• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Улада канстанцінопальскай патрыярхіі над царквою ў Княстве была намінальнаю. Патрыярхі не звярталі на яе ніякай увагі. Яны толькі зрэдку прысылалі сваё бласлаўленне выбранаму мітрапаліту або сваіх экзархаў для яго пасвячэння, атрымоўвалі падзяку ў выглядзе пэўнай сумы грошай і на гэтым справа апекі над царквою заканчвалася. Толькі адзін Ерамія II у 1588—89 гг. прыязджаў у княства і зрабіў шэраг пастановаў на карысць царквы. Ды і той наведаў мітраполію не столькі дзеля яе патрэб, колькі дзеля патрэб уласных (яму неабходны былі сродкі для пабудовы новага патрыяршага храма, бо былы быў пераўтвораны ў мячэць). Царкоўныя гісторыкі характарызуюць Ерамію як скнарлівага збіральніка патрыяршай казны10. Брэсцкую унію нельга лічыць вынікам дзеянняў лаціна-польскага ўрада супраць праваслаўнай царквы. Яе асноўнымі праваднікамі якраз выступілі праваслаўныя епіскапы. Было б глыбокай памылкай расцэнь-ваць палітыку ўрада княства, як тэакратычныя напады на праваслаўе. Вярхоўная свецкая улада была зацікаўлена ва устанаўленні царкоўнай уніі як сродку кансалідацыі хрысціянскага насельніцтва на падуладных землях ва ўмовах варожасці праваслаўя і каталіцызму, крызісу правас-лаўнай царквы і заняпаду канстанцінопальскай патрыярхіі і як сродку адбіцца ад агрэсіі усходняга суседа, які пад ідэалагічным вэлюмам далу-чэння праваслаўнага насельніцтва княства да адзінаверцаў не аднойчы выказваў прэтэнзіі і на вялікакняжацкія землі.
    Вьггокітакой рэлігійнай прэтэнцыёзнасці Масквы—у сфармуляванай у канцы XV—пач. XVI ст. ігуменам пскоўскага Елеазараўскага манастыра Філафеем канцэпцыі свецкай улады. Паводле гэтай версіі "палітычнай 43
    філасофіі" вышэйшым прызначэннем свецкай улады з’яўляецца захаван-не адзінага праўдзівага праваслаўнага хрысціянства, цэнтрам якога ёсць Масква. "Вннмай, благочестнвый царь, — звяртаўся Філафей да князя Васіля III, — гому, что все хрмстнанскне царства сошлмсь в одно твоё, что два Рмма палм, а третнй стонт, четвертому же не бывать"11.
    У 1589 г. ў Маскве было заснавана патрыяршаства і прэтэнзіі гзтай дзяржавы на падпарадкаванне сваёй уладзе ўсіх усходнеславянскіх праваслаўных вернікаў узраслі з большай сілай. Але праваслаўная шляхта Вялікага княства Літоўскага, якая карысталася вольносцямі, пэўна ж ведала пра нядаўнюю дэспатычную палітыку Івана Грознага, і яе ніяк не магло прывабліваць беспраўнае становішча сваіх субратоў у Маскоўскай дзяржаве. Ды і палітыка царскіх улад у адносінах да праваслаўных насельнікаў і да духоўных пастыраў на часова акупіра-ваных беларускіх землях (быў арыштаваны і адпраўлены ў ссылку Полацкі архіепіскап), падштурхнула епіскапаў у бок Рыма.
    24 чэрвеня 1591 г. на Брэсцкім саборы луцкі епіскап К.Тарлецкі, львоўскі Г.Балабан, пінскі Л.Пяльчынскі, холмскі Дз.Збруйскі (Полацкі м уладзімірскі ўладыкі А.Тарлецкі і М.Храптовіч адсутнічалі на саборы па стану здароўя) падпісалі першы акт аб гатоўнасці прызнаць свэім вярхоўным пастырам рымскага першасвятара з умоваю забеспячэння акгамі з боку папы рымскага аб захаванні нязменнымі ўсіх цырымоній і абрадаў усходняй царквы і з боку караля аб зацвярджэнні прызілеяў і ўмоў —артыкулаў12.
    У адказ на заяву чатырох епіскапаў кароль Жыгімонт Ш 18 мая 1592 г. выдаў грамату, у якой абяцаў аказаць падтрымку унійным намерам пастыраў. 3 прычыны беспарадкаў і розных злачынстваў, якія ўка-раніліся ў побыце царквы, не толькі епіскапы, але і многія свецкія вернікі выказалі жаданне падпарадкавання рымскаму першасвягару. Пра гэта пісалі ў 1592 г. патрыярху члены львоўскага брацтва13.
