• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    У гэтых умовах процістаяння дзяржавы і праваслаўнай царквы востра ўставала пытанне аб прававым прызнанні яе існавання.
    30 красавіка 1632 г. памёр Жыгімонт Ш Ваза, кандыдатам на трон быў сын Жыгімонта — каралевіч Уладзіслаў, які ў 1610 г. ледзь не стаў царом Рускай дзяржавы, але глыбокія разыходжанні паміж рускімі і польскімі палітыкамі перашкодзілі гэтаму8. У час маскоўскага паходу 1616—1618гг. ён зблізіўся з казакамі гетмана Сагайдачнага. Каралевіч, акрамя польскай, ведаў чатыры мовы, вызначаўся захапленнем літа-ратурай і мастацтвам9 і, што асабліва важна, быў вядомы сваёй рэлігій-най талерантнасцю. 3 яго асобай прадстаўнікі розных канфесій звя-звалі надзеі на паляпшэнне свайго становішча, а таксама на вырашэн-не рэлігійнага пытання, якое падзяліла грамадства. Нават некаторыя польскія каталіцкія епіскапы і члены рымскай Кангрзгацыі прапаганды веры разглядалі унію як памылковы крок10.
    He прызнаны ўладамі праваслаўны мітрапаліт Ісая Капінскі заклікаў сваіх аднаверцаў да барацьбы (нават узброенай) з уніяй.Пры неспры-яльным развіцці падзей ён збіраўся звярнуцца да маскоўскага цара, кабтой прызнаў праваслаўных Рэчы Паспалітай сваімі падданымі11.
    Праваслаўная шляхта I частка духавенства на чале з архімандры-там Кіева-Пячэрскай Лаўры Пятром Магілай імкнулася дабіцца вяртан-ня даўніх правоў легальна, шляхам кампрамісаў. Шмат залежала ад таго, да якой з груловак прымкнуць казакі. П.Магіла наладзіў кантакты з пратэстантамі, іх пратэктарам Крыштафам Радзівілам. Мэтай гэтага саюзу была легалізацыя праваслаўнай царквы і пацвярджэнне рэлігій-ных правоў пратэстантаў ("дысідэнтаў"). Віленскае праваслаўнае брацтва выдала твор у абарону правоў праваслаўнай царквы12.
    На перадканвакацыйных сейміках мая-чэрвеня 1632 г.(у тым ліку наваградскім, ашмянскім, пінскім, генеральным з’ездзе ВКЛ у Слоні-73
    ме)13 асноўным пытаннем было рэлігійнае, якое непакоіла шляхту розных веравызнанняў. На некаторых сейміках (валынскім, кіеўскім) вырашэнне праблемы "заспакаення грэчаскай веры" ставілася ў пра-мую залежнасць ад удзелу ў элекцыі караля.
    На канвакацыйным сейме праваслаўныя і пратэстанты выступілі з сумеснымі пастулатамі аб вяртанні даўніх "правоў і вольнасцей". Для разгляду канкрэтных патрабаванняў былі створаны дзве камісіі: для пра-тэстантаў і для праваслаўных. Маючы на ўвазе аўтарытэт, якім карыс-таўся каралевіч сярод праваслаўных, сейм прасіў яго ўзяць пад апеку працу камісіі, якой было даручана "заспакаенне рэлігіі грэчаскай". Згодна з праектам камісіі, за праваслаўнымі пацвярджалася права на Львоўскае ўладыцтва, архімандрыі Кіева-Пячэрскую і Жыдзічынскую, манастыры ў Кіеве і Львове, цэрквы ў Магілёве, Оршы, Брацлаве, Галічы, Львове і Вільні. Царкоўным брацтвам дазвалялася арганізацыя школ і "шпіталяў", праваслаўным адкрываўся доступ да гарадскіх "врядов". Акрамя таго, меркавалася скасаваць дэкрэты, якія ушчамлялі правы праваслаўных ў працэсах з уніятамі. Праект камісіі задаволіў уніятаў, але быў адвергнуты праваслаўнымі, якія патрабавалі для сябе не менш паловы епархій14. Вырашэнне праблемы было перанесена на элекцыйны сейм.
    На перадэлекцыйных сейміках рэлігійнае пытанне заставалася асноўным. Некаторыя прадстаўнікі мясцовай шляхты (Слонімскага, часткова Полацкага паветаў) выступілі ў падтрымку уніі15. Гэты факт, магчыма, тлумачыцца тым, што унія пачала пранікаць у самасвядо-масць беларускай шляхты. Акрамя таго, прывілеяванае саслоўе было занепакоена царкоўна-рэлігійнымі супярэчнасцямі, якія ўскладнялі ўнутрыпалітычныя і сацыяльныя адносіны.
