З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Пры ўсім тым, што наўрад ці можна аспрэчваць распаўсюджанне каталіцкай дагматыкі на уніятаў, нельга не адзначыць неаднаразовае падкрэсліванне апошнімі недатыкальнасці праваслаўных дагматаў. Яшчэ ў пасланні навагрудскаму ваяводу Ф. Скуміну ад 10.Х.1596 г. мітрапаліт запэўніваў:"вндетн будеш... все старожмтного Востока вцале, во мсповеданмн веры все вцале м неотменне, н в церемоннях м в обрядах старовечных"85. У лісце да кракаўскага біскупа Ю. Радзівіла ад 30.ХІІ.1596 г. Пацей і Цярлецкі паведамлялі, што вызнанне грэцкай веры захавана цалкам, у тым ліку і па найбольш спрэчнаму пытанню — аб сыходжанні Св. Духа86. Між тым гэты ліст быў адрасаваны каталіцкаму іерарху, скрываць ад якога сваю прыхільнасць да каталіц-тва не было сэнсу. I калі каталіцкія дагматы былі прыняты уніятамі, то не выключана, што іх вызнанне веры па праваслаўнаму канону не было строга абавязковым; прынамсі ў 1621 г. уніякі епіскап Еранім Пача-поўскі складаў у прысяжной грамаце вызнанне87. Нават праваслаўныя палемісты не маглі не адзначыць, што прыхільнікі уніі "все наше цере-монем н веры вызнанья м сакраменты все юж хвалят, только же быхмо папежа за голову прмзналн"88.
Увогуле пьгганне падпарадкавання царквы з’яўляецца ці не істотн-ейшым пунктам супрацьстаяння паміж праваслаўнымі і уніятамі. Для многіх праваслаўных прызнанне ўлады патрыярха адціскала на задні план і пьгганні дагматычнага характару. Пра гэта надзвычай красамоўна з*
35
сведчаць умовы хаўруса з пратэстантамі, прапанаваныя ў траўні 1599 г. стаўрапігіяльным віленскім брацтвам — прьггрымліванне старога кален-дара і, як пажаданне, "патрнаршого благословенства й его владзы в духовных справах..." і тады б, на думку братчыкаў, праваслаўныя і пра-тэстанты "пана Бога едннымн усты н едмным сердцем прославлялм, абы-сьмы й до царства его едмного небесного доступнлн"89.
Антыпапская скіраванасць "дызунітаў" была невыпадковай. Яна ў значнай ступені вырастала з даўняга супрацьстаяння "вярхоў" і "нізоў" царквы, але цяпер давала ўжо падставы супрацьотаяць "вярхам" на законным праве —як здраднікам праваслаўя. Часам гэта давала выдат-ную магчымасць пазбегнуць усякага кантролю, што стварала глебу для злоўжыванняў. У якасці прыкладу можна прывесці ліст I. Пацея да Л. Сапегі ад 26. XI. 1602 г., у якім мітрапаліт скардзіўся, што папы "ані пра сваё, ані пра людскае збаўленне не дбаюць" і ў той жа час "большыя сабе юрысдыкі прыўлашчваюць, чым епіскапы", выкарыстоўваючы адсутнасць нагляду з боку уніяцкіх іерархаў і апелюючы да патрыярха. "А хто ж таго не бачыць, што тое не так для абароны юрысдыкцыі патрыяршай, якую і перад тым мала зналі, як больш для свавольства свайго, каб над сабой інспектараў не мець, робяць". Далей мітрапаліт працягвае:"калі іхуладыкі тыя, што з Грэцыі прыязджаюць, караць іх за якую правіннасць хочуць, прывыклі казаць, не маеце нічога да нас, бо то не ваша дыяцэзія, а калі ўласныя епіскапы іх заклікаюць, адгаворваюцца патрыярхамі"90.