    21 мая 1594 г. у актавыя кнігі Луцка ўнеслі ліст аб жаданні далучыц-ца да рымскай царквы клірашане і епіскап К. Тарлецкі14. 2 снежня 1594 г. мітрапаліт М.Рагоза, епіскап берасцейскі і уладзімірскі I. Пацей, экзарх кіеўскай мітраполіі, епіскап луцкі і астрожскі К. Тарлецкі, архіепіс-кап полацкі і віцебскі Г. Загорскі, епіскапы пінскі і тураўскі, холмскі і белзскі Дз. Збруйскі, нарачоны епіскап пінскі і тураўскі, кобрынскі архі-мандрыт I. Гогаль падпісалі саборную грамату аб Уніі15.
    У саборнай грамаце 1594 г. імкненне да еднасці цэркваў дэтэрмінава-на іерархам як неабходнасць выканання імі пастырскіх абавязкаў, якія выцякаюць з навукі Хрыста аб згодзе і еднасці паствы. Усе беды і нягоды царквы, памнажзнне ерасяў разглядаюцца іерархамі як вынік падзелу цэркваў. Пастыры зазначаюць неадэквагнасць устаўных малітваў хрыс-ціянаў і іх дзеянняў: бо хоць і моляцца вернікі заўжды аб еднасці цэркваў але нічога не робяць дпя ажыццяўлення гэтай справы. Канстанцінопаль-скія патрыярхі, якія падпарадкоўваюцца паганскай турэцкай уладзе, на 44
    думку епіскапаў, хоць і хацелі б, але праз няволю не могуць прыйсці да згоды. Апошняя рэалія дала падставу епіскапам адарвацца ад Канстанці-нопаля і без згоды патрыярха вызнаць сваім вярхоўным пастырам рым-скага папу, за якім яны прызналі вярхоўную ўладу першасвятара над усёй Хрысціянскай царквою ўсе часы яе існавання.
    У канцы снежня 1594г. у Сакале I. Пацей, К. Тарлецкі, Капысценскі, Г. Балабан і Дз. Збруйскі склалі кароткія артыкулы-умовы уніі для прадстаўлення каралю.
    Ва ўступнай частцы "Наказу" епіскапы адзначаюць прычыны, якія схілілі іх у бок Рыму, гэта — звадкі і спрэчкі між узросшай колькасцю ўсходніх патрыярхаў, якія не выконваюць сваіх пастырскіх абавязкаў, грашаць сіманіяю, цікавяцца толькі матэрыяльнымі дабротамі. Аўтары просяць караля зацвердзіць артыкулы і выдаць прывілеі на захаванне за імі епіскапій16.
    3 гэтым наказам-дэкларацыяю К. Тарлецкі па даручэнню епіскапаў звярнуўся за блаславеннем да мітрапаліта. М.Рагоза знаходзіўся ў безвыходным стане, бо кароль і патрыярх былі настроены супраць яго, і даў згоду на унію. ён напісаў свае артыкулы, якія ўяўляюць скарочаны варыянт артыкулаў епіскапаў і даручыў К.Тарлецкаму, упаўнаважана-му для перамоваў з папскім нунцыем і каралём, перадаць іх польскаму канцлеру і гетману Замойскаму. Мітрапаліт у сваім пасланні просіць Замойскага хадайнічаць перад каралём аб атрыманні прывілея свяш-чэннаслужыцелям —уніятам, аб ураўноўванні іх у правах з рыма-ка-толікамі, аб забароне ўезду ў Княства грэчаскіх манахаў, аб скасаванні моцы неблаславёных лістоў ад канстанцінопальскага патрыярха17.
    Мітрапаліт, пагадзіўшыся на унію, праявіў маладушнасць — прасіў Тарлецкага захаваць усё ў тайне, і сам увесь час скрытнічаў, абвяргаў звесткі аб яго згодзе на далучэнне да Рымскай царквы18. Асаблівае імкненне да еднасці цэркваў праявіў епіскап львоўскі, галіцкі і камянецкі Г.Балабан ён у студзені склікаў у Львове памесны сабор, у якім прынялі ўдзел многія архімандрыты, ігумены, іераманахі, пратапопы і іншыя святары з розных мясцінаў Княства, а таксама пастыры з Грэцыі і Малдовы.
