З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
ЛІТАРАТУРА
'Чнстоемч П.А. Очерк нсторнн западноруоской церквм. Спб.,1884. С.392.
2Там жа, С 395.
3 Там жа, С.403.
4Encyklopedyja powszechna. Т.2. Warszawa 1860. S.140.
5Там жа. S.140
6Петров Н. Очерк нстормм базнлнанского ордена в бывшей Польше./ / Труды Кневсжой академнн. 1870. Т.4. С.406.
7Чнстовмч Й.А. Очерк..., С.372.
8Deruga A. Piotr Wielki a unici i unija ko&ielna 1700—1711. Wilno. 1936. S. 4.
9Баітыш-Каменскнй H.H. йстормческое мзвестме o возннкшей в Польше унмм. С 139
^DerugaA. Piotr Wielki... S.124
”Там жа. S 141.
12Тамжа. S.189.
13Там жа. S.197
14Там жа. S.215.
15Там жа. S.234.
16Тамжа. S.236.
17Там жа. S.247.
18Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi. Cz.1 1906. S.23.
19Павловнч C.K. Олыт мстормп Замойского уннатского провпнцпального собора. (1720) Гродно, 1904. С. 112.
2бТамжа, С. 123
21Тгмжа, С. 167—168, 206
22Так жа, С.205—206.
84
Яўген Анішчанка
Інстытут гісторыі АН Беларусі
ПЕРАВОД БЕЛАРУСКІХ УНІЯТАЎ У ПРАВАСЛАЎЕ Ў 1781—1783 гг.
Апалагетыка месіянскай ролі царскага ўраду Кацярыны II на бела-рускіх землях, далучаных у 1772 г. да Расійскай імперыі, мае ўстойлі-вых паслядоўнікаў і апанентаў1. У літаратуры называюцца лічбы ад 1,5 да 8 млн. уніятаў, стаўшых праваслаўнымі пры Кацярыне. Адньімі даследчыкамі яны прыводзяцца як доказ гвалтаўніцтва ўрада, другімі выкарыстоўваюцца для дэманстрацыі памераў добраахвотнасці верні-каў у змене веравызнання2. Супярэчнасці вынікаюць з рознага разу-мення шляхоў і спосабаў перамены веры. Сцвярджаецца таксама пра адсутнасць дакументальных падстаў для канстатацыі фактаў прыму-шэння уніятаў да пераходу ў праваслаўе3. 3 другога боку, распаўсюд-жваецца тэзіс аб народнасці уніяцкай царквы "як захавальніцы нацыя-нальнага духу і асноўнай перашкоды русіфікацыі краю"4. У гэтай сувязі ўзнікла патрэба ўдакладніць памеры і характар пераводу ў праваслаўе уніятаў у часы царавання Кацярыны II на падставе малавядомых архіўных крыніц.
Пры далучэнні Беларусі да імперыі царызм дэклараваў цярпімыя адносіны да існуючых канфесій, аднак забараніў католікам і уніятам схіляць праваслаўных у сваю веру. Што да уніятаў, то пажаданую для царскага ўраду перспектыву акрэсліла інструкцыя 6 снежня 1773 г., якая заклікала іх вяртацца да праваслаўя — рэлігіі продкаў — якая быццам была страчана, пад націскам польска-каталіцкага ўплыву. Інструкцыя запэўнівала, што згвалтаваныя да прыняцця уніі вернікі толькі і марылі аб вяртанні ў веру бацькоў і дзядоў, а зараз адкрыта просяцца ў склад Магілёўскай праваслаўнай епархіі. Прыводзілася нават табліца, якая паказвала, што з 1772 да канца 1774 гг. уніяты страцілі 433 царквы5. Звесткі гэтыя досыць малаверагодныя, бо ў 1776—1777 гг. на разглядаемым усходнебеларускім абшары 146 ка-таліцкіх і 91 праваслаўная цэрквы не даюць у сукупнасці тых страчаных уніяцкіх прыходаў6.
Ажыццяўленне ўрадавай інструкцыі даручалася магілёўскаму епіс-капу, вядомаму змагару за праваслаўе Г.Каніскаму і мясцовым губер-натарам. Замах на уніяцтва супярэчыў афіцыйным дэкларацыям аб талеранцыі. Ён выклікаў непакой і абарончыя захады уніяцкага кліру. Ясон Смагаржэўскі, полацкі уніяцкі епіскап, тэрмінова накіраваўся ў Пецярбург, дзе дабіўся аўдыенцыі Кацярыны. На ёй святар звярнуўся да імператрыцы 'як поляк" на польскай мове7, папрасіўшы захаваць цэласць уніяцкай веры у сваёй дыяцэзіі. 3 запісак Смагаржэўскага не відаць рэакцыі манархіні. Але аўтар паведамляе аб сваіх сустрэчах з 85
пасламі, вялікім князем, членамі сінода8. Абараняць уніяцкаму епіскапу ў Пецярбургу было што. У 1777 г. уніяцтва ўтрымлівала 572 царквы, або 70 % усіх прыходаў па Полацкай і Магілёўскай губернях. Але ў самым пачатку 1780 г. Пецярбург і Варшава дамовіліся аб пэрамяш-чэнні Смагаржэўскага на пасаду мітрапаліта ў карэнную Польшчу. Смагаржэўскі прасіў царадворцаў не звальняць яго з пасады да пры-значэння пераемніка. Баючыся апынуцца без кафедры, ён прасіў пакі-нуць яго пажыццёвым каад’ютарам (упраўляючым) усёй тутэйшай мітраполіі, хаця б да намінацыі новага ўладыкі10.
