• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Аднак, рашучай падтрымкі з боку папы рымскага уніяцкая царква не атрымала. Магчыма, гэта было звязана з надзеямі рымскай курыі на распаўсюджванне каталіцызму ў Рассіі і на атрыманне дазволу на свабодны праезд каталіцкіх місіянераў праз Расію ў Кітай і іншыя краіны Усходу, якія, дарэчы, штучна падтрымліваліся расійскімі дыпламатамі.
    Па сведчаннях некаторых гісторыкаў (A. Deruga), Пётр I загадаў хапаць кіраўнікоў уніяцкай царквы і вывозіць іх у Расію. Каб засцераг-чыся ад магчымых праследаванняў, уніяцкі мітрапаліт Леў Заленскі быў вымушаны выехаць у Сілезію, дзе знайшоў прытулак у кляштары бенедыкцінцаў. Мітрапаліт баяўся праследаванняў, нягледзячы на 80
    тое, што быў асабіста знаёмы з Пятром I, з якім сустракаўся і меў доўгую гутарку у Берасці у верасні 1698 г„ калі цар вяртаўся ў Расію з сваёй першай вандроўкі ў складзе "Вялікага пасольства". Протаархі-мандрыт ордэна Леў Кішка павінен быў пераязджаць з месца на месца, каб яго не схапілі расійскія салдаты.
    Аднак, напярэдадні буйных ваенных падзей ў канцы 1705 г., каб сфарміраваць лаяльныя адносіны да расійскага войска з боку на-сельніцтва ВКЛ, Пётр I 26 кастрычніка 1705 г. выдаў загад, у якім гарантаваў бяспеку і недатыкальнасць уніяцкага кліра, асобным пунк-там гарантавалася бяспека уніяцкага мітрапаліта11. Услед за гэтым былі вызвалены полацкія манахі, што знаходзіліся ў зняволенні, але манастыр, як і сабор св.Сафіі ім не вярнулі.
    Уніяцкая царква перажывала цяжкі перыяд. У чэрвені 1707 года памёр полацкі архіепіскап Марцін Белазор. У ліпені 1708 г. памерлі уніяцкі мітрапаліт Леў Заленскі (адначасова ўладзімірскі епіскап) і львоўскі епіс-кап Іосіф Шумлянскі. Такім чынам, за кароткі тэрмін уніяцкая царква страціла амаль палову, прычым найбольш уплывовых, іерархаў. Для тых, хто застаўся (епіскапаў луцкага, перамышльскага, холмскага, пінскага і архіепіскапа смаленскага) ў гэты складаны час, было неабходна захаваць адзінства. I гэта ім удалося. 3 жніўня 1708 года папскі нунцый у Рэчы Паспалітай Мікалай Спінола прызначыў адміністратарам мітраполіі пера-мышльскага епіскапа Юрыя Вінніцкага. Нягледзячы на тое, што на другі дзень. 4жніўня 1708 г., кароль Станіслаў Ляшчынскі прызначыў мітрапалі-там пінскага епіскапа Парфірыя Кульчыцкага, епіскапат уніяцкай царквы на з ’езде ва Уладзіміры ў верасні 1708 г. падтрымаў кандыдатуру Юрыя Вінніцкага12. Адмова ў падтрымцы кандыдатуры П.Кульчыцкага, якая была прапанавана стаўленнікам Карла XII Ст. Ляшчынскім, пераканаўча даказвае, што уніяцкая царква не выступала на баку Швецыі.
    У ноч з 6 на 7 снежня 1709 г. у Луцку рускія драгуны арыштавалі луцкага епіскапа Дыянісія Жабакрыцкага і вывезлі ў Расію. Расійскае камандаваннне тлумачыла гэты арышт сувязямі Д.Жабакрыцкага са шведамі. Усё гэта было зроблена насуперак універсалу Аўгуста II (выданы ў лістападзе 1709 г.), згодна якому ён браў епіскапа пад сваю апеку і накладаў штраф у памеры 40 тыс. злотых на кожнага, хто будзе пагражаць бяспецы епіскапа13. Рускія вывезлі Д.Жабакрыцкага на Салаўкі, дзе ён і памёр у 1712 годзе.
    У красавіку 1710 г. расійскаму ласлу кн. Рыгору Даўгарукаму быў прадстаўлены падрабязны мемарыял з пералікам страт, якія нанесла расійскае войска насельніцтву Рэчы Паспалітай. У гэтым мемарыяле ішла размова і аб падданых караля Рэчы Паспалітай, якіх вывезлі у Расію у тым ліку і аб Д.Жабакрыцкім. Па некаторым дадзеным (А. Deruga) ў 1707 годзе толькі ў Маскве налічвалася каля 2 тыс. чалавек, якіх гвалтоўна вывезлі туды з Рэчы Паспалітай14.
