• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі уніяцтва ў Беларусі да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    З гісторыі уніяцтва ў Беларусі

    да 400-годдзя Брэсцкай уніі

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 134с.
    Мінск 1996
    87.73 МБ
    Наадварот, іераманах С.Ш.Навакоўскі ад імя базыльянскага ордэ-на скардзіўся на Лісоўскага, які стаў распараджацца манахамі "по своему желанмю й намеренмю", пераступаючы кананічнае права "кло-нйт орден до суідей погйбелй”. Пазбавіўшы манахаў вёсак, епіскап адабраў у іх вельмі даходныя крыніцы —выкананне таінстваў сповед-зяў, публічных казанняў і службаў у прыватных дамах.
    Урад Кацярыны зрабіў секулярызацыйныя захады адносна ўлас-насці базыльянскага ордэна. "Згсдна з воляй і жаданнем" прыхаджан пачалі ў ордэна адбіраць прыходскія цэрквы. Але гэта сустрэла про-цідзеянне памешчыкаў і манахаў, якія баранілі ўласнасць са спасылкай на волю продкаў —фундатараў, вялікакняжаскія і каралеўскія прывілеі. Царызм аказаўся ў складанай сітуацыі, бо ў святле антыуніяцкіх планаў мусіў адкрыта скасаваць усю сістэму прававых норм лапярэдняй дзяр-жавы. На гэта ён не адважваўся. 3 гэтай прычыны клерыкальныя гісторыкі вінавацілі Кацярыну II за непаслядоўнасць.
    Між тым колькасныя вынікі першай хвалі пераводу — беларускіх уніятаў у праваслаўе былі даволі ўнушальнымі. На працягу 1781—1783 гг. у межах Магілёўскай губерні было "воссоедмнено" 95 уніяцюх цэркваў (усяго ў 1775 г. іх налічвалася 50026) з 11 2576 прыхаджанамі27, што складала 37 % вернікаў уніяцкага вызнання ў губерні ла сгану на 1782 г.28, або 17 % усіх уніятаў у беларускіх губернях. Прыведзеныя факты свед-чаць, што аправаслаўленне часам ажыццяўлялася гвалтоўна і выклікала супраціўленне. Урадавая акцыя Кацярыны II з мэтай атрымаць далучаны 88
    край паўсюдна праваслаўным праз добраахвотнае жаданне (апытанне-"прнглашенне") уніятаў вярнуцца ў праваслаўе аказалася няўдалай не толькі з-за ўпартасці прыходскага сялянства. Каталіцкае духавенства скарысталася абставінамі іх апьггання для схілення ў каталіцызм. Урад вымушаны быў адступіць. Уніяцтва засталося па-ранейшаму дамінуючай канфесіяй на далучаных землях Беларусі, а свецкія і духоўныя саноўнікі імперыі мусілі шукаць іншых сродкаў і выгадных абставін для канчатковай рэалізацыі вялікадзяржаўных планаў.
    ЛІТАРАТУРА
    1Бормчеккмй й. Православме м русская народность. СПб. 1851; Архяепмскол Антоннй. О греко-унматской церквя в Заладном крае / / Русскнй вестняк. М.,1864. Т.53. № 9; Юрашкеенч А. Обідяй взгляд на западную русскую церковь до м во время возсоаднненяяунматовсправославноюцвркоемюв1839г<зду/ / Мянскнвепгрхяальные ведомостн. 1889. № 13; Баянкоў П. Для невукаў / / Полятнческяй собеседннк Мн 1991. № 12 і інш.
    2Likowski Е. Dziqe kosfcioia unickiego na Litwe i Rua w XVIII i XIX wieku. Warszawa. 1906. Cz.1. S.256; Толстой Д A. Рнмскнй каголнцмзм в Росснн. СПб 1876 Т.2. С.90.
