• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Урадавая палітыка ў дачыненні уніятаў, як бачым, спачатку была вельмі асцярожнай — баяліся выклікаць у новых расійскіх падданых незадаволенасць і даць Рыму зачэпку для ўмяшання ў справы бела-рускіх уніятаў, азіраліся на Захад, баючыся раззлаваць Еўропу, але цвёрдай і паслядоўнай.
    Калі Смагаржэўскі, адзіны біскуп уніяцкай царквы ў Расн, выехау у Рэч Паспалітую, будучы прызначаны там уніяцкім мітрапалітам, По-лацкую епархію скасавалі. Скарыстаўшы гэта, каталіцкі біскуп Сестран-цэвіч імкнуўся падпарадкаваць уніятаў сваёй ўпадзе. Будучы адноўленай праз некалькі гадоў, біскупская кафедра апынулася пад пільным кантролем Сінода і ўрада. „ . _
    Ва ўсходніх раёнах Беларусі было нямала "нявольных уніятау,
    92
    уцягнутых у гэту веру без пераканання — "насіллем і ліслівасцю". Пра такіх, у прыватнасці, даносіў у 1772 г. з Варшавы расійскі пасол Саль-дэрн. Ен пісаў, што на працягу апошніх шаснаццаці гадоў больш сарака цэркваў Магілёўскай праваслаўнай епархіі былі "ці гвалтам, ці рознымі хітрыкамі каталіцкага духавенства пераведзены ў вунію"11. Роздум (па заданню Кацярыны II) над перспектывай пераварочвання уніятаў у праваслаўе прывёў стацкага саветніка Бантыш-Каменскага да высно-вы, што тых уніятаў, якія нядаўна самі ці чые бацькі прынялі унію пад ціскам, няцяжка будзе вярнуць у праваслаўе, "але тых, што ў дальніх продках сваіх будучы ператвораны ў вунію, замацярэлі ўжо ў ёй, пераварочваць у грэка-расійскае праваслаўе больш запатрабуецца працы"12.
    Натуральна, што першая катэгорыя людзей звязвала ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі з мажлівасцю вяртання ў сваю веру. Выразнікам іх інтарэсаў і абаронцам іх правоў у апошняй чвэрці XVIII ст. быў магілёўскі праваслаўны епіскап Г.Каніскі. Ён дамагаўся, каб у трактат аб падзеле Рэчы Паспалітай быў уключаны артыкул аб дазво-ле кідаць унію тым, хто быў прыведзены да яе прымусам. Праз месяц пасля першага падзелу ён даносіў Сіноду аб жаданні цэлых прыходаў "прыдаць іх у нетры праваслаўнай царквы". К пачатку 1775 г. яму было пададзена да 80 прашэнняў ад цэлых сельскіх абшчын13. Аднак урад не выкарыстаў гэтыя настроі — ён асцярожнічаў з уніяй, чакаў іншага моманту. Вакол яе склалася абстаноўка насцярожваючай няпэўнасці.
    Сітуацыя змяніласяў 1780 г. з выданнем імператарскага рэскрыпту, паводле якога беларускаму генерал-губернатару было дадзена права пры вакансіі месца святара і пры жаданні прыхаджан мець правас-лаўнага папа перадаваць прыход мясцовым праваслаўным архіерэ-ям14. Гэты рэскрыпт паклаў пачатак пераводу уніятаў у праваслаўе. ён адлавядаў настроям "нявольных", якія, скарыстаўшыся ім, пзчалі до-браахвотна пераходзіць у пануючую веру. На працягу 1781—1783 гг. унію кінулі ад 100 да 200 тысяч яе нястойкіх паслядоўнікаў15, што было натуральнай з ’явай на тэрыторыі значнага традыцыйнага ўплыву праваслаўя.
    Рашучы наступ на унію пачынаецца з другім падзелам Рэчы Пас-палітай. Кацярына II пацвердзіла сваім новым падданым поўную і неабмежаваную свабоду публічнага адпраўлення абрадаў іх рэлігіі16 , але ў тым жа 1793 годзе звярнулася з запытам у Сінод на прадмет раслрацоўкі найлепшых спосабаў злучэння ў адзінае "спавяданне веры ўсіх тых, каго Усявышні зрабіў ласку падпарадкаваць уладзе Яе". Была распрацавана доўгатэрміновая праграма, якая прадугледжвала знішчэнне праз пэўны час уніі17. Пад намер імператрыцы быў падвед-зены навуковы грунт — падрыхтаваная ў 1794 г. па яе загаду праца Бантыш-Каменскага "Нсторнческое мзвестме о возннкшей в Польше унмя", якая трактавала апошнюю, зыходзячы з расійскіх імперскіх пазі-
    93
    цый, як гісторыю двухсотгадовага гвалту і здзекаў з праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны, чаму пакласці канец самой гісторыяй наканавана царызму.
