З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
3 гэтага часу наступіла адносна мірнае дзесяцігоддзе (1613—1623) у жыцці Я. Руцкага. Яно было выкарыстана ім для стварэння асноўных структур уніяцкай царквы і яе карэнных рэформаў. Сутнасць іх заклю-чалася ў тым, каб поруч з умацаваннем яе іерархічнага "верху", пабу-даваць грунтоўны "ніз" — уніяцкія прыходы і манастыры, цесна звяза-ныя паміж сабою. Адначасова ён шмат клапаціўся наладжваннем сістэ-мы ўніяцкай, свецкай і багаслоўскай адукацыі. Тут ён выкарыстаў багаты вопыт езуіцкіх калегій, пасылаючы туды на вучобу сваіх вучняў. Праз год Руцкі і Кунцэвіч пераканалі слонімскага шляхціча Рыгора Трызну заснаваць у Быцені (цяпер вёска Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, да 1914 г. захоўвалася Быценская уніяцкая царква XVII ст. ў стылі барока) уніяцкі манастыр. Праз год (каля 1613 г.) па іх парадзе сусед Трызнаў праваслаўны пан Ян Мялешка заснаваў мужчынскі манастыр у сваім двары Жыровічах "пры адзінокай, але здаўна слаўнай цудамі царкве"31. Гэты манастыр аж да сёння славіцца як асяродак хрысціянскай рэлігійнай думкі (праваслаўнай пасля скасаван-ня уніяцкай царквы ў 1839 г.).
Сярод іншых дасягненняў Я. Руцкага ў справе уніяцкага царкоўнага будаўніцтва адзначым толькі асноўныя. 30 сакавіка 1613 г. ён дамогся вялікакняжацкай граматы аб перадачы уніяцкай царкве старадаўняга Успенскага манастыра ў Мінску, які станавіўся, такім чынам, новым цэнтрам распаўсюджання уніяцтва. Паводле ўказу Жыгімонта III, ён далучаўся да віленскага Траецкага манастыра пад агульнае ўпраўленне Я. Руцкага32. У новых цэнтрах уніяцтва Я. Руцкі завёў царкоўныя школы з выкладаннем у іх пяці моваў — роднай беларускай, царкоўнаславянскай, польскай, грэчаскай і лацінскай, а таксама вядо-мага сярэдневяковага цыклу сямі свабодных мастацтваў — граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі (у тагачасным сэнсе — майстэрству доказнай, лагічна абгрунтаванай спрэчкі), арыфметыкі, геаметрыі, музыкі і астра-номіі.
Пасля смерці I. Пацея (1613 г., 29 ліп.) карольі вялікікнязьасобным прывілеем прызначыў Я. Руцкага спадчыннікам мітрапалічай кафедры,
на якую ён і быў пасвечаны з тытулам — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсёй Русі. 3 гэтага часу пачаўся новы перыяд уніяцкай царквы, найбольш значны ў яе гісторыі. Матэрыяльным фундаментам шырокай царкоўна-асветніцкай дзейнасці Руцкага сталі перададзеныя яму шматлікія маёнткі, іншыя зямельныя ўладанні ў Віленркім, Наваградскім і Трокскім ваяводствах, іншых рэгіёнах Беларусі і Літвы. Хоць афіцыйнай мітрапалітавай сталіцай лічыўся Кіеў, аднак асноўнымі гарадамі мес-цазнаходжання Руцкага сталі Вільня і Наваградак, дзе быў ягоны родавы фальварак Рута і патранаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Пасля спусташальнага пажару ў Вільні кароль і вялікі князь выдаў на імя Я. Руцкага прывілей, паводле якога даходы ад падаткаў з кушнер-скага, купецкага роскага (прадмесце Вільні) і панскага брацтваў пера-даваліся на уніяцкія манастыры і будаванне пагарэўшых цэркваў33. Праз адзінаццаць гадоў гэты прывілей пацвердзіў і прадоўжыў новы кароль і вялікі князь Уладзіслаў34.
Я. Руцкаму ўдалося стварыць моцную царкоўную іерархію і шматлі-кія прыходы ў пяці архіепіскапствах. На ключавыя пасты уніяцкай царквы ён прызначыў яе верных абаронцаў. Архімандрытам віленскага Траецкага манастыра стаў уніяцкі пісьменнік Леў Крэўза (другая пал. XVI ст. — 1638 г.), пазней протаархімандрыт базыльянскага ордэна, з 1623 г. смаленскі і чарнігаўскі архіепіскап, аўтар палемічнага твора "Абарона царкоўнага яднання" (Вільня, 1617). На чале уладзімірскай кафедры стаў яшчэ адзін уніяцкі пісьменнік Ілля Марахоўскі, аўтар кніг "Парыгорыі" (Вільня, 1621), "Размова пра пачатакадарвання Грэчаскай Царквы ад Рымскага касцёла" (Замосце, 1622) і "Паведамлення пра забойства Язафата Кунцэвіча" (Замосце, 1624). Урэшце, у 1614 г. полацкім архіепіскапам стаў сябра А. Руцкага, ягоны былы намеснік па віленскім Траецкім манастыры Язафат Кунцэвіч.
