З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
I крыху далей у тэй-жа карэспандэнцыі:
«Стыд навет падумаць: з другіх старон дэпутаты ў Думе сьмела дабіваліся для народу сьвету, свабоды, зямлі-маткі. I ня любіць іх паліцыя за іх шчырае сэрца для народу. А нашы — што? Ці паказвалі яны ўсяму сьвету нашу бяду? He! Ці гаварылі яны сьмела праўду ў вочы чыноўнікам? He! А цяпер ці ня жывуць сабе бяз страху пад ласкавым на іх вокам паліцыі? Жывуць!»
Дэпутат Гатавецкі, пра якога пісаў Ясь, як ведама, у Дзяржаўнай Думе выступаў, і навет з даволі грунтоўнай прамовай на карысьць аўтаноміі (гл. вышэй). Вось-жа за месяц пасьля зьмяшчэньня карэспандэнцыі Яся «Наша Ніва» зьмясьціла папраўку пра недакладнасьць у карэспандэнцыі, але папраўку таксама вымоўную: «У карэспандэнцыі было сказана, што пан Гатавецкі маўчаў у Думе «як немка». Рэдакцыя заяўляе, што карэспандэнт абмыліўся — адзін раз п. Гатавецкі ў Думе гаварыў». Каб чытач не падумаў, аднак, што Гатавецкага перапісваюць з катэгорыі паганых у катэгорыю добрых, рэдакцыя ня толькі называла Гатавецкага «панскім служкам» і «лёкаем», але й узмацняла зьвінавачаньне: «Прыехаўшы ў Пецярбург, Гатавецкі для непазнаку запісаўся ў Трудавую Групу, але не пакінуў хаўрусу з панамі ды біскупам (Ропам.— Я. 3.) і падаваў свой голас за тое, чаго хацелі паны»2.
У аднэй із сваіх перадавіцаў «Наша Ніва», выказваючы надзею на вайстрэйшую ў будучыні палітычную празорлівасьць «упаўнамочаных ад валасьцей», перасьцерагала мінулым дазнаньнем:
«Гэтыя людзі, калі злучацца з гарадзкімі выбаршчыкамі, то перасіляць памешчыкаў, калі-ж ня злучац-
1 «Наша Ніва», № 1. 6. I. 1907. ББ. 4—8.
2 «Наша Ніва», № 5. 2. II. 1907. Б. 8,
ца — то сапсуюць справу, як гэта было летась. У Вільні мужыкі выбралі пад камандай паноў і біскупа Ропа панскіх і біскупскіх прыслужнікаў. А ў Менску расейскія чарнасотнікі так добра парадзілі мужыком, што тыя ня злучыліся ні з гарадзкімі выбаршчыкамі, ні навет з памешчыкамі і дзеля таго ня мелі ніякай сілы на выбарах»1.
Перадавіца наступнага нумару прыгадвала йзноў здраду народных інтарэсаў у часе выбараў у Першую Дзяржаўнуіо Думу:
«У прошлым . чду ў Вітчні. калі сабраліся выбаршчыкі ад мужыкоў го знайшлося між імі кплькі прыслужнікаў памешчыкау ды біскупа Ропа. Яч” як Юдашы, здрадзілі мужыкоў і працавалі для ворага; мужыцкіх. А за гэта памешчыкі абяцалі выбраць іх дэпутатамі ў Думу — і выбралі»2.
Праз тыдзень — яшчэ раз:
«У прошлым гаду нашы дэпутаты як паехалі ў Пецярбург, так мы аб іх і ня чулі, а як Думу разагналі, то ўсе яны пахаваліся недзе, дый не далі ніякага атчоту тым, хто іх выбіраў. Толькі дэпутат ад мужыкоў з Гродзенскай губ. Брэсцкага пав. Кандрашчук, вярнуўшыся з Думы, аб’яжджаў воласьці свайго ўезду й расказваў сваім ізьбірацелям аб тым, што рабіла Дума, што рабілі дэпутаты й за што іх разагналі. Аб другіх дэпутатах ніхто ня чуў і ня бачыў іх»3.
Асаблівым аб’ектам атакаў у «Нашай Ніве» быў біскуп барон Роп, як правадыр усяе рэакцыйнае клікі. Паведамляючы пра ход выбараў на нізавых сялянскіх пластох (выбары былі шматступенныя), газэта пісала:
«У Віленскім пав. выбралі такіх людзей, што не прададуцца памешчыкам і ня зрадзяць сваіх братоў-мужыкоў. Біскупа барона Ропа пастанавілі не выбіраць: «Біскуп,— сказалі,— быў і ў першай Думе, а за мужыкоў усё роўна не закінуў слова. Ен цягне за памешчыкаў, бо й сам памешчык. У справах духоўных яму можна верыць, але ў палітыцы — не, бо што добра для мужыка, то ня надта добра для памешчыка»4.
