• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    76
    ЛІТАРАТУРА
    'Relacje nuncjusz6w apostolskich i innych osdb o Polsce od roku 1548 do 1690. T.ll. Berlin-Poznah. 1864. C.62.
    2Белоруссня в эпоху феодалмзма Сборннк документов н матермапов. Т.І. Мн. 1959.С.391.
    Зйпатнй Потей. Справедпмвое опмсанье поступку п справы сынодовое м оборона згоды п еднностн сьвершенное, которая се стапа на сыноде Берестейском в року 1596 .. У Внльнм. 1597. Сігн. КЗ .
    4Volumina legum. Petersburg.1859.Т.U.S.438—439, 465;T.IH.S.158,320.
    5Археографячесжнй сборнмк документое, относяцмхся к мсторнн Сеееро-Заладной Русн. Внльно.Т.2. 1869.№ 29.С.30
    eMironowicz.A. Podlaskie o^rodki і organizacje prawoslawne wXVI i XVII wieku. Bialystok. 1991.S.148.
    7Плохйй C.H. Борьба украннского народа c католнческой экспансней (XVI—XVII вв ). Днепропетровск. 1987.С.13.
    *ФлоряБ.Н. Русско-польскне отношення м полмтнческое развмтме Восточной Евро-пы во второй половмнеХУІ—началеХУІІ в. М.1978.С.268—285.
    9Konopczyi‘iski Wt. Dziej? Polski Nowozytnej. TV. Warszawa. 1986. S. 245.
    '°Плохйй C.H. Борьба украннского народа... C.19
    ’"DziqgielewskiJ. O tolerancj^ dla zdominowanych. Warszawa. 1986 S. 18.
    12Synopsis, albo kr6tkie spisanie prawnarodowi ruskiemu nadanych. Wilno. 1632. (y).
    Архмв Юго-Зал. Росснн. Ч. 1. T. VII. Knee. 1887. С. 533—576.
    ^Dziqgielewski. О tolerancj?...S.2O—21.
    '4ГолубевС. Кневскнй мптрополмт Петр Могялан егослодвнжннкн. Кмее. 1883.Т.І. Прнложенмя.С.424—426.
    ^Dziqgielewski. О tolerancj?...S. 42—43.
    кГолубев С. Кнеескмй мнтрополнт...Т.І. Прпложення.С. 522—528.
    '7Dzi$gielewski. О tolerancj§. .S.54.
    18Там жа. S. 61.
    '9Dziqgielewski. О tolerancj?...S. 71
    20Мжаряй. Нсторня русской церквн.СПб. Т. XI. С.450.
    21Там жа. С. 460—472.
    22Там жа.С.452—463.
    23АС.Т. 2. № 44. С. 60—61.
    24Za^ski S. Jezuici w Posce. Lwdw. 1901. T. II. S. 393.
    25Опйсанне документов архнва заладнорусскнх уннатскнх мптрополнтов. 1470— 1700. Т. I. С-Петербург. 1897. С. 247. № 672.
    Уладзімір Пашкевіч
    Інстытут гісторыі Акадэміі навук Бепарусі
    УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ XVIII СТ.
    Для пачатку XVIII стагоддзя было характэрным значнае ўзмацнен-не пазіцый уніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі. У гэты перыяд тут існавала 5 уніяцкіх епархій. На абшарах ВіленскаТа, Мінскага, Наваг-радскага і часткова Трокскага і Кіеўскага ваяводстваў размяшчалася Мітрапаліцкая епархія. Кафедра епархіі знаходзілася ў Вільні. Па дад-зеных гісторыка І.А. Чыстовіча на сярэдзіну XVIII ст. у гэтай епархіі налічвалася больш за 1000 цэркваў1. 3 іх не менш 536 знаходзіліся, па 77
    нашых падліках, непасрэдна на Беларусі. На тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў размяшчалася Полацкая епархія, якая займа-ла асобнае месца ў структуры уніяцкай царквы. На чале гэтай епархіі стаяў архіепіскап, які, як правіла, выбіраўся мітрапалітам усёй уніяцкай царквы. У канцы XVIII ст. гэта епархія налічвала да 1000 цэркваў2. На ўсходзе Беларусі знаходзіліся прыходы Смаленскай епархіі. Яна была заснавана ў 1625 годзе і ў пачатку ўключала смаленскія, северскія I чарнігаўскія землі.
    У сувязі з тым, што гэтыя землі прымыкалі да межаў Расіі, Смален-скай епархіі надавалася важнае значэнне I яна называлася архіепіска-піяй. Пасля Андрусаўскага перамір’я 1667 года амаль усе яе землі былі далучаны да Расіі, акрамя 20 прыходаў у Мсціслаўскім ваяводстве3. На тэрыторыі Пінскага павета знаходзілася Турава-Пінская уніяцкая епар-хія. Астатняя частка Берасцейскага ваяводства ўваходзіла у склад Уладзімірскай епархіі.
