З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Протаархімандрыт выбіраўся пажыццёва, але мог быць адхілены
5 Зак. 2719 65
кангрэгацыяй за бяздзейнасць альбо парушэнне статута. Для дапамогі яму выбіраліся манітор (літаральна — напамінальнік, галоўны сакра-тар) і чатыры кансультанты на чале з пратакансультантам, які зна-ходзіўся заўсёды пры протаархімандрыце. Я.Руцкі прадугледзіў скла-даную сістэму ўзаемадзеяння паміж мітрапалітам, кангрэгацыяй, про-таархімандрытам і асобнымі манастырамі. Аднак на практыцы не ўсе ідэі гэтага будаўніка духоўнага падмурку уніяцкай царквы рэалізавалі-ся. He ўдалося падзяліць уладу мітрапаліта і ўладарныя функцыі протаархімандрыта. У выніку кангрэгацыі часцей за ўсё выбіралі на пасаду кіраўніка Ордэна самога мітрапаліта — у парушэнне ўласнага статута. Калі ж на гэтую ключавую пасаду ордэна выбіралі іераманаха альбо архімандрыта аднаго з манастыроў, то ўзнікалі месніцкія тэндэн-цыі, канфлікты і паніжэннне манастырскай дысцыпліны.
Урэшце рэштулада сканцэнтравалася ў руках мітрапаліта, які найчас-цей выбіраўся протаархімандрьггам. Першым пажыццёвым кіраўніком ордэна базыльянаў, выбраным на першай наваградскай кангрэгацыі (1617) быў ягоны стваральнік Язэп Руцкі. Пазней гэтую пасаду займалі яго пераемнікі па кафедры: Леў Крэўза, Рафаіл Корсак, Якуб Суша, Гаўрыла Календа і інш. 3 1665 года кіраўніка базыльянаў называлі генералам Ордэна — па узору адпаведнай пасады езуітаў. Выкарыстаўшы вопьгг сваіх папярэднікаў, базыльяне сталі галоўным канкурэнтам ордэна Ісуса. На думку , Ю. Крачкоўскага, яны "не мала садзейнічалі падзенню іх (езуітаў), заняўшы пасля іх месца, асабліва ў галіне адукацыі"42.
Паводле плана Я.Руцкага, запісанага ў пастанове наваградскай кангрэгацыі (1617), у кожным манастыры павінна быць школа для навінацыяў і свецкай моладзі. У віленскай, мінскай і іншых семінарыях былі два аддзяленні — ніжэйшае і вышэйшае. На апошняе выкладчы-камі запрашаліся толькі прафесары. У ролі інспекгара ўсіх уніяцкіх школ выступаў адзін з высокаадукаваных базыльянаў. Апрача трады-цыйных "Сямі вызваленых мастацтваў" выкладаліся старабеларуская, царкоўнаславянская, лацінская, грэчаская, польская, пазней яшчэ ня-мецкая, французская і руская мовы, "метафізіка" (асновы філасофіі), рыторыка, паэтыка, права, свяшчэнная гісторыя, асновы тэалогіі і хрысціянскага абраду, агульная гісторыя і гісторыя Рэчы Паспалітай (з XIX ст. — гісторыя Расійскай імперыі), вывучалі фізічную і палітычную геаграфію, арыфметыку, алгебру, геаметрыю, заалогію, з канца XVIII ст. фізіку і астраномію. Базыльянскія школы дапускалі вучняў розных хрысціянскіх веравызнанняў, яе выпускнікі (пяць класаў з двухгадовым навучаннем у апошнім) мелі права паступаць ва універсітэты.
На Беларусі ў розныя часы было каля 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшыя з іх—Свята-Траецкі (Базыльянскія муры ў Вільні), Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразавецкі, Барунскі, Быценскі, Анто-пальскі, Лаўрышаўскі. Апрача школ, яны мелі свае друкарні (у Вільні, Мінску, Супраслі, Пачаеве). 3 1628 года да 1800 ў іх выдадзена звыш 66
тысячы кніг на старабелраускай, польскай, царкоўнаславянскай, лацін-скай мовах, з іх каля 40 % складала свецкая літаратура. Яшчэ пры жыцці Я.Руцкага былі заснаваныя жаночыя кляштдры базыльянак. Напярэдадні закрыцця базыльянскага ордэна, у 1824 годзе, базыльянкі мелі дзесяць пансіёнаў для свецкіх дзяўчат. Базыльянскую школу прайшла значная частка асветнікаў і творчай інтэлігенцыі Беларусі эпохі барока і класіцызму і адзін з першых сярод яе — Сімяон Полацкі. Такім чынам, Я.Руцкаму было наканавана стварыць асновы самабыт-най адукацыі ў Беларусі. Базыльянская школа, бясспрэчна, паўплыва-ла на фармаванне першай плыні беларускага нацыянальнага Адрад-жэння ў XIX ст., хоць у складаных этна-палітычных канфліктах Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі не здолела пайсці па шляху беларускай культурнай самаідэнтыфікацыі43.
