З гісторыі уніяцтва ў Беларусі
да 400-годдзя Брэсцкай уніі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 134с.
Мінск 1996
Праўда, гэтыя захады-паслабленні беларускай і польскай мовам цяжка ўзгадняюцца з распараджэннем Сямашкі 1840 г. "забяспечыць святароў Літоўскай епархіі ўзорнымі на рускай мове пропаведзямі..., паколькі большая частка гэтых святароў, атрымаўшы раней выхаванне ў польскіх вучылішчах, не валодаюць добра рускай мовай і не будуць у стане ў сваіх павучэннях на простанародных тамашніх гаворках дапасоўвацца да агульнага духа рускай мовы"67.
Прымусовае ўз’яднанне уніятаў нанесла шкоду беларускай мове — новае духавенства занядбала беларускую пропаведзь на ёй! Толькі тайныя уніяцкія прыходы падтрымлівалі і аберагалі родную мову, якая, па сцверджанню У. Пічэты, з’яўлялася сімвалам прыналежнасці уніята да беларускай нацыі68.
114
ЛІТАРАТУ PA
’ЛычЛ. Рэпігіяі мова/ / Літаратураі мастацтва.1991.№№29,31—36; Чарняўскі У. Кожны народ павінен маліццаў сваёй mobs' / Chrysctjanskaja Dumka. 1993. №3.C.43— 63; Іваноў I. Мова Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы — народная/ / Наша Слова. 1995. № 10.
2Карташев А.В. Очеркн по мсторнн русской церквм. Т.І. М .,1991.0.641.
3Smotrycki М. Apologia. Dermart,16287/Аддзеп Рукапісаў Львоўск'ай навуковай ббліятэкі імя В. Стэфаніка. Ф. MB, спр. 382, арк. 4 адв.
4Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам; Беларуская друкаваная кніга эпохі Рэнесансу. Мн.,1990.0.96.
5Свяжынскі У. М. Ідэі Рэфармацыі і моўная сітуацыя ў Вялікім княстве Літоўскім/ / Францмск Скорннан Внльнюс. Сб. МатерналовРеспублнканской научной конференцмм, посвяіценной 500— летмю co дня рождення Ф. Скоряны. Внльнюс. 1991.С.87,88, 90.
6Трмпольскнй Н. Унчатскмй мнтрополнт Нпатнй Потей н его проповеднмческая деятельность. К.,1878.С.5О, 263—264.
7Жуковкч П. О немзданных сочпненмях Носафата Кунцевмча/ / Нзвестмя отдела русского языка м словесностм Н мператорской Академнп наук. 1909.СПб.,1910.XIV. С.226—227.
8Драгун Ю. Пра уніяцтва і дзяржаўную палітыку/ / Літаратура і мастац-тва.1990.№1. С.15.
9Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны, г. Львоў (далей ЦДГА Украі-ны). Ф. 408, воп. I, спр. 827, арк. 111—112.
10Пэдокшын С.А. Ф іласофская думкаэпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Ф ранцыска Скарыны да Сімяона Полацкага. М н.,1990.С.41—42.
’’Радмшевськнй Р. Пмтання Берестейськоі уніі і праця Івана Вагмлевмча Pisarze polscy Rusini//Unia brzeska. Geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze naroddw slowiartskich. Krakdw. 1994.S.478.
12Археографнческнй сборннк документов, относяцнхся к нстормн Северо-Западной Русм. Т.12. Вмльна.,1900. С.27.
13Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (далей РА БВУ). Ф.З, спр. 155; ф.4. спр. 2301.
14Тамжа. Ф. 4, спр. 90, арк. 333.
15Naumov. A. Cerkiewnostowiartska himnografia unat6w //Unia brzeska.S.340, 342.
16Павловмч C.K. Опыт нстормм Замойского унматского провннцмапьного собора (1720). Гродно, 1904.С. 77—78.
’'Паўлавец Д. Д. 3 гісторыі развіцця мовазнаўства на Беларусі ў XVI—XVIII ст./ / Нз нстормн наукн н технпкн Белоруссян. Мн.,1988.0.86.
18Бобровскмй П. О. Русская греко-унматская церковь в царствованне нмператора АлександраІ. СПб.,1890.С.23.
19Dyl^owa Н. Unia brzeska — pojednanie czy podzial //Unia brzeska. S.49—50.
20Трмпольскяй H. Уннатскнй мнтрополмт Кпатяй Потей н его проповедннческая деятельность. К.,1878. С.263.
2’Дзяржаўны архіў Расійскай Ф едерацыі, г. М асква (далей — ДАРФ). Ф .109, воп. 2, спр. 713, арк. 4, 8 здв.
22Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў, г. Санкт-Пецярбург (далей РДГА). Ф .823, воп. I, спр. 384, арк.І.
