З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 126с.
Мінск 1978
Каля 10 000 гадоў таму назад пачаўся мезаліт — сярэдні каменны век (па-грэчаску «месас» — сярэдні). У гэты час чалавек пранік на драбнейшыя рачныя прытокі і на берагі меншых азёр, адным словам — уся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад так званай айкумены Ч Людзі мезалітычнай эпохі пачалі ўжываць масіўную крамянёвую сякеру і цяслу, акрамя ўжо шмат якіх вядомых раней прылад, а таксама дробныя апрацаваныя крамянёвыя пласткі, якія былі або наканечнікамі стрэлаў, або ўкладышамі да нажоў і гарпуноў. Лук і стрэлы, вынайдзеныя ў канцы папярэдняй эпохі, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна.
Апошні перыяд каменнага веку — неаліт (па-грэчаску «неас» — новы), характарызуецца велізарнымі зменамі ў чалавечым грамадстве.
У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы — шліфаваныя сякеры і цяслы. Адначасова з раней вядомымі практыкуюцца новыя спосабы апрацоўкі каменняў — шліфаванне, пілаванне і свідраванне. У гэту эпоху пачынаецца распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў, зараджаюцца і развіваюцца якасна новыя, вытворчыя формы гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняюцца вядомымі і раней паляваннем, рыбацтвам і збіральніцтвам. Такі далёка не поўны пералік дасягненняў новага каменнага веку, які на нашай тэрыторыі пачаўся ў V тысячагоддзі і закончыўся ў канцы 111 — пачатку II тысячагоддзя да н. э., калі наступіла эпоха бронзавых прылад — бронзавы век.
Світанку гісторыі — каменнаму веку на тэрыторыі Беларусі — прысвячаецца гэтая кніжка.
1 Айкумена (грэч.) — заселеная чалавекам тэрыторыя зямнога шара.
ПРЫРОДА — I МАЦІ I МАЧЫХа’
ЯКІЯ ж былі клімат, раслінны і жывёльны свет у каменным веку? Што акружала нашага вельмі далёкага продка? Ведаць гэта надзвычай цікава і важна, паколькі старажытны чалавек знаходзіўся ў непасрэднай залежнасці ад прыроды.
Сучасны чалавек — гаспадар свету, ён змяняе прыроду і стараецца прыстасаваць яе да сваіх патрэб. Дзікун жа каменнага веку, асабліва ў палеаліце і мезаліце, быў бяссільны перад ёй і задавальняўся тым, што яна давала ежу, вопратку, жыллё. Першабытны чалавек, як кажуць, не вытвараў сабе прадукты для жыцця, а спажываў гатовыя, беручы іх у наваколлі, у прыродзе. А прырода не заўсёды была добрай маці, часам яна станавілася і злоснай мачыхай...
Вучоныя ўжо маюць некаторыя звесткі аб тым, што старажытны чалавек упершыню пачаў пранікаць на тэрыторыю сучаснай Беларусі каля 100 тысячагоддзяў таму назад у так званую мусцьерскую эпоху сярэдняга палеаліту. Гэта падзея супала з вялікім абледзяненнем нашай планеты.
— Пры чым тут абледзяненне? — можаце здзівіцца вы.— Беларусь — не нейкія там высокія Альпы, дзе на горных вяршынях заўсёды зіхацяць пад сонцам снягі, а ў даліны павольна спаўзаюць ледавікі. Справа ў тым, што ў гісторыі Зямлі былі перыяды асаблівых пахаладанняў, калі горныя ледавікі не паспявалі раставаць, як гэта адбываецца цяпер, і пачыналі спаўзаць у прадгор'і, а затым распаўсюджваліся на аддаленыя за сотні і нават тысячы кіламетраў тэрыторыі.
Больш як 300 тысяч гадоў таму назад у пауночным паўшар'і і пачалося адно з такіх абледзяненняў, якое ў навуцы атрымала назву рыскага або дняпроўскага. А калыскай для яго стала Скандынавія.