    Падзеі 1794 г. стварылі прэцэдэнт, калі ўрад, што асцярожнічаў з пераводам уніятаў у праваслаўе пасля першага падзелу, ва ўмовах паўстання Тадэвуша Касцюшкі ўбачыў у праваслаўным яднанні афі-цыйных уладаў і сялянства, да якога звярталіся паўстанцы, шлях да палітычнай стабільнасці ў рэгіёне, метад ізаляцыі паўстанцаў-католі-каў і пайшоў на выкараненне уніі. Далучэнне уніятаў да праваслаўя павінна было стаць надзейным сродкам для зацвярджэння народа ў аднадумстве і спакоі. 19 красавіка 1794 г. імператрыца пісала генерал-губернатару Ц.І.Туталміну: "Чорны народ, які жыве ў межах нашых, a больш за ўсё нам аднаверны, палякаў, паноў сваіх, ненавідзіць, што самой справай даказана многімі дасюль здарэннямі"18. Яна раіла ска-рыстаць гэта, падахвочваючы заступніцтвам аднаверных.
    У рамках гэтага "заступніцтва" ўрад палічыў неабходным прыслу-хацца да просьбаў з некалькіх вёсак Кіеўшчыны, нядаўна павернутых да уніі, аб вяртанні ў праваслаўе. Кацярына II прызнала такое імкненне ўсеагульным і 22 красавіка 1794 г. аддала ўказ аб зняцці абмежаванняў да пераварочвання уніятаў у праваслаўе. Пад пагрозай прыцягнення да крымінальнай адказнасці і секвестра маёнткаў забаранялася па-мешчыкам, свецкім і духоўным чыноўнікам рабіць якія б там ні было перашкоды, уціскі і крыўды тым, хто пераварочваецца ў праваслаўе. Такія дзеянні кваліфікаваліся як замах супраць пануючай веры, пера-вод у якую павінен "зблізіць іх з расіянамі, і яны ніколькі ўжо не павінны баяцца, што калі-небудзь ад нашай дзяржавы адарваны былі..."19. Ва ўсіх гарадах і вёсках быў абнародаваны ўказ 10 студзеня 1795 г., які аберагаў перавернутых ад уціску і крыўд з боку памешчыкаў і аддаваў іх пад апеку мясцовых улад.
    Украінскае і беларускае сялянства раптоўна стала аб’ектам маса-вага націску афіцыйных улад. Губернская адміністрацыя, паліцыя былі спешна кінуты на дапамогу праваслаўнаму духавенству. Але з іншага боку на сялян уздзейнічалі мясцовыя памешчыкі, якія праз залежных ад іх уніяцкіх святароў у шэрагу мясцін арганізавалі супраціў уладам. Пазіцыя духоўных пастыраў шмат значыла для сялян, якія ў масе сваёй не ведалі паходжання уніяцкай царквы, але, апынуўшыся ў эпіцэнтры барацьбы дзвюх сацыяльна і нацыянальна-чужых ім палітычных сілаў (каталіцкай панска-польскай і праваслаўнай вялікадзяржаўна-расій-скай), імкнуліся захаваць рэлігійна-абрадавыя традыцыі продкаў. Не-пасрэдны удзельнік "уз 'яднання" 1794—1795 гг. магілёўскі чыноўнік Г.І.Дабрынін указвае на тры шляхі яго здзяйснення: добраахвотны, заахвочванне і прымусовы20.
