З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
10 красавіка епіскап Васіль атрымаў ад обер-пракурора_Св.Сінода Пратасава ліст, у якім яму загадвалася захоўваць "строжайшую осто-рожность" у справах і загадах. 30 красавіка ён жа паведаміў кіраўнікам епархій, што Мікалай I дазволіў уз’яднанаму духавенству і народу не мяняць звычак, якія не супярэчаць прынцыпам праваслаўя. і акія як неслужбовае адзенне уніяцкага духавенства, галенне барады, ужыван-не ў час посту ежы і некаторых малітваў, якія не парушаюць дагматаў праваслаўнай царквы1.
У маі і чэрвені адбыліся святочныя богаслужэнні, якія праншлі спакойна, не выклікаючы сур'ёзных пратэстаў. Так, 4 чэрвеня архіепіс-кап Іосіф сумесна з епіскапам Васілём і праваслаўньім епіскапам Ісідорам (Нікольскім) правялі службу ў Полацкім Саборы ў прысутнасці вялікай колькасці народу розных саслоўяў.
Згодна з указам Св.Сінода ад 9 кастрычніка 1839 г„ на былое уніяцкае духавенства распаўсюджваліся ўсе тыя пастановы, якія ты-чыліся праваслаўнага духавенства. Указ 18 кастрычніка перапыняў праследванні тых асоб, якія перайшлі з праваслаўя да уніяцтва, бо такого ўжо не існавала.
Указ аб уз’яднанні павінны былі абвясціць уніяцкаму духавенству і прыхаджанам. Абвяшчэнне ўказа ў прыходах заняло некаторы час. Былыя уніяты яшчэ складалі асобныя епархіі, былі прыпісаны да асоб-ных прыходаў. Царкоўная іх практыка ўсё яшчэ насіла моцны ўплыў каталіцтва, існаваў іх недавер да праваслаўя. I галоўнае, эвалюцыя поглядаў у людзей адбывалася не хутка. Радыкальныя змены ў веры, рэлігійных звычаях у больш чым 1,5 млн. насельніцтва не маглі адбыц-ца адразу. Як адзначаў у сваёй працы протаіерэй Г. Шавельскі: воссоеднненные м древле-православные теперь находнлнсь в поло-женнн старых врагов, которых только что заставплн прнмнрмться без смльного желання с йх стороны"2.
У 1840 г. адбылося размежаванне епархій. Цэрквы і манастыры былых уніяцкіх Беларускай і Літоўскай епархій былі падзелены паміж Мінскай, Магілёўскай, Полацкай і новаўтворанай Літоўскай правас-лаўнымі епархіямі. Уніяцкія епархіі былі ліквідаваны, але працэс пера-
122
ходу былыхуніятаў расцягнуўся на 40-я—50-я гады. У 1840 г. Св. Сінод загадаў духавенству заходніх губерняў чытаць у цэрквах у нядзелю і ў святочныя дні казанні для прыхаджан на простай мове. Але высветлі-лася, што былыя уніяцкія святары лепш ведалі польскую мову, чым беларускую. Рэвізія цэркваў Літоўскай праваслаўнай епархіі ў 1850 г. паказала, што многія царкоўнаслужыцелі не ведалі малітваў на царкоўнаславянскай мове, што ў 12 благачынных акругах былі асобы сярод сямей святароў і царкоўнаслужыцеляў, якія таксама не ведалі малітваў на гэтай мове, як не ведалі іх і іхнія прыхаджане. Літоўская духоўная кансісторыя вымушана была прызнацьу 1851 г. той факт, што духавенства слаба клапацілася аб веданні прыхаджанамі веры і малі-тваў на царкоўнаславянскай мове3.
Большасць прыходаў у Мінскай праваслаўнай епархіі складалі былыя уніяцкія. У 1848 г., аб'язджаючы сваю епархію , Мінскі правас-лаўны епіскап Міхаіл (Галубовіч) адзначаў, што яго "ужаснуло крайнее повсеместное сельскмх прнхожан невежество в релнгйй... Только ста-рые крестнлнсь по-польскм н зналм, конечно, с ошнбкамн м без смысла польскне повседневные молнтвы, а более нмчего. Да й то тех влекло более к костёлам, нежелм к церквям, где онн ннчего не поннмалн. Поселяне не поннмалм, что онн русскме, православные, а веру счмталм чем-то прнбавочным к повмнностям н налогам. Подобное незнанме русского м православного было м в семействе духовных, жены м дочерм свяіденннков н прнчетнйков зналм только польскне молнтвы н началь-ные правнла веры".