Для росту ледавіка неабходны холад і багатыя ападкі. Менавіта ў Скандынавіі і склаліся ў той час такія ўмовы. На гарах стала выпадаць шмат снегу, Ён не паспяваў раставаць за кароткае і халаднаватае лета і яго назапашвалася ўсё больш і больш. Пад уздзеяннем талай вады, пары і ціску з снегу пачаў утварацца лёд, таўшчыня якога дасягала некалькі кіламетраў.
I вось пад уздзеяннем вялікага ціску вышэй ляжачых пластоў на ніжэйшыя лёд пачаў расплывацца ў бакі.
Лёд ды расплывацца — дзіўна гучыць.
Мы прывыклі да выразу: «лёд цвёрды як камень», асабліва гэта адчуваецца, калі сам упадзеш на коўзанцы... Але ў вялікіх масах пад уздзеяннем нагрузак ён набывае ўласцівасці някучасці. Канечне, не як вала. а як. напрыклад, смала. I рухаецца ён не з быстрынёй імклівага гррнага патоку, а паволі — пры надта спрыяльных умовах прасоўваецца на некалькі дзесяткаў метраў у суткі. Але мае сілу непамерна большую, чым самы бурлівы паток. На сваім шляху знішчае ўсё жывое, крышыць і руйнуе грры, засыпае сваімі адкладамі нізіны, рэкі і азёры, непазнавальна змяняе наваколле.
У максімальную стадыю свайго існавання ледавік заняў усю плршчу сучаснай Беларусі і нават прасунуўся па даліне Дняпра далей на поўдзень, ажно да месцазнахрджання сённяшняга Днепрапятроўска. I вось на гэтай мяжы, на адносна цёплых геаграфічных шыротах ледавік дасягнуў той раўнавагі, пры якрй ягр прырост паспяваў раставаць. Да таго ж велізарны ледавік, што пакрыў значную частку паўнрчнага паўшар'я, утрымліваў у сабе такое мнрства вільгаці, што клімат зрабіўся вельмі сухім і сам ледавік пачаў «задыхацца», не маючы для свайго росту
ападкаў. I, растраціўшы ўсю сваю сілу, ён пачаў паступова адступаць.
Каля 150 тысяч гадоў таму назад пачалося пацяпленне, і мяжа ледавіка пачала паступова адсоўвацца на поўнач. Але гэтае адступленне не было раўнамерным. Як толькі выпадалі халаднейшыя перыяды, лёд зноў ішоў у наступ. Але чарговае пацяпленне вызваляла з-пад яго ўлады велізарныя плошчы тэрыторыі. I так паўтаралася неаднаразова, аж пакуль уся паверхня, якую займае сучасная Беларусь, не вызвалілася з-пад ледавіковага палону.
Зямля з адкладзенымі на ёй пяском, глінай і жвірам, што пакідаў адступаючы ледавік, праз пэўны час пакрывалася расліннасцю. Гэта былі пераважна разрэджаныя бярэзнікі, сярод якіх часам пракідаліся хвоі і яліны. Ніжэйшыя мясціны зарасталі хмызняком з карлікавых бярозак, з вольхаў і вербаў. Паміж зараснікамі распасціраліся вялікія ўчасткі зямлі з тундравай або стэпава-тундравай расліннасцю.
3 пацяпленнем клімату ўсё большае месца ў лесе пачала займаць яліна, а затым і хвоя. У больш паўднёвых раёнах выраслі дубы, вязы, ліпы і грабы.
У эпоху рыскага абледзянення ва ўмовах халоднага клімату існаваў своеасаблівы жывёльны свет, характэрны як для тундры — паўночныя алені, мускусныя авечкабыкі, пясцы, палярныя мышы; стэпу і лесастэпу — дзікія коні, тушканчыкі, суслікі; так і лясныя жывёлы — высакакародныя алені, бурыя мядзведзі, дзікі, расамахі, бабры і г. д. Сустракаліся тут таксама ваўкі, лісіцы, зайцы. Шмат было мамантаў і валасатых насарогаў. Сярод птушак сустракаліся палярныя совы, белыя курапаткі. Летам прыляталі і больш цеплалюбівыя — качкі, гусі.
Вось такі клімат, раслінны і жывёльны свет сустрэў чалавек, калі ён упершыню ў далёкім мінулым пранік на тэрыторыю сучаснай Беларусі.