    Складальнікі мемарыяла дамагаліся ад Расіі гарантаваць належ-
    81
    6 Зак. 2719
    ную бяспеку уніяцкаму духавенству ў раёнах размяшчэння расійскіх войск, вяртанне вернікам Сафійскага сабора ў Полацку (дзе ўсё яшчэ быў склад вайсковай амуніцыі). У ім змяшчаліся патрабаванні вярнуць у Сафійскі сабор актавыя кнігі Полацкага ваяводства і абраз Божай Маці, які быў выкрадзены расійскім камендантам Озеравым15.
    1 мая 1710 г. у кафедральным саборы св. Сафіі у Полацку адбыўся выбух пораху, была знішчана адна сцяна, левы бакавы алтар. Выбух пашкодзіў падмурак, скляпенні і калоны. Разбурэнні былі настолькі значнымі, што аднавіць сабор, а фактычна пабудаваць занава, змаглі толькі ў сярэдзіне XVIII ст. Па краіне папаўзлі чуткі, што сабор спецы-яльна быў разбураны рускімі. Гэтая падзея стала прадметам дыпла-матычнай перапіскі. Расійскі канцлер Г. Галоўкін у лісце да кароннага падканцлера Яна Шэмбека ад 4 снежня 1710 г. тлумачыў гэта няшчас-ным выпадкам, у выніку якога загінулі і расійскія салдаты.
    У пачатку мая 1710 г., адразу пасля выбуху ў Сафійскім саборы, адбыліся напады расійскіх войск на базыльянскія манастыры. Былі разрабаваны мужчынскі манастыр св.Барыса і Глеба і жаночы св.Сафіі у Полацку, манастыры ў Беразвечы і Ушачах. Расійскія салдаты раз-рабавалі манастырскія маёнткі Чарсвяты, Судзіловічы, Баркаўшчызна, Ладосна, якія належалі полацкаму манастыру св.Сафіі, маёнтак Турэц Барысаглебскай архімандрыі і вёску Залессе, уласнасць віленскага манастыра св.Тройцы. У манастырах забіралі нават абразы і царкоўны посуд. У Чарсвятах вывезлі ўсё збожжа, у Баркаўшчызне спалілі усе жылыя і гаспадарчыя пабудовы, сад і 50 вуллёў з пчоламі16.
    Як і ў 1705 г. базыльяне звярнуліся за дапамогаю да канцлера ВКЛ Карла Станіслава Радзівіла і караля Аўгуста II. У сваіх зваротах да расійскага цара Аўгуст II патрабаваў спыніць гвалт расійскіх войск у адносінах да уніяцкага духавенства ў Рэчы Паспалітай у цэлым і ў Полацкім ваяводстве ў прыватнасці. У пасланнях Пятра I, напісаных у адказ, змяшчаліся сустрэчныя скаргі на ўціск праваслаўных. Аднак, канкрэтныя факты пры гэтым не прыводзіліся, Пётр I абмяжоўваўся толькі галаслоўнай заяваю "гэта вядома ўсяму свету"17.
    У другой палове 1710 г. полацкі суперыёр Ваўрынец Капарскі, які быў прызначаны на месца забітага Якуба Кізікоўскага, накіраваў папу рымска-му падрабязную рэляцыю, у якой апісаў цяжкае становішча уніяцкай царквы з-за уціску расійскіх войск. У дакуменце апісваліся спусташэнні базыльянскіх манастыроў ВКЛ, гаварылася аб тым, што манахі гвалтоўна вывозіліся ў Расію, а тыя хто застаўся, былі вымушаны хавацца па лясах. Нават свецкае уніяцкае духавенства разганялася расійскімі салдатамі, a на іх месца прызначалася праваслаўныя святары18.
    На гэты раз у Рыме больш уважліва паставіліся да становішча уніяцкай царквы. Папа рымскій Кліменцій XI у кастрычніку 1710 года накіраваў пасланне каралю Рэчы Паспалітай Аўгусту II, прымасу Стані-славу і кароннаму падканцлеру Яну Шэмбеку. Папа рымскі прапанаваў
    стварыць змешаную двухбаковую камісію для вырашэння гэтай праб-лемы. Аднак, работа камісіі не прынесла ніякіх пазітыўных вынікаў. Сітуацыя пачала мяняцца да лепшага пасля паражэння Расіі у вайне з Турцыяй. Паводле ўмоў Пруцкага дагавору (ліпень 1711 г.) Расія павінна была вывесці свае войскі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
    Падзеі часоў Паўночнай вайны прынеслі уніяцкай царкве цяжкія выпрабаванні і ў значнай ступені парушылі яе ўнутранае жыццё. Мітра-паліт Леў Кішка стаў ініцыятарам правядзення сабора уніяцкай царквы "дзеля выпраўлення дысцыпліны і прывядзення да першапачатковай маральнай чысціні людзей"19. Ідэю правядзення сабора падтрымлівалі ў Рыме. Папа рымскі Кліменцій XI старшынёй сабора прызначыў свайго нунцыя ў Рэчы Паспалітай Ераніма Грымальдзі.
