• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Збіраннем дакументаў і матэрыялаў пра культурна-асветніцкую дзейнасць беларускіх і ўкраінскіх базыльян у 20—30 гады займаліся ўкраінскія даследчыкі I. Кійка і С. Лукань18. Яны паказалі, што ордэн даў культуры і пісьменству гэтых народаў шматлікіх пісьменнікаў і вучоных —філосафаў, гісторыкаў, тэолагаў, філолагаў. Многія з іх адракліся ад сваён мовы і, будучы вядомымі і ўплывовымі сярод польскай люднасці, сталі чужыя сваім.
    Дэфармацыі ў савецкай гістарычнай навуцы, што пачаліся ў 30-ыя гады, не маглі не адбіцца на даследаванні гісторыі уніі, на Беларусі назіраецца тэндэнцыя да застоюў вывучэнні разглядаемай праблемы, якую сталі лічыць неактуальнай — за пяць дзесяцігоддзяў з друку выйшла толькі адна спецыяльная праца папулярнага характару19. ю
    Гісторыя уніі перастала быць асобным прадметам даследавання і растваралася ў гісторыі рускай праваслаўнай царквы або ў гісторыі экспансіі Ватыкана на беларускіх землях20. Праблема стала небяспеч-най для даследавання, спробы перагледзець ацэнку уніі, што склалася ў афіцыйнай гістарыяграфіі, не ўхваляліся. Канцэпцыя гісторыя уніі, распрацаваная беларускімі вучонымі ў 30—80-ыя гады, грунтавалася на нацыянальным нігілізме, некрытычным перайманні шэрагу пала-жэнняў дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі, вульгарным сацы-ялагізме. Штучназвужаласяцікавасцьдауніі. Радаводуніяцкайцарквы падаваўся як вынік ідэйных правакацый езуітаў, арганізацыі "польскіх інтрыг", патаемна выношваемых мясцовай іерархіяй намераў таталь-нага акаталічвання насельніцтва. Роля уніі ў гістарычных лёсах бела-рускага і ўкраінскага народаў трактавалася як выключна рэакцыйная, яе падавалі сродкам іншаземнага заняволення, ігнаравалася яе куль-турна-стваральная дзейнасць.
    У той час, як усе цэрквы ў СССР праследваліся, уніяты, што засталі-ся ў Заходняй Украіне, былі атакаваны з асаблівай сілай, паколькі яны арыентаваліся на Рым, а, значыць, на Захад — радзіму ідэалагічнай, культурнай, палітычнай і эканамічнай антытэзы савецкай сістэмы. За-ахвочвалася ўсялякае шэльмаванне грэка-каталіцкай царквы, у чым зрабіла вялікія поспехі ў канцы 50-х — пачатку 90-х гадоў украінская гістарыяграфія21. Д. Пахілевіч, Ю. Сліўка, В. Клімаў, I. Міговіч і іншыя стварылі на старонках сваіх прац з уніяцкай царквы вобраз інквізітара духоўнай культуры беларускага і ўкраінскага народаў, душыцеля іх нацыянальнай самасвядомасці. Яе служыцелі, як піша, напрыклад, В.Клімаў, захоплівалі і грамілі культурныя ачагі, брацкія школы, дру-карні, пераўтваралі свае манастыры ў турмы для кніг і гістарычных дакументаў, знішчылі і папсавалі нямала гэтых тварэнняў чалавечага розуму; аб’ектам іх ганенняў стала простая руская мова22.
    Адназначна адмоўна ацэньваюць унію ў сваіх абагульняючых пра-цах сучасныя беларускія, рускія і ўкраінскія праваслаўныя царкоўныя гісторыкі-эмігранты А. Мартас, А. Карташоў, I. Агіенка (мітрапаліт Іларыён)23.
    Лічачы "адзіна правільным праваслаўны погляд на падзеі, звяза-ныя з гісторыяй ўніі", укладальнікі зборніка дакументаў аб Львоўскім царкоўным саборы 1946 г., называюць яе штучным "напаўцаркоўным і напаўпалітычным кангламератам", "вынаходніцтвам Рыма і магнацкай Польшчы", прыдуманым з мэтай "знішчэння Русі" — асіміляцыі ўкраін-цаў і беларусаў24.
    У той час, як беларускія і ўкраінскія гісторыкі спрачаліся са сваімі замежнымі апанентамі аб заслугах уніі на ніве культуры, нашы мастац-твазнаўцы вывучалі уніяцкія абразы, скульптуры, кнігі, культавыя па-будовы як помнікі і набыткі нацыянальнай кулыуры25. Ужо ў застойны перыяд мелі месца спробы заклікаць даследчыкаў да перагляду гісто-
    11
    рыі ўніі ў бок яе рэабілітацыіі26, да гэтага настойліва заалі беларускія і украінскія эмігранцкія выданні27 і прэса28.
