• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Новы моўны накірунак набываюць манастырскія кнігазборы, якія фарміраваліся стагоддзямі. Царкоўнаславянскую літаратуру пацясняе лаціна-польская. Так, 2/Зкнігбібліятэкі гродзенскага Барыса-Глебскага (Каложскага) манастыра, назапашаныя на працягу XVII — першай трэці XIX ст,—на латыні13.
    Абмежаванае кола людзей, якія ведалі лацінскую мову (нават сярод уніяцкага духавенства), яе неразуменне народам выклікала пат-рэбу ў перакладзе на даступную большасці польскую мову твораў айцоў каталіцкай царквы, прац лацінамоўных аўтараў XVI—XVII ст. Так з’явілася, упрыватнасці, рукапісная "Кніга аб рэчах, належачых да веры", што ўяўляе сабой выбаркі з тэалагічных прац розных аўтараў, сабраных і перакладзеных "з лацінскай на польскую мову адным закон-нікам у Жыровічах у 1691 г.14.
    Як ішоў працэс дэфармацыі царкоўнаславянскай мовы пад уздзе-яннем іншых моў, кракаўскі даследчык А.Навумаў прасачыў на пры-кладзе уніяцкай царкоўнай паэзіі — гімнаграфіі. Яе пачатак ён звязвае з ушанаваннем I. Кунцэвіча. Першыя набажэнскія тэксты ў гонар полац-кага архіепіскапа ўзніклі ў хуткім часе пасля яго смерці. Яны напісаны ў найлепшых традыцыях царкоўнаславянскай літаратуры на тэрыторыі Кіеускай мітраполіі. 3 часам царкоўнаславянская мова уніяцкіх тэкстаў становіцца ўсё горшай — у ёй заўважаюцца налёты простанароддзя, паланізмы. Затым наступае ўсё больш выразная паланізацыя мовы, якая асабліва ўзмоцнена ідзе пасля Замойскага сабора 1720 г. А.Наву-маў прыходзіць да высновы, што пасля звязвання праваслаўнай цар-квой Рэчьі Паспалітай свайго лёсу з маскоўскім цэнтрам ідзе адасаб-ленне уніяцкай традыцыі. Уніяцкая літаратура ў гэты час жывіцца за кош/ лольскай і лацінскай літаратур, з аднаго боку, і за кошт народнай рзлігійнай кулыуры, з другога15.
    Аб’ектыўны працэс заняпаду (XVI — першая палова XVII ст.) і крызісу (другая палова XVII ст.) царкоўнаславянскай мовы, паціснутай мовамі лацінскай і польскай, закрануў уніяцтва. Багатая царкоўнасла-вянская пісьменнасць ва уніяцкай царкве, асабліва ж у базыльянскіх манастырах к 20-м гадам XVIII ст. была паўсюдна забытая і царкоўна-славянская мова разумелася вельмі нямногімі. Уніяцкія святары з яўляліся большай часткай абсалютнымі невукамі ў царкоўнаславян-скай мове і служылі літургію па сшытках, у якіх славянскія словы былі
    107
    пісаны польскімі літарамі. "Наўрад ці кожны соты Іерэй валодае царкоўнаславянскай мовай", — заўважаў мітрапаліт Леў Кішка ў прад-мове да сваёй кнігі "Лекснкон, снречь словесннк словенскнй, нмеюідь в себе словеса первее словенскня азбучныя по сем же польскіія, благопотребный к выразуменню словес словенскнх, обретаюіднхся в кннгах церковных". Выдадзеная ў 1772 г. у Супраслі, яна звычайна лрыкладалася да царкоўных кніг і з’яўлялася своеасаблівым слоўнікам-дапаможнікам для уніяцкага святарства для вывучэння царкоўнаславянскай мовы16. У XVII—XVIII ст. для асоб уніяцкага вера-вызнання складаюцца таксама царкоўнаславянска-польска-лацінскія слоўнікі, што было новай з’явай у лексікаграфічнай практыцы Бела-русі17.
    У пачатку ХіХ ст. толькі святары гаварылі па-руску, але іх дзеці вучыліся ўжо на польскай мове18. Польская мова наогул стала ва уніяцкай царкве мовай кіраўніцтва, стала хатняй мовай некаторых уніяцкіх ксяндзоў. Працэс лацінізацыі і паланізацыі ва уніяцкай царкве быў элементам доўгай, на лрацягу стагоддзяў, палітычнай, грамадсжай і кулыурнай польскай экспансіі на "рускіх" землях Рэчы Паспалітай19
    У XVIII ст. для уніяцкага духавенства сталі выдавацца польска-моўныя пераклады беларускіх пропаведзяў майстроў красамоўства пачатку XVII ст. У 1724г. выйшлі прамовы І.Пацеяў польскім пераклад-зе, зробленым Л.Кішкам20.
