З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Па дарозе да Кракава, у Любліне, І.Пацей сустрэўся з князем Аст-рожскім, паказаў яму граматы аб уніі і, прыпадаючы да ног, прасіў не замінаць справе еднасці. Ваявода сказаў, каб уладыкі хадайнічалі перад каралём аб дазволе адкрыцця сабора (меў на ўвазе сабор, у якім бы прынялі ўдзел свецкія асобы, ніжэйшае духавенства з усёй мітраполіі і іншаверцы (пратэстанты), на якім ён будзе старацца, каб тая згода "з хвалою Боскаю н с пожмтком всего хрмстманства становнтнся могла"25.
Жыгімонт III у адказ на ліст мітрапаліта і дакументы аб уніі, прадс-таўленыя яму I. Пацеем і К. Тарлецкім, выдаў некалькі грамат. У грамаце да ўсяго духавенства ад 30 ліпеня 1595 г. кароль адзначыў патрэбнасць і надзённасць згоды і адзінства рымскай і грэчаскай цэр-кваў у сваёй дзяржаве і перш за ўсё выказаў радасць і здавальненне з нагоды згоды на прыняцце епіскапамі шостай клаўзулы артыкулаў — новага календара, таму што розначасовасць у адпраўленні аднолька-вых хрысціянскіх святаў, на яго думку, болей чым што іншае служыла прычынаю расколу грамадства княства на два варожыя лагеры. Кароль абяцаў епіскапам ад сябе і ўсіх сваіх пераемнікаў захаванне за імі епіскапскіх кафедраў і маёмасных правоў, а за духавенствам — прыві-лея Уладзіслава III ад 1443 г. аб ураўнаванні уніятаў у правах з рыма-каталікамі. Абяцаў таксама забяспечыць уніятам свабоду веравызнан-ня і ахову ад небласлаўлёных лістоў канстанцінопальскага патрыярха праз мяжу патрыяршых паслоў з турэцкіх абласцей26.
2 жніўняЖыгімонт III выдаў яшчэ адну грамату, адрасаваную мітра-паліту, епіскапам і ўсяму духавенству, у якой абяцаў у выпадку заклю-чэння уніі цэркваў зацвердзіць усе артыкулы, апелюючыя да яго ўлады. Але разгляд пытання наконт прадастаўлення епіскапам месцаў у сена-це кароль пераклаў на сойм27.
Епіскапы прасілі ў Жыгімонта III дазволу на адкрыццё сабора для абмеркавання уніі з удзелам ніжэйшага духавенства і свецкіх асобаў. Паводле паведамлення I. Пацея, кароль быў не супраць такога сабора, нават падрыхтаваў для яго адкрыцця адпаведныя лісты, але хацеў упэўніцца, што князь Астрожскі не будзе аказваць супраціўленне ^ прыхільнікам уніі28. 3 гэтай нагоды кароль паслаў да ваяводы двух сенатараў і напісаў ліст, у якім імкнуўся схіліць князя да уніі29.
Да гаспадара дзяржавы даходзілі звесткі аб апазіцыйных настроях праваслаўных віленскіх бурмістраў, радцаў і лаўнікаў, членаў Троіцкага 47
брацтва, духавенства, ваяводы Скуміна-Тышкевіча і К. Астрожскага. Таму кароль паводле паведамлення I. Пацея, затрымаў выпуск сінода-вых лістоў, загадаў епіскапам рыхтавацца да паездкі ў Рым і вярнуцца ў Кракаў не пазней чым праз 4 тыдні.
Увесь гэты тэрмін епіскапы чакалі адкрыцця пашыранага сабору, які меў бы адбыцца толькі са згоды К. Астрожскага не аказваць суп-раціўленне еднасці. Але хутка каралеўскімі людзьмі быў перахоплены ліст князя, які выкрываў яго намеры адносна такога сабору. У перахоп-ленай інструкцыі да евангелістаў К. Астрожскі пісаў, што лічыць распа-чатую справу далучэння да рымскай царквы справаю антыхрыста, змоваю і гвалтам над праваслаўнай царквою. На яго думку, такое пытанне, якое тычыцца ўсіх вернікаў, павінна вырашацца на сойме з ведама ўсёй Рэчы Паспалітай. Князь заклікае евангеліка аказаць пра-васлаўным падтрымку— прыслаць сваіх прадстаўнікоў на сабор, на якім ён цвёрда намераны разарваць справу уніі. Далей ваявода пагра-жаў супрацьпастаўленнем каралю вялікай колькасці сваіх людзей (15— 20 тысяч), пагражаў Жыгімонту III караю гасподняю за парушэнне свабоды веравызнання — пагаршэннем здароўя ці стратаю трона30.
