З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Аднак фармальна, паводле законаў Вялікага княства Літоўскага і ўмоваў Брэсцкай царкоўнай уніі ўніяцкія іерархі былі законнымі кіраўнікамі "рускай" (беларускай і ўкраінскай) царквы. Вось чаму непад-парадкаванне праваслаўных прыходаў, іх асобных вернікаў і святароў ніжэйшых ступеняў (прасвітараў, дыяканаў, ігуменаў , асобных архі-мандрытаў) уніяцкім епіскапам і мітрапаліту ацэньвалася вярхоўнаю дзяржаўнаю ўладаю як небяспечнае для стабільнасці дзяржавы, мяцеж альбо бунтарства.
Два вялікія "бунты", якія ледзь было не перараслі ў паўстанні, выпалі на долюЯ.Руцкага: першы, віленскі (1608—1612), у пачатку яго царкоўнай кар’еры, другі, магілёўска-віцебскі (1619—1623)—-у яе зеніце, калі ён, мітрапаліт уніяцкай царквы, ствараў базыльянскі манаскі ордэн.
У Вільні барацьбу пачаў Свята-Духаў манастыр псіхалагічнаю "ата-каю" на мітрапаліта I. Пацея, алекуна Я. Руцкага. Віленскія правас-58
лаўныя братчыкі занеслі ў гарадскія земскія кнігі свой пратэст, абвіна-ваціўшы I. Пацея ў здрадзе праваслаўю, непадпарадкаванні Канстанці-нопальскаму патрыярху і "адданнн нам, незвыклого людем рэлнгнн греческое послушаньства велебному его мнлостя отцу напежовя Рым-скому в року прошлом [1596 г.] на сыноде Берестейском зь небоідыком метрополятом Рогозою м владыкамн Луцкнм, Полоцкмм, Пянскям м Хелмскнм"12. У адказ уніяцкае брацтва на чале з Я. Руцкім звярнулася ў земскі суд, абвінаваціўшы сваіх праціўнікаў у недазволенай судовай позве мітрапаліта і паклёп на яго13.
У разгар гэтых "пратэстацыяў" узнік іерархічны канфлікт у самой уніяцкай царкве. Мітрапаліт I. Пацей, жадаючы мець сабе маладога, энергічнага і адукаванага памочніка, надаў званне каад’ютара (на-месніка) " в уроженню шляхецком, значному в науце пнсьма святого беглому, в жмвоте хрястнанском н законном нскусному, честному в нероманасех отцу Іосіфу Велямяну Руцкому, даючн ему зупольную моц [...] н к тому доходы всякне монастыровм Вмленскому Святые Жмвоначалное Тройцы откуль-кольвек я якмм —кольвек правом нале-жачые до рук его власных доходамн; а он маеть лнчбу расходов н доходов чянятн"14. 3 гэтай прычыны узнік канфлікт з драматычнай развязкай паміжЯ.Руцкім і ягоным дабрадзеем І.Пацеем, з аднаго боку, архімандрытам Свята-Траецкага манастыра С.Сянчылам (які, дарэчы, у свой час пасвяціў Я.Руцкага ў манахі) і пратапопам Варфаламеем Жашкоўскім, з другога боку. Канфлікт выспяваў раней, яшчэ да "крыўднага" для віленскіх духоўных асоб прызначэння маладога Я.Руц-кага на пасаду, якая, паводле звычаю, належала С.Сянчылу.
С. Сянчыла і ягоныя прыхільнікі, распаўсюдзіўшы чуткі, быццам Я.Руцкі хоча стварыць у Траецкім манастыры езуіцкую карпарацыю, паспрабавалі выцесніць яго з Вільні. Гэтай акцыі перашкодзіў І.Кун-цэвіч. Аднак сянчылаўскі аргумент, быццам бы новы каад’ютар мітра-поліі імкнецца замяніць "рускае" багаслужэнне "рымскім" і з гэтаю мэтаю вядзе перамовы з езуітамі і кармелітамі, і надалей застаўся козырам у руках праціўнікаў Я.Руцкага15.
У жніўні 1608 г. Сянчыла і Жашкоўскі звярнуліся ў Віленскі магі-страт. Аў верасні да І.Пацея з пратэстам супраць прызначэння Я.Руц-кага каад’ютэрам, пры гэтым заявілі аб адказе падларадкоўвацца яму16. Праваслаўная лавіца магістрата заступілася, падтрымала архі-мандрыта Сянчылу. У сваю чаргу Я.Руцкі з І.Кунцэвічам ды іншымі уніяцкамі братчыкамі паклікалі Сянчылу на мітрапалічы суд, абвіна-ваціўшы яго ў паклёпе, амаральнасці, прысваенні манастырскіх дахо-даў. С.Сянчыла і яго прыхільнікі на суд не з’явіліся. Тады мітрапаліт пазбавіў Сянчылу архімандрыцкага сану за паклёп і парушэнне царкоўнага міру (1608, 20 кастрычніка) і даў яму шэсць дзён на раска-янне. С.Сянчыла і яго прыхільнікі не падпарадкаваліся волі мітрапалі-та, перайшлі ў праваслаўнае брацтва Свята-Духавага манастыра.
