• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    37Ксторня русской церквя Макарня... С.679—680.
    3»АЗР. T.IV.C.27.
    39КояловйчМ. С.160, 305—308; Likowski Е. Unia.. S.170—171.
    40AK)3P.4.1.T.VI.C.81—83.
    41Нсторня русской церквн Макарня... С.496.
    «АЮЗР.Ч.І.Т.УІ. С.101.
    43Тамсама. С.101—102.
    “Блйнова Т.Б. Незумты... С.88.
    45АЗР. TJV. С.79—80.
    46Мсторня русской церквм Макармя... С.679—680.
    47Тамсама С.680; КуЛМШ П.А. Мстормя воссоедмненмя Русм. Т.1. Спб., 1874. С.240.
    48АЗР. T.IV. С.43.
    *3Блйнова Т.Б. Незупты ...С.4.
    50Ксторяя русской церквм Макарня... С.353—363.
    s'KosmanМ. Reformaqa.. S.118—121
    52UkowskiE. Unia... S.52.
    53АЗР. T.VI. С.89.
    54Тамсама. С.506.
    "Chodynicki К. Kosdol... S.187.
    5®Тамсгыа S.185.
    57PMB.T.VII.C.487.
    58A3P. T.IV. C.63—66.
    "Блйнова Т.Б. Мезумты... C.88—89; Псторыя Беларускай ССР. Т.1.С.233—234.
    80AIO3P.4.1.T.VI. С.134-135.
    8’РНБ. T.VII. С.115—117.
    62Акты, относяцнеся к нсторям Южной я Западной Россмя. Т.1. С.266.
    83АЗР. T.IV. С.148.
    ^Тамюма С.136.
    65Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.233—234.
    №Kosman М. Ref ormaq a.. S. 157.
    87АЮЗР.Ч.1.Т.УІ. C.150—151.
    “AIO3P.4.1.T.VI. C.65—652.
    B9Kosman M. Reformat a.. S. 65
    70РНБ. T.VII.C.147.
    Т'Ісаевйч ЯД. C.85—86.
    72A3P. T.IV. C.191—192.
    73Ісаевмч Я.Д. C.74.
    74A3P. T.IV.C.59—61.
    «Ісаеенч Я.Д. C.86—87.
    78A3P.T.IV.C.65—66.
    77AiO3P.4.1.T.VI.C.136.
    78A3P.T.IV.C.9O.
    79PHB.T.IV.C.285.
    39
    80Падокшын С.А.С.61—65.
    81Guepin A. Zywot... S.317.
    “йсторня русской церквн Макарня . С.615
    83Тамсама. С.632.
    84Тамсама С.633.
    85A3P.T.IV.C.151.
    86Мсторня русской церквм Макармя... С.633—634
    87АЗР.Т.І V.C.510.
    88Тамсама.С. 229.
    89Тамсама.С.193—194.
    ®°Archiwum domu Sapiegow wydanestaraniem rodziny. Lwow, 1892 T 1 S 351—353 91АЮЗР.Ч.1 T VI.C.96—97
    92РЙБ. T.IV.C.217.
    93АЮЗР.Ч.1 T.VI.C.278—279.
    ^Сапунов A. Вмтебская стармна. Т.1 Вмтебск, 1883 С 87' 95АЮЗР.Ч.1.Т.УІ.С.225—227.
    96Archiwum domu Sapiegow S 340
    97АЮЗР.Ч.1 T.VI.C.408—411.
    98Archiwum domu Sapiegyw. S.438—441
    "A3P. T.IV.C.253.
    100АЮЗР.Ч 1.T.VI.C.741—742.
    101Тамсама.С.756—757, 643—645.
    1О2Тамсама.С.6О1.
    103Ісаеемч Я.Д. С.80 104A3P.T.IV.C.525.
    Ульяна Шаставец
    Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны
    БРЭСЦКАЯ УНІЯ:
    ПЕРАДГІСТОРЫЯ, ПАДРЫХТОУКА I ЗАКЛЮЧЭННЕ
    ^н'я познелацінскае слова (unio), абазначае адзінства, аб'яднан-не; Адзінства хрысціянскіх цэркваў доўжылася болей чым сем стагодд-ЗЯУ ~3 пачатку IV ст. н.э., калі хрысціянства набыло статус дзяржаўнай рэлігіі Рымскай імперыі, і да канчатковага падзелу яго на каталіцтва і праваслаўе ў 1054 г. Захоўваючы, у асноўным, артадаксальныя пала-жэнні хрысціянскай дагматыкі, каталіцызм і праваслаўе розняцца толькі своеасаблівай трактоўкай некаторых дагматаў, асаблівасцямі культу. Яшчэ на пачатку V ст. н.э. Аўгусцін Аўрэлій, хрысціянскі тэолаг і філосаф, прызнаны ў праваслаўі блажэнным, а ў каталіцтве святым і настаўнікам царквы, папярэджваў, указваючы на разнастайнасць аб-радаў хрьісціянскага культу, што палажэнні, пра якія нічога пэўнага не пастанавіла Боскае пісанне, не павінны быць прычынамі спрэчак, калі яны не паўстаюць ні супраць веры, ні супраць добрых нораваў1.