23Савмч А. Нарнсм з історіі культурннх рухів на Вкраіні та Білорусі в XVI —XVIII вв. ,1929.0.252.
24Станкевіч Ад. Беларуская мова ў школах Беларусі XVI — XVII стагодд-зяў/ / Наша Слова 1994. q,.10.N.4;StankiewiS Ad. Bieiaruskaja mowa u Skolach Bieterusi XVI i XVII st. Wilnia.1928.S.17—18.
250черкм нстормя школы н падагогмческой мыслн народов COOP. С древнейшнх времен до конца XVII в. М .,1989.0.305.
115
26ЦДАГА Украіны. Ф. 364, вып. I, спр. 146, арк. 16.
270пнсанйеархнва западнорусскмх унматскмх ммтрополнтов. Т.І. Птг.,1907.С.153.
28ЦДАГА Украіны, ф.364, воп. I, спр. 40, л.4—5, 15.
29Голубев В.Ф . Ш колы в Белорусснй в последней четвартп XVIII в. по матермалам Эдукацнонной Комнссмй Ренн Посполнтой/ / 14з пстормн наукм п техннкн Блоруссйй. Мн„ 1988.С. 18.
30ЦДГА Украіны,ф.2О1, воп. 4, спр. 2021, арк. 6.
31Starczewski Е. Widma praesztosci. Szkice Historyczne. Krak6w.,1929.S.284.
33ЦДГА Украіны, ф.408, вол. I, спр.846, арк. I, 26, 67, 71—76.
34Белоруссмя в эпоху феодалмзма. Сборнмк документов н матерналов. Т.4. Мн., 1979. С.82—83.
35Ш авельскйй Г. Последнее возсоадмненне с правоспавною церковмю уннатов Бепррусской епархпп (1833—1839 гг.) СПб., 1910. Прнложенмя. С.26.
3®3апнскм Носнфа, ммтрополйта лмтовского. Т.1.СП6., 1883. С.572.
37ЦДГА Украіны. Ф.201, воп.4,спр. 1938, арк.16 адв.
38Бобровсжнй П.О. Подготовка реформ в русской греко-уннатской церквн (1803— 1827). Спб., 1889. С.16; яго ж: Русская грекоунматсжая церковь в царствованме ммператора Александра I. СПб., 1890. СІХ—X
ЗЭЦДГА Украіны. Ф.684, воп.1,спр.1713, арк. 33.
40Залмскм Йоснфа, ...С.581.
41Тамсама. С.52; ЦДГА Украіны. Ф .684, воп. 1.спр.1713, арк.26.
42Тамсама. Т.З.СПб.,1883. С..92—93, 317—318.
43Воспомннанмя архнепмскопа Антоння. Спб., 1889. С.57,46.
44РА БВУ. Ф .13, спр. 219, арк. 9 адв.
45РДГА. Ф .824, вогі.2, спр. 214, арк.2.
46І4звеков Н.Д. Мсторяческмй очерк состоянйя православной церквм в Лнтовской епархіі за время с 1839—1889 r. М., 1889. С.99.
473апнсжн Носнфа,... С.214.
48Бобровскнй П.О. Русская гржо-уннатская церковь...С.75.
4914звеков Н.Д. Нсторнческмй очерк... С.121. \
50Запйскм Носйфа,...С.21, 23, 26.
51РА БВУ. Ф.13, спр.159, арк 17.
52Тамсама. Арк.8.
53ДАРФ. Ф.109,воп.2, спр. 713, арк.7 эдв.
^К йпрнановнч Г.Я. Жйзнь Ііоснфа Семашкм, мйтропалйта лптовского н вмленско-го й всссоаднненме заладнорусскмх унматов с православною церковмю в 1839 г. Спб., 1893. С.38.
55ЦДГА Украіны. Ф 684, воп. 1 спр.1714, арк.25—26.
58РА БВУ.Ф.2, спр. КС57, арк.18 адв.-19.
57Толстой Д.А. Носмф, ммтрололнт лйтовскнй н воссоеднненме унматов с право-славной церковью в 1839 г. СПб.,1869. С.34.
58Кмпрмановнч Г.Я. Жйзнь Йосмфа Семашкн... С.60.
59Толстой Д.А. Носнф, мйтрополмт лйтовскйй... С.54.
60Опнсанне документов архнва западнорусскнх уннатскпх мйтрополнтов. Т.2.С.1042—1043.
61ЦДГА Украіны. Ф .201, воп. 4,спр.187О, арк.26 адв.-27, 36 адв.
62Тамсама. Спр, арк. 14,16.
63Тамсама Арк. 18 адв., 19 адв.
643апнскй І4оснфа,...С.572—573.
65НАРБ, Ф.3245, воп.2, спр.267, арк. 1—3 адв.
