• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    125
    Але былыя уніяцкія вернікі, як і былыя уніяцкія святары, што сталі праваслаўнымі, не падтрымалі паўстанне. Чаму? Што тычьіцца духа-венства, то, думаецца, тут паўплывала тое, што і ўлады, і ў першую чаргу праваслаўнае вышэйшае духавенства вельмі пільна сачьілі за падзеямі, не прапускаючы ніводнага выпадку хістання ці слабасці. Калі два маладыя святары з Гродзенскай губерні — Бялевіч (с.Гавейнічы) і Жаброўскі (с.Мілавіды) — пад прымусам падпісалі за непісьменных сялян прысягу народнаму жонду, на іх адразу ж было накладзена спагнанне. Адзіным "непатрыятычным учынкам" сярод духавенства Літоўскай епархіі, адзначалі сучаснікі падзей, быў учынак святара на-рачанскай царквы Скабалановіча. Ён і яго дзве дачкі, ахрьішчаныя і выхаваныя ў каталіцтве, былі западозраны ў сувязях з паўстанцамі і забеспячэнні іх харчаваннем. Святар быў змешчаны ў Гродзенскі ма-настыр, а яго дачок Мураўёў саслаў у Гомель.
    Што да сялянскай масы, то тут трэба прыняць да ўвагі той індыф-ерэнтызм, які быў характэрны для іх,і на які звяртала ўвагу нямала сучаснікаў, пакінуўшых свае назіранні. Галоўнае ж, што адсоўвала рэлігійныя матывы на другарадны план, было, відаць, тое, што думкі сялян былі на той час больш заняты сваім эканамічным становішчам.
    Тым не менш рэшткі уніі працягвалі захоўвацца ў Беларусі яшчэ шмат гадоў пасля паўстання. Часцей за ўсё гэта праяўлялася ў вонка-вым, абрадавым выглядзе, іх схільнасці да католікаў. У справаздачы обер-пракурора Св.Сінода за 1883 г. у адносінах да вернікаў Мінскай епархіі гаварылася: "... старпкн, помняідне еіде унпю, молятвя боль-шею частню "по-польскй"; менее усердны к церквн, посеіцают костелы, а нногда отправляются с латннянамм на богомолье в Царство Поль-ское"11. Заставаліся рэшткі уніі ў праваслаўных цэрквах Літоўскай епархіі — " в украшеннях, не свойственных православным храмам, в разных нзваянйях н нзображеннях святых на мконах в латннскмх одея-ннях'Чг.д.12
    На пачатку XX ст. рэшткі уніяцкай свядомасці праявіліся ў масавым пераходзе з праваслаўя ў каталіцызм, які пачаўся пасля прыняцця ўказа аб верацярпімасці (17 красавіка 1905 г.). Галоўную прычыну такіх пераходаў праваслаўныя іерархі бачылі ў "бессознательном тяготеннн к католмчеству бывшпх унматов радп громозвучного органа, легкнх постов н возможностм вступать в бракм в блмзкнх степенях родства, возбраняемых православнымн канонамн"13.
    Цяжка сказаць, у якой ступені пераходы гэтыя былі свядомымі, або несвядомымі. Але факт застаецца фактам: масавыя пераходы най-больш назіраліся ў тых мясцовасцях, дзе яшчэ на пачатку XIX ст. адбываліся хваляванні сялян — уніятаў у сувязі з пераводамі іх у праваслаўе.
    Актывізацыя уніяцкага руху звязана з Лютаўскай рэвалюцыяй 1917 г., калі Часовы ўрад дазволіў склікаць у Петраградзе Сінод грэка-ка-
    126
    таліцкай царквы. Ён адбыўся з 29 па 31 мая 1917 г. пад старшынствам мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, які 8 сакавіка быў выпушчаны з турмы. Экзархам уніяцкай царквы Расіі быў абраны Леанід Фёдараў.
    У гэты час браты Антон і Іван Луцкевічы скіроўваюць свае намаганні на адноўленне ў Беларусі грэка-каталіцкай царквы. Яны тайна су-стрэліся з А.Шаптыцкім, які наведаў Вільню. Заснаваная ў траўні 1917 г. у Петраградзе партыя "Хрысціянская дэмакратычная злучнасць" (ХДЗ) паставіла праграмнай мэтай "збліжаць усіх католікаў і правас-лаўных, аб’яднаць іх у адной веры з рознымі абрадамі"14.
