• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Ф.Турук, адзін з першых біёграфаў Я.Руцкага, усё ж лічыў, што другую версію пра маскоўскае паходжанне Я.Руцкага (быццам ён родам з рускіх дваранаў, якія перасяліліся ў Беларусь) "не так-то легко поколебать", хоць сам даследчык прытрымліваўся "аўтахтоннага" па-ходжання славутага уніяцкага лідэра4. Сучасны беларускі даследчык царкоўна-асветніцкай дзейнасці славутага мітрапаліта (І.Саверчанка) з поўнай падставай не прымае пад увагу версіі пра ягонае расійскае паходжанне, бо крыніцы сведчаць пра беларускі радавод Я.Руцкага5.
    Нарадзіўся ён у радавым маёнтку Рута "за дзве мілі ад Наваградка" (цяпер вёска Рута Наваградскага раёна) у 1574 годзе (па іншай версіі ў 1573 г.)6. Бацька ягоны Фелікс Руцкі і маці Багуміла Корсак былі з радавітай шляхты кальвінісцкага веравызнання. Аднак іхняга сына хрысціў праваслаўны святар, і гэтае хрышчэнне паводле правас-лаўнага абраду (атрымаў імя Іван), пэўным чынам прадвызначала ягоны лёс і царкоўна-асветніцкую дзейнасць. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградку ад мясцовых анабаптыстаў Ліцынія, Майсея і Цімафея. Пазней некалькі гадоў вучыўся у віленскай кальвінісцкай школе. Там, верагодна, набыў першапачатковыя веды ў класічных царкоўных мовах — лацінскай, грэчаскай, іўрыце. Даследчыкі мярку-юць, што ў Вільні ён мог слухаць пропаведзі вядомых лідараў пратэс-тантызму Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Андрэя Валяна.
    У 1590 г. даўчасна памёр яго бацька Фелікс Руцкі, матэрыяльнае становішча сям’і пагоршылася. Але прага да ведаў прывяла юнака ў Чэхію, дзе ён слухаў лекцыі ў Пражскім каралеўскім універсітэце, які тады быў пад моцным уплывам гусітаў7.
    Насуперак пратэстам маці і сваіх апекуноў Язэп збліжаецца з католі-камі і пераходзць у іх канфесію. Пасля кароткага навучання у езуіцкай калегіі едзе ў Германію. Там ён бліскуча заканчвае за тры гады Вюрц-бургскі універсітэт (узнагароджаны лаўравым вянком пасля экзамену і абароны прапанаваных тэзісаў), удзельнічаў у шматлікіх публічных дыс-путах на рэлігійна-філасофскія тэмы. У гэты ж час Багуміла Корсак, даведаўшыся пра далучэнне сына да каталіцызму, пазбавіла яго матэры-яльнай дапамогі. Выручылі езуіты. Па рэкамендацыі пракуратара езуіцкіх правінцыяў Рэчы Паспалітай айца Боксы юнак пешшу накіроўваецца ў Рым і паступае ў Грэчаскую калегію, дзе можна было бясплатна атрымаць тэалагічную адукацыю. Там ён даведаўся, што паводле правілаў калегіі яе абітурыенты павінны даць абяцанне назаўсёды заставацца ў грэчаскім абрадзе. За парадай Я.Руцкі ідзе да аднаго з кіраўнікоў калегіі, езуіта. Той абнадзейвае юнака і раіць падпарадкавацца гэтым правілам. Больш таго, па парадзе свайго духоўнага апекуна Боксы Я. Руцкі атрымаў аўдыенцыю ў папы рымскага, і той параіў яму перайсці з каталіцызму ў праваслаўе. На думку Ф.Турука, езуіты і Рымская сталіца хацелі выкарыстаць тале-навітага, валявога і надзвычай цэльнага па натуры беларуса для правяд-зення на Русі сваёй уніяцкай ідэі8.
    55
    Каля 1601 годаЯ.Руцкі, набыўшы салідную тэалагічную адукацыю, вяртаецца ў Вільню, каб прапанаваць мітрапаліту І.Пацею службу на карысць уніяцкай царквы. І.Пацей, верагодна, не давяраў "вывучаніку Рыма" і, не знайшоўшы яму ніякага месца ў сваім ведамстве, прапана-ваЎ адправіцца з сынамі віленскага ваяводы Радзівіла за мяжу, вера-годна, у якасці настаўніка і перакладчыка. Юнаку давялося вярнуцца ў родавы фальварак. Аднак там маці хацела яго ажаніць, каб назаўсёды прывязаць да роднага дому. Сыну прыйшлося "ратавацца" уцёкамі ў Вільню. У гэты час (1602 г.) памёр рэктар уніяцкай семінарыі Пётр Федаровіч. Па пратэкцыі каталіцкага біскупа Бенедыкта Войны мітра-паліт І.Пацей прызначыў на гэтую вакантную пасаду Я.Руцкага.
