З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Колькасна вынікі "уз ’яднання" выглядалі даволі ўнушальна — на працягу жніўня 1794 — сакавіка 1795 г. у праваслаўе перайшло 1 483 111 вернікаў, 2 603 царквы і 1 552 святары27. Гэты рух ахапіў, галоўным чынам, Украіну. На Беларусі ён не прыняў такога шырокага размаху, беларускія уніяты аказаліся болый паслядоўнымі і адданымі сваёй веры. Але і тут царква страціла звыш 200 тысяч чалавек. Актыўней гэты працэс ішоў у Мінскай губерні, дзе на пачатку 1794 г. налічваліся 862 уніяцкія цэрквы28. Тут да чэрвеня 1795 г. да праваслаўя былі далучаны 34 прыходскія цэрквы, а да канца года яшчэ 60; "уз ’яднанымі" аказаліся каля 80 тысяч прыхаджан. 3 пачатку 1796 г. працэс пайшоў на спад29. На тэрыторыі Магілёўскай і Полацкай губерняў у 1795 г. у праваслаўе перайшло 105 цэркваў з 120 тысячамі прыхаджан30.
Аналізуючы поспехі і няўдачы другой наступальнай акцыі на унію (1794—1795 гг.), арганізатар і кіраўніктрэцяй хвалі яе знішчэння (30-ыя гады XIX ст.) І.Сямашка растлумачыў лёгкасць першапачатковага пе-равяртання уніятаў усходніх раёнаў Беларусі тым, што уніяцтва зала-навала тут толькі ў апошняе паўстагоддзе існавання Рэчы Паспалітай. I таму не мела такіх даўніх і глыбока ўкаранённых традыцый. Але чым больш прасоўвалася ўз’яднанне да мясцін, умацаваўшыхся ва уніяц-тве, ускладненні ўсё больш узрасталі, так што ўрэшце для захопу цэркваў адпраўляліся воінскія камакды з гарматамі31.
Унія апынулася тады пад сур ’ёзнай пагрозай. Здавалася, яна дажывала апошнія дні. Аднак, поспех масавай рэлігійнай канверсіі сярэдзіны 90-ых гадоў XVIII ст„ па ацэнцы гісторыка Нікольскага, быў вельмі няпэўнай якасці, чыста папяровы32. Непадрыхтаванасць, пас-пешнасць, няўмелае вядзенне справы, ужыванне нядобрасумленных метадаў і прымусу разам з супрацівам, аказаным часткай насельніц-96
тва, яго адмоўнае стаўленне да расійскіх праваслаўных святароў за-тармазілі давядзенне распачатай справы да канца. Да таго ж, імпэт ураду да яе астыў пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі. Смерць Кацярыны II спыніла яе "мудрыя прадпрыемствы" па рэлігійнаму збліжэнню Беларусі з Расіяй. Пры Паўле I і Аляксандры I "уз 'яднанне" уніятаў замарудзілася. Сяляне казалі: "Паколькі гасударыня матушка памерла, то ўсе ўказы яе прапалі"33. Больш таго, урадавая акцыя 1794—1795 гг. яшчэ больш ускладніла рэлігійна-палітычную абста-ноўку на Беларусі.
Кідаючы рэтраспектыўны погляд на апісваемыя падзеі, обер-пра-курор Сінода Д.Талстой адзначыў, што ў Літве і Беларусі з-за памылак рускага ўрада унія не толькі не адарвалася, але яшчэ больш зблізілася з рыма-каталіцтвам. Унія ў XIX ст., па яго словах, — гэта не больш, як памылка ўрада34. Адваротны эфект "уз ’яднаўчай акцыі" прызнаваў і І.Сямашка: паўтара мільёна беларускіх і ўкраінскіх уніятаў перайшлі ў праваслаўе пры Кацярыне II, амаль столькі ж засталося ў гэтай веры і яшчэ больш умацаваліся ў ёй у часы рускага валадарніцтва35. Менавіта яму выпала "паварочваць" астатнія ''уніяцкія розумы" на Усход у 30-ыя гады XIXст., боў канцы XVIII ст. афіцыйнае праваслаўе яшчэ незмагло давесці распачатую справу да канца.