Як бачым, на балонках «Нашае Нівы» галоўная лінія падзелу й асноўная лінія фронту змаганьня пра-
1 «Наша	Ніва», №	3. 19. I. 1907.	Б.	1.
2 «Наша	Ніва», №	4. 25. I. 1907.	Б.	1.
3 «Наша	Ніва», №	5. 2. II. 1907.	Б.	1.
4 «Наша	Ніва», №	5. 2. II. 1907.	Б.	4.
ходзіла паміж «мужыкамі» і «памешчыкамі». Згодна з гэтым дзейнасьць дэпутатаў у Думе вымяралася й ацэньвалася аднэй-адзінай меркай: іхным стаўленьнем да зямельнага пытаньня. Іншай дыфэрэнцыяцыі палітычных інстынктаў і пачуцьцяў тады ня было. Дамаганьні ў Думе аўтаноміі для Паўночна-Заходняга краю ня выклікалі ніякае прыхільнасьці на балонах газэты. Наадварот, «Наша Ніва» расшыфроўвала гэтыя дамаганьні як змову, паказваючы на небясьпеку, што хавалася за ёю:
«Памешчыкі хочуць дабіцца таго, каб заместа цяперашніх расейскіх чыноўнікаў, назначаных ад правіцельства, панавалі й гаспадарылі ў нашым краю яны, памешчыкі. Жаданьні народу — другія. Народ хоча зямлі, хоча свабоды для ўсіх»1.
Вартая ўвагі, між іншага, блізіня гледзішча паміж кагадзе працытаваным выказваньнем «Нашае Нівы» й выказваньнем да таго самага пытаньня сучаснага савецкага дасьледніка: «Шырмай аўтанамізму прыкрывалі сваё варожае стаўленьне да прымусовага адчужаньня (зямлі.— Я. 3.) памешчыкі Царства Польскага, Паўночна-Заходняга (падч. наша.— Я. 3.) й ПаўдзённаЗаходняга Краю»2.
Калі сацыялістычнасьць «Нашае Нівы» перашкаджала газэце падтрымваць ідэю аўтаноміі Беларусі ў выказваньнях кансэрватыўных дэпутатаў Першае Думы, дык гэная сацыялістычнасьць не перашкаджала ўсё-ж «Нашай Ніве» самой стаяць за аўтаномію Беларусі. Як актыўна «Наша Ніва» пашырала гэтую ідэю, як грунтоўна распрацоўвала палітычную праграму, што з гэтай ідэі вынікала,— застаецца справай далейшых досьледаў. Ясна тым часам толькі адно, што ідэя аўтаноміі Беларусі была нашаніўцам блізкая.
Пра гэта, між іншага, хоць і задняй датай, даведваемся ад аднаго з заснавальнікаў і ідэйных кіраўнікоў нашаніўства Антона Навіны (Луцкевіча).
У 1910 годзе ў С.-Пецярбургу выйшла кніга «Формы нацыянальнага руху ў сучасных дзяржавах». У кнізе зьмешчаны артыкул пра беларусаў Антона Навіны.
' «Наша Ніва», № 4. 25. I. 1907. Б. 2.
2 С. М. Сндельннков. Образованне н деятельность Первой государственной думы. Нзд. Московского у-та, Москва, 1962. С. 313.
Аўтар артыкулу выяўляе добрае азнаёмленьне з гісторыяй ідэі аўтаноміі Беларусі, ставіцца да гэтае ідэі прыхільна ды паказвае сьведамасьць таго, што думка пра аўтаномію Беларусі была пашыраная ў розных колах і клясах беларускага жыхарства Навіна піша:
У 1904—1905 гадох, разам зь іншымі пытаньнямі, высунутымі на парадак дня, уздымаецца пытаньне пра самакіраўніцтва для беларускага краю. Гэтае пытаньне горача абмяркоўваецца на зьездах інтэлігентаў у Вільні, на якіх сустракаем прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў, што засяляюць Паўночна-Заходні Край. Уздымалася яно і ў саюзе аўтанамістаў-фэдэралістаў, у якім бралі ўдзел і прадстаўнікі ад беларусаў1.
«Дамаганьне аўтаноміі для Беларусі,— кажа тамжа Антон Навіна,— знаходзім мы і ў праграме Беларускае Сацыялістычнае Грамады, прынятай другім зьездам на самым пачатку 1906 году». Прыгадайма тут яшчэ раз, што «Наша Ніва» была неафіцыйным органам БСГ2.
У выказваньнях Антона Навіны знаходзім адно цьверджаньне, што асабліва завайстрае пытаньне палітычных гушчароў, празь якія прабівалася на сьвет думка пра аўтаномію Беларусі. Ант. Навіна кажа нам, што:
«Зь ініцыятывы паўсталага ў дадумаўскі пэрыяд «Беларускага Сялянскага Саюзу» ў Першую Дзяржаўную Думу пасылаюцца сялянскія пастановы й наказы, у якія, між іншага, улучаюцца дамаганьні аўтаноміі Беларусі з соймам у Вільні й нацыянальнай школай»3.
