• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    МІХАІЛ 3 ГЛЫБІНЬ чарняускі ТЫСЯЧАГОДДЗЯУ
    ШКОЛЬНІКАМ — АБ ГІСТОРЫІ БССР
    МІХАІЛ ЧАРНЯЎСКІ
    З.-ГЛЫБІНЦ ТЫСЯЧАГ0ДДЗЯУ
    МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1978
    9(С)11 4-21
    Чарняўскі М. М.
    4-21	3 глыбінь тысячагоддзяў. Мн., «Нар. асвета»,
    1978.
    126 с. (Школьнікам аб гісторыі БССР).
    У кнізе ў папулярнай форме расназваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго занятні, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага мастацтва.
    10603-020
    4 М 303(05)—78 164'78
    9(С)11
    © Выдавецтва «Народная асвета», 1978.
    РЫДЛЁЎКАЙ, НАЖОМ I ПЭНДЗЛЕМ
    Анавошта нам ведаць, як жылі нашы вельмі далёкія продкі?— запярэчыць хто-небудзь.— Гэта ж сівая даўнасць, непатрэбшчына, а мы жывём у век найвялікшых навуковых адкрыццяў і вынаходстваў, небывалых касмічных палётаў.
    Яно-то так, але ўсё пазнаецца ў параўнанні і, толькі азірнуўшыся ў паўзмрок тысячагоддзяў, можна паўней адчуць і зразумець дасягненні цывілізацыі.
    Чалавек павінен прадбачыць будучае, правільна ацаніць той шлях, па якім прайшлі яго продкі.
    Вам, напрыклад, цікава ведаць, што ў дзяцінстве або ў маладосці бачылі і перажылі вашы бацькі? Аб гэтым можна спытаць у іх саміх. Яны ахвотна раскажуць пра вашага дзеда, можа нават успомняць і прадзеда. Пра мінулае роднай мясцовасці, горада, рэспублікі можна даведацца з кніжак, напісаных вучонымі-гісторыкамі. Матэрыял для сваіх прац яны ўзялі з розных дакументаў, старадаўніх летапісаў. Але пісьменнасць на тэрыторыі сучаснай Беларусі распаўсюдзілася толькі ў X стагоддзі. Адкуль жа даведацца пра ранейшую гісторыю нашай Бацькаўшчыны? I тут на дапамогу прыходзяць археолагі. Яны адкопваюць у зямлі рэшткі жыццядзейнасці чалавека — яго прылады працы, рэчы хатняга ўжытку, жыллё, і на падставе гэтых знаходак вывучаюць мінулае.
    А рэчы могуць сказаць не менш, а часам нават і больш, чым старадаўнія рукапісы, бо ў апошніх паведамляецца часцей за ўсё пра паходы ды войны розных князёў, а пад час раскопак можна даведацца, як жылі і чым наогул займаліся нашы продкі, можна ўявіць іх побыт і характар гаспадаркі. Калі, напрыклад, на даўнім паселі-
    шчы сустрэнецца зерняцёрка, ды не адна, а калі яшчэ натрапіцца крамянёвы серп, то ўжо можна не сумнявацца, што мясцовыя жыхары займаліся земляробствам. Кручкі, гарпуны, косткі рыб сведчаць аб рыбацтве. Вось у раскопцы знойдзена некалькі чалавечых костак і ў гэтым нічога дзіўнага — можа, тут рэшткі разбуранага ў пазнейшы час пахавання. Але калі косткі, і асабліва трубчастыя, патрушчаныя — гэта ўжо сведчанне людаедства. О, рэчы гавораць шмат, трэба толькі ўмець на іх глядзець і правільна падумаць!..
    У архіве беларускага археолага В. Р. Тарасенкі натрапіўся ліст аднаго бульдазерыста з Магілёўшчыны. Ён пісаў, што каля суседняй вёскі маецца гарадзішча, і прапаноўваў раскапаць яго з дапамогай бульдозера. Маўляў: дзень працы — і гарадзішча як не было... Але так археалагічныя раскопкі не праводзяцца. I вось чаму. За стагоддзі побыту жыхароў на якім-небудзь паселішчы ўтварыўся культурны пласт, гэта значыць, пласт зямлі з рэшткамі жыццядзейнасці чалавека, яго культуры. Здаралася, што ў засяленні наступалі перапынкі, бывалі пажары, месца захоплівала чужое племя. Ва ўсіх такіх выпадках адкладалася некалькі пластоў, розных па характару і знаходках. Пры гэтым найбольш старажытныя матэрыялы апынуліся ў самым нізе. Акрамя таго, на паселішчах захаваліся рэшткі пабудоў, сустракаюцца розных часоў пахаванні. А ўявіце сабе, калі б усё гэта разрыць бульдозерам альбо хоць проста перакапаць рыдлёўкай, то якая б утварылася мешаніна. А колькі б патрушчылася знаходак, бо некаторыя рэчы і самі па сабе за прайшоўшы доўгі час моцна разбурыліся і ледзь трымаюцца, гаршкі даводзіцца расчышчаць па сантыметру і кожны ўчастачак іх паверхні замацоўваць клеем.
