходна ўлічваць шэраг акалічнасцей. Па-першае, з гісторыяй уніі звязана функцыянаванне пяці моў на Бе-ларусі: царкоўнаславянскай, беларускай, лацінскай, лольскай і рускай, таму неправамерна вырываць адну з іх і сцвярджаць, што менавіта на ёй працавала царква, як гэта звычайна робяць даследчыкі ў сілу сваёй палітычнай, ідэалагічнай, рэлігійнай, навукова-канцэптуальнай або якой іншай прадузятасці.
    Па-другое, лінгвістычную сітуацыю ва уніяцтве нелыа разглядаць як статычную, застылую. Яна мянялася на працягу 1596—1839 гг. Мовы то канкурыравалі адна з другой (лацінская з царкоўнаславянскай, поль-ская з беларускай, руская з польскай і г.д.), то сінтэзаваліся (беларус-кая з царкоўнаславянскай).
    Па-трэцяе, трэба бачыць розніцу паміж статусам кожнай з моў, вызначаным прававымі актамі, і фактычным яе становішчам. Ды ўрэшце, аб'ектыўнасць патрабуе дыферэнцыянаванага падыходу да розных сацыяльных груп: вышэйшай іерархіі, царкоўнага кліру, базы-льянскага манаства, вернікаў (сяляне, гараджане, шляхта), якія былі рознамоўнымі.
    Наўрад ці калі раней у Беларусі лінгвістычныя пытанні ўсведам-ляліся настолькі значнымі і ставіліся так востра, як у час вялікіх кан-фесійных узрушэнняў канца XVI — пачатку XVII ст. Мова вызначала кулыурную, рэлігійную, ідэалагічную, этнічную арыентацыю тагачас-нага грамадства. Аддаючы перавагу царкоўнаславянскай ці лацінскай мове, духоўная і свецкая інтэлігенцыя такім чынам выказвала сваю прыхільнасць і сімпатыі да праваслаўнага Усходу ці каталіцкага Заха-ду, а выкарыстанне ў штодзённым ужытку беларускай або лольскай мовы было паказчыкам патрыятычных або асімілятарскіх настрояў.
    Узнікшы на аснове праваслаўнай, уніяцкая царква побач з многімі іншымі элементамі пераняла ў яе царкоўнаславянскую мову, пад-крэсліўшы гэтым сваю пераемнасць з папярэдніцай, непарыўнасць 104
    традыцыі і літургічную сувязь з іншымі цэрквамі візантыйскага абраду. Адна з умоў, на якіх вышзйшая беларуска-ўкраінская праваслаўная іерархія заключыла саюз 1596 г., гаварыла: "Усе нашы літургіі — Васіля Вялікага, Златавуста..., усе нашы малітвы і ўсе наогул абрады і цыры-моніі Усходняй царквы жадаем захавацьу поўнай непахіснасці і выкон-ваць на нашай мове"2 .
    Фармальнымі актамі Ватыкан забяспечыў уніяцкае набажэнства на царкоўнаславянскай і нават арганізаваў падрыхтоўку духоўных кадраў з адпаведным лінгвістычнымухілам. Якпісаў М.Сматрыцкі, папа Урбан VIII (1624—1644) заклаў у Рыме "новы алюмнат для самой Русі (бела-русаў і ўкраінцаў — С.М.) ..., абы ў ім набажэнства манахамі закону святога Васіля Вялікага мовай славянскай, без аніякай адмены адпраўлялася, як адпраўляецца тут у нас, у манастырах рускіх, і каб у ім прысьь чемыя з Русі алюмны ў навуках ... цвічылі, і народу рускаму, выходзячы адтуль служылі"3.
    Царкоўнаславянская мова і пісаныя на ёй помнікі з’яўляліся святы-няй, нацыянальным скарбам для першых пакаленняў уніятаў, якія пільна яго зберагалі4.
    Аднак фарміраванне беларускай мовы і паступовае разыходжанне народнай, гутарковай мовы са стараславянскай прыводзіла да ўсё большага забыцця апошняй. Ужо ў канцы XVI — першай палове XVII ст. гэта была мова царквы, духоўнай праваслаўнай і уніяцкай, а такса-ма свецкай інтэлігенцыі Беларусі, мала зразумелая народу. Хоць яе аўтарытэт яшчэ быў даволі высокі, але ёю карысталася толькі вузкае кола людзей. Уніяты бачылі абмежаванасць гэтай моўнай традыцыі, крытыкавалі яе, але выкарыстоўвалі ў сваёй практыцы.
    Моўную сітуацыю ў грамадстве карэнным чынам змяніла Рэфарма-цыя. Народная мова, якой раней адводзілася роля непрэстыжнага, другараднага сродку камунікацыі, пранікае ў важнейшую сферу яго жыцця — рэлігію. Гэта садзейнічала кансалідацыі беларускай народ-насці. Беларуская мова ў выніку ўвядзення яе ў сакральную сферу істотна абагацілася. Пасля Буднага і Цяпінскага развіццё беларускай і царкоўнаславянскай моў лайшло незалежнымі паралелькымі шляхамі. Яны ўсё больш аддаляліся адна ад адной. Склалася сітуацыя двух-моўя, аналагічная лаціна-польскаму білінгвізму ў Польшчы5.