Але 2 ліпеня 1780 г. Кацярына II пазбавіла Я. Смагаржэўскага мітрапаліцкай пасады, заявіўшы, што прызначэнне новага архірэя — справа "самодержавной нашей влас™"’1. Кіраванне асірацелай дыя-цэзіяй з 1782 г. даручылі калегіі уніяцкай кансісторыі ў складзе чатырох надзейных асоб. На гэтае рашэнне паўплывала пазіцыя Санкт-Пецяр-бургскага мітрапаліта Гаўрыіла і вынікі ўласнага падарожжа Кацярыны ў беларускія губерні ў канцы 1780 г. Менавіта ў гэты час і выспеў план пераводу ў праваслаўе беларускай уніяцкай царквы, бо, як пісаў у ліпені 1780 канцлер А.Безбародка, стварэннем кансісторыі пры двары вырашылі "нанестм последннй решнтельный удар секте, пронсшедшей от хнтростн папнстов м от крайнего невежества нашмх едмноверцев"12.
Новую кансісторыю адразу акружылі пільным наглядам. Распарад-жальную ўладу унутры епархіі ўрад пакінуў ранейшым служачым, а яе знешнія зносіны ўзяў на сябе. Царыца загадала камендантам і гарадні-чым праз "надежных осведомнтелей" папярэджваць і не дапускаць замежнага ўмяшання ў кансісторскія справы, а ўсю перапіску кансісто-рыі з цэрквамі адсылаць наверх13.
Духоўных асоб, якія прыязджалі з-за мяжы, пад вартай суправад-жалі да мясцовага губернатара, які прызначаў час візіту і кола навед-вальнікаў. Губернатарам даручылі спраўляцца аб вакантных прыходах і праводзіць там апытанне прыхаджан аб іх жаданні мець правас-лаўнага святара. Згодным прысылалі праваслаўнага папа. Прызначэн-не уніяцкіх архірэяў ва "упартыя" прыходы наўмысна адцягвалася.
Тым часам наўмысна ствараліся ўсё новыя вакансіі. Пры рэвізіі 1782 г. высветлілася, што па 8 дэканатах Полацкай губерні з 1772 г. не прысяг-нула на вернападданасць 17 інакаў базыльян (з 122) і 85 капеланаў (з 293) уніяцкіх цэркваў. У Магілёўскай губерні не прысягнула адпаведна 18 асоб14. Паводле іншых звестак, на вернасць Расіі не прысягнула палова уніяцкага духавенства. Генерал-губернатар П.Пасекзагадаў неадкладна выслаць усіх іх за мяжу. Следства вялося па 93 кандыдатах на выгнанне. Па просьбе кансісторыі 35 манахаў і вікарыяў пакінулі на месцах, a астатніх 13 ліпеня 1783 г. вырашылі выслаць, хаця па 6 уніяцкіх кляштарах не хапала 40 манахаў15. Земскія суды былі абавязаны даваць звесткі аб з’яўленні вакантных прыходаў16. Апазіцыйныя Сіноду сілы скарысталі ўрадавы дазвол на апытанне прыхаджан у вакантных прыходах для 86
хросту іх у рыма-каталіцтва. Восенню 1780 г. уласнік маёнтка Т. Лапацінскі "бмтьем" прымусіў гаспадароў 248 двароў слабады Росіца Дрысенскага павету прыняць гэту веру. У 1781 г. войт і дзясяцкі схілялі жыхароў мястэчка Друя да рыма-каталіцтва. У святле такіх фактаў намеснік патра-баваў ад падначаленых камендантаў і губернатараў, каб яны "сколь возможно осторожнее в сем деле поступалм, не говоря ннгде нн о каком обраіденнм к благочестмю церквн"17. Аднак прыхаваць сапраўдны намер урада не ўдалося.