Злоўжыванні падобнага роду назіраліся і ў асяроддзі міран, прычым яны былі цесна звязаны з даўняй традыцыяй патраната і залежнасці духавенства ад свецкіх асоб. Магнаты апекуны мелі права распараджац-ца царкоўнай маёмасцю і пасадамі святароў, прадаваць іх, перадаваць у распараджэнне іншых асоб; нават асоба самога святара і справы чыста духоўныя кантраляваліся патронам. Яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. слуцкая княгіня Алена праз сваіх намеснікаў, слуцкага і капыльскага, умешвалася ў духоўныя справы сваіх падданых. Вышэйназваныя намеснікі судзілі папоў, саджалі іх у вязніцу, бралі ў іх судовыя пошліны, разводзілі шлюбы, а ў духоўны суд нікога не выдавалі. У 1542 г. пратапоп і ўсе святары віленскіх цэркваў скардзіліся каралю, што "бурмістры", радцы і мяшчане віленскія, грэцкага закону... бяруць усіх духоўных пад сваю справу і хочуць мець іх ва ўсіх адносінах пакорнымі сабе, а калі хто ім не скарыцца, тых аддаляюць ад цэркваў і аддаюць цэрквы іншым з дазволу мітрапаліта. "У 1593 г. Міхайла, non з с. Пашава Крамянецкага павета скардзіўся на тое, што ягоны пан Лаўрын Дрывінскі не выпусціў яго са свайго маёнтка, a пасадзіў у вязніцу і абрабаваў91. Характарызуючы становішча ніжэйшага праваслаўнага духавенства, Леў Крэўза пісаў: "...у Канстанцінопалі адзін цэсар , а ў Маскве адзін вялікі князь, а ў нашых краях шляхціц кожны, які мае папа, радзіць ім, як хоча; падчас кажа яму на работу... У справах жа, да набажэнства належачых, сябе толькі слухаць кажа: а калі без яго што ўчыніць, тым самым вагі няма на тое, што ўчыніць"92.
36
Раскол царквы пасля заключзння уніі паслужыў сігналам для далей-шых захадаў свецкіх асоб па ўмацаванню свайго ўплыву, прычым яны самым непасрэдным чынам тычыліся правоў на царкоўную маёмасць. У 1600 г. "абывацелі ВКЛ" скардзіліся намесніку падстароства луцкага, што мітрапаліт I. Пацей "отступмвшн старшого духовного своего церквн Вос-ходное, отдал послушенство старшому костела Заходного, н сммет... тую мнтрополню, епнскопство м добра до него належачне держатм н онымн шафоватн". Падобныя ж абвінавачванні прад’яўляліся ў тым жа годзе і К. Цярлецкаму93. "Дызуніты" не абмяжоўваліся аднымі скаргамі і пераходзілі да непасрэдныхдзеянняўпа "секулярызацыі" царкоўнай маёмасці. У1597 г. Жыгімонт III адзначаў, што "теперь, чнм далей от часу, тым большее спустошенье, знміценье н зменьшенье тым наданьям м добрам церков-ным через розные особы дееться"94. У 1598 г. К. Цярлецкі скардзіўся, што К. Астрожскі забраў "добра епмскопства луцкого церковные"95. У 1602 г. I. Пацей інфармаваў Л. Сапегу, што віленскія "панове мяшчане, бурмістры русіны фальваркі: ўсе пажьггкі сабе забралі, а папу кажуць з алтара жыць, а на алтары пусткі"96. У 1612 г. уладзімірскія мяшчане не дапусцілі членаў саборнай капітулы пры царкве Успення Багародзіцы да апрацоўкі царкоўнага поля, заявіўшы: "мм поля тые на себе оратм м держа™ будемо"97.
Дапускаліся злоўжыванні і іншага характару, не звязаныя непасрэдна з супрацьстаяннем праціўнікаў і прыхільнікаўуніі. У1604 г. І.Пацей даносіў Сапегу. што мінскія мяшчане Піліповічы прадалі татарам для пабудовы мячэці царкоўную зямлю з цвінтаром, дзе раней была царква Нараджэння Пана Хрыстуса98 У 1605 г. кароль пазбавіў віленскіх бурмістраў апекі Траецкім манастыром, таму што "тые бурммстрове Вмленское лавнцы Руское о тот монастыр ннчого не дбают: м пожнткн, до того монастыря належачме, с помененых фольварков нет ведома, где оборачають; а што болыіюго, нжфольварокСвмнтмнннкм дотого монастыра належачый, нет ведома, як з рук свомх комусь мншому лустмлн н утратнлм"89. У 1637 г. праваслаўны епіскап А. Пузына перадаў у арэнду маёнткі Жыдзічынскага манастыра арыяніну Яну Стрзмецкаму. які "оный барзо спустошнл н в нмвеч обернул", а ў царкве Св.Духа "ярнны... ховал розмантые, м невесты там впрятывалн, псы, хорты м выжлы, й свннн замыкал", што выклікала скаргу, як ні дзіўна, уніяцкага мітрапаліта Рафаіла Корсака100. У 1641 г. інак перамышльскага Траецкага манастыра Васіль Капысценскі сама-вольна прадаў перамышльскаму брацтву манастыр з усімі ўгоддзямі. У 1640 г. чашнік валынскі Л.Дрэвінскі, член праўлення луцкага брацтва ў лісце да ўсіх членаў праўлення ўказваў на адсугнасць справаздачнасці ў распараджэнні яго фундушам101.
