З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Так з’яўляецца думка аб магчымасці заснавання для уніятаў асоб-най вышэйшай навучальнай установы — духоўнай акадэміі. Сюды павінны былі прымацца "молодые людн, отлнчаюіцнеся способностя-мп н окончнвшпе с успехом курс учення в епархмальных семмнармях 5. Найбольшыя спрэчкі выклікала пытанне аб месцы знаходжанняпла-нуемай акадэміі. Прапанаваліся толькі два гарады — Полацк і Оўруч, кожны з якіх меў свае станоўчыя і негатыўыя бакі. Оўруч^ зразумела, з-за сваёй аддаленасці змог бы пазбегнуць уплыву Галоўнай семіна-рыі, але ён знаходзіўся на перыферыі уніяцкіх епархій — чьім адразу ж скарысталіся як асноўным аргументам супраць прыхільнікі арганіза-цыі акадэміі ў Полацку.
Сярод іх асабліва вылучаўся тады яшчэ мала каму вядо-мы.чыноўнік уніяцкага дэпартамента Рымска-каталіцкай калегіі ў Санкт-Пецярбургу Іосіф Сямашка. Ён сам у 1816—1820 гадах вучыўся ў Галоўнай семінарыі і па заканчэнні яе атрымаў ступень магістра багаслоўя, а таму добра ведаў становішча і, зыходзячьі з патрэб Расіі ў краі, выступаў за збліжэнне уніяцкай і праваслаўнай цэркваў. І.Ся-машка актыўна ўзяўся за справу і адразу ж прапанаваў уладам змен-шыць колькасць клірыкаў у Віленскай семінарыі, каб штучна стварыць патрэбу ў заснаванні уніяцкай акадэміі. Па плану І.Сямашкі, вышэйшая уніяцкая навучальная ўстанова павінна абавязкова называцца акадэ-міяй, што, зразумела, "польстнт унматскому духовенству". Але засна-ваць яе трэба не раней чым праз два гады, "дабы ограднть Духовную академню от влнянмя Главной Вмленской Семннармм"6.
I. Сямашка даказваў чыноўнікам з Міністэрства народнай асветы перавагу полацкага варыянта. I з яго довадамі цяжка было не пагадзіц-118
ца: ва ўсходняй Беларусі унія не зведала такога моцнага ўплыву каталіцьізму ў папярэднія стагоддзі.да таго ж у Полацку знаходзілася уніяцкая духоўная семінарыя, якая магла стаць асновай для будучай акадэміі. Акрамя таго, ўлічваючы нават чыста геаграфічнае размяш-чэнне уніяцкіх епархій, Полацк знаходзіўся на скрыжаванні шляхоў і лёгка мог стаць асветніцкім і культурным цэнтрам уніяцтва. У той час як Оўруч быў "положенный на краюунматской нерархнн н отделённый от трёх епархнй Полесскнмн болотамм, нередко сообіценне затрудня-юіднмн"7
Нельга забываць і тое, што падчас праўлення імператара Аляк-сандра I Полацк стаў месцам сканцэнтравання найбольш рэакцыйнай часткі католікоў — езуітаў. У сакавіку 1820 года яны былі выгнаны за межы Расійскай імперыі, аднак у горадзе захавалася каталіцкая вы-шэйшая навучальная ўстанова — вышэйшае піярскае вучылішча, дзейнічалі тут і каталіцкія кляштары (піяраў і дамініканцаў). Становішча абвастралася з кожным годам — справа дайшла нават да антыўрада-вых пракламацый. I, якадзначаў у 1825 годзе візітатар гэтага вучыліша прафесар Пецярбургскага універсітэта Восіп Сянкоўскі, тут панаваў дух "вольнодумства м ненавнстм ко всему русскому"8. Па разліках урада, заснаванне ў горадзе уніяцкай акадэміі дапамагло б не толькі зліквідаваць небяспечны цэнтр вальнадумства, але і наогул карэнным чынам змяніць настрой мясцовага грамадства на сваю карысць. Ды і набліжанасць Полацка да ўнутранарасійскіх губерній дазволіла б аб-легчыць пошук лаяльных выкладчыкаў, большасць з якіх І.Сямашка планаваў набраць менавіта ў Расіі. На яго думку, з Галоўнай семінарыі ў Вільні трэба было ўзяць толькі некалькіх выхаванцаў "благонамерен-ных н способных" для працы на багаслоўскіх кафедрах будучай ака-дэміі9. Ды толькі таму, што абыйсціся без іх ведаў было проста немаг-чыма — патрэбен быў вопыт выкладання вышэйшых тэалагічных дыс-цыплін. За ўсім гэтым добра прагледжвалася імкненне I. Сямашкі зрабіць з Гіолацка фарпост барацьбы з каталіцызмам у краі, а асветніц-кія пытанні, як бачна, адыходзілі на другі план.
