З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 126с.
Мінск 1978
Цяжка было ссекчы дрэва рагавой сякерай, для ratara лепш служыла каменная прылада, а вось калі трэба было рассекчы мяса на кавалкі,— тут ужо і з рагавой можна было даць рады.
Калі ўзнікала неабходнасць зрабіць якую-небудзь прыладу з рога, ён спачатку падзяляўся на асобныя кавалкі — нарыхтоўкі. Для гэтага матэрыял надсякаўся каменнай сякерай або надразаўся крамянёвым нажом і разломваўся. Затым разламаныя часткі зачэсваліся і зашліфоўваліся на каменных плітах, чым надавалася нарыхтоўкам патрэбная форма.
Свідраванне адбывалася падобным спосабам, як і пры вырабе каменных сякер і матык.
Наканечнікі стрэлаў і невялікія гарпуны вырабляліся з расшчапаных уздоўж сценак тоўстых трубчастых костак. Такія нарыхтоўкі затым абстругваліся нажамі і загладжваліся. Для праколак і іголак выкарыстоўваліся тонкія рэбры дробных звяроў і, увогуле, драбнейшыя косткі. 3 шырокіх рэбраў іншы раз вырабляліся масіўныя кінжалы, але часцей для гэтай мэты выкарыстоўваліся адросткі спінных пазванкоў зубра або тура.
Найбольш дробныя рэчы, як малыя рыбацкія кручкі або некаторая аздоба, выразаліся з касцяных пласцінак. 3 тазавых костак рабіліся лыжкі. А вось відэльцаў не знойдзена, бо яны ў Еўропе з'явіліся значна пазней, і да вядомых крыжовых паходаў нават каралі елі мяса рукамі.
Косткі і асабліва рогі значна цвярдзейшыя за дрэва, і таму яны цяжка паддаваліся апрацоўцы каменнай прыдадай. Іх нават жалеза бярэ з цяжкасцю і хутка ад іх тупіцца. Дасканалая ж апрацоўка знаходак з гэтых матэрыялаў без сумнення сведчыць аб тым, што косткі і рогі папярэдне распарваліся. Пры высокай тэмпературы яны лёгка рэжуцца, а астываючы, набываюць ранейшую цвёрдасць.
Рагавыя і касцяныя вырабы ў адных мясцінах былі больш распаўсюджаны, у другіх менш. На Прыдняпроўі, у басейне Нёмана і ГІрыпяці, дзе сустракаецца мноства крэменю, не было патрэбы шырока ўжываць рог і косткі. Затое ж на бедным на крэмень Паазер'і гэтыя рэчывы былі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы і зброі. Тут у некалькі разоў менш сустракаецца каменных рэчаў, чым на ўсёй астатняй частцы нашай тэрыторыі.
Найстаражытнейшы чалавек мог пераплысці раку, трымаючыся за бервяно. Некалькі звязаных бярвенняў утваралі плыт. Маюцца бясспрэчныя сведчанні, што ў новым каменным веку на тэрыторыі Беларусі вырабляліся і лодкі. Ладны кавалак адной з іх быў знойдзены на неалітычнай стаянцы каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна. Цяпер ён захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі БССР.
Пры асушэнні Крывінскага тарфяніка побач са старажытным паселішчам Асавец была знойдзена нават цэлая неалітычная лодка. Пры раскопках стаянак сустракаюцца і кавалкі драўляных вёсел. Лодкі выдзяўбаліся з аднаго тоўстага — найчасцей ліпавага — камля каменнымі цясламі. Як сведчаць этнаграфічныя даныя, асяродак дрэва папярэдне выпальваўся, што паскарала марудную і нялёгкую працу...
Лодку спачатку выкарыстоўвалі пераважна для рыбацтва. Лавіць рыбу можна вудай і з берага, але гэта амаль што дзіцячая забава, бо буйная здабыча ля берага бярэцца рэдка. Іншая справа на глыбіні, дзе плаваюць пудовыя самы ды вялікія шчупакі... Тут без лодкі не абысціся. Цяжка без яе і пры лоўлі сеткай.
Лодка ў тую даўнюю пару, асабліва пры бездарожжы, была і важным сродкам транспарту. На ёй плавалі ў суседнія паселішчы і нават у больш аддаленыя мясцовасці. Чалавеку на лодцы менш пагражала небяспека — дзікі звер або воін з варожага племені...