    У аснове раздзелу царквы ляжалі глыбокія сацыяльна-эканамічныя і палітычныя супярэчнасці паміж заходкееўрапейскім і візантыйскім асяродкам, барацьба за вяршэнства ў царкве і за царкоўныя даходы паміж рымскім папам і канстанцінопальскім патрыярхам.
    Падзел Рымскай імперыі ў канцы IV ст. н. э. на Заходнюю і Усход-нюю прывёў да ўзнікнення двух рэлігійных цэнтраў: у Рыме і ў Кан-станцінопалі. 3 падзеннем апошняга рымскага імператара (476) свец-кая ўлада ў Рыме перайшла ў рукі епіскапа, што дало яму падставу прэтэндаваць на вярхоўную ролю ў царкве, тады ж ён прысвоіў сабе тытул папа рымскі.
    Паміж рэлігійнымі цэнтрамі выяўляліся адрозненні ў дагматыцы, аб-радах, арганізацыі. Асабліва абвастрыліся супярзчнасці паміж ім: ў другой палове IX ст., праз імкненне рымскага папы і канстанцінопальскага пат-рыярха да ўладарства над балгарскаю царквою і праз спрэчкі аб фі ліокве*. У1054 г. Папа Леў IX і патрыярх Кіруларый аддалі анафеме адзін другога. I толькі ў 1965 г. на II Ватыканскім саборы папа Павел VII канстанціно-пальскі патрыярх Афінагор I аб'явілі аб сваім рашэнні аддаць забыццю анафему 1054 г. Дагматычнасць рэлігійнага мыслення, для якога харак-тэрна адстойванне сваёй праўдзівасці і непраўдзівасці іншых пункгаў гледжання, няздольнасць адысці ад аднойчы і назаўсёды завучаных канонаў шмат стагоддзяў служыла прычынаю розных непаразуменняў між цэрквамі, стымулам да валявой рэалізацыі сваіх ідэяў.
    Пасля Крэўскай уніі ў Беларусі суіснавалі дзве асноўныя хрысціян-скія канфесіі. Палітыка апостальскай сталіцы да праваслаўных "русі-наў" вымушала дзяржаўных правіцеляў Вялікага княства Літоўскага арганізоўваць захады да рэалізацыі царкоўна-рэлігійнай уніі.
    Яшчэ ў 1396 г. Ягайла і мітрапаліт Кіпрыян звярталіся да канстанці-нопальскага патрыярха з прапановаю склікаць уніяцкі сабср2. Кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт выступілі ініцыятарамі уніяцкіх перегавораў на Канстанцкім саборы (1414—1418). Урэшце для вырашэння справы уніі грэка-усходняй і заходняй цэркваў папаюмЯўгенам IV быў скліканы Ферара — Фларэнтыйскі сабор (1438—1439). На рашэнні сабору мелі ўплыў турэцкая небяспека і пагроза Канстанцінопалю. Візантыйскі імператар Мануіл II і царкоўныя іерархі спадзяваліся шляхам згоды цэркваў атрымаць дапамогу з захаду.
    Пасля дыскусіяў, якія вяліся больш за год, урачыста была абвешчана унія усходняй і заходняй цэркваў. Акт паяднання падпісалі: з боку заход-няй царквы папа Яўген IV, кардыналы, епіскапы, архіепіскапы, прымасы —усяго 143 подпісы; з боку усходняй—імператар, мгтрапаліт Гераклейскі Антоній (ён жа ўпаўнаважаны александрыйскага патрыярха), мітрапаліт манембасійскі Дазітзй (ён жа ўпаўнаважаны ерусалімскага патрыярха), мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі Ісідар (ён жа ўпаўнаважаны антыяхійскага патрыярха), яшчэ 15 мітрапалітаў і іншыя духоўныя асобы. Подпіс патры-
    *(лац. filioque— ад Сына) — сфармуляванаеўпершыню наТаледскім царкоўным саборы ў 589 дабаўленне да хрысціянскага сімвалу веры. Адпаведна зацверджаналу I і 11 сусеетнымі саборамі (325 і 328) сімвалу веры, сеяты дух зыхсдзіцьтолькі адбога-айца. Дабаўленне ж заключалася ў сцвярджэнні, што святы дух зыхрдзіць ад бога-айца, і ад бога-сына. Грэка-візатыйская (праваслаўная) царква не прыняла дадатку.
    41
    ярха Іосіфа II у саборным акце адсутнічае, таму што ён памёр 10 чэрвеня, але перад смерцю Іосіф II напісаў дэкларацыю, у якой засведчыў згоду на унію пад умовамі, выпрацаванымі саборам3.
    Высокую актыўнасць у працах сабору праявіў кіеўскі мітрапаліт, якога папа рымскі ўзнагародзіў санам кардынала-прасвітара I тытулам "легата ад рабра апостальскага для правінцый Літвы, ЛІвоніі, усёй Русі і Польшчы".