    Уніяцкая царква выкарыстала ў сваёй практыцы ўзнікшую ў эпоху Рэфармацыі цікавасць да нацыянальнай мовы і дала ёй у Беларусі поўнае права грамадзянства ў якасці гутарковай, мовы набажэнства, пропаведзяў (казанняў), мовы палемічнай публіцыстыкі і рэлігійна-па-лемічнай літаратуры. Мясцовыя ідэолагі і арганізатары уніі адстойвалі свае погляды на беларускай мове, у той час як алалагеты праваслаўя нярэдка звярталіся да польскай у абароне сваёй веры. Мовай пропа-ведзяў мітрапаліта Іпація Пацея (1599—1613) была беларуская. На ёй жа ў 1674 г. у Супраслі выйшла першае выданне яго твораў. "Рускую"
    105
    (беларускую) этнічную самасвядомасць Пацея адзначае нават адзін з яго праваслаўных біёграфаў, які прыводзіць наступныя разважанні уніяцкага святара: "я — рускі,... для дабра рускіхя жыву, думаю і пішу"6.
    На беларускай млве ліставаўся з Я. Руцкім, пісаў свае творы і выступаў з пропаведзямі Іясафат Кунцэвіч, які таксама ўсведамляў сябе "рускім" (толькі два лісты Л.Сапегу напісаў па-польску), тады як М.Сматрыцкі абараняў праваслаўе па-польску7. Вядомы факт выдання Кунцэвічам Устава прасвітарам, у якім ён прыгадваў аб неабходнасці ўжывання народнай мовай пры богаслужэнні8.
    Ужыванне беларускай мовы ва уніяцкай царкве было ўзаконена на VI базыльянскай кангрэгацыі (з’езд з удзелам кіраўніцтва царквы, які з'яўляўся вышэйшым органам ордэна), што адбылася ў 1636 г. у Вільні. У парадку дня пасяджэння 2 жніўня. як гэта вынікае з пратакола, стаяла ўзнятае манаскай "браціяй" пытанне "о потребе ужнваня от нас языка руского в мовах нашнх, а меновмте м особлмве в церквах в казанях". Пададзеныя ёй на разгляд пункты чытаў сам мітрапаліт Я. Руцкі, які разам з прысутным на кангрэгацыі духавенствам "постановнл, абы отцове н братня закону нашого в церквах не нншым, але рускнм толко языком проповед слова Божого чмннлн"9.
    У той час, як праваслаўе штучна падтрымлівала зжываўшую сябе царкоўнаславяншчыну, а касцёл насаджаў латынь і польскую мову, абраная уніяцкай царквой пазіцыя не магла не выклікаць сімпатый у масах. Аднак імкненню мясцовых дзеячоў уніі спыніцца на нацыяналь-ных пазіцыях і захаваць яе самабытнае аблічча, якое б не паўтарала ні лацінскую, ні візантыйскую царкву, супрацьстаялі Рым і польскі касцёл, якія "гналі" уніятаў на збліжэнне з каталіцызмам.
    Уніяцтва функцыянавала ў спецыфічнай моўнай сітуацыі, якая характарызуецца як полілінгвізм. Дасягнуўшы значнага развіцця, набыўшы дзяржаўны статус, беларуская мова з другой паловы XVI ст. пачынае здаваць свае пазіцыі і выцясняцца польскай і лацінскай мо-вамі ў дзяржаўных установах, грамадскімжыцці, пісьменстве10. Сойма-вай пастановай 1696 г. усё справаводства Вялікага княства Літоўскага пераводзіцца на польскую мову. Побач з царкоўнаславянскай і лацін-скай яна становіцца пануючай і ў літаратуры, усё больш апаноўвае рэлігійную сферу. Гэта мова загучала ва уніяцкай царкве, апякаемай польскім касцёлам, спачатку эпізадычна, а потым усё часцей, чым бліжэй к канцу XVII ст. На ёй стала весціся царкоўнае справаводства, размаўляць і ліставацца кіраўніцтва I базыльянскае манаства, яе веда-ла уніяцкае святарства. Пячатку польскай культуры несла на сабе уніяцкая інтэлігенцыя XVIII — першай трэці XIX ст. Беларуская мова выцясняецца ў межы гутарковай мовы селяніна.
    Уключаючы Беларусь у заходнееўрапейскі кулыурна-гістарычны працэс, уніяцтва далучала яе да латыні — мовы тагачаснай навукі, літаратуры, асветы, мовы каталіцкай царквы I афіцыйнай мовы Рэчы
    106
    Паспалітай. Большасць уніяцкіх пісьменнікаў, гісторыкаў, тэолагаў, філосафаў пісалі свае творы на лацінскай і польскай мовах якія на думку шэрагудаследчыкаў, у XVI—XVIII ст. натэрыторыі РэчыПасп’алі-тай для адукаваных беларусаў і ўкраінцаў былі больш арганічнымі, чым царкоўнаславянская11. "Чытанне па ўсіх кляштарах, — пастанавіла базьільянская кангрэгацыя ў 1621 г., —... абы было славянскай, лацін-скай і польскай мовай, для навучання на гэтых мовах — для нас — рэч вельмі патрэбная"12.