    Мітрапалітам уніяцкай царквы выбіраўся, як правіла, або полацкі архіепіскап, або уладзімірскі епіскап. Пасля выбрання ён зацвярджаўся папаю рымскім, яму ж ён падпарадкоўваўся ў сваёй дзейнасці. Мітра-паліт меў права прызначаць і пасвячаць епіскапаў. Гэтым уніяцкая царква адрознівалася ад каталіцкай, у якой гэтае права належала выключна папу рымскаму. У пачатку XVII ст. уніяцкі мітрапаліт меў пастаянную рэзідэнцыю ў Кіеве. Аднак, пасля аднаўлення у 1632 г. па рашэнню сейма Рэчы Паспалітай Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі, уніяцкі мітрапаліт ужо не меў пастаяннай рэзідэнцыі I знаходзіўся ў Вільні, ці ў той епархіі, якой кіраваў да надання сана мітрапаліта.
    Пасля смерці ў 1694 г. мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага, які з’яўляўся адначасова і полацкім архіепіскапам, кароль Ян III Сабескі прызначыў адміністратарам уніяцкай мітраполіі ўладзімірскага епіска-па Льва Заленскага. У 1696 г. ён быў абраны мітрапалітам і ўзначаль-ваў уніяцкую царкву да 1708 года4. 3 імем гэтага мітрапаліта звязана значнае ўзмацненне уніяцкай царквы, пераход да уніі двух буйных праваслаўных епархій (Львоўскай і Луцкай). Разам з тым, на гэты ж час прыпадаюць і найбольш цяжкія для насельніцтва Рэчы Паспалітай гады Паўночнай вайны. 3 1708 г. па 1713 г. на чале уніяцкай царквы стаяў перамышльскі епіскап Юрый Вінніцкі, а ў 1713 — 1728 гг. уніяцкую царкву ўзначальваў уладзімірскі епіскап, былы протаархімандрыт ба-зыльянскага ордэна Леў Кішка5.
    Выключна важнае месца ў структуры уніяцкай царквьі займаў ма-наскі ордэн базыльян (ордэн Святога Васілія Вялікага). Ён быў засна-ваны ў 1617 г. пры мітрапаліце Іосіфе Руцкім. Моц і уплыў ордэна хутка раслі. Ужо ў канцы XVII стагоддзя ордэн меў больш за трыццаць манастыроў, якія знаходзіліся ў асноўным на тэрыторыі Вялікага кня-ства Літоўскага6. Да сярэдзіны XVIII ст. у склад ордэна ўвайшлі уніяцкія манастыры Кароны, I агульная іх лічба дасягнула 1607. На чале ордэна 78
    стаяў протаархімандрыт (або генерал). Протаархімандрыты базы-льянскга ордэна падпарадкоўваліся непасрэдна папу рымскаму. У гэтым было падабенства базыльян з каталіцкімі ордэнамі (у правас-лаўнай царкве манастыры падпарадкоўваліся епіскапскай уладзе).
    Ордэн у Рыме меў пастаяннага прадстаўніка — пракуратара. У 1639 г. папа Урбан VIII перадаў ордэну базыльян храм св. Сергія і Вакха у Рыме, набажэнства ў якім адпраўлялася па грэка-рымскаму абраду. У пачатку XVIII ст. пракуратарам у Рыме быў Ян Альшэўскі. Пазней ён стаў суперыорам базыльянскіх манастыроў у Віцебску і Мінску, кан-сультарам базыльянскага ордэна. Ян Альшэўскі з’ўляецца аўтарам дакумента аб крывавых падзеях у Полацку летам 1705 г.,у час Паўноч-най вайны.
    Асноўнай трагічнай падзеяй пачатку XVIII ст. была для Беларусі Паўночная вайна. Па волі магутных суседзяў — Расіі, Саксоніі I Швецыі Рэч Паспалітая аказалася ўцягнутай у гэтую вайну і яе тэрыторыя стала асноўным тэатрам ваенных падзей. Вайна прынесла вялізарныя страты і разбурэнні і ў многім вызначыла далейшы лёс краіны. На Беларусі былі разбураны і спалены дзесяткі гарадоў, сотні вёсак. Ваенныя дзеянні, голад і эпідэміі прывялі да каласальных чалавечых ахвяр. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі.
    Расійскія войскі прыйшлі ў Беларусь ужо ў другой палове 1704 г., a да вясны 1705 года іх колькасць дасягнула 60 тыс. чалавек. Іх прысут-насць аказвала значны уплыў на ўнутранае жыццё краіны і, у тым ліку, на уніяцкую царкву. Усе добра памяталі, што яшчэ бацька Пятра I Аляксей Міхайлавіч у час вайны 1654—1667 гг. выдаў указ, паводле якога ўсе уніяты падлягалі гвалтоўнаму высяленню з Вільні і бліжэй-шых гарадоў і мястэчак8. Кіраўнікі Расіі — краіны, дзе панавала правас-лаўная царква разглядалі уніятаў як здраднікаў веры. Гэта не магло не адбіцца і на адносінах да уніятаў расійскай арміі.