    У час элекцыйнага сейму, які пачаўся 20 верасня, камісія і асабіста Уладзіслаў IV прадсіавілі праект пагаднення паміж праваслаўнымі і уніятамі. Асноўнымі яго пунктамі лрадугледжвалася:
    1)поўнае раўнапраўе "рускай веры", г.зн. праваслаўнай і уніяцкай;
    2)права праваслаўных на Кіеўскую мітраполію з саборам Св. Сафіі; на епархіі Львоўскую, Луцкую, Перамышльскую і Мсціслаўскую. Права выбіраць сваю іерархію;
    3)права арганізоўваць свае школы і друкарні;
    4)праваслаўным перадавалася па некалькі цэркваў у вялікіх гара-дах да таго часу, калі прызначаная на каранацыйным сейме камісія падзеліць цэрквы і манастыры прапарцыянальна лічбе вернікаў;
    5)права праваслаўным займаць грамадскія пасады16.
    Праект сустрэў моцную апазіцыю з боку уніятаў і католікаў. Але знешнепалітычная сітуацыя (падчас элекцыйнага сейму маскоўскае войска парушыла межы Рэчы Паспалітай і рухалася ўглыб краіны), перспектыва ўдзелу казакаў у вайне з Масквой (магла стаць рэальнас-цю пагроза казакаў захапіць уладанні уніятаў у выпадку невыканання "пастулатаў" праваслаўных) вымусіла апазіцыю прыняць кампрамісны
    74
    варыянт. Яна згадзілася падтрымаць праект пры ўмове, што ён набуд-зе юрыдычную моц толькі тады, калі будзе ўхвалены рымскім nanav. "Пункты заспакаення" былі уключаны ўладзіславам у "пакта канвента", што гарантавала іх выкананне пасля каранацыі. Уніятам засталіся 6 епархій і каля 4/5 уладанняў (наданні ўладыкам)17.
    Рэакцыя Рыму была рэзка адмоўнай. Кангрэгацыя прапаганды веры выдала інструкцыю, якая наказвала нунцыю процідзейнічаць уключэнню "пунктаў заспакаення" у канстытуцыю. Папа Урбан VIII накіраваў асабістае пасланне ўладзіславу, каб той узяў пад апеку уніятаў18. Напярэдадні каранацыйнага сейму праваслаўныя, якія цяпер мелі права выбіраць сваіх іерархаў, вылучылі кандыдатам на мітра-паліцкую кафедру Пятра Магілу, сына малдаўскага гаспадара, высока-адукаванага царкоўнага і палітычнага дзеяча.
    Праблема "заспакаення рэлігіі грэчаскай" стала адной з цэнтраль-ных на каранацыйным сейме. Каталіцка-уніяцкая апазіцыя не згаджа-лася зацвердзіць ''пункты заспакаення" без згоды папы, на якую цяжка было разлічваць. Каб пазбегнуць канфлікту з Рымам, Уладзіслаў да-сылаў лісты да Урбана VIII, у якіх паказваў небяспечнасць невыканання абавязацельстваў перад праваслаўнымі: пагроза зрыву каранацыйна-га сейму, паражэнне ў вайне з Масквой, разруха ўнутры Рэчы Паспалі-тай, якая можа прывесці нават да ліквідацыі уніі. Пераконваў, што ўступкі праваслаўным будуць на карысць справе уніі19. Пасля бурных дыскусій, было вырашана выдаць каралеўскі акт (так зв. "Дыплом"), які пацвярджаў асноўныя палажэнні "пунктаў заспакаення" і меў юрыдыч-ную моц да бліжэйшага сейму. Паводле гарантый Уладзіслава, вальны сейм павінен быў зацвердзіць канстытуцыю на падставе "пунктаў".
    У час элекцыйнага сейму кароль зацвердзіў мітрапалітам кіеўскім Пятра Магілу, мсціслаўскім уладыкам — Іосіфа Бабрыкавіча20. Наміна-цыю на ўладыцтва луцкае атрымаў Аляксандр Пузына, на перамышль-скае — Іван Попель.
    Такім чынам, у 1633 г. праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай была афіцыйна прызнана, яна атрымала сваіх духоўных пастыраў. Іерархія, прызначаная ў 1620 г. патрыярхам Феафанам, так і засталася непрызнанай —яна не магла задаволіць вярхоўную уладу сваёй бес-кампраміснасцю, арыентацыяй на Маскоўскую дзяржаву.