У неаліце шырока выкарыстоўваліся сет.чі, і гэтаму ёсць не адно сведчанне. На стаянцы Асавец знойдзена шмат грузіл — гэта плоскія камяні з прасвідраванымі адтулінамі або экземпляры, злепленыя з гліны. У адным з раскопаў на самым дне культурнага пласта ланцужком ляжала каля дзесятка такіх гліняных грузіл. Сама сетка згніла, а грузілы засталіся на тым месцы, дзе першабытны рыбак паклаў сваю снасць, ды так яе чамусьці і не падняў...
Саміх старажытных сетак у Беларусі пакуль што не знойдзена, а вось у суседняй Літве на стаянцы Швянтоі знойдзены іх цэлыя кавалкі, сплеценыя з ліпавага лыка.
Акрамя сетак, старажытныя рыбакі ўжывалі і іншыя прыстасаванні, змайстраваныя з дрэва. Ад іх засталіся розныя лучынкі, лазовыя пруткі і аплеценыя карой каменныя грузілы.
На Панямонні не знойдзена ад неалітычнага часу гліняных або каменных грузіл. Можа там наогул у той час яшчэ не ўжывалі сетак? He, мабыць ужывалі, хоць там і не было столькі, як на Падзвінні, азёр, бо вядома, што менавіта на азёрах лепш лавіць сеткай. Пры вывучэнні стаянак на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі знойдзена адносна шмат круглых камянёў памерамі з добры яблык. Прызначэнне іх пакуль што нам невядома. Магчыма, Ta-
Касцяны гарпун. (Асавец.)
кія камяні, загорнутыя ў скуру або бяросту, падвешваліся да сетак як грузілы.
Гарпун, як можна меркаваць, адна з найстаражытнейшых прылад для рыбнай лоўлі. Разам з тым яна складаная ў сваім вырабе і выкарыстанні. Вастрыё гарпуна з зубцамі свабодна замацоўвалася ў дрэўку і было дадаткова злучана з ім доўгім шнурам. Раненая рыба нырала, гарпун вылузваўся з дрэўка, і яно, раскручваючы шнур, як буйком, адзначала месца, дзе схавалася здабыча.
Найбольш архаічныя гарпуны вядомы нам з канца палеаліту. Гэта былі масіўныя прылады, прызначаныя хутчэй не для рыбацтва, а для палявання на буйнога звера.
Гарпуны шырока ўжываліся ў мезаліце. Іх значэнне захоўвалася іў наступную эпоху.
Неалітычныя гарпуны былі невялікія, мелі адзін або два, зрэдку больш, вострых зубцоў. Вырабляліся гэтыя прылады з сценак трубчастых костак.
Знойдзеныя на неалітычных паселішчах рыбацкія кручкі самыя разнастайныя па сваёй форме і памерах. Найбольш старажытнымі лічацца так званыя састаўныя экземпляры, у якіх да стрыжанька прывязвалася вастрыё. 3 тонкіх касйяных пласцінак выразаліся мініяцюрныя кручкі з зазубнямі і патаўшчэннямі на падставе стрыжанькоў, за якія прывязвалася леска. Іх памеры не перавышалі 3—4 см. Такія прылады прызначаліся толькі для лоўлі дробнай здабычы; для лоўлі ж буйнейшай прызначаліся масіўныя крукі, зробленыя з сківічных костак жывёлін, у шырэйшай частцы якіх свідраваліся адтуліны
для прывязвання за шнур. Даўжыня такіх вырабаў часам дасягала дзесяці і больш сантыметраў.
Цяпер уявіце сабе, якой велічыні была тая рыбіна, што магла глынуць такі крук з прынадайі?
На Крывінскім балоце, непадалёку ад Асаўца, можна знайсці мноства кавалкаў жэрдак, калоў і слупоў. Спачатку вучоныя думалі, што гэта рэшткі палевых пабудоў, якія ў неаліце ўзводзіліся на азёрах і балотах Германіі, Швецыі і Швейцарыі. Нейкае падабенства такіх пабудоў знойдзена і пры раскопках некаторых тарфянікавых стаянак у Савецкім Саюзе.
Што ж уяўлялі сабой палевыя пабудовы?
У дно возера ўбіваліся тоўстыя завостраныя слупы, на якіх умацоўваліся лежні з дашчатым насцілам. На насціле затым і будавалася жыллё. He з выгоды людзям даводзілася ладзіць там сабе паселішча. Гэта чалавек рабіў для абароны ад ворагаў або дзікіх звяроў.