    Удзельнікі сабору прынялі пастанову, у якой выказалі згоду на унію цэркваў. Пісалі, што лічаць немагчымым збаўленне ў Хрысце без еднасці, і што яны, услед за сваімі іерархамі, вызнаюць рымскую царкву, ад якой пасля Фларэнтыйскага сабору адпалі канстанцінопаль-скія патрыярхі, за праўдзівую, пануючую, маючую ўладу над усім хрыс-ціянскім светам. Члены сабору далі клятвеннае абяцанне пад страхам розных пракляццяў і страты выратавання ніколі не адступаць ад улады рымскіх першапрастольнікаў і прасілі епіскапаў без затрымак завяр-шыць пачатую справу. Дадзены дакумент завераны 44 імяннымі пячат-камі і шэрагам подпісаў, у іх ліку засведчаны подпісы архімандрытаў Кіева-Пячорскага манастыра Н.Тура, Супрасльскага І.Масальскага, 45
    святара брэсцкага брацтва Паўла, пратапопа слуцкага І.Нікольскага, святара Уваскрэшанскай мінскай царквы Захарыя19.
    1 чэрвеня 1595 г. мітрапаліті епіскапы І.Пацей, К. Тарлецкі, Л.Пяль-чынскі, Г.Балабан, Дз.Збруйскі і нарачоны епіскап І.Гогаль склалі пад-рабязныя артыкулы-умовы, на якіх яны згодны аб'яднацца з Рымскай царквой. У артыкулах пастыры патрабавалі ад свецкай і духоўнай вярхоўных уладаў забяспечыць ім:
    вызнанне нейтральнага для абодвух цэркваў сімвала веры (Святы Дух зыходзіць ад аднаго пачатку — бога айца праз сына;
    захаванне нязменнымі ўсіх святаў, абрадаў, цырымоній і звычаяў Усходняй царквы;
    прызначэнне на пасады свяшчэннаслужыцеляў толькі "русінаў" усходняга абраду;
    захаванне старадаўняга звычаю выбару епіскапаў клірам; прадстаўленне месцаў у радзе для мітрапаліта і епіскапаў;
    ахову ад небласлаўлёных лістоў з Грэцыі;
    забарону свяшчэннадзейнічаць духавенству, не згоднаму на унію; забарону пераходу уніятаў у лацінскі абрад;
    дазвол шлюбу між уніятамі і лацінянамі;
    вяртанне царкоўнай маёмасці, права распараджацца ёю толькі са згоды епіскапаў і капітулаў;
    рэальную ўладу епіскапаў, а не патронаў над цэрквамі;
    захаванне звычаю падпарадкавання манастыроў сваім епархіяль-ным архіерэям;
    уключэнне двух сваіх дэпутатаў у члены трыбунальнага суда; ураўнаванне уніяцкага духавенства ў правах з лацінянамі;
    права мець семінарыі і школы грэчаскай і "рускай" мовы, друкарні з епіскапскай цэнзурай.
    Епіскапы пагаджаліся на ўвядзенне новага календара (але без змены пасхаліі). У заключным, 33-м артыкуле, пастыры абавязалі сваіх прадстаўнікоў К.Тарлецкага і І.Пацея хадайнічаць аб зацвярджэнні артыкулаў папам і каралём20.
    У чэрвені 1595 г. усімі ўладыкамі праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага было падпісана саборнае пасланне рымскаму папу, у якім іерархі заявілі аб сваёй гатоўнасці разам с пастваю ўступіць у с^юз з рымскаю царквою і прызначыць папу сваім вярхоўным пастырам пры ўмове захавання за уніятамі ўсіх дагматаў веры, таемстваў і абрадаў'усходняй царквы21.
    I	. Пацей імкнуўся далучыць да уніі свайго непасрэднага свецкага патрона, ваяводу кіеўскага, маршалка зямлі валынскай старасту ўладзімірскага К.К.Астрожскага, які калісьці быў прыхільнікам універ-сальнай уніі, а затым праявіў асаблівую рэўнасць аб праваслаўі. 3 гэтай мэтай I. Пацей даслаў Астрожскаму шмат лістоў — ліст у студзені 1595, два лісты ў сакавіку, ліст у чэрвені і інш.22 46
    Епіскап прасіў князя разабрацца ў царкоўных справах і аказаць пастырам дапамогу ў справе еднасці. Свае уніяцкія перакананні Пацей абгрунтоўваўе заняпадам паднявольнай канстанцінопальскай патры-ярхіі, багаслоўскай навукі і ўплывам на апошнюю пратэстантызму23.
    На гэтае пасланне князь адказаў сурова, не прызнаючы Пацея за пастыра і выдаў 24 чэрвеня акружное пасланне, адрасаванае духавен-ству і міранам з заклікам цвёрда стаяць у праваслаўнай веры і не спакушацца на унію24.