    "Калі ў 1795 г. гістарычны лёс зліў гэты край з Расіяй, — выкладаў у 1866 г. свае назіранні III аддзяленню Імператарскай канцылярыі адзін з ураджэнцаў Беларусі,—у ім усё, што несла пячатку цывілізацыі, было ўжо чыста польскае"21.
    I ўсё ж царкоўнаславянская і баларуская мовы, нягледзячы на моцную канкурэнцыю, засталіся ва уніяцкім асяроддзі.
    У той складанай лінгвістычнай сітуацыі уніяцкая царква ўдзяляла вялікую ўвагу філалагічнай адукаванасці і вучонасці сваіх кадраў. Ба-зыльянскія школы давалі добрую шматмоўную падрыхтоўку прапа-веднікам уніі, вышэйшым царкоўным саноўнікам, духоўнай інтэліге-нцыі, шануючы пры гэтым роднае слова. У гэтых установах аддавалася перавага гуманітарным навукам і выпрацоўцы ўмення гаварыць на старажытных і замежных мовах. Навучанне ў некаторых з іх насіла філалагічны характар. Навучальныя ўстановы уніяцкай царквы, хоць і мелі канфесійны характар, адыгралі пэўную ролю ў фарміраванні філа-лагічнай культуры грамадства, іх выхаванцы неслі свае веды народу і аказвалі ўплыў на яго мову, звычаі.
    У 1613 г. Жыгімонт III дазволіў Віленскаму Троіцкаму уніяцкаму манастыру заснаваць школы ў Наваградку, Мінску і іншых самых зруч-ных для яго месцах " н в тых школах учытм всмх наук ... языком кгрецкмм, латмнскмм, словенскмм, польскнм н рускмм"22. У 1615 г. дазвол на адкрыццё сваіх школ базыльяне атрымалі ад папы рымскага 108
    Паўла23. Уніяты стварылі ў Беларусі цэлую сетку сваіх школ, дзе родная мова ўжывалася куды шырэй, чым у каталіцкіх і праваслаўных школах. Такія школы працавалі ў Вільні, Жыровічах, Мсціславе, Бару-нах і інш.24 У 1615—1616 гг. адкрылася школа ў Мінску. Яна лічылася лепшай сярод уніяцкіх і працавала на беларускай мове. Школа склада-лася з двух класаў. Першы, ніжэйшы, называўся "рускім", у ім выкладаў свецкі настаўнік. Другі, вышэйшы клас, называўся лацінскім, у ім вы-кладанне вялі манахі-базыльяне25. Вучні школы, адкрытайў 1750 г. пры Віленскім базыльянскім манастыры св.Духа, павінны былі вучыцца" па лаціне і рускіх скорапісах"26 (г.зн. на старабеларускай мове — С.М.)-Наваградская базыльянская кангрэгацыя пастанавіла ў 1753 г. засна-ваць школкі для навучання капланскіх дзяцей ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў, дзе б яны тры гады вучыліся чытаць па-руска-славянску (тут, магчыма, нават маецца на ўвазе беларуская рэдакцыя царкоўнасла-вянскай мовы — С.М.) псалтыры, актоіхі і ірмалогіі і вучыліся б царкоўным спевам і парадку набажэнства27.
    Як сцвярджае ўкраінскі даследчык Р.-С.Лукань, родную мову шана-валі і зберагалі Антапольская, Беразвецкая Брэсцкая, Быценьская, Барунская, Віленская, Віцебская, Лаўрышаўская, Аршанская, Пінская, Паддубіская, Полацкая, Свержанская, Талочынская, Тараканская і іншыя базыльянскія школы, якія працавалі ў другой палове XVIII —пер-шай трэці XIX ст.28. Яны вучылі сваіх выхаванцаў таксама царкоўна-славянскай, польскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай мовам. Так, добра пастаўленае выкладанне французскай I нямецкай моў у Жыровіцкім навіцыяце ў канцы XVIII ст. прыцягвала сюды моладзь з розных паветаў29. Веды па гэтых мовах давала Барунская школа30.
    Hi ў XVII, ні нават у XVIII ст. уніяцкая царква не стала фактарам масавай паланізацыі (лацінізаваўся і паланізаваўся толькі базыльянскі ордэн і вышэйшая іерархія). У цяжкіх жа ўмовах уціску з боку касцёла, а потым і рускай праваслаўнай царквы яна падтрымлівала нацыяналь-ную адметнасць беларускага народа. 3 уніі, трапна падмеціў польскі гісторык Э.Старчэўскі, была "зроблена нейкая спецыфічная русінская рзлігія", якая стала канкурэнткай касцёла ў барацьбе за ўплыў на беларуска-ўкраінскае насельніцтва31.