Такі падыход задавальняў расійскі ўрад. ! ўжо 22 красавіка 1823 года ў Сенат быў аддадзены ўказ Мікалая I "Об основаннм Греко-Унм-атской Духовной коллегнм", дзе, між іншым, патрабавалася знайсці сродкі "на основанме Полоцкой Духовной Академнм"10. Узяць іх мерка-валася, перш за ўсё, праз спыненне адлічэнняў базыльянскага ордэна на рахунак Галоўнай семінарыі ў Вільні. Акрамя таго, было вырашана скарыстаць грошы з фундуша грэка-уніяцкай полацкай кафедры і дзвюх ліквідуемых кафедр —віленскай і луцкай, ахвяравалі грошы таксама уніяцкія манастыры — Жыровіцкі і Оўруцкі11. Такім чынам, грошы для акадэміі былі знойдзены. I сума была дастаткова вялікая — 28 тысяч рублёў12. Пры гэтым,. частку абсталявання і бібліятэку нават не трэба было шукаць, бо у Полацку піяры захоўвалі былую маёмасць
119
езуітаў і хапіла б простага рашэння адміністрацыі, каб усе гэтыя рэчы змянілі гаспадара.
Адначасова з пошукам сродкаў ішла праца і па забеспячэнню будучай акадэміі выхаванцамі. Ужо 26 мая 1828 года выйшаў указ, які забараняў пасылаць юнакоў з вуніяцкіх епархій у Галоўную віленскую семінарыю "так как для ннх указом Сената от 22 апреля была учреж-дена Духовная Академмя в Полоцке, а поступмвшне же доселе должны былн оставаться в ней до окончання курса ученмя"13.У Галоўнай семі-нарыі нават была скасавана пасада уніяцкага духоўніка, якую доўгі час займаў святар I. Пільхоўскі, магістр багаслоўя. Яго прызначалі засяда-целем Грэка-уніяцкай духоўнай калегіі, а нагляд за невялікай колькас-цю выхаванцаў уніяцкага веравызнання, якія працягвалі навучанне ў семінарыі, быў даручаны, па рашэнню міністра народнай асветы ад 13 чэрвеня 1828 года, прафесару М. Баброўскаму і прэфекту В. Лужын-скаму14. Такім чынам, Акадэмія яшчэ не дзейнічала, а атрьімліваць вышэйшую адукацыю за яе межамі уніятам забаранілі.
Да таго ж, у другой палове 1828 года падрыхтоўка да адкрыцця акадэміі пачынае замаруджвацца. I. Сямашка — галоўны змагар за асобную уніяцкую вышэйшую навучальную ўстанову — нечакана мяняе свае погляды. У чарговай запісцы ў міністэрства народнай асветы ён ужо сцвярджае, што арганізацьія акадэміі "пребудет на долгое время м предлогом м действнтельною прмчнною к совершенно-му отчужденнюуннатской церквн, нужно помнйть, что нынешннеунна-ты не ммеют собственного духа, учнлніде может сообіднть йм не совершенно благопрнятное едннодушйе", а таму лічыць за лепшае адпраўляць "отлйчнейшее юношество в одну йз греко-росснйскнх ака-демнй"15
Арганізатары праекта адкрыцця Полацкай уніяцкай акадэміі.пэўна, зразумелі, што уніяцкая царква, маючы ўласны цэнтр асветы такога ўзроўню, змагла б умацаваць сваю структуру і стаць другой па знач-насці сілай (пасля каталіцтва) ва ўсіх заходніх губернях Расійскай імперыі. Яна б ужо не залежала ад пракаталіцкай і прапольскай Галоўнай семінарыі і была б у стане самастойна рыхтаваць уласныя добраадукаваныя кадры. Пасля паўстання 1830—1831 гг ва ўрадавых колах быў узяты курс на далучэнне уніятаў да рускай праваслаўнай царквы, гэта значыць на скасаванне Берасцейскай царкоўнай уніі. Праект адкрыцця ў Полацку грэка-каталіцкай акадэміі гэтаму курсу зусім не адпавядаў і таму быў канчаткова адкінуты.
ЛІТАРАТУРА
’Сборннк постановленмй по М ннмстерству народного Просваценмя Т.2. отд.1. СПб. 1864.С.103.
23абулмс Г. Внльнюсскнй уннверсмтет в нсторнн Лшвы. Внльнюс. 1979.С.34—35.