    3Таляронак С. Папітыка царызму у адносінах да катапіцкай I уніяцкай царквы на Бепарусі (1772—1839 гг.) / / Весці АН Беларусі Сер. грамад Назук. 1992 № 2. С. 62;
    4Горбік С. Шукаць сеой шлях/ / Літаратура I мастацтва 12.07.1991; Аб тым жа Лыч Л. Рэлігія і мова / / Літаратура і мастацтва 09.08.1991.
    5Likowski Е. Dzjeja.S.175; Loret N. Kosciol katolicki a Katarzyna. Krakow 1910 S. 202—203.
    8РДВГА. ф.ВП. C.18615; Аддз.рук.РНБ, ф.885. C 234.
    7ДА УР (Львоў), ф.201, воп.4, с.1009, а.2 (Уласныя запіскі Я.Сма-гржэўскага на польскай моее. Датаваны па зместу тэкста).
    8РДАСА, ф.248, воп.66, с.5848, а.132—142.
    ®НАРБ, ф.2567, воп.1, с.17, а.144.
    10Там жа, а.145 адв.
    ’’Русскяй архнв (PA) М.,1870, С.1621.
    12Там жа, С.1620.
    13НАРБ, ф.2567, воп.1, с.17, а.197 адв.,199 адз.
    ,4Там жа,с.47, а.37,43—44,77,80—83,87—91
    15Тамжа, а.183—219,227,253—254.
    16Тамжа, с.67, а.22,25.
    17Тамжа, с.17, а.292.
    ’’РДАСА, ф.7, воп.2, с.2561, а.4.
    19Там жа, а. 5 адв.
    20Тамжа, а24; НАРБ, ф.2567( воп. 1, с.17, а.298.
    21Тамжа, с.55, a 20 адв.
    22Там жа, а70,42.
    23РДАСА, ф.243, воп.66, а.5848, л.544,545,548,587.
    24Тамжа, а.124.
    25Там жа, a 352.
    26ПСЗР. Т.20. № 14287.
    27Горючко П. Матерналы для мсторнн воссоеднненмя уннатов в Белоруссмм 1780— 1795 годов. Могмлев. 1903. С.1—5.
    28АнішчанкаЯ. Дзепя гдной цікаўнасці / / Хрысціянскаядумка 1993. № 2. С.179.
    89
    Уладзімір Сосна
    Беларускі дзяржаўны універсітэт
    УНІЯЦКАЕ ПЫТАННЕ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВЁСЦЫ Ў КАНЦЫ XVIII — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.
    3 уключэннем Беларусі ў склад Расійскай імперыі тут мяняюцца суадносіны паміж рознымі веравызнаннямі і іх месца ў грамадскім жыцці. Канфесійная сітуацыя змянілася на карысць праваслаўя, якое ў Рэчы Паспалітай знаходзілася ў нераўнапраўным становішчы. У Расійскай дзяржаве яно набыпо статус пануючай веры. За ім была падтрымка ўрада, праўда, розная па значэнню ў розныя перыяды, і традыцыйнае імкненне да яго часткі насельніцтва ўсходніх раёнаў Беларусі.
    Каталіцкі касцёл меў добрае матэрыяльнае забеспячэнне, больш высокі (у параўнанні з праваслаўным) узровень адукаванасці духавен-ства, вялікі сацыяльны вопыт, падтрымку мясцовага апалячанага два-ранства і замацаванае ў народнай свядомасці ўяўленне аб перавазе, вышэйшасці ўсяго каталіцкага, дзейнічаў вытанчанымі метадамі. Пе-рамясціўшыся з прывілеяванай у разрад цярпімай веры, каталіцтва змагло прыстасавацца да змяніўшыхся палітычных умоў і ў першыя дзесяцігоддзі існавання ў межах Расійскай імперыі адыгрывала актыўную ролю ў царкоўным і грамадскім жыцці краю. Узмацненню яго пазіцый садзейнічала пэўная мода на каталіцызм у рускім грамадстве. А ўрадавая палітыка вагалася ад наступу на каталіцкі элемент да заступніцтва за яго.