У Асаўцы ж трапляліся завостраныя слупы, але былі ўвагнаны ў зямлю чамусьці па адной лініі. А як жа ў такім выпадку пакласці насціл? Ды і адлегласць паміж слупамі была занадта вялікая, каб іх можна было лічыць палямі. А вакол гэтай лініі за паўдзесятка метраў ад яе знаходзіліся рэшткі мноства жэрдак, нахіленых у напрамку слупоў. Іх падставы ўтваралі нейкае падабенства вялікага авала, што акружаў слупы.
Безумоўна, гэта былі не палевыя пабудовы, але што тут меліся рэшткі нейкага жылля — несумненна. Яго заходнюю частку мы яшчэ не паспелі раскапаць, але ўжо можна было ўявіць канструкцыю і форму хаціны.
Пабывайце ва ўцалеўшых ад пажараў апошняй вайны вёсках Сенненскага або Бешанковіцкага раёнаў, і вы там абавязкова дзе-нідзе ўбачыце саламяныя заімшаныя ад часу чатырохскатныя стрэхі. У думках адкіньце ад такой пабудовы сцены, зрабіце авальную страху, прарэжце
Калы, зачэсаныя каменнымі сякерамі. (Асавец.)
збоку нізкі ўваход, а дзе-небудзь уверсе дзірку для дыму — і вось вам гатова жыллё старадаўняга тубыльца з Крывінскага балота!
Падобнае ж жыллё ў старажытнасці будавалася наступным чынам. Спачатку ў зямлю ўбіваўся рад тоўстых завостраных слупоў, якія ўверсе мелі раздваенні. Затым на раздваенні клалася доўгае падстропнае бервяно. Да яго і прыстаўляліся нахіленыя жэрдкі, што ўтваралі каркас страхі. Цяжэй сказаць, чым страха такой хаціны накрывалася. Магчыма, асакой або аерам, бо шмат іх рэштак знойдзена на месцах старажытных паселішчаў,
Рэшткі неалітычнага жылля — цудоўныя сведчанні цяслярскага ўмельства нашых далёкіх продкаў. Тонкія жэрдкі зачэсваліся на адну касую плашчыню, таўсцейшыя — на дзве і больш. Такія завостраныя канцы тоўстых
жэрдак і слупоў выглядалі як шматгранныя піраміды. А ўсё ж гэта рабілася прымітыўнай каменнай сякерай! Дарэчы, у жыллі знойдзены і кавалкі чэсаных дошак. Уявіце сабе, колькі даводзілася працаваць чалавеку.
He дзіўна тое, што крамянёвымі нажамі першабытныя людзі завострывалі розныя калочкі і палачкі, майстравалі дзяржанні да прылад працы, дрэўкі дзідаў і стрэлаў, выразалі розныя драўляныя прыстасаванні, неабходныя ў гаспадарцы. Такая справа была звычайная і сведчанняў яе на тарфянікавых стаянках захавалася шмат. Нашы далёкія продкі былі здатны на большае: на Асаўцы былі знойдзены рэшткі міскі, па-майстэрску выразанай з дрэва, а на суседняй стаянцы ля Галоўска— драўляны апалонік.
Ганчарны круг на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаў ужывацца прыкладна з IX стагоддзя. Тут варта заўважыць, што ў некаторых нашых вёсках яшчэ гадоў пяцьдзесят таму назад гліняныя пасудзіны ляпіліся ўручную. А што ж тады казаць аб тых часах, калі існавалі крывінскія паселішчы?
А наогул, як з'явіліся гліняныя гаршкі?
Найстаражытнейшыя іх абломкі, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, адносяцца да V тысячагоддзя да н. э. Да гэтага часу посудам чалавеку служылі розныя драўляныя даўбёнкі, пляцёнкі з травы, прутоў і кары. Такое начынне добрае для жалудоў ці арэхаў, а вось ваду ў ім далёка не занясеш. Праўда, этнаграфіі вядомы выпадкі, калі ў некаторых народаў маглі так лоўка змайстраваць пляцёнку, што з яе ні кроплі не выцякала. Але гэта — выключэнне з правіла; у большасці ж выпадкаў шчыліны стараліся чым-небудзь замазаць.
Яшчэ ў «дапатопныя» часы нашы продкі заўважылі цэлы шэраг цікавых асаблівасцей гліны: яна, калі вільготная, робіцца клейкай, лёгка мяняе форму і захоўвае яе пры