    Тры гады на ніве школьнага асветніцтва сталіся вырашальнымі ў жыцці Руцкага. Якразтады пачалі фармавацца ў адукаванага маладога чалавека тыя ідэі, якія пазней ён праводзіў у жыццё, у тым ліку план рэформы царкоўнай адукацыі і стварэння уніяцкага ордэна. Свае думкі ён абгрунтаваў у ананімным трактаце "Discurs", альбо "Развага нейкага русіна пра выпраўленне ладу грэчаскага абрада, напісаным ў студзені 1605 года". Алалогія слаўнай мінуўшчыны царквы грэчаскага абраду (у ёй склалася патрыстычная традыцыя і дасканалае манаскае жыццё) у гэтым творы сумяшчаецца з элегічнай карцінай яе заняпаду на Русі ў канцы XVI — пачатку XVII ст. 3-за адсутнасці развітай навукі, свецкай і багаслоўскай, страты хрысціянскай дысцыпліны ў рускай царкве, на думку аўтара, шмат што не ратуецца, а ідзе на пагібель. У ёй захава-лася толькі вонкавае бачнасць святасці — доўгія і частыя пасты, . шматлікія абрады і паклоны, розныя практыкаванні для ўтаймавання бунтоўнай плоці. А ў выніку — страта здароўя без набытку для душы і духа. Але сапраўдная святасць, развівае сваю думку Я.Руцкі, гнезд-зіцца якраз у духу. Да яе якраз і вядзе манаскі лад жыцця на аснове добраахвотнай беднасці, няспыннай вучобы і, урэшце, на сузіранні дасканаласці боскага тварэння9.
    Для выхаду з духоўнага крызісу уніяцкай царквы Я.Руцкі прапана-ваў ёй пераняць вопыт у рымска-каталіцкай царквы, запрасіць у княст-ва адукаваньіх настаўнікаў (а найлепшыя настаўнікі, на яго думку, ёсць у братоў-езуітаў), стварыць узорны манаскі ордэн з школамі пры яго манастырах. Для уніятаў, сцвярджае аўтар "Размовы" будзе вельмі карыснае адзінства хрысціянства, адобранае фларэнційскім сусвет-ным саборам (1439 г.).
    Нянавісць "грэкаў" (маюцца на ўвазе лідэры рускага праваслаўя) супраць "рымлянаў" (католікаў), на яго думку, справакавана д’яблам, Яўны знак гэтай д’ябальскай спакусы, паводле Руцкага — схільнасць праваслаўных у барацьбе з каталіцызмам ісці на змову з пратэстантамі — адкрытымі ворагамі іх жа веры і абрадаў. Між тым сапраўдная набожнасць і грунтоўная навука ёсць у каталіцкіх, найбольш у езуіцкіх школах. Там, сцвярджаў Я.Руцкі, за тры гады навучышся філасофіі 56
    (пад філасофіяй тады разумелася бадай што ўся гуманітарная навука) больш грутоўна, чым за дзесяць гадоў у свецкіх вучэльнях10.
    У 1606 г. Я.Руцкі пакідае пасаду рэктара семінарыі і накіроўваецца з манахам кармялітам Паўлам у Маскву, каб адтуль адправіцца ў Персію для місіянерскай дзейнасці (у гэты час маскоўскім царом быў Дзімітрый I, пазней названы Ілжэдзімітрыем). Пасля няўдалага пада-рожжа з Масквы на поўдзень Я. Руцкі накіроўваецца ў Вільню і пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміну пастрыгаецца ў манахі Свята-Траецкага манастыра пад імем Язэпа (6 верасня 1607 г.). У тым жа годзе яго ласвячаюць у дыяканы і следам—у прасвітэры. У манастыры Я.Руцкі выкладаў тэалагію, стараславянскую і лацінскую мовы. Фак-тычна, ён аднавіў заняпалы уніяцкі манастыр, бо ў дзень прыходу Я. Руцкага, паводле ягонага біёграфа Р.Корсака, заставаўся толькі архі-мандрыт Самуэль Сянчыла без манахаў. У Траецкім манастыры пасяб-раваў з І.Кунцэвічам і разам з ім хацеў прыняць пустынніцкі подзвіг. Урэшце рэшт, Я .Руцкі вырашыў узяць на сябе больш складаную задачу адраджэння віленскага Траецкага манастыра, ператварэння яго ў духоўны цэнтр уніяцкай царквы.