Імператар Павел I, хоць і не любіў уніятаў, бо лічыў, што "яны ні то, ні сё, ні рыба, ні мяса"36, аднак асудзіў нядобрасумленныя метады іх пераварочвання. Маніфестам ад 18 сакавіка 1797 г. ён абвясціў свабо-ду веравызнання. Указ Сінода 24 верасня гэтага ж года абавязаў праваслаўнае духавенства быць ветлівымі з ксяндзамі, ухіляцца ад звадаў з імі ў веры, не вымагаць лішняга за трэбы, каб прыхаджане ўбачылі большую выгаду быць у праваслаўі, чым ва уніяцтве; да уніятаў ставіцца ласкава, паблажліва37. Уніяты адразу адчулі змену сітуацыі. У складзенай кімсьці прамове, нібыта сказанай мітрапалітам Т.Растоцкім пры ўступленні Паўла I на прастол, сцвярджалася, што голас прыгнечаных уніятаў быў пачуты імператарам і той вяртаў "воль-насць і шчасце народу, які за тое толькі быў прыгнятаемы, што па абрадах веры сваіх бацькоў пашану богу ўзносіў"38,
Частка уніяцкага кліру пачала адкрыта трактаваць палітыку Паўла I як права на вяртанне ў унію ўсіх тых, хто быў адарваны ад яе ў часы Кацярьіны II. Усё гэта ўзмацняла жаданне ў многіх новаяўленых пра-васлаўных пакінуць пануючую веру. Нелягальнае вяртанне сялян да уніі_ пачало набываць пагрозлівы для ўлад характар, што вымусіла Паўла I спецыяльна займацца гэтым пытаннем. Так, пры даследаванні ў кастрычніку 1798 г. стану спраў у Веліжскім павеце Беларускай губерні высветлілася, што з 20 тысяч нядаўна прынятых у праваслаўе да 9 тысяч чалавек "узбунтаваны ўжо да таго, што з пагардай глядзяць на ўсе абрады грэчаскай веры" і тайна уніяцкія абрады прымаюць. Сярод прьічын гэтай з 'явы ўлады важнейшай лічыпі "нядобрапрыстой-7 Зак. 2719 97
ныя паводзіны" прысланых з Расіі святароў, што з поспехам выкарыс-тоўвалі для кампраметацыі праваслаўя ў вачах сялян-вернікаў яго праціўнікі. Канкрэтны прыклад такой кампраметацыі прыводзіўся па Чэпельскай царкве, праваслаўнага святара якой сістэматычна спойваў мясцовы войт, каб гіасля на драгах, што носяць памерлых, выстаўляць прыхаджанам перад царквой. Прычым сам лрацэс пераносу пад пера-звон п’янага папа ад панскага дома да царквы тлумачыўся сустрэчным, як сцвярджала пападдзя Агаф’я Захарава, наступным чынам: "Мы, маўляў, рускую веру хаваем". Адначасова уніяцкі святар Фёдар Парэ-ша праводзіў набажэнства ў панскім доме, куды запрашалі сялян, што збіраліся ля царквы39.
Чаму "звернуты да набожнасці народ хістаецца ў вызнанні веры", па заданню імператара "разведваў ад просталюдзінаў самым сціплым і ласкавым чынам мінскі губернатар З.Я.Карнееў. ён устанавіў галоўныя тры прычыны адхілення сялян ад праваслаўя: 1)"хуткае, крутое і няўмелае пераварочванне", без уліку агульнага жадання сялян; 2) разрыў традыцыйных сувязей і ізаляцыя перайшоўшых у праваслаўе сялян ад суседніх уніяцкіх вёсак; 3) немагчымасць на-ладзіць богаслужэнне ў царкве з прычыны ненаведвання яе неабход-най колькасцю вернікаў. Папы ж, прысланыя пераважна са Смаленскай губерні пачалі рэзка перабудоўваць абрады "супраць старога тут звы-чаю, праз што зусім сталіся агіднымі народу". He спраўдзіліся і спадзя-ванні сялян на відавочна абяцаныя ім за пераход у праваслаўе змян-шэнні падаткаў і работ. Такіх прыходаў, дзе сяляне ўпарта трымаліся уніяцтва, у 1797 г. налічвалася ў Мінскай губерні 23. У гэтых прыходах сяляне, са слоў Карнеева, адны зусім перасталі хадзіць у царкву, іншыя звярталіся да паслуг суседніх уніяцкіх святароў, а многія нават прынялі рыма-каталіцкі абрад, як усе жыхары двух прыходаў у Вілейскам паве-це. На той час, сцвярджаў губернатар у рапарце цару, толькі ў На-чынскім прыходзе сяляне згадзіліся вярнуцца да праваслаўя "добраа-хвотна і адзінадушна"40.
