З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
7’
99
указ 1800 г., які падпарадкоўваў уніяцкую царкву рымска-каталіцкай калегіі, што ўспрынята як згода гасудара на зліццё уніі з лацінствам і знішчэнне яе. Пайшла цэлая паласа пераводаў уніятаў у лацінскі абрад. Ад уніі адрывалі просты народ цэлымі прыходамі. Па падліках П. Баброўскага, у 1805—1814 гг. рымскі абрад прынялі больш 200 тысяч уніятаў46. Гэта адбывалася, як правіла, не па ўласнаму жаданню сялян, але па волі памешчыкаў-католікаў і пад націскам ксяндзоў. Ва ўказе 1800 г. канстатавалася: "У вуніі знаходзіцца і цяпер толькі ніжэйшы клас народа, амаль адны сяляне. Належачы памешчыкам-католікам, ці бу-дучы ў арэндным валоданні католікаў жа, яны цалкам залежаць ад іх уладальнікаў, якія і могуць пад рознымі зачэпкамі прыгнятаць сваіх сялян за веру і за ўхіленне ад саюзу з рымскай царквой"47.
Аб тым, якія здзекі цярпелі беларускія сяляне за веру, расказаў у сваіх успамінах былы прыгонны з Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні Якаў Чабодзька, сам з праваслаўных, але хрышчаны "па уніяцкаму абра-ду". У яго ўяўленні агрэсіўныя прапольска-каталіцкія колы імкнуліся ўсіх праваслаўных ахапіць уніяй, а уніятаў у сваю чаргу зрабіць рыма-католі-камі. Праваслаўным сялянам памешчыкі-католікі забаранялі званіць у царкве, пакланяцца іх іконам, не дазвалялі шлюбаў, саджалі іху "падпол-ле" і марылі голадам. Ксяндзы ж "аказвалі націск не толькі на правас-лаўных, але і на самыхуніятаў, схіляючы іх у каталіцтва незаўважным для іх чынам". Напрыклад, ад сялян пры ўваходзе ў храм патрабавалася станавіцца на калені і цалаваць падлогу, а пісьменныя павінны былі ў часе богаслужэння чьггаць польскія малітоўнікі, што раздаваліся прыхаджанам бясплатна. ''Выхаванцы базыльянскіх школ, —абагульняў сын аўтара П.Я. Чабодзька, — спакушаючы праваслаўных беларусаў, пакідалі ў іх яшчз сякія-такія сляды праваслаўя; затое каталіцкае духавенства бязлі-тасна сцірала з іх і гэтыя апошнія прыкметы праваслаўя, інакш кажучы, пераварочванне ў Беларусі праваслаўных у каталіцтва ў базыльян пачы-налася, а ў ксяндзоў заканчвалася"48.
У гэтых умовах вышэйшае уніяцкае духавенства пачало шукаць пратэкцыі ўрада. У адказ на іх скаргі і просьбы ў 1806 і 1810 гг. былі выдадзены царскія загады, якія забаранялі зводзіць уніятаў у рымскі абрад49. Перайшоўшыя яго падлягалі вяртанню назад, у вунію. Аднак касцёл працягваў наступ на уніятаў. У 1814 г. уніяцкае духа-венства скардзілася, што ў Мінскай губерні ксяндзы "бесперапынна пераводзяць прыхаджан з уніяцкага абраду ў лацінскі, цэрквы пры-ходскія з наданнямі і фундушамі забіраюць, пераасвячаюць тыя і называюць касцёламі". Так сталі рыма-католікамі 17 тысяч тамтэй-шых жыхароў. Для іх вяртання ў "першабытны абрад" на месца прыбыла спецыяльная камісія з духоўных і грамадзянскіх асоб. Раз-гляд справы, хоць і расцягнуўся на гады, але меў вынік — многія вярнуліся тады да уніі; частка ж сялян аб ’явіла, што "лацінскага абрада не пераменяць, хоць бы ім прышлося і Сібір наведаць". Як 100
выцякала з матэрыялаў камісіі, такую цвёрдасць праявілі сяляне тых прыходаў, дзе ранейшыя уніяцкія святары былі людзьмі "непрыстой-ных паводзін"50. У 1814 і 1819 гг. Віленская кансісторыя даносіла ў калегію, што ў Віленскай епархіі ў рыма-каталіцтва перайшлі каля 20 тысяч уніятаў і "хутка, быць можа, не застанецца там ніводнага грэка-уніята"’1.