    Верагодна ў манастырскім асяроддзі (1607—1613 гг.) склаліся рэлігій-ныя погляды Я.Руцкага. Некаторыя ідэі 6ьілі ім сфармуляваны ў кароткіх "Тэзісах"11, выдадзеных у канцы 1607 г. на старабеларускай і польскай мовах, якія прызначаліся для багаслоўскага дыспуту ў студзені 1608 г. Тэзісы складаюцца з харакгэрнага для тагачаснага барокавага стылю шматслоўнага загалоўка ('ТЕЗЕЗ. Смречь нзьвестны предьложенія от ученій, еже о тайнахь церьковныхь. На размышленіе кь обыцему состе-занію данны честнымь отцемь Іоснфомь Вельяммномь Рутьскммь, йно-ком Закону святого Васмлія, в монастыру Внленьском Святое Жмвона-чальное Тройцы"), абвесткі пра дыспут ("Состязаніе же се на обычномь месте ученій будеть, пры монастырн предреченномь року от Нароженя Хрыстова 1608, месяца генвара, дня 8, часу второго по полуднм") і шасці пунктаў, у якіх выкладзена сутнасць канцэпцыі.
    Тэзісы Язэпа Руцкага палемічна нацэлены супраць "ерасі" лютэ-ранскай і кальвінскай. Аўтар называе прыхільнікаў пратэстантызму "супастатамі праваслаўнай веры", якія парушаюць аснову хрысціянст-ва — сем тайнаў (сакрамэнтаў) царкоўных.
    У "Тэзісах" Я.Руцкага яшчэ няма нічога спецыфічна каталіцкага альбо уніяцкага, што супярэчыла б усяленскаму праваслаўю. Тут, як і ва ўсіх іншых творах гэтага выдатнага дзеяча беларускай уніяцкай царквы, няма ніякага сяктанцтва; затое ёсць думка пра царкоўнае адзінства ўсіх хрысціянаў. ёсць таксама акцэнт на тым, што аб’яд-ноўвае прававерных хрысціянскіх вернікаў, католікаў і праваслаўных, дыпламатычнае замоўчванне дагматычных і культурна-тыпалагічных разыходжанняў паміж імі. Па сутнасці ў ’Тэзісах" Я.Руцкі сурова раз-вітаўся з пратэстанцтвам —спадчыннай верай свайго дзяцінства.
    57
    Істотная слабасць ’Тэзісаў" — іх абстрактнасць, адсутнасць хоць бы кароткага аналізу рэлігійных поглядаў сваіх апанентаў. Але гэтая бяздоказнасць вынікала са сціпласці самаго жанру тэзісаў, якія пазней, верагодна, раскрываліся ў працэсе вуснай дыскусіі.
    Еўрапейская адукаванасць Я.Руцкага, адзначаная біёграфамі, асабістая абаяльнасць і дыпламатычны талент садзейнічалі яго папу-лярнасці, асабліва сярод паслушнікаў і маладых манахаў. Ягоная царкоўная кар’ера пачалася ў 1605—1608 гг. Якраз у гэты час абва-стрылася рэлігійна-палітычная барацьба паміж прыхільнікамі уніі на чале з мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсяе Русі Іпатам Пацеем, які абапіраўся ў Вільні на маладую генерацыю Траецкага манастыра, выхаваную Я.Руцкім, і абаронцамі праваслаўя віленскага Свята-Духаўскага манастыра, якіх падтрымлівалі праваслаўныя брацтвы віленскіх месцічаў. І.Пацей выкарыстаў вопыт праваслаўных брацтваў і стварыў пры Свята-Духаўскім манастыры такую ж уніяцкую карпара-цыю на чале з Я. Руцкім.
    Прычыны канфлікту неадназначныя: сацыяльна-палітычныя і на-цыянальна-культурныя супярэчнасці, сутыкненне дзвюх культурных традыцый — еўраазіяцкай, якая пачалася з грэка-візантыйскага вары-янта прынятага на Русі ў канцы X ст. хрысціянства, і заходнееўрапей-скай, якая ішла ў княства праз Польшчу і рымска-каталіцкую разна-віднасць хрысціянскай рэлігіі. Аднак былі тут прычыны найбліжэйшыя, непасрэдныя. Гэта найперш — раздзяленне царквы ўсходняга (грэка-візантыйскага і "рускага") абраду на элітарную іерархію, якая ў сваёй большасці прыняла ўмовы Брэсцкай уніі, і "нізавую" (большасць пры-ходаў, абшчын і царкоўных брацтваў заставаліся ў пачатку XVII яшчэ праваслаўнымі). У выніку гэтага большасць праваслаўных абшчын аказалася (да аднаўлення праваслаўнай іерархіі ў 1620 г.) без сваіх епіскапаў I без мітрапаліта, а ўніяцкім іерархам яшчэ патрэбна было "перацягнуць" праваслаўныя абшчыны і манастыры на свой бок.