Арганізацыя базыльянскага ордэна і яго адукацыйна-выхаваўчых структур засведчыла пераход Я.Руцкага ад барацьбы за існаванне уніяцтва (віленскі перыяд 1605—1613 гг.) да пераважна мірнай, твор-часцвярджальнай дзейнасці. Нават рашучыя праціўнікі лідэра уніяцкай царквы прызнаюць, што ён адмовіўся ад гвалтоўных мер і перайшоў да пераканання любоўю, цярплівасцю і лагоднасцю44. Настаў час публічных вучоных спрэчак паміж праваслаўнымі і уніятамі. На чацвёртым годзе свайго мітрапаліцкага служэння Я.Руцкі апублікаваў у абарону уніі кніжку "Абарона Царкоўнага адзінства, альбо довады, якія сведчаць, што Грэчаская Царква можа быць з’яднана з Царквою Лацінскаю" (Вільня, 1617, на польскай мове). Аўтар даказвае, што царкоўнае адзінства ёсць даўняя традыцыя Вялікага княства Літоўскага, і цяперашняя унія ўводзіцца на законнай падставе. Кніга ўключала першы каталог беларускіх і ўкраінскіх мітрапалітаў45.
Дыскусіі пачаліся адразу ж пасля таго, як па шляху з Масквы ерусалімскі патрыярх Тэафан спыніўся ў Кіеве і па ранейшай дамоўле-насці з праваслаўнымі 15 жніўня 1620 г. пасвяціў для іх Іова Барэцкага мітрапалітам кіеўскім і разам з ім — аж шэсць епіскапаў — Сматрыцкага — на епархію полацкую, Я.Кунцэвіча — на ўладзімірскую, Іпалітовіча-Пузыну —на Холмскую, Ф.Стагонскага — на Пінскую, І.Чарноцкага — на Луцкую, І.Копінскага — на Перамышльскую.
Як вядома, паводле законаў Вялікага княства Літоўскага і кароны Польскай, прызначэнні на вышэйшыя свецкія і царкоўныя пасады і "падаванне" пад такое прызначэнне адпаведнай нерухомай маёмасці належала вялікаму князю і каралю. Толькі пасля адпаведнага ўказу ("канстытуцыі") вярхоўнага дзяржаўцы магло адбывацца пасвячэнне ў мітрапаліты, епіскапы і архімандрыты. Закон, зразумела, не адмяняў магчымасці таго, што кандыдаты на царкоўныя пасады папярэдне абмяркоўваліся з адпаведнымі царкоўнымі іерархамі. Але ў выпадку з аднаўленнем праваслаўнай іерархіі ўсё адбылося нават без папярэд-няга паведамлення, фактычна ў сакрэце ад вярхоўнай улады.
67
5*
Адразу Я.Руцкі заявіў пратэстсупраць дзеянняў ерусалімскага патры-ярха, а Жыгімонт III выдаў указ з загадам арыштаваць пастаўленых Тэафанам епіскапаў, у першую чаргу, яго дарадчыкаў Барэцкага і Смат-рыцкага. Праваслаўныя іерархі пайшлі ў падполле — апублікавалі шэраг ананімных палемічных брашур, у тым ліку М.Сматрыцкага "Верыфікацыя нявіннасці" (1621) з апраўданнем правамернасці дзеянняў ерусалімскага патрыярхата, урэшце, з больш агульнай ідэяй прымата святарства над царствам. Язэп Руцкі прыняў правілы спрэчкі і ў тым жа 1621 г. апублікаваў на польскай мове палемічны твор "Sowita wina" ("Двайная віна")46. У ім Я.Руцкі адмовіўся ад ранейшых палітычных абвінавачванняў сваіх пра-васлаўных апанентаў, засяродзіўся на лагічным і фактычным аналізе ўзнікшай калізіі паміж праваслаўным царкоўна-кананічным правам і пра-вам дзяржаўным. Трактат складаецца з прадмовы да чьггача, дванаццаці невялікіх раздзелаў і дадатку. Двайною віною аўтар называе незаконнае пасвячэнне праваслаўных епіскапаў без ведама і волі караля, з парушэн-нем правоў і звычаяў Айчыны, а ў дадатак яшчэ спроба апраўдання гзтага граху псеўдааргументамі. У асноўнай частцы свайго твора Я.Руцкі дака-звае, што праваслаўе ў Рэчы Паспалітай падлягае тым жа самым зако-нам, якім падлягаюць іншыя хрысціянскія веравызнанні. Ігнарацыя дзяр-жаўных законаў і традыцыяў мае сваім наступствам несапраўднасць, фіктыўнасць пасвячэння ў епіскапы.