66Тамсама Ф.1297, воп.1, спр.9764.
67ЗапйСКй Моснфа,.. Т.1 С.136,139,140; Т.З, С.496, 659—660, 563.
"Тансама. Т.З. С.496—497.
116
Андрэй Самусік
Бепарускі дзяржаўны універсітэт, Мінск
ПРАЕКТ АДКРЫЦЦЯ УНІЯЦКАЙ ДУХОЎНАЙ АКАДЭМІІ Ў ПОЛАЦКУ
3 прыходам да ўлады Мікалая I урадавы погляд на стан заходніх губерняў імперыі чарговы раз мяняецца. Тэрыторыі, што трапілі пад уладу Расіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, усё яшчэ захоўвалі пэўную адметнасць у заканадаўчай і адукацыйнай сферах. Функцыя-наванне Статута Вялікага княства Літоўскага і захаванне культурна-ас-ветнага цэнтра ў Вільні аб гэтым сведчылі.
Віленскі універсітэт практычна самастойна вырашаў большую частку пытанняў па школьнай справе тых тэрыторый, якія ўваходзілі ў Віленскую навучальную акругу. Па колькасці кафедр і студэнтаў ён значна апярэджваў усе астатнія універсітэты Расійскай імперыі. Нават зліквідаванне паліцыяй тайных студэнцкіх арганізацый, што суправад-жалася, дарэчы, масавымі арыштамі, не змагло паўплываць на агуль-нае развіццё падзей і выспяванне паўстання з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай. I неапошняе месца ў яго падрыхтоўцы займала пытанне — каго падтрымае уніяцкае сялянства, што складала абсалютную большасць тагачаснага насельніцтва Беларусі. Тут усё залежала ад святароў, якія маглі стаць сапраўднымі правадырамі простага народа і ўзняць яго на паўстанне. Так, чыста асветніцкая праблема падрых-тоўкі добраадукаваных духоўных асоб набывала палітычную афар-боўку.
Галоўная духоўная семінарыя пры Віленскім універсітэце, створа-ная па ўказу імператара ад 18 ліпеня 1803 года, была тым адзіным месцам, дзе уніяцкая моладзь магла атрымаць вышэйшую духоўную адукацыю. Міністэрства народнай асветы не панесла пры гэтым вы-даткаў, бо за ўтрыманне юнакоў у семінарыі плаціў базыльянскі ордэн штогод больш за чатыры з паловай тысячы рублёў срэбрам1 . Аднак, і гэта вельмі хвалявала расійскую адміністрацыю, уніяты наведвалі тут заняткі разам з католікамі, што, безумоўна, збліжала іх, дазваляла ў дыскусіях прыйсці да ўзаемнай згоды. He лепшьім чынам, на думку ўрада, ўплывала на становішча і пабудова вучэбнага працэсу ў семі-нарыі. Яе клірыкі — студэнты — асобна праходзілі толькі літургічную частку навучальнай праграмы, а нават тэалогію, свяшчэннае пісанне і кананічнае права яны слухалі разам са свецкай часткай студэнцтва на агульных універсітэцкіх кафедрах. Акрамя таго, яны былі абавязаны вывучаць вялікую колькасць агульнаадукацыйных прадметаў — стара-жытныя і сучасныя мовы, польскую і антычную літаратуру, фізіку, матэматыку, батаніку, аграномію і інш.2 Калі разглядаць чыста ас-ветніцкі бок такога становішча, то аніякіх заўваг і быць не магло — 117
выхаванцы семінарыі атрымлівалі проста выдатную падрыхтоўку, на-ведваючы лекцыі знакамітых вучоных таго часу —славіста М.Баброўскага, гісторыка І.Клангевіча, філосафа І.Чарняўскага3. Аднак, улічваючы агульны напрамак дзейнасці Віленскага універсітэта і асабліва настроі большай часткі выкладчыкаў і студэнтаў, можна з ўпэўненасцю гаварыць аб тым, што сярод уніяцкіх выпускнікоў Галоўнай семінарыі значная частка прытрымлівалася небяспечных для расійскага ўрада поглядаў.
У планах кіраўніцтва Міністэрствам народнай асветы значьілася змяненне сітуацыі ў Галоўнай семінарыі на сваю карысць. I калі ў 1825 годзе дамініканцы прапанавалі наогул зачыніць гэтую навучальную установу, міністр народнай асветы А.Шышкоў выступіў рэзка супраць, даказваючы імператару "что лмшь учрежденме, завнсяідее от светской властн н соеднненное с уннверсктетом, может лучше всего готовнть высокообразованные кадры католнческого духовенства"4. Што ждаты-чыцца уніяцкіх святароў, то тут панавала поўная згода — іх трэба было, як мага хутчэй, "выратоўваць" ад каталіцкага ўплыву Віленскай семі-нарьіі.