    Характэрнай рысай рэлігійна-палітычнага жыцця Беларусі разгля-даемага перыяду была барацьба паміж праваслаўем і каталіцтвам за сферы ўплыву і ўзаемная варожасць прадстаўнікоў гэтых галін хрыс-ціянства. I хоць аж да 30-х гадоў XIX ст. урад не прадпрымаў сур’ёзных мер па ўздыму праваслаўнай царквы, яе духавенства, адчуўшы за сабой сілу, імкнулася пашырыць свой уплыў за кошт уніятаў. Аднак яго імпэт стрымліваўся вельмі асцярожнай рэлігійнай палітыкай царызму, які хоць і не даваў крыўдзіць праваслаўе, але пакуль што не лічыў мэтазгодным распачынаць рашучы наступ на унію.
    Уніяцтва, што з ’явілася тады, калі беларускі свет быў ужо падзе-лены на сферы ўплыву паміж праваслаўем і рыма-каталіцтвам, за час свайго існавання значна пацясніла пазіцыі традыцыйных канфесіяў. I заняло на Беларусі ключавыя пазіцыі, стаўшы ў другой палове XVIII ст. самай масавай. Больш моцныя пазіцыі і больш даўнія традыцыі яно мела на захадзе Беларусі, хаця абсалютна дамінавала і на ўсходзе. На далучаных па першаму падзелу да Расійскай імперыі землях пражы-вала каля 100 тысяч рыма-католікаў, 300 тысяч праваслаўных і 800 тысячуніятаў1. Напрыканцы XVIII ст. каля 80 % сельскага насельніцтва 90
    Беларусі былоуніяцкім2. Уніяцкія прыхаджане, як пісаў гісторык Г.Ша-вельскі, размаўляюць "адной простай беларускай гаворкай" і" склада-юцца з сялянскіх саслоўяў і самабяднейшых шляхтаў, а таму католікі наогул называюць уніяцкую веру мужыцкай"3.
    Моцнае сваёй колькасной перавагай, уніяцкая царква, тым не менш, знаходзілася ў цяжкім стане. Большасць яе прыходаў матэры-яльна былі забяспечаны выключна бедна — ніводзін нават самы бедны каталіцкі прыход не мог параўнацца па ўбоству з уніяцкім4. У прыніжа-ным становішчы, у параўнанні з каталіцкім клірам, было і яе белае духавенства дрэннаадукаванае, малазабяспечанае, прыціснутае залежнасцю ад памешчыкаў і кцітараў, прыгнечанае і забітае. У свядо-масід паствы было жывучым усведамленне сваёй няпоўнавартасці ў параўнанні з 'сапраўднымі" католікамі. Што да каталіцкай царквы, то апошняя ставілася да уніяцтва ў лепшым выпадку паблажліва, а ў
    — пагардліва. Прычым даходзіла і да такога, як паведамляў у
    । г у Пецярбург генерал-губернатар мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі ц .іуталмін. Духавенства каталіцкае заўсёды мела перавагу над уніяцкім, больш мела даходаў і ў лепшым даверы ў народа (відавочна шляхты У.С.) было. 3 гэтай нагоды цэрквы іх адна супраць другой яуна палалі нянавісцю; у простым жа народзе, а асабліва ў месцах каля Маларасінскіх граніц дасюль яшчэ існуе ў такой ступені міжусобнае адчужэнне, якое толькі ў рознаверцаў быць можа"5.
    Разважаючы аб прычынах заняпаду уніяцкай царквы, адзін з на-чальнікау Віленскай жандармерыі прадставіў у III Адзяленне Імпер-атарскан канцылярыі наступныя назіранні: недастатковы ўзровеньаду-кацыі духавенства, у прыватнасці, у правілах набажэнства, незабяспе-чанасць культавых устаноў неабходнымі богаслужэбнымі кнігамі, бед-насць царквы, духавенства і прыхаджан — "святары уніяцкія і прыхад-жанне іх наогул найбяднейшыя", ціск з боку каталіцкага духавенства якое аднадушна імкнецца прыцягнуць да сябе слабых", і памешчыкаў-католікау, якія "забараняючы сваім сялянам уніяцкага вызнання шана-ваць святы, царквой прынятьія, прымушаюць у тыя дні да панскай работы і прытрымлівацца ва ўсім абрадаў католікаў"6.