    3	самага пачатку планавалася склікаць сабор ў 1716 годзе. Аднак, падзеі ўнутрапалітычнага жыцця ў краіне прымусілі адкласці сабор да 1720 года. Месцам правядзення сабора быў прызначаны Львоў, але з-за эпідэміі яго перанеслі ў г. Збмасць (недалёка ад Любліна).
    Сабор пачаў работу 15 (26) жніўня 1720 года. На ім прысутнічалі мітрапаліт, 7 епіскапаў, 122 прадстаўнікі чорнага і белага духавенства, у тым ліку 47 базыльян20. 3 уніятаў недухоўнага звання прысутнічалі 2 дэпутаты ад Львоўскага брацтва. У рабоце сабора удзельнічалі і прадс-таўнікі каталіцкага духавенства. Работа сабора працягвалася да 6 (17) верасня 1720 года.
    Рашэнні сабора былі выкладзены ў актах, якія складаліся з 19 раздзелаў і тычыліся пытанняў веры, набажэнства, кіравання і ўнутра-нага жыцця уніяцкай царквы. Удзельнікі сабора прынялі лацінскае спавяданне веры папы Урбана VIII, якое змяшчала ў сабе ўсю дагма-тыку каталіцкай царквы. У адпаведнасці з пастановаю сабора сімвал веры ў далейшым павінен выкарыстоўвацца з лацінскім дабаўленнем "і ад Сына", якім абазначаецца зыход Св.Духа і ад Айца і Сына, патрабавалася ўспамінаць папу рымскага пры набажэнстве, асабліва ў час імшы. Што тычыцца абрадавых пастаноў, дык нягледзячы на некаторыя лацінскія новаўвядзенні (абліванне вадою пры хрышчэнні, забарона для малых дзяцей таінства св. прычасця, адмова ад калек-тыўных споведзей), указвалася на неабходнасць захавання практыкі і звычаяў усходняй царквы. Быў адменены трохдзённы пост перад спо-веддзю і прызнаваўся неабавязковым Пятроў пост, паколькі ён быў цяжкі для простых людзей. Пастановаю сабора было ўзаконена ва уніяцкай царкве свята ў гонар Іясафата — пакутніка (16 верасня)21.
    Значнае месца ў актах сабора адводзілася пыганням царкоўнага упарадкавання і дысцыпліны. Строга акрэслівалася кола дзейнасці і узае-маадносіны розных органоў царкоўнага кіравання. Лепшым сродкам для аднаўлення звычаяў і парадку ва уніяцкай царкве было прызнана павы-шэнне ўзроўню адукацыі сярод духавенства. Зыходзячы з гэтага, сабор пастановіў, каб пры кожным манастыры, дзе жыве не менш 12 манахаў, 6* 83
    была заснавана багаслоўская школа, як для манахаў, так і для навучання свецкага юнацтва. Сабор абавязаў епіскапаў арганізаваць пачатковыя школы ў сёлах і мястэчках. Дзеля паляпшэння матэрыяльнага становішча царквы, рашэннем сабора забараняўся продаж царкоўных маёнткаў, дазвалялася толькі іх арэнда на тэрмін не больш 3 год22. У 1724 годзе папа Бенядзікт XIII зацвердзіў рашэнні Замойскага сабора.
    Акты Замойскага сабора ўпершыню былі выдадзены ў 1724 годзе ў Рыме на лацінскай мове. Па ініцыятыве Л.Кішкі яны былі пераклад-зены на польскую мову пінскім абатам Палікарпам Філіповічам. У далейшым яны неаднаразова перавыдаваліся (у 1744 г. у Львове, у 1777 г. і 1785 г. у Вільні і 1838 г. у Рыме).
    Такім чынам, пачатак XVIII ст. быў супярэчлівым часам у гісторыі уніяцкай царквы. 3 аднаго боку, назіралася значнае ўзмацненне уніяц-кай царквы ў выніку далучэння да уніі трох буйных праваслаўных епархій, а з другога — спусташальная вайна, рабаванні і рэпрэсіі расійскіх войск, сур’ёзна аслаблялі царкву. У гэты складаны перыяд уніяцкая царква праявіла жыццёвую сілу і даказала права на сваё існаванне. Нягледзячы на раскол у дзяржаве (супрацьстаянне Аўгуст II — Ст. Ляшчынскі) і пастаяннае ўмяшанне ва унутраныя справы Рэчы Паспалітай суседніх дзяржаў, уніяцкія царква захавала адзінства і не дала ўцягнуць сябе ў палітычную барацьбу.