Устанаўленню адносна мірнага парьггэту паміж праваслаўем і уніяц-твам перашкодзілі бунты праваслаўных месцічаў ў Магілёве (1618 г., студзень), Віцебску (1623г„ кастрычнік) У першым выпадку магіляўчане зачынілі гарадскія вароты, выставілі на вежах гарматы і пішчалі і лаянкай прагналі полацкага і магілёўскага архіепіскапа Я.Кунцэвіча. Тут справа не дайшла да ахвяр, прысуджаныя да пакарання смерцю кіраўнікі бунту памілаваны; на горад накладзены штраф, а цэрквы перададзены пад кіраванне Кунцэвічу47. У Віцебску ахвярай змовы стаў сябра Я.Руцкага, гарачы абаронца уніі Я.Кунцэвіч. Боль ад гэтай страты адчуваецца ў паведамленні Руцкага кардыналу Бандыку пра віцебскую справу48.
Каб пазбегнуць новых трагедый і ўсталяваць царкоўны мір у княст-ве, Я.Руцкі пасля доўгага роздуму выступіў з ідэяй мірнага, брацкага ўладжвання магчымых канфліктаў на агульных уніяцка-праваслаўных кангрэгацыях (саборах), якія ў канчатковым выніку павінны былі пры-весці да ўтварэння адзінай вялікакняскай царквы на чале з патрыяр-хам. Спачатку мелася на ўвазе падпарадкаваць новастворанай патры-ярхіі ўсе хрысціянскія канфесіі княства. Аднак па прычыне карэнных разыходжанняў з пратэстантамі ад саюзу з імі прыйшлося адмовіцца. Мэта гэтай смелай ідэі — духоўная кансалідацыя дзяржавы і незале-жанасць яе царквы ад Масквы, Канстанцінопаля і Рыма. Сваім планам ён падзяліўся спачатку з уніяцкімі епіскапамі на тайнай нарадзе ў сваёй наваградскай рэзідэнцыі (студзень 1624 г.) і, верагодна, з каралём I вялікім князем Жыгімонтам III ды з віленскім ваяводам Львом Сапегам.
68
Пасля наваградскай нарады з’явіўся цікавы дакумент ад 20 студзе-ня 1624 года — наказ паслам да кіеўскіх праваслаўных іерархаў — падпісаны Я.Руцкім, епіскапам уладзімірскім і берасцейскім І.Мара-коўскім, епіскапам холмскім А.Пакостам, епіскапам луцкім і астрожскім Ераміяй, епіскапам полацкім, віцебскім і мсціслаўскім А.Сялявай, урэш-це, епіскапам тураўскім і саслужыцелем лінскай епіскапіі М.Лоўскім49.
Праваслаўныя іерархі рашуча адхілілі гэтую прапанову. Аднак неўтаймоўны уніяцкі мітрапаліт не здаўся. Праз два гады сваю прапа-нову ён вынес на вальны сойм (1626 г.). У выніку "апостал яднання і веры", як справядліва назваў Я.Руцкага яго сучасны біёграф І.Савер-чанка, атрымаў дазвол караля на скліканне праваслаўна-уніяцкага сабору ў Кобрыне. Аднак праваслаўны бок і на гэты раз адхіліў ідэю сумеснага сабору. Тады Я.Руцкі перайшоў да тактыкі асабістых пера-моваў з аўтарытэтамі, асвечанымі праваслаўнымі іерархамі. Яму ўда-лося захапіць ідэяй агульнакняжацкай царкоўнай уніі М.Сматрыцкага, знакамітага тэолага і пісьменніка Кірыла Транквільёна Стаўравецкага ды іншых уплывовых, праваслаўных дзеячаў.
Заручыўшыся падтрымкай уплывовых дзяржаўцаў і прыхільнікаў агульнадзяржаўнай уніі з праваслаўнага асяроддзя, Я.Руцкі атрымаў ад Жыгімонта ІІІдазволна правядзенне 29 кастрычніка 1629годасупольнага з праваслаўнымі іерархамі сабору ў Львове. Аднак пад націскам запа-рожскіх казакаў і пратэсту кіеўскай шляхты праваслаўныя дэлегаты ад-мовіліся ад удзелу ў гэтай акцыі яднання. Я.Руцкаму прыйшлося адмовіц-ца ад грандыёзных планаў рэлігійнага яднання і засяродзіцца на ўмаца-ванні уніяцкай царквы. Больш таго, пасля смерці караля і вялікага князя Жыгімонта III на элекцыйным (выбарчым) сойме ў 1632 годзе правас-лаўныя дабіліся ад новага караля Уладзіслава IV вяртання ім некаторых ранейшых прывілеяў. За імі замацоўваліся храмы і манастыры на "веч-нае" ўладанне. Але пры гэтым размежаванні Я.Руцкі дабіўся аналагічнага вялікакняскага прывілею на карысць уніяцкай царквы50.