    Уладзіслаў IV выдаў таксама некалькі прывілеяў, якія пацвярджалі правы праваслаўных брацтваў, перадаў ім некаторыя з уніяцкіх цэр-кваў, зацвердзіў фундушы на новыя цэрквы і манастыры21. На практы-цы працэс вяртання праваслаўных "святынь" праходзіў не без эксцэ-саў. У Вільні, Навагрудку, Гародні, Слоніме католікі і уніяты не дазволілі каралеўскім камісарам перадаць цэрквы праваслаўным22. Гэтыя дзе-янні апраўдваліся тым, што так званы "Дыплом" не быў прызнаны Рымам.
    На сейме 1635 г. шляхам узаемных кампрамісаў у пытаннях падзе-
    75
    лу святынь і бенефіцыяў праваслаўныя і уніяты прыйшлі да згоды. Уладзіслаў выдаў прывілеі, якія забяспечвалі абедзвюм "цэрквам рускім" свабоду культу і раўнапраўе рэлігіі.
    Уніяты атрымалі:
    а)	на "вечныя часы" кіеўскую мітраполію, архіепіскапствы полацкае і смаленскае, епархіі ўладзімірскую, холмскую, пінскую і часова, да смерці тагачасных уладык, епархіі луцкую і перамышльскую; а таксама Віленскі Свята-Троіцкі манастыр з брацтвам, з царквой Св.Пятніцы і фундацыямі, манастыры Гарадзенскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі Ануфрыеўскі і інш.
    б)	асабліва падкрэслівалася, што ў "Віцебску, у Полацку і ў Наваг-рудку неуніяты ніколі не павінны будуць мець ніякай царквы23.
    Праваслаўным дасталіся на "вечныя часы":
    а)	кіеўская мітраполія з саборам Св.Сафіі і пячэрскай Лаўрай; для рэзідэнцыі мітрапаліта ў ВКЛ — Выдубіцкі манастыр у Кіеве;
    б)	епархіі львоўскую, луцкую, перамышльскую і новаарганізаваную мсціслаўскую (з тым, каб уладыкі луцкі і перамышльскі заступілі на свае кафедры пасля смерці уніяцкіх біскупаў.
    Прывілеі таксама пацвярджалі скасаванне "выракоў" у рэлігійных справах паміж уніятамі і праваслаўнымі24.
    17 сакавіка 1635 г. умовы пагаднення былі пацверджаны сеймавай канстытуцыяй і вяртанне праваслаўнай царкве даўніх правоў і часткова — маёмасці, стала фактам.
    Асноўнай праблемай суадносін паміж уніятамі і праваслаўнымі пасля прыняцця канстытуцыі 1635 г. стаў падзел манастыроў, цэркваў з іх уладаннямі. У 1635 г. пачала сваю дзейнасць камісія па падзелу ўладанняў праваслаўнай і уніяцкай цэркваў на землях ВКЛ25.
    Бясконцыя скаргі, апеляцыі, байкатаванне пастаноў каралеўскіх камі-сараў, судовыя працэсы, звязаныя з падзеламі, пабудзілі караля аднавіць свае прапановы наконт "новай уніі" паміж праваслаўнымі і уніятамі. Мер-кавался стварэнне агульнага патрыярхату ў Кіеве (кандыдатам на патры-яршы сан быў П.Магіла), фактычна залежнага ад папы. Але палітычная рэальнасць (негатыўныя адносіны Ватыкана, канфлікты паміж уніятамі і праваслаўнымі) пахавала гэтыя пачынанні. Аднаўленне правоў правас-лаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай зменшыла рэлігійныя канфлікты, але не прывяло да поўнага рэлігійнага прымірэння. Гэтаму перашкаджалі супярэчнасці, паглыбленыя падзелам культавых пабудоў, бенефіцыяў, уладанняў, непаслядоўная рэлігійная палітыка самой вярхоўнай улады. Толькі з другой паловы XVII ст. уніяцкая царква становіцца самай масавай царквой на Беларусі і, побач з каталіцкай і праваслаўнай, таксама пачы-нае адыгрываць ролю традыцыйнага царкоўнага інстытута.
    Нявырашаныя царкоўна-рэлігійныя супярэчнасці значна паўплы-валі на тыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя канфлікты, якія бьілі звязаны з сялянска-казацкімі бунтамі і паўстаннямі сяр. XVII ст. і адбілі-ся на знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй.