З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Праваслаўныя прыехалі ў Брэст некалькі раней прызначанага тэрміну і 5 кастрычніка адпраўлялі да мітрапаліта свае пасольствы як для прывітання, так і для пагаднення з ім адносна месца, часу сабора н саборных спраў. Але пасольствы вярталіся альбо без адказу, альбо з адказам, непрымальным для праваслаўных43.
У той жа дзень экзархі Нічыпар і Кірыл паслалі да мітрапаліта грамату, у якой патрабавалі яго з’яўлення для засведчання пашаны сваім асобам і для нарады аб царкоўных справах. Але сустрэча з прадстаўнікамі Кан-50
станцінопальскай і Александрыйскай цэркваў не уваходзіла ў планы прыхільнікаў уніі. Да таго ж Нічылара падазравалі ў правядзенні варожай турэцкай палітыкі і кароль не дазволіў яму прысутнічаць на саборьг44.
У прызначаны дзень, 6 кастрычніка прыхільнікі уніі, мітрапаліт, епіскапы і іншае духавенства прыйшлі раніцай ў саборную царкву св.Міколы, выслухалі літургію, адкрылі сабор. Затым усе разышліся, бо чакалі каралеўскіх паслоў, якія павінны былі забяспечыць мірныя ўза-емаадносіны між прыхільнікамі уніі і ўзброенымі яе ворагамі.
Пад вечар праваслаўныя адкрылі асобны сабор у пратэстанцкім доме, спасылаючыся на тое, што ўсе цэрквы ў горадзе былі зачынены*. Члены сабора падзяліліся на два колы — свецкае і духоўнае. Для вядзення саборных спраў духоўнае кола выбрала двух прымікарыяў, а свецкае — маршалка — пратэстанта Дзям’яна Гулевіча.
На другі дзень, 7 кастрычніка ў Брэст прыбылі каралеўскія паслы. Яны сустрэліся з мітрапалітам і епіскапамі, і тыя прасілі абараніць іх ад узбро-енага натоўпу. Паслы звярнуліся да кіраўніка апазіцыі, князя К.Астрожска-га, і князь абяцаў захоўваць мірныя ўзеамаадносіны з прыхільнікамі уніі.
У гэты ж дзень паслы напаткалі дэпутатаў, адпраўленых апазіцыяй да мітрапаліта. Дэпутаты прачыталі ўслых грамату, у якой правас-лаўныя папракалі мітрапаліта за тое, што адкрыў сабор без нарады з імі, за еднасць з католікамі; адмаўлялі яму ў паслушэнстве; заклікалі мітрапаліта і епіскапаў да пакаяння. Каралеўскія паслы звярнуліся да К.Астрожскага. Той прызнаўся, што з яго ведама была складзена грамата і адпраўлена пасольства. Тады паслы паведамілі, што з’явяц-ца на пасяджэнне праваслаўнага сабору.
На трэці дзень, 8 кастрычніка, у пятніцу, праваслаўныя паслалі яшчэ адзін ліст да мітрапаліта. Каралеўскія паслы ў гэты дзень прыбылі да праваслаўнага сабору разам з езуітамі П.Скаргаю і I. Робам. Пётр Скарга размаўляў у асобным пакоі з К.Астрожскім і яго сынам Аляксандрам, угаворваў іх далучыцца дауніі. Паслысустрэлісяз Г.Балабанам, М.Капы-сценскім і іншымі праваслаўнымі дэпутатамі. Яны напомнілі ўладыкам, што ў свой час былі гарачымі прыхільнікамі уніі, папракалі праваслаўных у саюзе з пратэстантамі і у тым, што галавою свайго сабору выбралі Нічыпара, які абвінавачваецца ў правядзенні варожай турэцкай палітыкі. У сваёй прамове паслы ўказалі на крызіснае становішча праваслаўнай царквы, даводзілі слушнасць падпарадкавання рымскаму папу, а не кан-станцінопальскаму патрыярху, слушнасць пастановы Фларэнтыйскага сабору, прасілі праваслаўных далучыцца да прыхільнікаў уніі45.
Праваслаўныя адмовіліся ад дыспуту і ўвечары прыслалі каралеўскім паслам адказ, у якім выказаліся за універсальную унію між усходняй і заходняй цэрквамі, заключаную на роўных правах. Пісалі, што пытанні аб
*Пацей зазначае, што ніхто з алазіцыі не звяртаўся з просьбаю аб адкрыцці якой-небудзь царквы.
4*
51
еднасці цэркваў павінны вырашаць сусветныя саборы, і што яны прысту-пяць да еднасці толькі тады, калі будзе на гэта згода ўсіх усходніх патрыярхаў, і калі будуць ліквідаваны ўсе супярэчнасці ў веры і абрадах.