Захаваўся цікавы дакумент, падпісаны "Іосіфам Руцкім, мітрапалі-там кіеўскім, галіцкім і ўсяе Русі рукою ўласнаю". Гэта інвентар нерухо-май маёмасці Полацкай архіепіскапіі, складзены каралеўскаю камісіяю для Полацкага архіепіскапа Я. Кунцэвіча 10 студзеня 1618 г.35.
Умацоўваючы структуру і духоўны аўтарытэт уніяцкай царквы, Я. Руцкі не забываў і палітычны аспект яе стабільнасці. ён звярнуўся да папы рымскага, вялікага князя і дэпутатаў сойма (1615 г.) з настойлівай просьбай увесці ў склад рады Вялікага княства Літоўскага найвышэй-шых уніяцкіх іерархаў. Урэшце часткова дамогся сваёй мэты: некалькі уніятаўувайшлі ў раду. Я. Руцкі няспынна раз’язджаў па далёкіх і блізкіх уніяцкіх епархіях, наведваў манастыры і прыходы, на месцах прымаю-чы захады для іх умацавання і павышэння духоўнага аўтарытэту. Ва ўмовах жорсткай апазіцыі праваслаўнай іерархіі і праваслаўных брац-тваў гэтая місія была не з лёгкіх. Захаваліся сведчанні, ш’о пры наведванні львоўскай епархіі праваслаўныя напалі на абоз ; моцна збілі ягоных спадарожнікаў36.
63
Дабіўшыся адноснай стабільнасці уніяцкай царквы ў дзяржаве, Я. Руцкі вярнуўся да сваёй даўняй ідэі заснавання аўтарытэтнага уніяц-кага ордэна. ён глыбока вывучыў вопыт заснавання і росквіту асноўных манаскіх брацтваў, багаслоўскія трактаты айцоў царквы, наладзіў су-вязі з царкоўнымі і палітычнымі дзеячамі, дабіўшыся ад іх згоды на рэалізацыю сваёй задумы, і, урэшце рэшт, падрыхтаваў фундамен-тальны, деталёва распрацаваны праект "правілаў манастырскага жыцця" (1617 г.). Па словах біёграфа Я.Руцкага Р.Корсака, як пчала збірае нектар з мноства лугоў, так і Я.Руцкі сабраў увесь манастырскі і багаслоўскі вопыт, рассеяныя думкі пра манастырскі лад жыцця, абавязкі ігумена, духоўніка, эканома і інш. манастырскіх службаў, пам-ножыў усё гэта на сваю думку, доўга хаваў гэты свой мёд у вуллі свайго сэрца і урэшце рэшт да адкрыцця першай, Наваградскай кангрэгацыі уніяцкіх манастыроў (1617 г.) аформіў рукапісны том — праект базы-льянскага ордэна.
На яго канчатковае арганізацыйнае афармленне спатрэбілася каля дзесяці гадоў і шэсць манастырскіх з’ездаў: у Наваградку (1617 г.), Лаўрышаве Наваградскага павету (1621 і 1626), у Руце таго ж Наваг-радскага павету — на малой радзіме Я.Руцкага (1626), у Жыровічах (1629) і Вільні (1636). Іх арганізатарам і кіраўніком быў сам мітрапаліт. Па сутнасці, гэта было не аднаўленне манаскага ордэна, задуманага ў даўнія часы кесарыйскім епіскапам Базылём (Васіль Вялікі, каля 330— 379 гг.), а стварэнне новага манаскага брацтва, дапасаванага да сацы-яльна-палітычных і царкоўна-культурных умоў Вялікага княства Літоўскага. Базыльянскае манаства ў духоўным плане захавала тра-дыцыі прызнанага праваслаўнымі і католікамі святога Базыля і пас-прыяла царкоўнаму яднанню ў княстве37.