    Прымаюцца практычныя крокі па адраджэнню ўсходняга абраду. Першым, хто пасля скасавання уніі змог арганізаваць ў Беларусі ўсход-некаталіцкае богаслужэнне , быў Язэп Белагаловы, прафесар Пецяр-бургскай каталіцкай духоўнай акадэміі. 3 1918 г. ён з'яўляўся дэканам у Магілёве. За працу на ніве царкоўнага адраджэнняЯ.Белагаловы быў арыштаваны і знаходзіўся трынаццаць месяцаў у турме. Выйшаўшы на волю, зноў працягваў пачатую работу. 13 чэрвеня 1922 г. Белагаловы запрасіў на свята св.Антонія ў Магілёў усходне-каталіцкага расійскага экзарха Л.Фёдарава. Айцец правёў два ўсходне-каталіцкія богаслу-жэнні ў Магілёве і адно ў сельскай мясцовасці. У людзей яшчэ заста-валіся сімпатыі да уніяцкай царквы, таму пасля службы яны пады-ходзілі з падзякай і просьбай прыехаць у Магілёў яшчэ раз. Экзарх паабяцаў гэта зрабіць восенню таго ж года. Але наведаць другі раз Магілёў Л.Фёдараў не змог, таму што быў арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі. Так была спынена работа па адраджэнню уніяцкага жыцця ў Беларусі. Нягледзячы на кампанію руйнавання царквы, якая набірала моц, у 1923 г. папскі прастол па прапанове мітрапаліта А.Шаптыцкага афіцыйна абвясціў аднаўленне ўсходне-каталіцкай епархіі, аднак у сувязі з ганеннямі на рэлігію яна не была адкрыта15.
    Уніяцкія абшчыны пачалі аднаўляцца на беларускіх абшарах, якія адыйшлі да Польшчы па Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г. Гэта тэрыторыя складала 107 тыс. км 2 з насельніцтвам 3,5 млн. чалавек. Сярод іх налічвалася 2,5 млн. беларусаў. Яны шчыльна засялялі На-ваградскі, Гарадзенскі, Беластоцкі, Слонімскі, Пінскі, Баранавіцкі і част-кова Віленскі (разам з літоўцамі), Брэсцкі і Кобрынскі (з украінцамі) паветы16. Канфесійнае жыццё тут праходзіла ў намнога лепшых умо-вах, чым у БССР, дзе адкрыта руйнаваліся царкоўныя святыні. Цяж-касці звязваліся з асіміляцыйнымі памкненнямі польскіх улад. Яны лічылі, што пашырэнне уніяцтва ў Заходняй Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах, паспрыяе росту нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў і ўкраінцаў. Першы уніяцкі прыход быў створаны ў 1924 г. у вёсцы Гола Слонімскага павета. Да 1932 г. іх колькасць павялічылася да 3217. Падпарадкоўваліся яны польскім каталіцкім іерархам. Гэта быў най-больш спрыяльны час у адраджэнні уніяцкага руху. На базе уніяцкіх парафіяў развівалася беларуская культурная праца. У в. Альпені 127
    Столінскага павету дзейнічаў беларускі драматычны гурток, якім кіра-вала Вера Карчэўская, арганізатар антыпольскага падполля на Белас-точчыне ў 1921—1922 гг. і гераіня судовага працэсу 45 беларусаў у Беластоку ў 1923 г.18
    Паспяховай была дзейнасць Беларускага уніяцкага цэнтра ў Аль-берціне пад Слонімам, створанага восенню 1924 г. Сюды ў 1929 г. прыехаў Антон Неманцэвіч, якога абмянялі на вязняў з Польшчы. Гэта быў добра адукаваны для свайго часу чалавек, які ў 1915 г. закончыў каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Ён стаў адным з першых сяброў беларускага гуртка, які арганізаваў лрафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Пасля заканчэння акадэміі некаторы час працаваў у касцёле св.Пятра і Паўла ў Маскве. Як толькі да улады прыйшлі бальшавікі, малады святар хутка трапіў пад нагляд органаў ДПУ. Адукаванасць, эрудыцыя дазволілі Неманцэвічу з бляскам выстугцць на дыскусійным вечары, які ладзіў тагачасны наркам асветы А.Луначарскі. Маскву не задавальняў святар з такім шырокім кругаглядам і аўтарытэтам, таму ён апынуўся ў Альберціне. 13 верасня 1929 г. Неманцэвіч прымае ўсходні абрад, а затым узначальвае мясцовую парафію. У студзені 1932 г. ён стварае беларускі часопіс "Да злучэння" і становіцца яго рэдактарам19.