Наогул сучаснікі адзначалі: (нсследуйте душу бывшего унмата м вы зачастую найдете в ней такне черты, которые прямо указывают на полный нндйфферентйзм, на какое-то равнодушне в делах веры. Спроснте, напрммер, у бывшего унмата, какой он веры: "а казенной, паночку", ответят вам некоторые, разумея под этнм названнем, конеч-но, веру православную, другне же й теперь еіде продолжают давать ей втнхомолку названне схнзматнцкой"4.
Практычна тое ж самае, што ў Мінскай, адбывалася ў Полацкай і Магілёўскай праваслаўных епархіях. 20 студзеня 1855 г. Віцебскі, Магілёўскі і Смаленскі генералчубернатар п. Ігнацьеў пісаў імператару, што былыя уніяцкія святары пры пераходзе ў праваслаўе "не нзменмлй прежннх обычаев свойх, с польскмм языком сохраннлм онн все пред-ставленмя прежнмх свомх наставнйков... Большая часть крестьян не только не знает нй одной молйтвы, но даже на вопрос: какой веры, отвечает: новой веры, н прн дальнейшем обьясненмм прнбавляет: прежде былм польской, а теперь, кажется, русской"5.
Кіраўніцтва епархій змагалася са сваім духавенствам за тое, каб яны не галілі бароды, каб тыя, у каго жонкі і дочкі былі каталічкамі, прымушалі іх пераходзіць у праваслаўе. Так, у 1844 г., па звестках благачынных, у Літоўскай епархіі ў святароў і царкоўнаслужыцеляў
123
было 27 жонак і 31 дачка, якія належалі да каталіцкага веравызнання. Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) напрамую звязваў гэты факт са справамі ''о совраіценнях в латннство бывшнх унматскмх прнхожан. Онн указы-валн на жен н детей свонх пастырей, пребываюідмх в латннстве"6.
А справаў "о совраіценнн в латмнство" было ў 40—50 гг. дастаткова. Яны пачаліся яшчэ з 1840 г. і працягваліся ў далейшым ва ўсіх правас-лаўных епархіях Беларусі. I частка былых уніятаў не жадала вяртацца ў праваслаўе, нягледзячы на чуткі сярод іх, што, калі яны не пяройдуць, то іх будуць высылацьу Сібір, або адпраўляць у салдаты. He жадаючы хваляванняў, кіраўніцтва губерні давала загады дзейнічацьасцярожна. Так, 23 красавіка 1840 г. Віцебскі, Магілёўскі і Смаленскі генерал-губер-натар загадаў ваенна-павятоваму начальніку акругі Віцебскай губерні палкоўніку Агатонаву, каб у Дрысенскім павеце па справе вяртання ў праваслаўе прыхаджан, перайшоўшых у каталіцтва, не дапускалася аніякага гвалту. Бо гэта магло выклікаць непрыемныя вынікі і "шкодныя спрэчкі"
Імкненне часткі уніятаў перайсці ў каталіцтва выклікала недавер да іх як з боку расійскіх улад, так з боку старажытнаправаслаўнага духа-венства. Гэты недавер распаўсюджваўся і на вышэйшае духавенства, аб чым сведчаць успаміны І.Сямашкі і В.Лужынскага.
17 снежня 1848 г. Літоўскі праваслаўны мітрапаліт Іосіф пісаў обер-пракурору Св.Сінода графу Пратасаву аб становішчы ўз'яднана-га духавенства. Ён адзначаў, што калі "co мною поступалм столь неблагородно, столь непрямодушно, то чего ожндать бедному просто-му духовенству, поставленному между русскнмм древлеправославны-мй н полякамм-рммлянамм, не знаюіцему более лн опасаться пред-убежденмй м недальновндностн первых млм промсков м враждебного расположення последнмх. Кажется, православные пастырм н чнновнн-кн моглн бы менее требовать м более выжндать от воссоеднненного ведомства''7.