    Археолаг капае помнік асцярожна здымаючы рыд-
    1	Археалагічнымі помнікамі з'яўляюцца рэшткі старажытных паселішчаў, могільнікаў, майстэрань, горназдабываючых выпрацовак і г. д.
    лёўкай тонкія пласточкі зямлі, расціраючы пальцамі кожную грудку, каб не прапусціць якую-небудзь знаходку. Затым на кожнай рэчы, здабытай у раскопцы, запісваецца, дзе была яна знойдзена і на якой глыбіні. Калі знаходак шмат або калі трапляецца зямлянка, пахаванне ці разваленыя пасудзіны, рыдлёўка адкладваецца ўбок. Тут ужо трэба дзейнічаць нажом або шуфлем, а часам і вострай іголкай адкалупваць камочкі зямлі, асцярожна счышчаць пясок і пыл. пэндзлікам.
    Пасля таго як у раскопцы выбраны культурны пласт, дно яе зачышчаецца, каб можна было заўважыць шэрыя плямы ямак або пахаванняў. Затым выбіраюцца і гэтыя плямы. На іх месцы часам можна знайсці цікавыя рэчы. У Гродна, напрыклад, непадалёку ад Каложскай царквы, даследаваўся пласт сярэдневяковага горада. Праца была закончана, засталося толькі зачысціць зямлянку. I тут у яе сценцы ўдалося заўважыць малапрыкметную плямку. Асцярожна пачалі даследаваць гэтае месца, і аказалася, што тут знаходзілася схованка, а ў ёй ляжала некалькі жалезных наканечнікаў і сярпоў — цэлы скарбі Відаць, гаспадар рэчаў перад нейкай небяспекай прыхаваў іх да лепшага часу, але па невядомай нам прычыне вярнуцца забраць захаванае яму не давялося... Магчыма, ён загінуў на гарадской сцяне, адбіваючы варожы націск.
    Зімой, калі за акном бываюць халодны вецер і снег, археолаг сядзіць ва ўтульным кабінеце і вывучае здабытае за лета. 3 асобных чарапкоў склейваюцца гаршкі, якія потым замалёўваюцца і фатаграфуюцца, касцяныя рэчы замацоўваюцца спецыяльнымі растворамі. Пад рукою ў даследчыка ёсць розныя інструменты, павелічальнае шкло, a то і мікраскоп. Непадалёку кніжкі, чарцяжы, палявыя дзённікі.
    Раскапаць даўняе паселішча або могільнік — гэта толькі палова справы. Знойдзены матэрыял трэба старанна даследаваць, дакументальна аформіць яго, параўнаць з раней здабытым.
    Знойдзеная старадаўняя рэч недасведчанаму чалавеку амаль нічога не гаворыць. Нават вопытны археолаг адразу не шмат можа расказаць пра новую, дагэтуль невядомую знаходку. У такім выпадку даводзіцца перагледзець шмат матэрыялаў з суседніх тэрыторый, каб уявіць прызначэнне знаходкі, час яе вырабу, зразумець, якому народу гэта рэч належала.
    Важнае месца ў археалогіі займае датаванне. Якая карысць з раскапанага, хай сабе і цудоўнага помніка, калі невядома, да якой эпохі ён належыць. Датаванне — справа складаная, але не безнадзейная. Для гэтай мэты існуе з дзесятак розных метадаў.
    Пры вызначэнні ўзросту знаходак вельмі дапамагаюць выяўленыя разам з імі старадаўнія рэчы: манеты з выразнымі гадамі іх чаканкі, аздоба, бытавыя прадметы блізкаўсходняга, егіпецкага, грэчаскага і рымскага паходжання, бо, як вядома, антычная храналогія дасканала распрацаваная. Аднак на тэрыторыі Беларусі ўвогуле мала сустракаецца рэчаў са старажытнага Міжземнамор'я, ды і то яны ў сваёй пераважнай колькасці адкопваюцца на помніках больш позняга часу.