Дакладна распрацаваная іерархічная структура базыльянскага ор-дэна прадугледжвала аўтаномнасць уніяцкіх манастыроў адносна епархіяльных улад. Вярхоўная ўлада ў ордэне належала кангрэгацыям (з’ездам). Яны склікаліся раз у чатыры гады, акрамя надзвычайных, выкліканых абставінамі з’ездаў. Кангрэгацыі маглі быць звычайнымі і выбарчымі. На апошніх выбіраліся рабочыя органы ордэна. Кангрэга-цыю складалі паслы, што выбіраліся ад манастыроў (адзін прадстаўнік ад 10—30 манастырскіх братоў, два — ад 30—50, тры — ад 50—100, чатыры — ад тых манастыроў, дзе было больш за сто братоў), усе архімандрыты і уніяцкі мітрапаліт, які склікаў кангрэгацыю і старшын-стваваў на ёй. Рэгламент яе склікання і працэдура яе пасяджэнняў грунтавалася на дэмакратычным прынцыпе, напрыклад, прадуглед-жвалася галасаванне ананімнымі карткамі, выбранне сакратарыята, "натарыуса" (вёў пратаколы), падліковай камісіі38.
Кангрэгацыя выбірала тайным галасаваннем выканаўчую ўладу ордэна —протаархімандрыта і яго намеснікаў. Заснавальнік дэталёва распісаў іхнія правы, абавязкі, межы ўлады. Кандыдатамі на мандат 64
протаархімандрыта маглі быць толькі архімандрыты манастыроў, якія адобрылі статут ордэна. Забаранялася сумяшчэнне епіскапскай ка-федры і пасады протаархімандрыта. Паводле рэгламенту, усе сябры Кангрэгацыі давалі публічную клятву выбіраць толькі тых, хто будзе вераю і праўдаю служыць Базыльянскаму ордэну. Протаархімандрыт, паводле складзеных Я.Руцкім "Правілаў манастырскага жыцця", паві-нен быў неадкладна выслухоўваць прапановы і скаргі ўсіх братоў-ма-нахоў, незалежна ад іхніх пасадаў, рангаў і званняў. За ім замацавала-ся права склікання кангрэгацый, падрыхтоўка праектаў пастаноў, урэш-це — штодзённае кіраўніцтва ўсімі ордэнскімі ўстановамі. Дэталёва распрацаваны статут базыльянаў Я. Руцкі ўвасобіў у іхняе законніцкае жыццё на першых шасці кангрэгацыях. Сутыкнуўшыся на практыцы з шэрагам супярэчнасцей тэарэтычна адшліфаванага механізму кіра-вання ордэнам, Я.Руцкаму прыйшлося ўнесці пэўныя карэктывы ў яго структуру. Зрэшты, папраўкі ўносіла само жыццё. "Хоць мітрапаліт будзе вышэйшым кіраўніком нашага Ордэна, — гаварылася ў пастано-ве Наваградскай кангрэгацыі, — пры ўсім гэтым мы вырашылі мець з свайго асяроддзя аднаго, які без усякай іншай пасады, прама і непас-рэдна клапаціўся б толькі пра дабро нашага Ордэна, аглядаў бы манастыры, сачыў бы за парадкам у кіраванні старэйшых і іншых браццяў, унікаў бы ў манастырскія даходы". Гутарка ішла пра асобу протаархімандрыта, якім, паводле статуга, не мог стаць епархіяльны епіскап, яго намеснік (надворны вікарый). ён не мае права мець слуг, апрача вазніцы, манаха-сакратара і манаха для абслугі. Усе брацці, незалежана ад звання і пасады, мелі права звяртацца да яго з прапа-новамі і скаргамі39.
На першай (Наваградскай) кангрэгацыі быў прыняты тэкст прысягі ўсіх яе дэлегатаў, пачынаючы ад мітрапаліта. Яна зафіксавана ў пра-таколах жыровіцкай (1661) і берасцейскай (1666) кангрэгацый: "За-клікаю адзінага ў тройцы Бога, што выбіраю ў протаархімандрыты тога, які, на маю думку, больш, чым усе іншыя, варты гэтай пасады"40. Дапускаліся і адкрытыя выбары ў тым выпадку, калі пры абмеркаванні кандыдатур усе аднагалосна прапанавалі аднаго кандыдата. Новавы-браны прысягаў на Евангеллі і крыжу паводле наступнага тэксту: ”Я, NN, іераманах Ордэна Св.Базыля Вялікага клянуся Госпадам Богам у Тройцы адзіным, што буду спрыяць і застануся верным Ордэну Базыля Вялікага і асабліва Кангрэгацыі Найсвяцейшай Жыватворнай Тройцы, у меру сіл сваіх буду клапаціцца пра ўзрастанне яе дабра, застаючыся ў той жа час у адзінстве з святою Рымскаю Царквою, ва ўсім, на падставе заключаных умоў, буду падпарадкавацца свяцейшаму і шаноўнейшаму мітрапаліту Кіеўскаму, Галіцкаму і ўсёй Русі, як сучас-наму, так і ягоным пераемнікам [ .] У гэтым няхай дапаможа мне Госпад Бог і святое Евангелле"41.