Атрымаўшы такі катэгарычны адказ, прыхільнікі уніі , мітрапаліт, епіскапы, архімандрыты, ігумены, пратапопы і іншыя пастыры — 9 кастрычніка пры звоне і спевах у суправаджэнні мноства народу адп-равіліся да Мікольскай саборнай царквы, У царкве ўчынілі агульную малітву з просьбаю аб хрысціянскай еднасці і занялі прызначаныя месцы: па адзін бок — паслы папы і караля, па другі — мітрапаліт з епіскапамі. Затым архіепіскап полацкі Герман з амбону прачытаў ліст уніі, завераны подпісамі мітрапаліта, пяці епіскапаў і трох архімандры-таў, у якім пастыры абвясцілі аб уступленні ў саюз з каталіцкаю цар-квою і аб прызнанні над сабою ўлады папы рымскага.
У лісце уніі, вядомым пад назваю саборнай граматы, пастыры вызналі вяршэнства папы рымскага над ўсёй хрысціянскай царквою на ўсе часы яе існавання на аснове характэрнага для каталікоў разумення евангельскіх тэкстаў, вытлумачваемых як сведчанне Ісуса Хрыста аб заснаванні хрысціянскай царквы на святым апостале Пятры, адзіным спадкаемцам улады якога з’яўляецца, на іх думку, толькі рымскі пер-шасвяшчэннік46.
Пасля таго, як была прачытана саборная грамата, епіскапы уніяты і рыма-католікі кінуліся ў абдымкі і пацалункі, віншуючы адзін аднаго. Затым з вялікім набажэнствам, спяваючы хвалебную песню трохіпас-таснаму богу, усе пайшлі да касцёла Панны Марыі і там урачыста праспявалі Те Deum47.
У гэты дзень іерархі-уніяты пазбавілі сана і аддалі пракляццю епіскапа Г.Балабана і кіева-пячорскага архімандрыта Н.Тура48.
У нядзелю, 10 кастрычніка, паслы папы і караля ды іншыя рыма-ка-талікі прыстунічалі на літургіі ўжо ва уніяцкай Мікольскай царкве. Пасля набажэнства было прачытана адлучэнне і анафемстваванне на епіс-капаў, архімандрытаў, ігуменаў, пратапопаў і ўсіх святароў, не прыняўшых унію49.
Праваслаўныя ж у сваю чаргу 9 кастрычніка асудзілі і пазбавілі сана мітрапаліта і епіскапаў-уніятаў, прынялі рэзалюцыі, у якіх абяцалі цвёрда трымацца праваслаўнай веры і не падпарадкоўвацца пастырам уніятам.
Такім чынам, Брэсцкаяунія з'явілася заканамерным вынікам гістарыч-нага развіцця праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. Яе заклю-чэнне абумовілі ў першую чаргу крызіс праваслаўнай царквы ў княстве і дзеянні праваслаўных іерархаў, якія выступілі асноўнымі праваднікамі уніі. Палітычны ж фактар, які спрыяў ідэі уніі, меў другаснае значэнне.
Але праваслаўныя іерархі ў сваіх дзеяннях не прытрымліваліся прынцыпу саборнасці, характэрнага для царквы у Княстве. Так, у вы-бары епіскапаў і мітрапалітаў прымалі ўдзел міране ўсёй епархіі, альбо мітраполіі. А на саборы 1590 г. было пастаноўлена збірацца штогод 52
улетку на свята Яна ў Брэсце на сабор усім свяшчэннаслужыцелям, дасведчаным у святым пісанні50.
Здаровы кансерватызм, прывязанасць і павага да традыцый про-дкаў і імкненне да універсальнай уніі між усходняй і заходняй цэрквамі, заключанай не з умовай лрымата папы і прабачэння за сваю схізму, a на роўных правах, абумовілі жыццястойкасць апазіцыі Брэсцкай уніі.
У выніку — вернікі ўсходняга абраду Вялікага княства Літоўскага падзяліліся на два лагеры — лраваслаўных і уніятаў.
ЛІТАРАТУРА
’Чтення в Обіцестве Нсторнн н Дрееностей Росснйскнх, 1896. Кн.1 Отд.З. С.34,35. 2Карташев А.В. Очеркп no мстормн русской церквн. М., 1991. Т.1. С.336—337. 3Нагаевськйй /. Історія Рнмськнх Всепенськнх Архнерав. Рмм. 1967. 4.П. С.74.
4Грыцкевіч А.П. Праваслаўная царква/ / Францыск Скарынаі яго час. Мн., 1988. С.458.
5Акты, относяшмеся к нсторнн Заладной Роосмм (далей АЗР). СПб., 1846. Т.1. С.56—57.
6Макармй. йсторня русской церквп. СПб., 1879. Т.9. С.17—37.
'Архпв Юго-Заладной Росснн, нздаваемый Временню коммсснею для разбора древнмх актов (далей АЮЗР). Т.7. 4.1. С.199—231.
