З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
белага духавенства, асобныя прадстаўнікі вышэйшай іерархіі і інтэле-ктуальнай эліты царквы пачынаюць глыбей усведамляць лінгвістыч-ную спецыфіку сваёй веры і імкнуцца яе падтрымаць і ўзмацніць. Так, даследчык беларускіх летапісаў і іншых старажытных рукапісаў, вядо-мы Ў Еўропе вучоны-славіст, лрафесар Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі (1784—1848) пасля закрыцця універсітэта правёў астатак жыцця ў мястэчку Шарашова Пружанскага павета, працуючы пастырам у мясцовай царкве. Біёграф М.Баброўскага адзначаў, што ён выступаў у Шарашове і ваколіцах з казаннямі на нядзелю і святы на беларускай гаворцы38.
Ідучы насустрач святарству і вернікам, грэка-уніяцкая калегія сваім указам 9 ліпеня 1830 г. дазволіла выкарыстанне ў пропаведзях і наву-чанні закону божаму "мовы, якой гавораць мясцовыя жыхары"39.
У 20—30 гады XIX ст. вышэйшай духоўнай і свецкай уладай былі зроблены захады па аднаўленні пахіснутага ў XVII—XVIII ст. статуса царкоўнаславянскай мовы ва уніяцкай царкве. Загадам міністра асветы Шышкова ў 1825 г. у Галоўнай уніяцкай семінарыі ў Вільні ўводзілася выкладанне славянскай мовы. Царскім указам 9 кастрычніка 1827 г. было забаронена прымаць у базыльянскі ордэн католікаў; да манаска-га звання дапускаліся "толькі тыя, кім будуць даказаны дастатковыя веды у славянскай мове і правілах грэчаскага набажэнства"40. У 1834 г. у прыходы паступілі богаслужэбныя кнігі маскоўскага друку. Але многія святары былі не ў стане імі скарыстацца, бо не разумелі славян-скай мовы і працягвалі служыць па старых беларускамоўных кнігах або напісаных на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Сямаш-ка доносіў Літоўскай уніяцкай кансісторыі 4 красавіка 1837 г„ што лічыць выкарыстанне старых служэбнікаў "шкодным" і раіць забраць іх хацябы дзеля таго, каб прывучыць духавенства да правільнага вымаўлення набажэнскай славянскай мовай, скажонай ў правапісе і націску, якія змяняліся пры ўсякім выданні уніяцкіх служэбнікаў"41.
Моўная сітуацыя ва уніяцкай царкве штучна мянялася з уваходжан-нем Беларусі ў склад Расійскай Імперыі, спачатку, як гэта ні парадак-сальна, на карысць польскай мовы (у першай трэці XIX ст.), а ў 30-ыя гады XIX ст. — рускай. Гэты працэс можна праілюстраваць наступным фактамі. Калі папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і Віленскага універсітэта стаў Адам Чартарыйскі (1803—1824), які намагаўся ства-рыць польскую дзяржаву ў дынастычнай уніі з Расіяй у межах 1772 г„ у Галоўнай семінарыі было забаронена чытанне рускіх кніг42. Мовай навучання ў большасці вучэбных устаноў уніяцкай царквы ў першай чвэрці XIX ст. стала польская. Візітатар Барунскай базыльянскай школы ў 1804 г. раіў яе настаўнікам больш часу адводзіць грунтоўнаму вывучэнню польскай і лацінскай моў, што і было зроблена43. У Брэсц-кай епархіяльнай семінарыі, што працавала ў Лаўрышаве, паводле ведамасці яе стану за 1817 г., навучанне вялося "на дыялекце
111
польскім"44. Па-польску выкладаліся навукі ў Жыровіцкай і Свержан-скай семінарыях45. Праўда, пра выхаванцаў гэтых навучальных уста-ноў усё той жа Сямашка пісаў наступнае: "...Я не лічу палякамі рускіх (беларусаў — С.М.) і літоўцаў, якіх таксама, як і мяне, прывучылі гаварыць па-польску ў польскіх вучылішчах, арганізаваных самім рускім урадам"46.
Базыльянскія друкарні з пачатку XIX ст. перасталі друкаваць кнігі на царкоўнаславянскай мове; паўсюль распаўсюджваліся польскія аз-букі і малітоўнікі47. На лерадапошнім этапе уніі (першая чвэрць XIX ст.) большасць святароў нават у павучаннях да простага народа і навучан-ня яго малітвам выкарыстўвала польскую мову, а асобныя прасілі дазволіць ім служыць па-польску і абедню48.