Як гэта не парадаксальна, але акаталічванне беларусаў найболь-шага размаху набыло менавіта пасля ўваходжання нашых зямель у склад Расійскай імперыі. I ішло яно за кошт уніятаў. І.Сямашка пісаў на гэты конт у 1827 г.: "Я упэўнены, што мала знойдзецца ў рымскім абрадзе сялян рускага паходжання (беларусаў — У.С.). якія б не далучыліся да яго ўжо ў часы расійскага праўлення — можа быць, дастаткова аднаго спрыяльнага выпадку, і паўтара мільёна рускіх па крыві і мове сваёй (маюцца на ўвазе уніяты — У.С) аддалены будуць назаўсёды ад старэйшых братоў сваіх"52. Гэта было звязана з тым, як сцвярджаў ён пазней, "што ў цараванне імператара Аляксандра I колькасць людзей, якія гавораць польскай мовай у заходніх губерніях, падвоілася, а патрыятызм, у выключна польскай (не літоўскай) форме ледзь не зноў утварыўся у гэтых губерніях"53.
3 другога боку, не забывалася пра уніятаў і афіцыйнае праваслаўе. Крыніца за 1809 г. паведамляе, што ў 1798 г. дзве уніяцкія цэрквы ў Бабруйску і дзве ў Бабруйскім павеце былі гвалтоўна пераведзены у праваслаўе. Аднак у трох з іх большасць прыхаджан і праз 10 гадоў засталіся вернымі уніі54.
Яскравым прыкладам стойкасці народа ў сваёй веры стаў Свяці-лавіцкі "бунт" на Полаччыне, пра які расказаў гісторык П.Гаручка. У 1800 годзе, даведаўшыся пра прыбыццё ў вёску праваслаўных місія-нераў разам з прадстаўнікамі губернскай улады, сяляне з дубінамі ў руках прыбеглі да царквы, "разнастайна" лаялі і гналі іх прэч ад царквы, білі. Мясцовы шляхціц, ускочыўшы на званіцу, пачаў біць трывогу. На звон сабралася ўся ваколіца. Раз’юшаны натоўп узброеных хто чым людзей акружыў місіянераў. Дарэмна ўшчувалі яны сялян, спасылаліся на губернатарскае распараджэнне, пагражалі карай за непаслухмя-насць і абурэнне. Няпрошаных госцяў выправодзілі за ваколіцу. У 1822 г. свяцілавіцкія уніяты зноў не дазволілі праваслаўным святарам, пад-мацаваным на гэты раз паліцыяй, адняць у іх царкву. Яны заявілі, што з'яўляюцца яе фундатарамі, пабудавалі яе ў памяць продкаў і цвёрда рашылі пры ёй памерці. Рэлігійнае супрацьстаянне накалілася да таго, што не абыйшлося без манаршага ўмяшання ў справу. У 1825 г. Аляксандр I загадаў пакінуць гэту царкву уніятам, а для праваслаўных пабудаваць новую. Праўда, гэта не было выканана, а ў 1829 г.. прыняўшых праваслаўе сялян далучылі да суседняй Нямкоўскай цар-квы55.
У абстаноўцы няпэўнасці, бязладдзя і націску на іх царкву уніяты, 101
завабліваемыя ў іншыя вызнанні, кідаюцца з адной веры ў другую, вярта-юцца назад, зноў мяняюць вызнанне... Казённыя сяляне вёсак Асінаўка і Малінаўка Дынабургскага павета Віцебскай гуерніі — уніяты ў другім пакаленні (ад бацькоў-уніятаў). "спакушаныя раскольнікамі,... прынялі іх ерась". Пасля ўгавораў святарамі, 19 з іх з пакаяннем вярнуліся ў сваю "прыродную" веру. Астатнія, ведаючы, што праследуюцца пераходы з уніі ў іншыя веры, акрамя праваслаўнай, адгаворваліся, шго яны прьггрымлі-ваюцца грэка-расійскага вызнання. Даведаўшыся аб прыбыцці камісіі для разбору справы, яны разбягаліся з вёскі56.
Усё гэта сведчыла аб тым, што уніяцтва само па сабе не было патрэбным ні польска-каталіцкім, ні тым больш праваслаўна-расійскім вялікадзяржаўніцкім сілам. У лёсе уніі нібы сканцэнтраваўся лёс усёй Беларусі, з-за якой спрачаліся Расія і Польшча.
Хісткае становішча беларускіх сялян-унія’аў і ваганні ўлад адносна іх рэлігійнага лёсу скончыліся пасля паўстання 1830—1831 гг.
ЛІТАРАТУРA
1І льяшэеіч. М. Расейская палітыка на землях былога БеларускаЛітоўскага гаспа-дарства за панаваньня Кацярыны II I Паўлы I (1772—1801). Вільня. 1993. С. 11.