8Макармй. йсторня русской церквн. Т.9. С. 102.
9Тамсама. С.103—105.
10Тамсама. С.679—680.
11Памятннкм лптературы Дрееней Русм. Конец XV — nep.non.XVI в. М. 1984. С.441; Введенмев фплософню. М., 1990. 4.1. С.196—197.
^КарташевА.В. Очеркп по нсторнн русской церквм. М., 1991.Т.1 С.627.
13АЗР. СПб., 1851. Т.4. № 33.
14АЮЗР. СПб., 1859. 4.1. Т.1. № 101.
1SA3P. Т.4. С.77—78.
!6АЗР. Т.4. С.79—81.
17АЗР. Т.4 С.78—79
18Тамсама. С.82, 95—97, 104—105.
19Тамсама. С.84,85.
20Нагаевськмй I. Історія Рнмськпх Всепенськнх Архнерав. 4.2. С.287—292.
21АЗР. Т.4. С.94—95.
22АЗР. Т.4. № 56, № 63, № 70.
23Тамсама. № 70. С.97—99.
24Тамсама. № 71. С.99—104.
25Русская нстормческая бнблнотаса (далей РЙБ). СПб., 1903. Т.9. С.593.
26АЗР. Т.4. С.106,109—111.
27Тамсама. С.111—113.
23РЙБ Т.9. Сл.635.
29АЗР. Т.4. С.106—108.
3°РНБ. Т.9. Сл. 643—653.
31АЮЗР. Т.1. 4.1. С.468—472.
32АЗР. Т.4. С. 122—123.
33АЗР. Т.4. № 91.
34Тамсама. С. 115.
35Акты, нздаваемые Впленскою комнссао для разбора древннх актов. Внльна Т.16. С.146—153.
53
3бМакарнй. йсторня русской церквм. Т.9. С. 636—638.
37АЗР. Т.4. №№ 33, 51, 72 і інш.
38Тамсама. С. 134—135, 137.
39Макармй. Мстормя русской церквн. Т.9. С. 653.
40РНБ Т.9. Сл. 527.
41РНБ. Т.19. Сл. 232,234.
42Тамсама. Сл. 186.
43РНБ. Спб., 1882. Т.7. Сл. 1036.
44РНБ Т.19. Сл. 200.
45Тамсама. Сл. 196—216.
46АЗР. Т.4. С. 139—141.
47РНБ. Т.19. Сл. 226—228.
48АЗР. Т.4. С. 146—147.
49АЗР Т.4. С.148—149.
50Тамсама. С. 34—36.
Уладзімір Конан
Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны
Я.РУЦКІ I СТАНАЎЛЕННЕ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ
Язэп Вельямін Руцкі (Іосіф Велямін Рутьскмй у старабеларускім арыгінале) —трэці уніяцкі мітрапаліт, адзін з самых выдатных дзеячаў беларускай і ўкраінскай царквы першай паловы XVII ст. Ягоных папя-рэднікаў на уніяцкай мітрапалічай кафедры Міхаіла Рагозу (1596— 1599) і Іпата Пацея (1599—1613) можна па праву называць засна-вальнікамі уніяцтва. Я.Руцкі быў энергічным і ўмелым будаўніком уніяц-кай царквы, тэолагам і рэфарматарам адукацыі. Глыбока прадуманая і рэалізаваная ім на практыцы царкоўная іерархічная структура была разлічана на стагоддзі і, верагодна, у сваёй аснове засталася б да сённяшніх дзён, каб не моцныя вонкавыя фактары дэструктыўнага характару, якія ўрэшце рэшт гвалтоўна разбурылі той дасканалы царкоўны гмах, які пабудаваў гэты разумны тэолаг, палітык і дыпламат.
Пра радавод гэтага апантанага правадыра уніяцтва існуюць ці не прыгодніцкія легенды і паданні. У расійскай царкоўна-гістарычнай літа-ратуры XIX ст. за бясспрэчную праўду прымалася авантурная апо-весць першых біёграфаў Я.Руцкага (Рафаэля Корсака, Ігната Сцябель-скага, Язэпа Пяткевіча), паводле якой гэты апостал яднання правас-лаўя і каталіцызму быў сынам аднаго з узятых у палон пад Улай (20 верасня 1568 г.) у час Лівонскай вайны рускага ваяводы Вельяміна1. Паводле іншай версіі Я Руцкі быў сынам не палоннага маскавіта, a нашчадкам рускага двараніна, які добраахвотна перасяліўся ў Вялікае княства Літоўскае, набыў маёнтак Рута пад Наваградкам. Ад гэтага тапоніма ягоных сыноў назвалі Руцкімі2. Праўда, пазней (1903 г.) адзін з прыхільнікаў гэтай версіі П.Н.Жуковіч прыйшоў да высновы, што яна, верагодна, ёсць усяго толькі літаратурным сюжэтам3. 54