    3 прычыны негатыўнага стаўлення расійскага ўрада і войска да уніяцкай царквы базыльяне былі вымушаны вывезці з Полацкага ка-федральнага сабора св.Сафіі мошчы уніяцкага святога Іясафата Кун-цэвіча. Спачатку труна была перавезена у Жыровічы, а потым у мяс-тэчка Бельск на Падляшшы, якое належала канцлеру ВКЛ Карлу Стані-славу Радзівілу. У канцы чэрвеня 1705 г. у час знаходжання ў Полацку Пятра I у Сафійскім саборы адбыліся вядомыя трагічныя падзеі. Пры непасрэдным удзеле расійскага цара была ўчынена крывавая распра-ва над манахамі базыльянскага ордэна. У гэты дзень ад рук Пятра I і яго світы загінулі вікарый Канстанцін Зайкоўскі, манах Якуб Кнышэвіч, прапаведнік Тэафан Калбечынскі, закрысціян Мялецы Кандратовіч. Ахвярай расійскага цара стаў і стары полацкі суперыор Якуб Кізікоўскі. Яго забралі ў лагер Пятра I і спрабавалі прымусіць перайсці ў правас-лаўе. За адмову Якуб Кізікоўскі быў павешаны. Па загаду Пятра I усіх забітых манахаў спалілі, а попел кінулі ў Дзвіну. Базыльянскі манастыр
    79
    быў зачынены, а кафедральны сабор св. Сафіі рускія ператварылі ў склад вайсковай амуніцыі.
    Імкнучыся апраўдаць свае дзеянні Пётр I 11 ліпеня 1705 г. выдаў мемарыял, у якім выказаў сваю версію гэтых падзей і абвінаваціў базыльян і уніяцкую царкву ў варажых адносінах да рускіх і іх саюзнікаў і ў дапамозе шведам. У мемарыяле адзначалася, што прычына трагіч-ных падзей у саборы была нібыта ў непачцівых адносінах манахаў-ба-зыльян да расійскага манарха і знатных асоб царскага двара "...за што яны раззлаваліся і пачалі саміх сіх ліхадзеяў (г. зн. манахаў) без літасці сячы, 4 — смяротна паранены і памерлі, 1 — павешаны, як былы падданы і здраднік і веры адступнік"9. Гэты царскі мемарыял рускія гісюрыкі выкарыстоўвалі як асноўны і адзіны дакумент, які дазваляў ім гаварыць, што уніяцкая царква падтрымлівала шведаў. Аднак, у рэчаіс-насці, гэта не пацвярджаецца гістарычнымі фактамі.
    Наступныя падзеі паказалі, што трагедыя ў По/іацкай Сафіі не была выпадковым эпізодам. Яна стала адлюстраваннем палітыкі Пятра I па ліквідацыі уніяцкай царквы ў ВКЛ. 18 (29) ліпеня 1705 г. Пётр I прысутнічаў на банкеце, які даваў віленскі біскуп Канстанцін Бжастоўскі. Сярод запро-шаных былі гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі, кашталян трокскі Міхал Коцел. У прыватнай размове з біскупам Пётр I заявіў аб сваім жаданні, каб "у Літве акрамя маей і тваей не было ніякай іншай царквы"10.
    Усе гэтыя падзеі не маглі не выклікаць хвалявання сярод уніяцкага духавенства. У ліпені 1705 г. протаархімандрыт ордэна базыльян Л.КІшка накіраваўся ва ўладзімір на сустрэчу з мітрапалітам уніяцкай царквы Л.Заленскім. У Жыровіцкім манастыры Л. Кішка правёў нараду вышэйшага кіраўніцтва ордэна. Сярод удзельнікаў былі протакансуль-тар ордэна Іосіф Пяшкевіч, кансультар Марцін Кульчыцкі. Было прыня-та рашэнне звярнуцца за дапамогаю да канцлера ВКЛ Карла Станісла-ва Радзівіла, як апекуна ордэна. Крыху пазней ва ўладзіміры (на Ва-лыні) адбылася нарада вышэйшых уніяцкіх іерархаў, на каторай раз-глядаліся шляхі выратавання уніяцкай царквы. He выключалася маг-чымасць шукаць дапамогі ў буйных магнатаў Рэчы Паспалітай, нунцыя і нават у самога лапы рымскага. Апошняму 7 (18) жніўня 1705 г. было адпраўлена падрабязнае пісьмо.