Паказальны у гэтых адносінах выпадак здарыўся ў 1780 г. у Віцеб-ску. Святары Ільінскай і Троіцкай цэркваў пажадалі перайсці з уніяцтва ў праваслаўе, Ігумен Маркавага манастыра і камендант горада С.Мініх сілай забралі Троіцкую царкву, а прыхаджан вырашылі перавесці ва ўлонне праваслаўя на сходзе. Але на ім мешчанін Лук’ян Струй "грубо вспылнл" супраць царскага ўказа "что де нм хотя головы отрежут, но онн (уніяты—Я.А.) к благочестнвому свяіценннку не пойдут"18. Аканом князя Агінскага С.Дзядзерка прызваў прысутных не аддаваць царкву, прыгразіўшы абкласці згодных на перамену веры высокім пазямель-ным чыншам. Салдатку-адступніцу Праскоўю Струй "прн большой пуб-лнке" назваў "скверною", заклікаў усіх пляваць на яе пры сустрэчы і цурацца ёй падобных як схізматыкаў. 30 прыхаджан адмовіліся пры-маць праваслаўе, а на наступны сход зусім не з’явіліся.
Полацкі губернатар I. Рэбіндэр арыштаваў агітатараў, гэтых "сума-сшедшнх м предерзлмвых наглецов", але аддаць іх пад грамадзянскі суд не адважыўся з-за боязі, што павятовыя суддзі "почтм все едмно-верцы католнческого веронсповедання". Зламыснікаў адаслалі ў Сенат, каб ўсё-такі прыстрашыць іншых супраціўленцаў, бо уніяты "не перестаютругать (адступнікаў—Я.А.), называя каналнямн, сквернымм москалямн, проклятымн апостоламн"19. Сенат не знайшоў крыміналу з боку Струя і Дзядзеркі і адпусціў іх на волю. Генерал-пракурор паўшчу-чваў заўзятых адміністратараў, якія "несколько горячо поступмлм", на-гадаўшы, што дастаткова было адабраць царкву пры апытанні хаця б паловы прыхаджан20.
Атмасферу "добраахвотных запрашэнняў" у праваслаўе няцяжка ўявіць і па наступных фактах. "Прнглашенне" у праваслаўе 2174 сялян маёнтка генерал-маёра Ступішына выконваў гарнізонны non. Метады запрашэння выклікалі шмат нараканняў, з’явілася нават судовая справа па гэтаму факту. Але полацкі губернатар распарадзіўся, што абернутыя ва ўлонне праваслаўя "нм под какнм вмдом не могут быть возвраіцены в уннатскнй закон"21. Для далейшага поспеху справы аправаслаўлення ён у 1783 г. параіў атрымаць згоду хаця б паловы прыхаджан.
У сакавіку 1783 г. пажадалі застацца ва уніяцтве жыхары мястэчка Калышкі, вернікі Забежскай царквы Савінскага староства, сяляне Пруд-зенскай царквы ў Дрысенскім павеце. Вайсковую дапамогу ўжылі пры выгнанні за мяжу 9 манахаў віцебскага базыльянскага кляштара, 87
пазбаўленні прыхода ў ксяндза Захарэвіча ў Дубакраеўскім пагосце Езя-рышчанскага староства22 і г.д. У 1791 г. магілёўскі губернатар даручыў земскаму страпчаму І.Дабрыніну апытаць жыхароў мястэчка Бабінавічы і ваколіц аб іх жаданні пакінуць унію. 3 945 мужчын падпіску на пераход у праваслаўе далі толькі толькі 226 (24 %). Пакрыўджаны такім паваротам спраў, Дабрынін выклікаў да сябе бабінавіцкага войта і прыгразіў высекчы яго палкамі, а членаў магістрата абяцаў пасадзіць на хлеб і ваду. A губернатар забараніў будаваць уніяцкую царкву ля мястэчка, бо бабі-навіцкая царква яшчэ ў 1782 г. была вернута праваслаўным23.
Сенацкім указам 28 жніўня 1783 г. забаранялася без дазволу пра-васлаўнага духавенства вянчаць жаніхоў праваслаўнага абраду з іншавернымі нявесткамі24.
У абстаноўцы адміністрацыйнага гвалту уніяцкі клір не аказаў актыўнагапроцідзеяння. Больштаго, паміжпераемнікамСмагаржэўскага, полацкім епіскапам Іракліянам Лісоўскім і віцебскімі базыльянамі ўзнік канфліст. У аснове яго ляжалі маёмасныя інтарэсы — пытанне аб вало-данні вёскамі на тэрыторыі епархіі. У сваім рапарце Сенату (1782 г.) Лісоўскі абвясціў віцебскі базыльянсю манастыр сапраўдным рысталіш-чам гультаёў. Наогул, пісаў архіепіскап, пастрыжэнцы "будучп прнкрыты монашескою одеждою, уснлмваться будут co временем управлять монас-тырямм н владеть двйжймымй й недвнжммымй йх йменнямй"25.