У сувязі з пераходам у 1858 г. прыхаджан (былых уніятаў) Дзяр-новіцкага прыхода Полацкай епархіі з праваслаўя ў каталіцтва сенатар Шчарбінін, пры разглядзе гэтай справы прапанаваў запрасіць місіяне-раў з расійскіх епархій для ўзмацнення праваслаўя ў беларуска-літоўскіх губернях. Гэта прапанова выклікала адмоўную рэакцыю з боку Літоўскага мітрапаліта Іосіфа. 20 лютага 1859 г. у пісьме да Св. Сінода ён нагадваў, што " воссоедмненные состоят мз одного почтн простого белорусского млм малороссмйского народа, а для простого народа недоступны всякне отвлеченные нстнны м нстолкованмя нх ученымм мнссмонерамм. Но справедлмво лм до смх пор депать разннцу между древлеправославнымн н воссоеднненнымн свяіценнмкамм"8.
Падчас паўстання, што ўспыхнула на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Беларусі ў 1863—1864 гг., рабілася стаўка з боку паўстанцаў на тое, што ідэі уніятцва яшчэ не згаслі ў душах былых уніятаў і іх святароў. 124
Здавалася, што гэта павінна прынесці станоўчыя вынікі. Бо на пачатку 60-х гадоў Літоўская праваслаўная епархія (у яе ўваходзілі Віленская, Гродзенская, Ковенская губерні) налічвала амаль 700 тыс. вернікаў "нсключнтельно нз воссоеднненного народа й такового же духовенст-ва"9. У Мінскай епархіі з 535 праваслаўных прыходаў, што існавалі ў 1860 г., больш за палову (а менавіта 322)—былыя уніяцкія, далучаныя ў 1839 г.
Таму ў ліку шматлікіх адозваў, якія распаўсюджваліся сярод на-сельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў напярэдадні і падчас паўстан-ня, былі і такія, што звярталіся да былых уніятаў. Гэта — "Polska і ко(сіо( unicki", выдадзеная ў Парыжы; некалькі рукапісных адозваў "Бывшему уннатскому духовенству" і інш.
Адозвы каталіцкага духавенства непакоілі мясцовыя ўлады н пра-васлаўных іерархаў. Асабліва вялікую ўвагу надаваў гэтаму літоўскі мітрапаліт І.Сямашка. I, думаецца, гэта нездарма. Хто, як не ён,былы уніяцкі архірэй, які меў ад прыроды праніклівы розум і глыбокую на-зіральнасць, мог зразумець пагрозу, што таілі ў сабе гэтыя адозвы. Каб нейтралізаваць іх уплыў на мясцовае праваслаўнае духавенства, якое ў свой час магло непажадана паўплываць на сваю паству, Сямашка склаў "особое лредпнсанне", якое было разаслана ўсім благачынным цэркваў і манастыроў Літоўскай епархіі. "Этн воззвання н внушення, — пісаў мітрапаліт, —сколько дерзкн, столько же м невежественны. Нам указывают на Польшу, но какое нам дело до ПольшнІ? Мы — русскме, детн бесчйсленной русской семьм, потомкм св. Владнмнра, — мьі роднлнсь в Росснн, прнсягалй на верность русскому Царю. Нас стра-ідают полякамн! He потому лн, чтобы напомнмть нам вековые страда-ння нашнх отцов, прнсоеднннвшйхся было доверчмво, вместе с Лйт-вою, к Польше? Нам указывают на уннатскую веру! Как будто была йлй даже могла быть уннатская вера?! He была лм уння лмшь коварной прмманкой для отклонення отцов нашнх от Россйн н от нстмнно-право-славной восточной церквн? He была лн эта несчастная унмя оруднем тяжкйх терзаннй н гоненнй в теченме трехсот лет, пока мы, потомкн гоннмых, не обрелн, наконец, тйхого прнстаннша на лоне Росснн н своей матерм — православной церквн!"10.
Благачынныя павінны былі данесці змест прадпісання да кожнага праваслаўнага святара. У абавязкі святароў ставілася перасцерагаць сваю паству ад змовы з паўстанцамі і даносіць аб усім свайму кіраўніцтву і непасрэдна мітрапаліту, каб той мог прыняць своечасовыя меры. Так, калі ў маі 1863 г. у Літоўскай духоўнай семінарыі была знойдзена пракламацыя народнага жонду, Сямашка наведаўся туды. Ён выступіў з прамовай перад семінарыстамі і праланаваў ім напісаць "достойный ответ". А сам у гэты час чакаў на кватэры ў рэктара. Частка адказаў, напісаных у духу праваслаўя і рускай дзяржаўнасці, была надрукавана ў "Лнтовскйх епархмальных ведомостях".