Злоўжыванні ў асяроддзі праваслаўных міран звярталі ўвагу j адноўленай праваслаўнай іерархіі. У 1629 г. праваслаўны мітрапаліт Іоў Барэцкі папракаў слуцкае брацтва ў выгнанні пратапопа Андрэя Мужы-лоўскага і перадачы яго пасады ягонаму вікарыю, які "важнтся тытулом
37
церкве святого Спаса тытуловаться,... м до зневаженья старшого своего н до ростырку прнводнтн, н церков под себе прелюбодейско грабнтн"102. Так, у 1624 г. тагачасны полацкі праваслаўны епіскап М.Сматрыцкі, выра-жаючы інтарэсы ўсяго праваслаўнага епіскалату, дабіўся ад патрыярхаў скасаванняўсіхстаўрапігій; аднакужоў 1626 г. канстанцінопальскі патры-ярх удакладніў, што гэта скасаванне не тычыцца львоўскага і віленскага брацтваў103. У 1631 г. мітрапалітам І.Капысценскім быў выдадзены наказ прыхадскім святарам, у якім асобымі пунктамі прадпісвалася "абы жаден в справах свомх до светского суду не мел удаватнся, над правнла святых отец" і "знатн теж о своем благочестнвом ммтрополнте, а ннде в жадные речн без ведома оного не удаватнся"104.
Аднак супярэчнасці паміж праваслаўнай іерархіяй і міранамі не набылі ў гэты час значных памераў, паколькі найбольшую актуаль-насць мела задача супрацьстаяння уніі.
ЛІТАРАТУР A
'Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990.С.25—26; Блннова Т.Б. Незумты ... С.88; Гісторыя Бапарускай ССР. Т 1 Мн., 1972,С.233.
2Кояповйч М. Лнтовская церковная уння. Т.І.Спб., 1859. С.73—75; АЮЗР. 4.1.T.VI. Кнее, 1883, предмсповме Ореста Левмцкого. С.76—79
3АЮЗР.Ч.1.Т.УІ.С.1О.
4Тамсама.С.35
5Likowski Е. Unia Brzeska. Poznart. S.36—37.
6АЮЗР.Ч.1.Т.УІ.С.59—60.
TUkowskiE. Unia Brzeska. Poznah. S.38.
8A3P. T.III.СП6.,1849. C.289.
9A3P. Т.ІУ.СПб.,1851.С.39
10Тамсама. C.43.
11РНБ. T.IV.Cn&,1878. C.1057.
12A3P. T.IV. C.65.
'3Блйнова T. Неэунты ... C.4,10.
14АЮЗР.Ч.1.Т.УІ.С.121,130.
1sKosman M. Reformacja w Wielkim Ksi^stwe Litewskim w swietle propagandy wyznaniowej. Wroclaw. 1973 S.42.
16Тамсама. S.45—46, 51.
^Choctynicki K. Kosciol prawostawny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny. 1370— 1632, Warszawa. 1934. S.176.
'aSkarga P. O jednosci kosciola Bozego. Krakdw, 1885. S.244.
19АЮЗР.Ч.1.Т.УІ. C.133.
20Мараш Я.Н. Ватнкан н католмческая церковь в Белорусснн (1569—1795). Мн., 1971. С.62.
^Kosman М. Reformaqa ...S.27.
22РМБ. Т.УІІ.СПб., 1882. С.485.
23АЮЗР.Ч.1.ТУІ. С.138—141.
24РНБ. T.VII. С.118.
2SGuepin A.Zywot S.Jozafata Kuncewicza. Lw6w, 1907. S.178.
26АЮЗР.Ч.1.Т.УІ.С. 79.
27UkowskiE. Unia ... S.92—93.
38
28АЮЗР.Ч.1.Т.7І. С.78—79.
29Тамсама. С.82.
30Ukowski Е. Unia ...S.59.
31Нсторня русской церквм Макаряя, архяепмскопа лнтовского н внленского. Т.ІХ. Спб., 1879. С.260.
32Акты, относяцпеся к ясгорнн Южной м Западной Россмя. Т.1. СПб. 1863. С. 222—223.
33АЗР. T.IV. С.22—25.
34Ara3P.4.1.T.VI.C.78
35ІсаевйчЯД. Братства таіх роль в розвмтку украіньська культуря XVI—XVIIIст. Км*в, 1966. С.80.
36АЮЗР.Ч.1.Т.УІ. С.87.