    Важную ролю ў адраджэнні уніяцкага жыцця адыграла заснаванне ў Друі беларускага кляштара айцоў Марыянаў, які адкрыўся 10 жніўня 1923 г. Першым суперыёрам быў вызначаны ксёндз Андрэй Цікота, які напярэдадні наведаў ЗША, дзе збіраў сродкі для адкрыцця кляштара. Ужо ў 1924 г. там было 9 юнакоў беларусаў, якія рыхтаваліся да святарства.
    Наладжванне жыцця кляштара айцоў марыянаў праходзіла ў скла-даных умовах. Трэба было адбудаваць будынак з руінаў, адкрыць гімназію. Гэта патрабавала грошай, якіх не хапала. 2 жніўня 1926 г. у кляштар на работу прыязджае ксёндз, доктар філасофіі, былы рэктар Мінскай каталіцкай духоўнай семінарыі Фабіян Абрантовіч. Ён прывёз з сабой шмат літаратуры на беларускай мове, а таксама немалыя грошы. Справа ў тым, што ў руках Абрантовіча акафаўся падарунак княгіні Магдалены Радзівіл — дыяментавае ўпрыгожванне, якое яна падаравала ў 1916 г. дзеля развіцця беларуска-уніяцкай царквы. Па-дарунак хнягіні ў 1925 г. каштаваў 15 200 долараў. Гэтыя сродкі былі ўкладзены на ўзвядзенне кляштара. Княгіня была задаволена такім іх выкарыстаннем і пацвердзіла, што падарунак прызначаўся для Бела-русі і грэка-каталіцкай царквы. Паспяховае вядзенне спраў з’явілася абвінавачваннем друйскіх марыянаў у тым, што яны атрымоўваюць грошы ад бальшавікоў.
    Пры манастыры з 1923 г. працавала гімназія, якую ўзначальваў Андрэй Цікота. Тут вёў заняткі па рэлігіі і гісторыі Фабіян Абрантовіч. Акрамя гэтага, ён займаўся навуковай працай, выступаў з казаннямі ў 128
    касцёле перад вернікамі. Лёс у другі раз звёў гэтых людзей на ніве адраджэння беларускасці. Раней яны працавалі ў Мінскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Але супрацоўнічаць давялося толькі два гады. У чэрвені 1928 г. Ф. Абрантовіч назаўсёды пакінуў Друю і накіраваўся ў Харбін, дзе ўзначаліў створаную епархію для католікаў-расейцаў, рас-кіданых на кітайскіх абшарах. Там Абрантовіч працаваў 10 гадоў. Прыехаўшы ў 1939 г. у Еўропу, ён наведаў бацькоўскі дом у Наваградку. Гэта адбылося ў верасні 1939 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. У 1939 г. ён быў арыштаваны і праз некаторы час закатаваны20.
    Уніяцкія ларафіі з'яўляліся важным факгарам фарміравання нацы-янальнай самасвядомасці заходнебеларускага насельніцтва, высту-палі супраць афіцыйнай палітыкі паланізацыі. Нягледзячы на забаро-ну, святары збіралі дзяцей у храмах ці капліцах і вялі навучанне на беларускай мове. Таму з боку польскіх улад узмацніўся ўціск на уніяцкі рух. Аб гэтым сведчыць той факт, што з 1932 г. на заходнебеларускіх землях не была адкрыта ніводная парафія. Больш таго, мелі месца выпадкі закрыцця храмаў. У 1936 г. загадам уладаў у вёсцы Угрынічы (Пінская дыяцэзія) была зачынена парафіяльная ўсходнекаталіцкая царква. Айцы з Любяшова, якія яе абслугоўвалі, вырашылі адкрыць капліцу ў прыватным доме. Як толькі на гэта гаспадар згаджаўся, на яго накладваліся розныя спагнанні. Тады вернікі вымушаны былі купіць дом і наладзілі там капліцу. Але ў ліпені 1939 г. улады пайшлі на крайнюю меру — апячаталі яе. Гэта быў настолькі абуральны факт, што пра яго нават не маглі маўчаць некаторыя польскія каталіцкія часопісы. Яны адзначалі, што ва "Угрынічах Хрыстос аказаўся ў арыш-це"21.