    У дадатак да ўсіх гэтых бед царква раздзіралася і аслаблялася унутранымі супярэчнасцямі. He было адзінства і ўзаемаразумення сярод яе эліты. Адны (базыяльяне) намагаліся зблізіць яе з рыма-ка-таліцкай, другія (І.Сямашка, А. Зубко, А. Тупальскі, В. Лужынскі) цягнулі Ў нраваелаўе, трэція (I. Лісоўскі, I. Булгак) імкнуліся ўтрымацца пры свзен воры.
    Адарваная ад праваслаўя і не прынятая як роўнапраўная ў каталіц-тве, пагарджаная і ўцісканая вызнаўцамі "мацнейшых" рэлігіяў, уніяц-кая царква апынулася ў тупіку. Яна становіцца аб 'ектам барацьбы паміж імі. Кожнаяз канфесій імкнулася ўзмацніцца за кошт уніяцкай паствы і царкоўнай маёмасці, у чым абедзве і дасягнулі значных поспе-
    91
    хаў у разглядаемы перыяд. Рымскі і вызантыйскі абрады ўмацоўваліся на развалінах уніяцтва. Барацьба за сялянскія душы набыла шырокі размах. "У Беларусі, — пісаў даследчык пачатковага этапу ліквідацыі уніі П.С.Гаручка, — вырашалася рэлігійна-палітычнае пытанне: пра-васлаўна-рускія спрачаліся з лаціна-палякамі з-за цёмнага прыгоннага люду, каму кіраваць ім?" Абавязкам урада была падтрымка нацыяналь-ных памкненняў праваслаўных7 . У гэтай барацьбе за уніятаў пытане было пастаўлена такім чынам: ці стануць яны палякамі і падтрымаюць занепадаючую Польшчу, ці стануць рускімі і ўзмоцняць рускую нацыю.
    Прыступаючы пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай да выра-шэння уніяцкага пытання, царызм кіраваўся наступным вьіклікаць у новых падданых лаяльнасць і прыхільнасць да Расіі і схіліць іх на свой бок; падпарадкаваць уніяцкую царкву ўладам, адарваць яе ад каталіц-кага касцёла і ізаляваць ад знешняга ўплыву. Для рэалізацыі гэтых мэтаў царскімі ўказамі 1772 г. уніятам, як і католікам, былапрадас-таўлена "нічым не абмежаваная свабода ў публічным адпраўленні іх веры", аднак схіляць да сябе праваслаўных ім забаранялася. Пскоўскаму і магілёўскаму губернатарам прадпісвалася "крайняе на-зіранне мець, каб каталіцкія і уніяцкія епіскапы, канонікі, прыходскія папы і ўсякага звання іх духоўныя ні ў якім разе не адважваліся ні пад якім выглядам, ні тайна, ні яўна схіляць і пераварочваць праваслаўных нашага грэчаскага вызнання ў іншы закон"8. Спыняліся прамыя зносіны уніяцкай царквы з Рымам — сілу мелі толькі тыя папскія булы, якія ўхваляліся да ўмяшання ва уніяцкія справы Расіі. Для кіравання духоўнымі справамі уніятаў далучаных тэрыторый была створана По-лацкая грэка-уніяцкая епархія9. Яе ўзначаліў Я.Смагаржэўскі, які разам з падначаленым духавенствам прысягнуў на вернасць Расіі. Ен быў пастаўлены амаль у незалежнае становішча ў адносінах да рьімскай курыі і уніяцкага мітрапаліта, што застаўся ў межах Рэчы Паспалітай. Ватыкан страціў ініцыятыву ў веравызнаўчых справах на далучаных тэрыторыях. За уніяцкай царквой захоўваліся яе маёмасць, маёнткі, бо "оныя адбіраць" Кацярына II лічыла заўчасным10.