59
30 лістапада 1608 г. С.Сянчыла, В.Жашкоўскі з іншымі правас-лаўнымі братчыкамі абвінавацілі І.Пацея і Я.Руцкага ў імкненні падпа-радкаваць праваслаўную царкву каталіцкай іерархіі. Яны называлі Руцкага ў сваёй скарзе "ксяндзом пад чарнецкім плашчыкам"17. У снежні 1608 г. яны паспрабавалі ажыццявіць сваю змову супраць Я.Руцкага: у час нядзельнай (15 снежня) літургіі праваслаўныя свяш-чэннікі, якія служылі разам з новым архімандрытам Свята-Траецкага манастыра Руцкім, павінны былі акружыць яго, зняць рызы і са словамі "пзыдм вон, еретмк, не ммашн зде что твормтм", выгнаць з царквы. Аднак не без тэатральнасці падрыхтаваны план быў раскрыты і пра-духілены18.
19 снежня 1608 г. Віленскае праваслаўнае брацтва занесла ў га-радскія кнігі пратэст "на ксендза Іосмфа Вельяммна Рутького, который се менует головным наместьнмком ммтропольм Кневское, Кгалнцькое м всея Русм [...]; мжяко от часов давнмх помменный ксендз Вельямнн Рутькмй почал наступоватн на веру м суменя нас, людей старожытное релмгмм Греческое"19.
Барацьба Sa Свята-Траецкі манастыр не спынілася і ў наступным, 1609 годзе: 7 сакавіка паступіў пратэст "рускай лавіцы" з віленскай ратушы падпісаны "райцамі рочнымі" Іванам Тупекам і Ісакам Кананові-чам, а таксама "абывацелямі віленскімі", мяшчанмі і купцамі, на Я.Руц-кага за тое, што ён "поразумевшмсе зь его ммлостью отцом Нпатнем Патеем, чнннт перашкоды вь старожнтной релнгнм мх греческой20.
Пакуль вяліся судовыя разборы, ваяўнічыя праваслаўныя братчыкі арганізавалі псіхалагічны націск. 9 сакавіка 1609 г. сакратар ураду Віленскага ваяводства Дзімітрый Карп запісаў скаргу Я.Руцкага на "земяніна гаспадарскага ваяводства Віленскага пана Сямёна Максі-мавіча Шэмбеля", які 8 сакавіка і ў іншыя дні пагражаў яму, архіманд-рыту, "выхіліць" з Свята-Траецкага манастыра і "прыстрэліць яго з пулгаку", нават калі для гэтага спатрэбіцца "самому горла даць", гэта значыць, прыняць пакаранне смерцю21. Таго ж 9 сакавіка ураднік фаль-варку Карысць пан Фёдар Якубоўскі ад імя Я.Руцкага запісаў скаргу на віленскага мешчаніна Марка Каральковіча, які спрабаваў намовіць сялян байкатаваць уніяцкі Свята-Траецкі манстыр "жебы на роботу не ходмлн под вннамм м погрозамм заказал"22.
Урэшцэ рэшт, разбор канфлікту паміж І.Пацеем і Руцкім з боку уніятаў, праваслаўным брацтвам Свята-Духавага манастыра і прымк-нуўшым да яго С.Сянчылам разглядаўся на варшаўскім сойме і кара-леўскім судзе. Сойм вырашыў спрэчку прынцыпова ў тым сэнсе, што праваслаўе і уніяцтва ёсць два законныя веравызнанні, павінны жыць поруч, паважаючы грамадзянскія правы кожнага з бакоў. У сваю чаргу, кароль і вялікі князь, не парушаючы гэтага соймавага прынцыпу пары-тэтнасці прызначыў Я. Руцкага архімандрытам Свята-Траецкага манас-тыра. За праваслаўнымі заставаўся Свята-Духаў манастыр.