    Фларэнтыйская унія фармальна была пашырана на Вялікае княст-ва Літоўскае, прынята некаторымі праваслаўнымі епіскапамі, але фак-тычна не была ажыццёўлена. Супраць яе выступілі каталіцкае духа-венства на чале з віленскім арцыбіскупам Мацеем I вялікі князь Казімір, якія ва ўмовах расколу каталіцкай царквы падтрымлівалі Базельскі царкоўны сабор і Фелікса V, былі ворагамі папы Яўгена IV і фларэнтый-скага сабору4. Але ў 1443 г. кароль Уладзіслаў III выдаў уніяцкаму духавенству Вялікага княства Літоўскага прывілей , якім зацверджаў за пастырамі ўпраўленне духоўным судом і царкоўнай маёмасцю і ураўнаваў іх у правах з духавенствам рымска-каталіцкім5.
    3 1451 па 1458 гг. хрысціяне ўсходняга абраду Вялікага княства Літоўскага падпарадкоўваліся маскоўскаму праваслаўнаму мітрапалі-ту Іону, які быў узведзены ў сан без блаславення канстанцінопальскага патрыярха.
    Фларэнтыйская унія ў Беларусі была адноўлена ў 1458 г., у сувязі з пастаўленнем у сан мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі Рыгора Балгарына, пры якім адбылося канчатковае раздзяленне мітраполій Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай. Прызначыў Рыгора на пасаду мітрапаліта уніяцкі канстанцінопальскі патрыярх Р. Мама (які з 1451 г. пражываў у Рыме) і зацвердзіў рымскі папа Пій II. Але праз 10 гадоў Р. Балгарын звярнуўся за пацвярджэннем у сане да праваслаўнага кан-станцінопальскага патрыярха і такім чынам адрокся ад уніі6.
    Пераемнік Рыгора Балгарына, епіскап смаленскі, нарачоны мітра-паліт Місаіл (Пястуцкі) звяртаўся ў 1476 г. за бласлаўленнем да папы Сікста IV. У грамаце, ладпісанай Місаілам, двума архімандрытамі і 13 свецкімі асобамі адзначана, што ў 1437 г. духавенства Вялікага княства Літоўскага ўжо звярталася да папы, але не атрымала ад яго ніякага адказу. Аўтары пішуць, што унія ў княстве нікім не адменена, але вернікі ўсходняга абраду церпяць розныя ўціскі ад лацінскіх святароў, якія не ўважаюць іх за прававерных. Прадстаўнікі "рускай" царквы адстойва-юць раўнапраўе ўсходняга і заходняга хрысціянства, просяць папу прыслаць двух легатаў, грэчаскага і лацінскага абраду, якія змаглі б наладзіць добрыя адносіны паміж цэрквамі ў іх дзяржаве7. Але звестак пра тое, ці прыслаў папа у княства сваіх легатаў не захавалася.
    Яшчэ адна спроба аднавіць царкоўную унію належыць мітрапаліту Іосіфу I Балгарыновічу (1479—1501), які пасылаў 20жніўня 1500 г. папу грамату з просьбай зацвердзіць яго на кіеўскай мітраполіі8. Папа Аляк-
    сандр VI не пачціў Іосіфа адказам, а толькі праз некалькі месяцаў напісаў біскупу віленскаму А. Войцаху (28 красавіка 1501 г.) і вялікаму князю Аляксандру (7 мая). У лісце да біскупа папа выказаў насцярожа-насць да паслання мітрапаліта з той нагоды, што апошні быў пасвячо-ны на кафедру не уніяцкім патрыярхам і не папам рымскім, а правас-лаўным канстанцінопальскім патрыярхам. Пры гэтым ён дадаў, што з любоўю прыме грэка-усходніх хрысціянаў Вялікага княства Літоўскага ў сваю царкву толькі тады, калі ўпэўніцца, што яны захоўваюць паста-новы Фларэнтыйскага сабору і ні ў адпраўленні таемстваў, ні ў артыку-лах веры не розняцца ад рымскай царквы9.
    Унійныя настроі ў Княстве з новай, моцнай сілай выявіліся ў 80—90-х гг. XVI ст. На аднаўленне ідэі уніі паўплывалі розныя фактары. Тут і палітыка Рыма, дзе ў 80-я гады XVI ст. выкрышталізавалася думка аб уніі з усёй праваслаўнай царквою, і адраджэнне каталіцкай царквы, звязанае з дзейнасцю езуітаў, і палітыка ўрада Рэчы Паспалітай. Але ў якасці асноўнай прычыны, якая абумовіла заключэнне рэлігійнай уніі ў канцы XYI ст., вылучаецца палітыка іерархаў праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага, звязаная з пошукам выйсця з глыбокага крызісу, у якім апыну-лася царква ў дзяржаве (неадукаванасць святароў, негатыўныя з’явы праз сістэму патранацтва, аслабленне праз уплыў пратэстантызму і інш.).