    У канцы 80 х — пачатку 90-х гадоў, пасля таго, як ў СССР змянілася дзяржаўная рэлігійная палітыка, набраў сілу працэс рэлігійнага адраджэн-ня і адбылася своеасаблівая рэабілітацыя рэлігіі ў грамадскай свядо-масці, выйшла з падполля ўкраінская грэка-каталіцкая царква Са свайго паўтаравяковага небыцця пачало вяртацца уніяцтва на Беларусь, поўнасцю зруйнаванае яшчэ ў мінулым стагоддзі, невядомае некалькім лакаленням. Вярталася насуперак прапагандуемай гістарыяграфіяй тэзы аб згубнасці гэтага веравызнання для ўсходніх славян у мінулым і цяпер. Ідэя уніі авалодала прадстаўнікамі нацыянальна свядомай інтэлігенцыі і моладзі, для якіх уласцівы погляд на беларускі народ як на самабьггную этнічную індывідуальнасць з адметнай культурай і мовой. Уніяцтва, на думку іх, а таксама стаўшых на нацыянальныя лазіцыі гісторыкаў, — гэта частка нашай гісторыі, культурнай спадчыны продкаў і тому заслугоўвае паважлівых адносін, а не суцэльнага ганьбавання. Адраджэнцкі працэс, набліжэнне 400-й гадавіны Брэсцкаіа сабора, а таксама магчымасць паглядзець на уніяцтва без абмежаванняў ідэалагічнай цэнзуры далі новы імпульс для вывучэння зноў набыўшай актуальнасць праблемы. Да яе звярнуліся Ю.Драгун, М, Хаўстовіч, С. Горбік, М. Анцыповіч, I. Савео-чанка, С. Абламейка, I. Мядзведзеў, Л. Лыч, С. Мамчыц, С. Таляронак, У. Сосна, С. Палуцкая і іншыя. 3 канца 80-х гадоў рэгулярна з'яўляюцца праблемныя публікацыі ў рэспубліканскай прэсе, якая папоўнілася часопі-сам 'Унія", газетай "Царква"; па-новому пьгганне ставіцца на навуковых канферэнцыях. Пачалі выходзіць першыя кнігі29. Аднак пры пераглядзе антыуніяцкай навуковай канцэпцыі не абыходзіцца без крайнасцяў — мае месца ідэалізацыя уніяцтва, якая часам пераходзіць у яго апалогію. Гэта, відаць, звычайная з’ява, калі знікае манаполія на ісціну. Ігнаруюцца роля і інтарэсы знешніхсіл пры ўвядзенні уніі. Замоўчваецца і што яна, стаўшы ў XVIII—XIX ст. вераю бацькоў і дзядоў, у канцы ХУІпачатку XVII ст. успрымалася як сапраўдная народная трагедыя.
    У цяперашніх дыскусіях пра унію размова часам ідзе не пра тую гісторыю, што рэальна адбылася, а пра варыянты яе магчымага раз-віцця. Псторыя уніі, як адзначалася на Першым усебеларускім кангрэ-се гісторыкаў /Мінск, 1993 г./, — адно з найбольш балючых пытанняў нашага мінулага, яно патрабуе далейшага ўсебаковага даследавання з нацыянальных пазіцый. А найменш вывучаны культуралагічныя ас-пекты гэтага пытання. Многія беларускія даследчыкі лічаць, што ўсе беды нашай нацыянальнай культуры пачынаюцца з 1569 г., а 1596-ты год абвастрыў, паглыбіў, ўзмацніў гэтыя беды.