60
Былы уніят і архімандрыт Свята-Траецкага манастыра Сянчыла не здаўся: ён падаў скаргу ў Літоўскі трыбунал, і, прыехаўшы ў Вільню з вальнага сойму, хацеў увайсці ў Свята-Траецкі манастыр са сваімім прыхільнікамі. Аднак манахі на чале з І.Кунцэвічам закрылі вароты і не пусцілі яго, спаслаўшыся на распараджэнні І.Пацея і Я.Руцкага. Тады ж, 19 сакавіка 1609 г. Сянчыла падаў пратэстацыю на дзеянні уніятаў гарадскім уладам, заявіўшы, што "мы І.Пацея праўдзівага мітрапаліта Кіеўскага і старшага свайго не маем і меці не хочам"23.
Узнікла пагроза бунту. У гэтай сітуацыі даволі нечаканна на дапа-могу С.Сянчылу і праваслаўным братчыкам прышлі каталіцкія суддзі ВКЛ. Рашэннем суда яны пазбавілі І.Пацея і Я.Руцкага права кіраваць царквою і прысудзілі да штрафу ў дзесяць тысяч польскіх злотых24.
Аднак паводле законаў Вялікага княства Літоўскага, свецкі суд не меў права прымаць да абмеркавання і выносіць прыгаворы па рэлігій-ных справах. Гэтую калізію выкарсталі І.Пацей і Я.Руцкі. У Вільню прыбылі кароль Жыгімонт III і мітрапаліт І.Пацей, наладзілі вялікакня-жацкі суд з удзелам суддзяў трыбунала. Ранейшае рашэнне трыбу-нальскіх суддзяў на карысць Сянчылы і праваслаўнага брацтва адмя-нялася. У адносінах да былога архімандрыта Траецкага манастыра С.Сянчылы кароль выдаў дэкрзт пра баніцыю, гэта значыць, выгнанне яго з дзяржавы і пазбаўленне законнай апекі за бунт супраць мітрапалі-та і беспадстаўнае абвінавачванне яго ў палітычных злачынствах25.
Праціўнікі Я. Руцкага не адразу змірыліся з паражэннем. Верагод-на, памілаваны каралём I. Тупека тым жа летам (12 жніўня 1609 г.) зрабіў замах на жыццё уніяцкага мітрапаліта ў Вільні. Шабельная атака была такая імклівая, што ахова не паспела абараніць I. Пацея. Затое яго выратаваў тоўсты ланцуг архірэйскага крыжа на шыі. Гэты шчаслі-вы зыход замаху ў свядомасці уніятаў запомніўся як боскі цуд26.
У навукова-папулярнай літаратуры сцвярджаецца, быццам у тым жа 1609 годзе "праваслаўны месціч Максім Шзмбель зрабіў замах на жыццё Руцкага, і толькі дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў архі-мандрыт застаўся жывы27. Аднак аўтар гэтай даведкі, на жаль, не спаслаўся на крыніцы. Ранейшыя ж даследчыкі (М. Каяловіч, П. Жу-ковіч), якія чыталі першакрыніцы, у тым ліку першую біяграфію Я. Руцкага, складзеную ягоным пераемнікам Рафаілам Корсакам, не ўпамінаюць гэтага выпадку. 3 раней прыведзеных мною першакрыніц мы ведаем пра скаргу Я. Руцкага на земяніна Сямёна Максімавіча Шэмбеля за публічна выказаннае жаданне забіць яго, Я. Руцкага, як непрыяцеля "веры рускай". Пазней, у траўні 1612 r. I. Пацей паведам-ляў, што і тады "мжь не отца Рутского, але другого чернца презвнтера неякнй Фалькоускнй зь мечннком раннлм, н пойманн суть, м до враду належного. до его ммлостм пана войта Внленского, до дому судового допровоженм н поданм"28. Верагодна, адбылася даследчыцкая кан-тамінацыя гэтых падзей з замахам на I. Пацея ў 1609 годзе.
61
Іерархічны канфлікт ва уніяцкай царкве, які ўзніку 1608 г., завяр-шыўся праз чатыры вельмі напружаныя і змагарныя для Я. Руцкага гады. 16 лістапада 1611 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт III выдаў на імя віленскага уніяцкага архімандрыта і афіцыйнага намесніка мітра-паліта імянны ўказ, паводле якога Я. Руцкі зацвярджаўся "уладыкам дворным, альбо каад’ютарам", а фактычна кіраўніком усёй уніяцкай мітраполіі пры невылечна хворым мітрапаліце I. Пацеі29. У чэрвені 1612 года I. Пацей пасвяціў Я. Руцкага на епіскапа галіцкага, а кароль з гэтай нагоды выдаў яшчэ адзін імянны ўказ на ўладанне Руцкім Лаўрышаўскім манастыром Наваградскага павету30. Лаўрышаўскі ма-настыр, як вядома, закладзены адным з заснавальнікаў Вялікага кня-ства Літоўскага князем Войшалкам у сярэдзіне XIII стагоддзя.