Хаця справаводства ва уніяцкім дэпартаменце рымска-каталіцкай калегіі —кіруючым органе царквы, які працаваў у Санкт-Пецярбургу, вя-лося ўжо на расійскай мове, аднак, па ўспамінах I. Сямашкі, прызначанага ў гэты дэпартамент у 1822 г„ яго калегі "мала ведалі гэту мову... Сам старшыня наш, шаноўны мітрапаліт Булгак, па-руску ледзь разумеў трохі". У размове паміж членамі калегіі "ужывалася польская мова. Усе амаль чыноўнікі калегіі і нашы служыцелі размаўлялі на гэтай жа мове"49.
Указам Аляксандра I "Аб уладкаванні вучылішчаў і распаўсюд-жванні навук у імперыі" (1803) прадугледжвалася вывучэнне ў павято-вых вучылішчах "граматыкі мовы расійскай і мясцовай, як то: поль-скай..." (!); у гімназіях таксама "маюць быць выкладаны... мовы: лацін-ская, французская і нямецкая"50.
У 1803 г. пры Віленскім універсітэце была адкрыта Галоўная семі-нарыя для падрыхтоўкі кадраў уніяцкага духавенства для Полацкай, Брэсцка-Літоўскай і Луцкай дыяцэзій. У імператарскім загадзе з гэтай нагоды вызначаўся спіс навук, якім павінны навучацца семінарысты, сярод іх: славеснасць лацінская і польская, грэчаская і яўрэйская мовы (апошняя па жаданню і здольнасцях клірыкаў), "маючы звыш таго руплівае нагляданне, каб кожны з іх удасканальваў сябе ў расійскай мове, таксама стараўся б ведаць французскую ці нямецкую"51.
На ўрадавым узроўні, як бачым, існаванне беларускай мовы, на якой гаварыла сялянства, што складала абсалютную большасць на-сельніцтва, ігнаравалася, мясцовай мовай прызнавалася польская. Што ж да рускай, то да 1833 г. ва ўсіх навучальных установах Беларусі яна вывучалася як замежная52.
Першым з дзяржаўных людзей Расіі, які паглядзеў на уніятаў як на рускіх, а на іх веру — як на веру грэка-усходнюю, быў міністр народнай асветы (у 1824—1828 гг.) А.С. Шышкоў53. Ён мяняе накірунак выха-ваўчай і адукацыйнай палітыкі на беларускіх землях, з гэтага часу яна "павінна быць у духу нацыянальна-расійскім". Шышкоў паклапаціўся аб узмацненні вывучэння рускай мовы ў навучальных установах Вілен-скай вучэбнай акругі54. У 1825 г. ён выдаў цыркуляр папячыцелю гэтай 112
акругі з наступнымі патрабаваннямі: "І-е). Выхаванне ў імперыі нашай, нягледзячы на рознасць вер, павінна быць рускае. 2-е). Грэка-католік’ рымска-католік і лютэранін павінны быць выхоўваемы, першы ў цвёрдым і незабыўным праваслаўі, а другі і трэці ва ўсёй дакладнасці станоўчага вызнання сваёй веры. 3-е). Уся іншаверная моладзь павін-на вучыцца нашай мове і ведаць яе, яна павінна пераважна вывучаць нашу мову і законы..."55.
Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад імкнецца паставіць бар’ер на шляху польскага палітычнага і культурнага ўплыву ў Беларусі. У рамках гэтай палітыкі пачынаецца наступленне на поль-скую мову. Уніяцкая калегія прадпісала выкарыстоўваць у набажэнстве толькі ''славянскую мову", а пры навучанні закону божаму — "мясцовы дыялект"56. Рэвізуючы ў 1830 г. храмы беларускай і літоўскай епархій, Сямашка звяртаў асаблівую ўвагу на веданне святарамі рускай мовы — ва ўсходніх раёнах Беларусі яе ведалі лепш, чым на захадзе57. У 1834 г. Літоўская духоўная кансісторыя пачала на рускай мове рабіць усе распараджэнні падпарадкаванаму духавенству, на ёй жа прадпі-свалася весці метрычныя кнігі (кнігі рэгістрацыі хрышчэнняў, вянчан-няў, адпяванняў) у цэрквах58.