    Датаванню паселішчаў і знаходак каменнага веку дапамагае параўнанне іх з матэрыяламі суседніх тэрыторый, асабліва больш паўднёвых, храналогія якіх ужо вызначана.
    У сучасны момант распрацаваны і шэраг метадаў больш дакладнага датавання з дапамогай розных складаных машын і прыбораў. Так, па знойдзеных вугалях можна вызначыць, калі гарэла вогнішча, па абломках глінянага гаршка — калі ён абпальваўся, па рэштках печкі — калі ў ёй гатавалі страву.
    Апрацаваўшы падобным чынам усе здабытыя за лета матэрыялы, археолагі затым робяць на іх падставе розныя цікавыя вывады пра жыццё першабытных людзей.
    А ў маі, калі расквітнее зямля, сцяжынкі зноў клічуць у нязведанае, у чароўную краіну Археалогію, дзе кожны
    прырэчны грудок хавае таямніцу, дзе гісторыя народа запісана не на пажоўклым пергаменце, а на старонках вялікай кніжкі — Зямлі.
    Чалавечая гісторыя, як вядома, падзяляецца на пяць перыядаў, якія характарызуюцца ўзроўнем сацыяльнаэканамічнага развіцця грамадства: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны і сацыялістычны лад. Эпоха, якую вывучаюць археолагі, займае ўвесь перыяд першабытнаабшчыннага, рабаўладальніцкага і частку феадальнага ладу і працягваецца некалькі соцень тысяч гадоў. У сваю чаргу яна мае археалагічную перыядызацыю: каменны, бронзавы і жалезны век. Для некаторых тэрыторый выдзяляецца яшчэ і медны век, які папярэднічаў бронзаваму.
    Як сведчаць самі назвы, за аснову перыядызацыі быў узяты матэрыял, з якога вырабляліся прылады працы. Гэты падзел не такі ўжо і фармальны, калі ўлічыць, што прылады адлюстроўваюць узровень гаспадарчага развіцця грамадства.
    На ўроках гісторыі вы даведаліся, што ў каменным веку прылады вырабляліся з каменю, у бронзавым — з бронзы, хоць і камень яшчэ не выйшаў з ужытку; у жалезным — з жалеза. Дарэчы, жалезны век працягваецца па сённяшні дзень. Хоць мы выкарыстоўваем і электрычнасць і атамную энергію, але без жалеза яшчэ амаль нідзе нельга абысціся.
    Каменны век працягваўся каля мільёна гадоў. За такі доўгі час і ў вырабе прылад працы і ў развіцці самога першабытнага грамадства адбываліся значныя змены, таму археолагі каменны век у сваю чаргу падзяляюць на асобныя эпохі: палеаліт, мезаліт і неаліт.
    Палеаліт — гэта значыць, старажытны каменны век (з грэчаскай мовы: «палайас» — старажытны, «літас» — камень).
    У палеаліце чалавек авалодаў агнём і навучыўся вырабляць прылады працы. На пачатку гэта былі пераважна
    Раскопкі рэштак жытла на палеалітычнай стаянцы каля вёскі Юдзінава. (Бранская вобласць, РСФСР.)
    каменныя ручныя секачы і адшчэпы. Пазней людзі сталі ўжываць крамянёвыя востраканечнікі, скрэблы, вырабы з пласткоў. У канцы эпохі з'явіўся амаль увесь асартымент вырабаў з каменю, костак і рагоў, характэрных для каменнага веку: скрабалкі, разцы, наканечнікі стрэлаў і дзід, праколкі, іголкі, гарпуны і г. д. Пахаладанне клімату ў палеаліце вымусіла старажытнага чалавека будаваць сабе жытло, вынайсці вопратку і абутак. Вынікам развіцця чалавека, як сацыяльнай істоты, з'явіўся пераход ад першабытнастаткавай грамады да родавага ладу. У сярэдзіне эпохі зараджаюцца першыя рэлігійныя вераванні і мастацтва.
    У познім палеаліце значная частка тэрыторыі Беларусі ўжо была асвоена першабытным чалавекам, а ў самым
    канцы эпохі ён засяліў берагі буйнейшых рэк і азёр амаль усёй прасторы, якую займае наша рэспубліка.