2Грыцкевіч А.П. Рэлігійнаепыт?ннеі знешнаяя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай/ / Весці АН БССР. Сер. гржад. Навук. 1973. № 6. С. 63.
Ш авельскяй Г. Последнее возсоедяненне с православной церковью уняатов Бепо-русской елархмя. (1833—1839 гг.). СПб., 1910. С. 26.
4Лыкошнна Л.С. Католмчежое н уннатское духоеенство королевства Польского н западных губернмй Россмя н пальское восстанне 1830—1831 годов. Днс кад нст наук. М..1981.С.40.
5Расій<жі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве(далей РДАСА), ф. 16. спр. 758. ч.І., арк.167 адв.
6Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі ў Маскве (далей — ДАРФ), ф. 109. I эксп., 1833 г., спр. 68, арк. I адв.—3.
7Горючко П.С. Мз мстормя возсоедмненяя уннатов в Белоруссмн 1795—1805 годов. К., 1902.С.61.
’Полноесобраннезаконов Росснйской ммпермн. І-всобр. (дапей —ПСЗ—I). Т. 19 №13921; Батюшкс® П.Н. Белоруссмя н Лнтва. СПб.,1890.С. 316—317
9ПСЗ—I. Т.19.№ 13922.
10РДАСА. ,ф. 12, спр. 166, арк. 18 адв., 6
11РДАСА, ф. 12., слр. 166, арк. 2 адв.
^Бантыш-Каменскнй Н. Нсторнческое нзвестме о вознмкшей в Польше унпм М.,1805. С.413.
13Батюшков П.Н. Бепорусаія м Лнтва СПб.,1890. С.319, 321; Хрестоматня по мсторнм Западной Росснн. Вмльна 1892. С. 730.
14Хрестоматня по нстормн Западной Росснн Вмльна 1892. С. 732.
15Likowski Е. Historya unii kosciota ruskiego z kosciotem rzymskim. Poznart. 1875. S.157. Горючко П. Матерналы для нстормм воссоеднненмя уннатов в Белорусснн 1780—1795 годов. Могмлев. 1903. С.1—5.; Шавельскнй Г. Последнеевозсоеднненнеспраэославной церковью унматов. ..С. 3.
16Белорусспя вэпоху феодалмзма Мн., 1961.Т.З.С. 66.
173апн<жа архнепнскопа Евгення Булгармса о лучшем способе возсоедмнення унма-тов с православною церковмю. СПб.,1887. С.З—77.
102
18Русскмй архяв. 1873. Кн. 2. Стб. 2289.
,9ПСЗ—І.Т. 23. № 17290; Акты, мздаваемые Внленской археографмческой комйо-сней. Т.Іб.Вмльна. 1889.С.6—8, 637.
20Як спрабавапі "узьяднаць" сялян-уніятаў/ / Спадчына. 1993. № 2.С. 78.
21Расій<жі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў у Маскве ф. ВУА., спр. 2734, фк 233.
22Як спрабавалі "узьяднаць” сялян-уніятаў. С.ІК/ў.
23Рункеенч С. Нсторкя Мннской архнепнскопнп (1793—1882).СПб.,1893.С.255.
24Як спрабавалі ...С. 81.
25Кояловмч М .О. Чтенмя по нсторйй Западной Россйй. 3-емзд. СПб.,1884. С.306— 307.
26Горючко П.С. Мз нсторйй возсоеднненмя... С.9—10, 17.
27Акты, нздаваемые Вяленской археографмческой комнссйвй. Т. 16. C.LXIX.
28К нсторнн возсоедмненмя унматов в Ммнской архйепнсколнн 1794—1795 года / / Мннскне еп^зхнальные ведомостй. 1902.№8.С. 182.
2эРункевмч С. Мстормя Мянской архяелмскопмм...С. 262—263.
30Горючко П.С. Матерналы для мсторнн воозсоедннення...С. 8.
З13апнскн Носмфа: ммтрополнтаЛмтовского. СПб.,1883. Т.І. С.50—51.
32Нйкольскнй Н.М. Пстормя русской церквм. Мн., 1990. С. 289.
33Горючко П.С. Пз йстормн возсоедннення унйатов...С. 59.
34Толстой Д.А. Космф, ммтрополмт Лмтовскмй н возсоеднненне унматов с право-славной церковью в 1839 г. СПб.,1869.С.9.
З53апмскм Мосмфа, ммтрополята Лмтовского. СПб.,1883. Т.З.С.ЗО.
36Д М , Разбор кннгм "Судьбы православмя в связн с нсторней латннства н унпн в Гродненской губернмм вХІХ ст. (1794—1900 r.).". Е. Орловского. Гродно.1904.С. 33.