Русіфікацыя ахапіла уніяцкія навучальныя ўстановы. Савет Галоўнай уніяцкай семінарыі ў Вільні рашыў спыніць на некалькі гадоў выкладанне ў семінарыі польскай мовы і яе славеснасці, "тым больш, што ў мове гэтай занадта малая патрэба прадбачыцца на Беларусі, дзе веданне рускай мовы наогул ужо распаўсюджана сярод вышэйшага класа грамадства"59. Урад жа паклапаціўся аб забеспячэнні навучальных устаноў Беларусі адпаведнай вучэбнай літаратурай, выдадзенай у Расіі.
Выхаванцаў Антапольскага базыльянскага прыходскага вучылішча вучылі, як вынікае з ведамасці 1827 г., на "польскім і рускім дыялекце" (мяркуем, што тут маецца на ўвазе і беларуская мова), а таксама на расійскай мове60. У рапарце за 1833 год "дыялект рускай мовы" ужо не згадваецца. Будучых святароў рыхтавалі на расійскай, польскай і царкоўнаславянскай мовах61. У распрацаваным у гэтым жа годзе пра-екце для парафіяльных школ прадугледжвалася навучэнне толькі на польскай і расійскай62.
Уціск польскай мовы сустрэў супраціўленне з боку яе носьбітаў. "Польскія патрыёты, —абураўся Сямашка, — аб’яўляюць, што ўвяд-зенне рускай мовы перашкаджае раслаўсюджванню святла навук, і пачалі выкладаць некаторыя навукі на ранейшай польскай мове". Я рашуча адвяргаю прадказваемыя дрэнныя вынікі для навук ад увяд-зення.„ рускай мовы, —пісаў ён у 1830 г., — Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерніі, без мала Віцебская губерня, часткова нават Віленская і Беластоцкая вобласць населены народам рускім па мове і паходжанню" (ідзе спекуляцыя на тэрміне "рускі" у яго гістарычным і тагачасным значэнні — С.М.). I. Сямашка заклікае аслабляць "поль-8 Зак. 2719 113
скую вучоную касту" замяшчэннем яе расійскімі настаўнікамі, а таксама замяніць выкладанне малапатрэбнай цяпер лацінскай мовы вывучэн-нем прадметаў, "значна важнейшых для карысці царквы і дзяржавы", па рускамоўных падручніках63.
На хвалі русіфікацыі пачынаюцца праследванні. Такузнікла справа "Аб спяванні некаторымі святарамі Барысаўскага уезда ў капліцы пры набажэнстве польскіх духоўных песень. 1834 год." Беларуская грэка-уніяцкая кансісторыя забараніла тады падпарадкаванаму духавенству Мінскай губерні спяваць на польскай мове і ўмешваць у набажэнства перакананні, супраціўныя праваслаўю пад пагрозай адказнасці па ўсёй строгасці законаў. Дэканы, якія дапусцяць гэта сярод падведамаснага духавенства, падлягалі падвойнаму пакаранню64. Што да свецкіх люд-зей, то ў 1836 г. ім было забаронена публічна гаварыць на польскай мове65.
Зразумеўшы, што перагібы рэфармавання і "ўз'яднання" уніяцкай царквы 30-х гадоў XIX ст„ у тым ліку ў моўнай сферы, адштурхоўваюць уніятаў ад праваслаўя, царскім загадам 16 снежня 1839 г. прыходскім праваслаўным святарам Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падоль-скай, Валынскай, Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоц-кай вобласці прадпісвалася, каб яны "па магчымасці чыталі ў цэрквах у нядзельныя і святочныя дні пропаведзі на простай агульназразуме-лай мове". Такі загад, безумоўна, быў у інтарэсах мясцовага "уз'ядна-нага" святарства і насельніцтва, хоць дапушчэнне беларускай мовы ў набажэнства было не самамэтай, а сродкам выцяснення польскай мовы. Больш таго, гэты загад быў разлічаны і на тых уніятаў, што перайшлі ў каталіцызм. Указам Сінода 26 чэрвеня 1842 г. іх трэба было пераконваць, што праваслаўе —вера іх бацькоў і мае перавагу ў тым, што служба адбываецца "зразумелая на роднай мове". У той жа час з улікам, што многія з "уз’яднанага" духавенства і народа не валодаюць рускай, але ведаюць пераважна польскую мову, у 1841 г. Літоўская кансісторыя распаўсюдзіла ў заходніх раёнах Беларусі 870 экземпля-раў праваслаўнага катэхізіса на польскай мове66.