    Першымі выканаўцамі ўказаў 1794—1795 гг. аб выкараненні уніі сталі магілёўскі губернатар Г.Чарамісінаў і полацкі губернатар М.Ла-94
    пацін. Для іх ажыццяўлення з гэтых губернскіх цэнтраў у вёскі была камандзіравана група духоўных асоб і свецкіх чыноўнікаў, якія, пера-язджаючы з месца на месца, чыталі і тлумачылі ўрадавае распарад-жэнне, схілялі насельніцтва да перамены ввры, бралі на ўлік суп-раціўных. Былі падрыхтаваны да абнародавання адпаведныя пастыр-скія пасланні епіскапа магілёўскага і полацкага Афанасія Вальхоўскага і архіепіскапа мінскага, ізяслаўскага і брацлаўскага Віктара Садкоўскага, якія напаміналі, "што ў смутныя часы Расіі вялікая частка яе падданых, праваслаўную грэцкую веру вызнаваўшых, быўшы ада-рваная ад праўдзівага цела свайго пад іга польскае, неўзабаве сумнымі вопытамі дазнала найвялікшыя... ўціскі". Далей гаварылася , што Ка-цяпына II, "вярнуўшы ў дзяржаву сваю гэты адзінаплямённы народ", пазбавіла яго ад рэлігійных пакут. Пасланне заканчвалася заклікам ''вярнуцца бязбоязна ў святую праваслаўную царкву"21:
    Вось што расказаў аб выкананні гэтага даручэння Г.І.Дабрынін: "Прыехаўшы ў Сянно, узяў я з сабою земскага спраўніка і з духоўнага грэка-расійскага боку дэпутата... Разам цэркваў уніяцкіх ва ўсім Сен-ненскім павеце трыццаць тры, якія ўсе мы наведалі. Да ўсялякай царквы збіраліся прыхаджане — папярэдне праз земскага спраўніка,... пры кожнай царкве чыталі ім загады, прадпісанні, пыталіся пра свабод-ныя намеры іх да перамены веры ці, лепш сказаць аднаго толькі перайменавання веры. Пераконвалі іх праз духоўнага дэпутата і не займелі ніводнай душы, жадаючай адстаць ад уніяцкай і прыстаць да грэка-расійскай царквы"22 Праваслаўным прапагандыстам даводзіла-ся слухаць ад сялян такога роду адказы: " У якой веры нарадзіліся, у той і памрэм, ... сваёй веры ламаць не будзем, хаця б нам зламалі й галовы" (у вёсках Саламарэчча і Мацкі Мінскага павета), або: "Бі нас, катуй, куй а мы застанемся ва уніяцкай веры" (у вёсцы Бранчычьі Слуцкага павета)23. Вельмі паказальны адказ казённага селяніна з Быхаўекага павета магілёўскаму губернатару аб прычыне адмовы пе-райсці ў праваслаўе: "Добра, ваша, кажаш, што вера ўсё адна, тая ж хрысціянская. А ці, ваша, пахваліў бы за тое, каб я ўзяў адзін крыж у РУкі, а другі б кінуў пад ногі?... Каб табе загадвалі прыняць нашу веру а ці захацеў бы ты быць уніятам?"24
    \'Н.4ІЫХ вёсках дзейнасць чыноўнікаў была больш паспяховай. Так, у магілёўскае губернскае праўленне пачалі паступаць з месц данясенні ад чыноўнікаў аб пераварочванні адной, двух, трох цэркваў. Але ўслед за імі, як правіла, прыходзілі скаргі ад прыхаджан, памешчыкаў, духа-венства аб прымусе і гвалце пры пераводзе ў новую веру.
    Нават "западнорусскмй патрнот", прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі М.В.Каяловіч прызнаваў наяўнасць у гэтым часе дробных злоўжыванняў і насілляў". Паводле яго звестак, ''насільныя уз ’яднанні" адбываліся прыкладна так: лраваслаўныя духоўныя даве-дваліся у якім прыходзе ёсць ахвочыя да прыняцця праваслаўя і
    95
    пасылалі туды адпаведную экспедыцыю для асвячэння уніяцкай цар-квы. Калі прыхільнікаў праваслаўя аказвалася большасць, што пац-вярджалася іх сходам ля царквы, то працэдура аправаслаўлення пас-пяхова адбывалася. Калі ж пераважалі прыхільнікі уніі, то яны прага-нялі прыбыўшую экспедыцыю. Быў выпадак, калі праваслаўныя свята-ры ўжо пачалі асвячаць уніяцкую царкву, але хутка вымушаны былі ратавацца ўцёкамі, нават уплаў праз раку25.
    Уніяцкія святары адмаўляліся пакідаць сваю веру. Да гэтага за-клікаў іх архіепіскап Лісоўскі26. Масавая адмова святарства Магілёўскай і Полацкай губерніяў ад "уз 'яднання", натуральна, адмоўна паўплывала на настрой народа. ён, некалькімі пакаленнямі вырасшы ва уніяцтве, не разумеў неабходнасці мяняць веру продкаў. У праваслаўе тады перайшлі тыя прыходы, што знаходзіліся ва ўла-даннях праваслаўных памешчыкаў, дзе папы самі пажадалі кінуць унію. Лічыцца, што большасць прыходаў далучылася тады да пануючай веры добраахвотна, па ўгаворах сваіх святароў, меншасць — фар-мальна, пад адміністрацыйным ціскам.