    Шмат новага для разумення культурна-рэлігійных працэсаў на бела-рускіх землях у канцы XVI—XVII ст. далі працы У.М. Конана, А. Мальдзіса, Г.Я.Галенчанкі, С.А. Падокшына, Ю.А. Лабынцава, якія выйшлм ў 70—90-ыя гады. Айчынная гістарыяграфія прызнае, што заключэнне Брэсцкай 12
    царкоўнай ўніі карэнным чынам змяніла культурна-рэлігійную сітуацыю на нашых землях, стала "водападзелам" у гісторыі беларускай духоўнай кулыуры, пачаткам новага, вельмі цяжкага перыяду ў яе развіцці. У першыя дзесяцігоддзі пасля Брэсцкага сабора нібы раскрываецца гіста-рычны патэнцыял культуры: актывізуецца грамадска-палітычнае жыццё, ідэйная барацьба, развіваецца асвета, кнігадрукаванне, адбываецца ўзлёт перакладчыцкай дзейнасці са стараславянскай мовы на "простую". На ніве асветы, навукі, культуры ўзыходзяць новыя выдатныя імёны. Літаратуразнаўцы адзначаюць, што 1596-ты год надаў больш шырокі размах літаратурнаму руху30, стаў трамплінам для новага і надзвычай плённага этапу ў развіцці літаратуры31. Культурны ўзлёт на Беларусі пасля 1596 г. —бясспрэчны на сённяшні дзень факт. Прадметам дыскусій з'яўляюцца яго пабуджальныя матывы: увядзенне ўніі ці адпор ёй. На змену ўздыму прыходзіць перыяд шматлікіх культурных страт: выцяснен-не беларускай мовы польскай, спыненне брацкага кнігадрукавання і за-крыццё школ. I пасля 1596 г. беларуская кулыура працягвае развівацца, узбагачацца, але гэта адбываецца відавочна за кошт страты яе нацыя-нальнага аблічча, лічыць Ю Лабынцаў. Гэта выявілася напачатку ў з’яўленні пэўнага саслоўна-культурнага плюралізму ў беларускім ася-роддзі, пасля — у знікненні моўнага адзінства і адзінства пісьма і, урэшце, у канфесійным расколе культуры32. Як паказалі даследаванні Г.Я.Гален-чанкі, уніяцкая царква садзейнічала рэцэпцыі пэўных форм польскай і заходнееўрапейскай культуры, распаўсюджванню на Беларусі, Украіне і ў Літве новых культурных уплываў, якія ўступалі ў складанае ўзаемадзе-янне з мясцовымі культурначістарычнымі традыцыямі. У той жа час яна спрыяла дззінтэграцыйным працэсам, якія выявіліся ў развіцці беларус-кага грамадства ў XVII ст.33. Такім чынам, роля царкоўнай уніі ўяўляецца сучаснай айчыннай гістарычнай навуцы вельмі супярэчлівай.
    Аказаліся не такімі непахіснымі палажэнні уніяцкай праблематыкі, якія раней здаваліся вырашанымі ва ўкраінскай гістарыяграфіі. Надру-каваныя ў канцы 80 — першай лалове 90-х гадоў артыкулы ў розных зборніках, матзрыялы навуковых канферэнцый, новыя кнігі трактуюць Брэсцкі сабор і яго рашэнні як унікальны царкоўны і палітычны акт ў імя выратавання ўкраінскай народнасці, зберажэння яе мовы, абрадаў, культуры ад навісшай над імі пасля заключэння Люблінскай уніі пагро-зы, які стварыў перашкоду для здзяйснення паланізатарскіх намераў у адносінах да ўкраінскага і беларускага народаў34. Узнікненне уніяцкай царквы звязваецца з агульнаеўрапейскім працэсам фарміравання на-цыянальных цэркваў35. Даследуюцца яе заслугі ў развіцці культуры ўсходнеславянскіх зямель Рэчы Паспалітай36.
    У пасляваенны час разглядаемая праблема з’яўляецца прадметам пільнай увагі беларускіх і ўкраінскіх эмігранцкіх даследчыкаў і дзеячаў грэка-каталіцкай царквы. Яна нават стала прычынай раз’яднання бе-ларускай эміграцыі37. Заслугоўваюць увагі лублікацыі А. Надсана, Д.
    13
    Гарошкі, М. Германюка, М. Марусіна і іншых са сваім разуменнем культурна-гістарычнай спецыфікі Беларусі і Украіны, з перакананасцю, што менавіта уніяцкая царква адстойвала інтарэсы іх народаў, абара-няла і захоўвала нацыянальныя традыцыі, святы, абрады.
    Найбольш актыўна ў гэтай галіне працуюць уніяцкія гісторыкі. Вынікі іх даследаванняў друкуюцца ў серыйным выданні "Запнскн чнну св. Васнлня Велмкого" (на лац. мове), што выходзіць у Рыме. Прызна-ным главой уніяцкай гістарыяграфіі на працягу амаль усяго пасляваен-нага часу з’яўляецца протаархімандрыт базыльянскага ордэна А.Вялікі. У адной са сваіх работ, якая можа характарызаваць даны гістарыяграфічны накірунак, ён праводзіць думку, што ініцыятарамі уніі былі праваслаўныя епіскапы, якія выказвалі сапраўдныя рзлігійныя і нацыянальныя інтарэсы ўкраінскага народа38. Прадстаўнікамі гэтага накірунку вакол уніі ствараецца арэол мучаніцы за інтарэсы народаў.