120
ЗХаўстовіч М. Скасаванне уніі / / 3 гісторыяй на'Вы". Вып.2. Мн 1994 С 110
43абулнс Г. Внльнюсскнй унмверснтет...С. 35
5Жуковнч П. Об основаннм н устройстве Главной Духоеной Семннгюнм прм Внленском уннверснтета СПб, 1887. 0.48.
®3апнскн Мосмфа, М нтрополмта Л мтовсжого. Т.1. СПб 1883 С 480
'Тамсама. С. 480.
®Новоселов А. Ревмзмя профессором Сенковскмм Бепоруссжмх учмлмш в 1825 году / / Журнал МнннсгерстваНародного Просввдення.№5.СП6.1872.С.77.
93апмскм Мосмфа, М мтрополмта Л нтовского. Т.1. С.481
10ПолноесобраннезаконовРоссмйской ммпермн. Собр 2-еТ. 3. СПб. 1830 №1977 С.457—459.
11Нмкотмн Й.А. Столетнмй пернод русского законодательства в воссоеднненных от Польшн губерннях. Т.2. Внльна 1886. С.125.
12Кояловнч М.О. Заслугн мятрополмта Носмфа в деле образованмя в Западной Россмм/ / Журнал Мнннстерства Народного Просвацення.Ч.СХІ. СПб. 1863. С.904.
Сборнмк постановленнй по Мнннстерсгву Народного Просвацення. Т.2. Отд.1. Ст. 103.
14Жуковмч П Об основаннм м устройстве... С.43.
15Толстой Д.А. Мосмф, ммтрополмт лмтовскмй м воссоеднненне уннатов с npaso-спавноо церковью в 1839 гсду. СПб. 1869. С.22.
Валянціна Грыгор’ева, Уладзімір Навіцкі, Алена Філатава,
Інстытут гісторыі АН Беларусі
УНІЯЦТВА Ў БЕЛАРУСІ:
АД ПОЛАЦКАГА САБОРА 1839 г. I ДА НАШЫХ ДЗЁН.
12 лютага 1839 г. у Полацку адбылася гістарычная падзея. Кіраўнікі Беларускай і Літоўскай уніяцкіх епархій епіскапы Васіль (Лужынскі) і Іосіф (Сямашка) у прысутнасці 24 вышэйшых духоўных асоб гэтых епархій падпісалі Саборны акт аб сваім жаданні далучыцца да правас-лаўнай веры. Акрамя гэтага было складзена прашэнне да Мікалая I падтрымаць гэтае жаданне.
На падставе Саборнага акта Св. Сінод выдаў указ "О прннятнн греко-унматской церквн в полное н совершенное обіденне святых пра-вославно-кафолнческйх восточныя церквн, н в нераздельный состав церквм Всероссмйской". Рашэнне Сінода было зацверджана Мікалаем I, на якім ён напісаў: "Благодарю Бога м прнннмаю".
Рашэнне было абвешчана епіскапу Іосіфу 30 сакавіка 1839 г. у прысутнасці ўсіх членаў Св.Сінода. Была выдадзена спецыяльная грамата да ўз’яднаных епіскапаў, духавенства і народа. Указ быў пасланы ў епархіі.
Каб папярэдзіць хваляванні уніяцкага насельніцтва, яшчэ ў студ-зені ў Віцебскую губерню быў накіраваны 29 казацкі полк. ён прыбыў у Віцебск 12 сакавіка. Віцебскі, Магілёўскі і Смаленскі генерал-губерна-тар П. Дзякаў 16 сакавіка выдаў загад аб прыняцці мер "ввнду предсто-яіцего возсоеднненмя унмятов". 200 казакаў былі накіраваны ў Мінскую
121
губерню, 300 чал. засталося ў Віцебскай і Магілёўскай (у Сенненскім, Лепельскім, Полацкім, Дрысенскім і Себежскім паветах). Для нагляду за уніяцкім духавенствам і насельніцтвам у Полацку са студзеня зна-ходзіўся пасланы з Пецярбурга камергер і надворны саветнік В. Скрыпі-ЦЫН.
Атрымаўшы ўказ, кіраўнік Беларускай уніяцкай епархп епіскап Васіль, не жадаючы хваляванняў, нейкі час не абвяшчаў яго. 9 красаві-ка, папярэдне абгаварыўшы гэта пытанне са Скрыпіцыным, ён абвясціў указ у Полацкім саборы. Як паведамляў у Пецярбург В.Скрыпіцын: все это не пронзвело нн малейшего беспокойства млм уднвленмя, народ так же усердно молнлся, так же рвался к кресту".