Падзеі ў вёсцы Нача Барысаўскага павета, даследаваў беларускі гісторык і археограф Дз.І.Даўгяла41. Паводле знойдзеных ім у архівах матэрыялаў, жыхары Начы 23 чэрвеня 1795 г. у прысутнасці прыстава, двух праваслаўных святароў і некалькіх салдат падалі заяву аб "адна-галосным жаданні перайсці ў праваслаўе". Парафіяльны уніяцкі святар Аляксандр Самовіч не пажадаў разам з імі прыняць праваслаўе, a пачаў адпраўляць набажэнства ў засценку шляхціча Юроцкага, у гумне, куды збіралася нямала народу. У кастрычніку 1796 г. уніяцкі святар і 9 сялян былі арыштаваны, але ўжо ў лістападзе адпушчаны, што натхніла сялян напісаць новаму цару, Паўлу I прашэнне пакінуць іх уніятамі, спасылаючыся на прымусовае далучэнне і "адчуваючы, што больш 200 гадоў бацькі нашы былі ва уніяцкай веры". Пачалося рас-следаванне па гэтай просьбе, але як раз у гэты час сам Павел I з
98
сынамі, будучым імператарам Аляксандрам I і цэсарэвічам Канстанці-нам ажыццяўляў паслякаранацыйнае падарожжа і спыніўся ў Начы 8 мая 1797 г. He зважаючы на тое, што адміністрацыя і земская паліцыя строга забаранілі звяртацца да цара з усялякімі просьбамі, пры навед-ванні начынскай царквы яго сустрэў, укленчыўшы, вялікі людскі натоўп для падачы паперы. Як аднёсся да гэтага Павел I, бачна з яго распа-раджэння таму ж мінскаму губернатару Карнееву: " У час, калі я спыніўся для начлегу ў в.Нача, жыхары той у многім ліку мужчынскага і жаночага полу, сабраўшыся гуртам і змовіўшыся, насуперак законам падавалі мне якуюсь паперу ва ўласныя рукі. 3 чалавекі з гэтага зборышча я загадаў капітан-іспраўніку ўзяць пад варту і адаслаць да суда, а вам прадпісваю наглядаць, каб справа імі неадкладна выраша-на была і вінаватыя ў страх другім пакараны былі на месцы злачынст-ва"42. Другое распараджэнне цар аддаў камандзіру Фанагарыйскага грэнадзёрскага палка аб адпраўцы ў Начу роты грэнадзёр для спынен-ня там выступленняў супраць праваслаўя. У выніку прыняцця адпавед-ных мер уся парафія прысягнула не адступаць ніколі ад праваслаўнай царквы.
Як бачна, Павел I, нягледзячы на спыненне прамых "уз'яднаўчых" мерапрыемстваў, зусім не лічыў патрэбным вяртанне да уніі тых, каго пры дапамозе Кацярыны II змагло ахапіць сваім уплывам расійскае праваслаўе. Аб гэтым дадаткова сведчаць яго распараджэнні судзіць вінаватых у "спакушэнні" да уніі жыхароў Валынскай губерні43. Яго крэда патлумачыў каталіцкаму біскупу С.Сестранцэвічу граф Ільінскі наступным чынам: "не зрабілі б таго, што зроблена, але было б спаку-сай і супраць рэлігіі перарабляць раз ужо зробленае"44. Гэтаму ж падыходу адпавядаў і указ Сената 1800 г. "Аб невяртаннні ў вунію людзей, далучыўшыхся да лраваслаўнай веры, аб неперашкоджанні уніятам прыступаць да той"45.
Здавалася, тая частка уніяцкай царквы, якая вытрамала першыя сур 'ёзныя націскі праваслаўя і выстаяла, на мяжы XVIII —XIX ст. магла ўздыхнуць свабодна, але тут яна сутыкнулася з другой праблемай. Скарьістаўшыся імператарскай свабодай, пачынае наступ на уніятаў з мэтай паварочвання ў свой бок рыма-каталіцкае духавенства. Пазіцыі рымскага каталіцызму ў першай чвэрці XIX ст. аб' ектыўна ўзмацняліся лаяльнасцю да "польскага" пытання Аляксандра I, яго хоць у многім і дэмагагічнымі, заляцаннямі з мясцовымі шляхецкімі коламі. Па паветах пачалі раз ’язджаць місіянеры, якія намаўлялі уніятаў цвёрда трымацца свайго вызнання ці пераходзіць прама ў лацінскі абрад. Яны ж падбух-торвалі новаперавернутых сялян да "адпадзення" ад праваслаўя. Пры гэтьім ужываліся не вельмі разборлівыя сродкі, выкарыстоўвалі невуц-тва і прымхі сялян, не спыняліся перад інсцэніроўкай цудаў. Па Бела-русі папўзлі чуткі, што унія будзе знішчана і ў Расіі застануцца толькі дзве веры: каталіцкая і праваслаўная. Нагодай для іх паслужыў царскі