Кароль быў абражаны гэтым лістом. Аб адкрыцці сабора з удзелам свецкіх асобаў не магло быць і размовы. У верасні 1595 г. Жыгімонт III апублікаваў маніфест да ўсіх насельнікаў княства, у якім паведамляў аб рашэнні праваслаўных іерархаў пайсці на унію з Рымам і заклікаў хрысціянаў усходняй царквы следаваць іх прыкладу31.
Па настойлівых патрабаваннях князя Астрожскага мітрапаліт усё ж такі запланаваў пашыраны сабор. 28 кастрычніка 1595 r. М. Рагоза выдаў грамату, у якой запрашаў духавенства 25 студзеня 1595 г. на сабор у Наваградак. Але кароль дазволіў удзельнічаць у ім толькі духоўным асобам32.
Сабор у запланаваны тэрмін адбыўся невялікі (на ім прысутнічалі 2 уладыкі, 4 архімандрыты, 6 пратапопаў і 1 святар). Пытанне пра царкоўную еднасць на саборы не ўзнімалася, з яго матэрыялаў вядома толькі грамата аб асуджэнні і адлучэнні С. Зізанія і двух брацкіх віленскіх святароў за ерась33.
27 жніўня 1595 г. епіскапы К. Тарлецкі, М Капысценскі, Г. Балабан і Дз. Збруйскі на Луцкім саборы склалі грамату, у якой яшчэ раз пры-сягнулі на вернасць уніі і пагражалі анафемаю міранам, якія стануць умешвацца ў духоўныя справы і запрацівяцца еднасці34. 15 лістапада 1595 г. К. Тарлецкі і I. Пацей прыбылі ў Рым. Яны перадалі папу саборную грамату ад 1.06.1595 г., саборнае пасланне да папы ад 12.06.1595, лісты ад караля і лацінскіх іерархаў. Прывезеныя дэлега-тамі царкоўныя дакументы былі адпраўлены на разгляд кангрэгацыі кардыналаў і начальнікаў інквізіцыі і справа зацягнулася на 6 тыдняў.
23 снежня адбылася ўрачыстая аўдыенцыя ў канстанцінаўскай зале Ватыкана, на якой прысутнічалі сам папа, усе 33 члены калегіі 48
кардыналаў, многія архіепіскапы, епіскапы і прэлаты, паслы з Францыі і іншых земляў, вышэйшыя чыноўнікі і прыдворныя чыны папы і карды-налаў, знатныя іншаземцы з Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, выхаванцы грэчэскай уніяцкай калегіі ў Рыме і мноства іншых духоўных і свецкіх асобаў.
I. Пацей коратка, па-латыні растлумачыў мэту пассльства і перадаў папе дэкрэт аб уніі і саборнае пасланне, якія былі прачытаны ўслых на лацінскай і "рускай" мовах.
Епіскапы далі клятву асуджаць, адхіляць і аддаваць анафеме ўсякія схізмы і ерасі, асуджаныя Рымам.
Уладаю палы I. Пацей, К. Тарлецкі і ўсе "русіны", якія знаходзіліся ў Рыме, былі вызвалены ад епітымій, забаронаў, усякіх духоўных пакаранняў, якім, магчыма, яны падпадалі за "схізму", ерасі і наогул за рэлігійныя памылкі. К. Тарлецкаму і I. Пацею была дадзена ўлада "вызваляць" і бласлаўляць ад імя папы мітрапаліта і іншых епіскапаў з тым, каб кожны з іх у сваю чаргу "вызваляў" у сваёй епархіі ўсіх духоўных і свецкіх асобаў, якія прымуць унію.
21 студзеня 1596 г. у буле-канстытуцыі на памяць нашчадкам пала дазволіў уніятам захоўваць нязменнымі ўсе абрады і цырымоніі ўсход-няй царквы, у тым ліку і вызнанне падчас .набажэнства праваслаўнага сімвала веры (без прыбаўкі "і ад Сына")35. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што галава каталіцкай царквы не надаваў асаблівага значэн-ня розніцы ў вызнанні сімвала веры. Рым больш за ўсё быў зацікаўлены ў прызнанні першынства сваёй царквы і вяршэнства апостальскага першапрастольніка ў хрысціянскім свеце.
Епіскапы яшчэ адзін месяц правялі ў Рыме, былі ўсюль ушаноўваемы і вітаемы, неаднойчы адпраўлялі службы разам з папаю ў царкве св. Пятра. На пачатку лютага яны адправіліся на радзіму. 3 сабою прывезлі 16 папскіх пасланняў, адрасаваных: адно — мітрапаліту і епіскапам, два —каралю і чатырнаццаць —духоўным і свецкім сенатарам.