    Пранікненне польскага слова ва уніяцкае набажэнства сустрэла супраціўленне ў патрыятычных уніяцка-базыльянскіх колах, нягледзя-чы на змену афіцыйнай моўнай палітыкі ў Вялікім княстве Літоўскім з канца XVII ст. Паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца ўзнікшы ў 1744 г. у Мінску канфлікт, у якім важнае месца заняло пытанне аб мове царкоўных спеваў. Архімандрыт базыльянскага манастыра св.Духа абвінаваціў сваіх намеснікаў у незаконным прысваенні імі ўсёй улады і нанясенні шкод манастыру за час паўгадавога кіравання. Сярод гэтых шкод — загад адпраўляць суплікацыі "не па-руску, але па-польску".
    109
    Разборам справы займаўся мінскі суд. Высветлілася, што спевы ў царкве, якія раней выконваліся на беларускай мове, пры новым кіраўніцтве сталі практыкавацца і па-польску, але толькі тады, калі на набажэнстве "паны і шляхта бывалі". Амаль поўстагоддзя прайшло з часу сумнавядомай пастановы 1696 г., столькі жзаставалася да пачат-ку выкаранення уніі ўрадам Кацярыны II, а галоўны уніяцкі асяродак у Мінску "працаваў" з народам (пропаведзь, малітвы, спевы) на яго роднай мове. Польскае слова ў храме, аказваецца, нават у сярэдзіне XVIII ст. разглядалася як надзвычайны выпадак, варты апратэстацыі ў судовым парадку. Самазванаму кіраўніцтву давялося апраўдвацца, што ў храме заўсёды гучаў беларускамоўны спеў, а "суплікацыі тры — чатыры разы у час Трыбуналу (падчас пасяджэнняў у Мінску Галоўнага трыбуналу Вялікага княства Літоўскага — С.М.) пяялі, і то з-за таго, што не было каму спяваць, а так шляхта пяялі.1'32
    Як пісаў у сваёй вядомай запісцы 1827 г. Іосіф Сямашка, уніяцкае духавенства ва ўсім стала падобным на каталіцкае — ад адзення да абрадаў і настрою думак. Адзіным яго адрозненнем з'яўляецца ўжы-ванне царкоўнаславянскай мовы ў набажэнстве, ''але і тая пастаўле-нымі з рымлян святарамі, нават прыроднымі уніятамі, штодня перакру-чваецца і неахвотна ўжываецца, у павучанні народа ў большасці ўжы-ваецца польская мова, для яго невыразная; я нават чуў, што ў многіх месцах вучаць яго найважнейшым малітвам на гэтай мове"33. Мы бачым, што I напярэдадні скасавання уніі паланізацыя мас вернікаў узмацнілася. Наконт пропаведзяў святарамі ў Полацкім кафедраль-ным уніяцкім саборы і ў вясковых цэрквах па-польску полацкі епіскап Смарагд выказаў у 1834 г. наступную заўвагу: "Тым больш гэта дзіўна і неадпаведна патрэбам, што уніяцкія прыхаджане, гаворачы адной простай беларускай гаворкай, гэтых польскіх казанняў не разумеюць, бо ўсе уніяты складаюцца з сялянскіх саслоўяў і найбяднейшай шлях-ты... Гэтая шляхта і сяляне намнога лепш разумеюць рускую, чым польскую мову. Для каго ж сачыняюць і гавораць ксяндзы пропаведзі на польскай мове?"34 "Увесь грэка-уніяцкі народ размаўляе мовай беларускай або маларасійскай, дзеці уніяцкага духавенства ў доме сваіх бацькоў і па-за ім амаль выключна чуюць гэту мову", — лісаў Сямашка35. Цікава адзначыць, што былы уніят К.Гаворскі, шмат зрабіўшы для дыскрэдытацыі сваёй веры, назваў мову беларусаў і ўкраінцаў "уннатскнм наречнем". На працягу ўсяго 1826 г. уніяцкая царква праводзіла юбілейны фэст (магчыма, з нагоды гадавіны Брэсц-кай уніі). Меркавалася выдаць да яго кніжкі, якія б тлумачылі сутнасць юбілею "ў стылі простым і мовай, зразумелай простаму люду"36. Ужы-ванне беларускай мовы ў набажэнстве белым духавенствам канстатуе гісторык П.І.Баброўскі37. У супрацьстаянні ціску польскай і рускай моў, паглынаннюуніяцтва каталіцызмам і праваслаўем ва ўмовах Расійскай Імпврьіі патрыятычна настроеныя царкоўныя дзеячы, у асноўным з