Мы бачым, што ідэя аўтаноміі Беларусі выплывала і справа і зьлева. У 1906 годзе, аднак, гэтыя дзьве плыні былі разьдзеленыя сацыяльна-эканамічнымі, псыхалягічнымі й культурна-моўнымі (а то й рэлігійнымі) бар’ерамі. 3 аднаго боку быў абшарнік Раман Скірмунт, дэпутат Першае Думы, з другога — сацыяліст-нашанівец Антон Луцкевіч. Варожа настаўленыя
1 A. Н. Кастелянскнй (ред.). Формы нацмонального двнження в современных государствах. Нзд. т-ва ♦ Обіцественная Польза». С.-Петербург, 1910. Б. 391 — 392.
2 Н. Недасек. Большевнзм в революцнонном двнженнн Белорусснн. Ннстнтут по нзученню СССР. Мюнхен, 1956. С. 126—127.
3 A. Н. Кастелянскнй, цыт. праца. Б. 392.
адзін да аднаго ідэялягічна й палітычна ў 1906 годзе, яны тым ня менш апынуліся па адным баку лініі, у рэчышчы Беларускае Народнае Рэспублікі, у годзе 1.918-м. Як адбыўся працэс гэтага зьмірэньня? Як гэныя два струмяні — правы кансэрватыўны й левы сацыялісіычна-рэвалюцыйны — зьліліся ў адну дзяржаўніцкую шіынь? Пытаньне гэтае вымагае грунтоўнага досьледу. Як ведама, палітычная публіцыстыка «Нашае Нівы» бадай зусім нявывучаная, як не распрацаваныя наагул шмат якія дзялянкі нашае палітычнае гісторыі.
Хацелася-б выказаць тут некаторыя меркаваньні што да мэтадалёгіі вывучэньня гэтага пытаньня.
Ці князь Друцкі-Любецкі, і ксёндз Сангайла, і селянін Гатавецкі, і барон Роп і іншыя, што, у адрознасьць ад Скірмунта, ня былі беспасярэдня зьвязаныя з пасьлейшай дзяржаўніцкай фазай беларускага руху, ці яны належаць да беларускае гісторыі, ці не? Ці яны — частка беларускага гістарычнага працэсу, а праз гэта й аб’ект зацікаўленьня, вывучэньня, ці іх мэханічна трэба выкасоўваць зь летапісу Беларусі, як гэта робіць савецкая гістарыяграфія? Ці гэныя аўтанамісты, дэпутаты Першае Дзяржаўнае Думы, зрабілі свой уклад у разьвіцьцё беларускага напыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, ці былі толькі чужанацыянальнымі антынароднымі прыгнятальнікамі мужыка? I ці не зашмат, урэшце, канцэнтраваліся мы дасюль, вывучаючы сваю мінуўшчыну, на беларускамоўных творах і выданьнях? Ці ня стрыжэм мы сваю гісторыю пад грабень сялянскіх ідэалаў і сацыялістычных вартасьцяў? Ці ня помсьціцца гэта фатальна на разуменьні свае мінуўшчыны й сябе самых?
Мы часта адчуваем, як цяжка дыхаць на поўныя грудзі праз вузкую трубку культуралістычнае канцэпцыі нашага гістарычнага працэсу. Зазначма пры гэтым, што на культуралізм (толькі ў марксыцка-ленінскім варыяньце) хварэе ўвесь час і беларуская савецкая гістарыяграфія.
Гляньма, да чаго гэта вядзе.
На Беларусі, прыкладам, паміж 1901 a 1916 гадамі выходзіла, у розных часох, дзесьці пад 150 розных пэрыядычных выданьняў. Праўда, блізу ўсе яны былі ў расейскай мове. Але-ж тым ня менш гэта — арганічная 328
частка гісторыі Беларусі свайго часу. Чаму дасюль ніхто не пацікавіўся гэтымі крыніцамі? Чаму ніхто ня выведаў, што за гістарычныя плыні білі ў іх? Чаму ніхто не заглянуў у «Белорусскнй Вестннк» (1904—5), «Брестскнй Лнсток» (1907—10), «Голос Белорусснн» (1906), «Мннская Старнна», «Мннское Слово» (1906— 12), «Отклнкн Белорусснн» (1906), «Северо-Западная Жнзнь» (1913—15), «Бобруйская Жнзнь» (1913—14), «Внтебскнй Голос» (1905—7), «Прндвннскнй Край^ (1912), «Гомельская Мысль» (1910—14), «Полесскмй Курьер» (1914—15), «Гродненская Копейка» (1912), «Лепельскнй Вестннк» (1911 —12), «Лндское Слово» (1912 —13), «Мозыряннн» (1914—15), «Полочаннн» (1909), ды іншыя, ды іншыя, ды іншыя?1