Папа даручыў мітрапаліту склікаць памесны сабор епіскапаў для прысягі на вернасць апостальскаму прастолу, абавязаў каталіцкіх біскупаў, львоўскага, луцкага і холмскага прысутнічаць на ім у якасці папскіх паслоў. У лістах да караля глава рымскай царквы прасіў выка-заць клопат аб паляпшэнні стану грэка-рускай царквы ў сваёй дзяржаве і выканаць артыкулы уніі, узвысіць уніяцкіх уладык, прыняўшы іх у сенат. Аб гэтым жа ён пісаў і да розных знатных сенатараў36.
Тым часам праваслаўная апазіцыя на чале з К. Асірожскім пачала актыўную прапаганду сярод праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты, заклікаючы ўсіх пратэставаць супраць уніі. На генеральном сойме (сакавік— май 1596) праваслаўныя апазіцыянеры выступілі салідарна з пратэстантамі. Князю Асгрожскаму ўдалося канчаткова схіліць на свой бок львоўскага епіскапа Гедэона Балабана, які ніяк не мог па-ладзіць з львоўскім брацтвам і вакол якога ніколі не сціхалі розныя
4 Зак. 2719 49
звадкі і спрэчкі. На баку праваслаўных быў і епіскап перамышльскі М. Капысценскі37.
14 чэрвеня кароль выдаў універсал да ўсіх падданых грэчаскага закона пра дазвол адкрыцця сабору ў Брэсце для канчатковага абмер-кавання уніі. Ва універсале адзначана, што на саборы могуць прысутні-чаць толькі хрысціяне грэка-рускай веры і каталікі, але без вялікага натоўпу. 21 жніўня мітрапаліт у акружным пасланні паведаміў, што сабор для абмеркавання духоўных спраў, на які запрашаліся благавер-ныя хрысціяне грэчаскай веры, адбудзецца 6 кастрычніка ў Брэсце38.
Праваслаўная апазіцыя злучылася з пратэстантамі і прыбыла ў Брэст з цвёрдым намерам не прымаць унію. У лагер праціўнікаў уніі ўваходзілі: два патрыяршыя экзархі — Нічыпар з Канстанцінопаля і К. Лукарыс з Александрыі, Макарый, архімандрыт манастыра Сімона-Пятра на Святой Гары, Матфей , архімандрыт Святагорскага Панце-ляймонава манастыра, епіскапы Г. Балабан, М. Капысценскі, з імі 9 архімандрытаў, 2 ігумены, протаіерэі, святары, манахі (паводле адных звестак 106 чалавек, па іншых — больш за 200). Са свецкіх асоб былі К.К. Астрожскі, яго сын Аляксандр, ваявода валынскі, а таксама князь А. Палубенскі, кашталян навагрудскі, А. Багавіцін, стольнік зямлі ва-лынскай, і іншыя паслы ад ваяводстваў і паветаў39.
Праваслаўныя парушылі каралеўскі універсал і прыбылі ў Брэст з мноствам узброеных людзей, з татарамі, гайдукамі і нават з гарматай40. Прыхільнікі жуніі прыбылі на сабор, паводле паведамлення П. Скаргі, не для таго, каб абмяркоўваць пытанні веры, што з'яўляецца прэрагатывай сусветных сабораў, але каб выканаць абяцанне, дадзенае папу Кліменту VIII быўшымі ў Рыме епіскапамі — выказаць падпарадкаванне рымскаму першасвятару ад усіх епіскапаў і атрымаць вызваленне ад "схізмы"41.
Да уніяцкага сабору прыбылі: мітрапаліт М. Рагоза, епіскапы I. Пацей, К. Тарлецкі, Г. Загорскі, Дз. Збруйскі, I. Гогаль, архімандрыты брацлаўскі, лаўрышаўскі, мінскі, паслы папы (Ян Дзмітрый Салікоўскі, арцыбіскуп львоўскі, Бернард Маціеўскі, біскуп Луцкі, Станіслаў Га-маліцкі, біскуп холмскі), езуіты Пётр Скарга, Іуст Роб, Максім Латэрна, Каспар Нагай, паслы караля (князь Мікалай Крыштоф Радзівіл, ваяво-да троксцкі; Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага; Дзімітрый Халецкі, падскарбій земскі, стараста берасцейскі (прыбылі на другі дзень) і мноства іншых духоўных і свецкіх асоб42.