He паспеў першабытны чалавек асвоіць яе поўдзень, як зноў пачалося пахаладанне. Прыйшлі ў рух ледавікі далёкай Скандынавіі і, як белая пачвара, папаўзлі яны на поўдзень. Так 80—90 тысячагоддзяў таму назад пачалася эпоха апошняга абледзянення, якое вучоныя называюць вюрмскім або валдайскім.
Апошні ледавік здолеў дасягнуць толькі паўночных абласцей сучаснай Беларусі, але яго халодны подых адчуваўся на ўсёй яе тэрыторыі. Вечная мерзлата скавала зямлю. Зноў утварыліся тундра, лесатундра і халодныя стэпы. Раслінны і жывёльны свет быў такі ж, як і ў час папярэдняга абледзянення.
Паступова зноў пацяплела, і каля 14 тысяч гадоў таму назад ледавік адступіў з тэрыторыі Беларусі, а праз некалькі тысячагоддзяў растаў і ў Скандынавіі. Пачалася пасляледавіковая эпоха... На месцы шматмятровай лёдавай тоўшчы засталіся крутабокія ўзгоркі ды безліч азёр, на дне многіх з якіх яшчэ захоўваліся велізарныя адорвені лёду. I толькі з далейшым пацяпленнем яны расталі канчаткова.
Уся пасляледавіковая эпоха атрымала ў геалогіі назву — галацэн. У сваю чаргу ён падзяляецца на ранні (10 000—7000 гадоў назад), сярэдні (7000—3300 гадоў назад) і позні галацэн (3300 — і аж да нашых дзён).
Сярэдні каменны век (мезаліт) прыпадае на ранні галацэн, а новы каменны век (неаліт) па часу займае амаль увесь сярэдні галацэн.
У раннім галацэне адбывалася паступовае пацяпленне клімату. У пачатку эпохі былі распаўсюджаны бярозавыя і бярозава-хваёвыя лясы, з цягам часу ўсё больш пашыраюцца хваёва-шыракалістыя змешаныя лясы.
У першую палову сярэдняга галацэну клімат на тэрыторыі Беларусі стаў цёплы і вільготны. Тады сярэднегадавая тэмпература была вышэйшая на некалькі градусаў, чым цяпер.
Мяккія кароткія зімы, гарачыя з частымі дажджамі
летнія месяцы спрыялі росту хваёва-шыракалістых лясоў з падлескам.
Відавы склад старажытнага лесу вызначаецца шляхам аналізу дрэвавага пылку і насення, якое адклалася ў тарфяніках. Такія аналізы праведзены ў многіх кутках нашай рэспублікі. Таму мы сёння можам дакладна ўявіць характар лясоў нават у паасобных раёнах. Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў неаліце толькі пачыналася, лясы не высякаліся, і тыя даўнія краявіды ўяўлялі суцэльнае зялёнае мора, а ўзгоркі былі як застыглыя хвалі. У той час вельмі многа было хвойнікаў. Асабліва вялікія масівы складалі яны на Палессі, а пад сучаснымі Гомелем і Гродна хвоя займала пераважную большасць лясоў.
Затое для яліны, якая не любіць гарачыні і якая сёння заваёўвае сабе ўсё большае месца, робячы нашы лясы змрочнымі, у сярэднім галацэне былі цяжкія часы. На поўдні ў тарфяніках яе пылку амаль не знайшлі. I нават на крайнім паўночным усходзе рэспублікі яліна толькі ў выключных выпадках займала да чвэрці ўсіх лясоў. А вось бяроза адчувала сябе добра і на Дзвіне і на Прыпяці. Яе пылок у аналізах нярэдка займае 30 і больш працэнтаў. Вольха любіць вільгаць, цяпло ёй таксама не шкодзіць. Вось чаму альховыя зараснікі былі неад'емнай часткай старажытнага ландшафту. Напрыклад, у сярэднім і ніжнім цячэнні Прыпяці яны часам займалі пераважную частку лясной плошчы. Да чвэрці лясоў прыпадала на вольху і на Віцебшчыне.
Сярэдні галацэн — найбольш спрыяльны час для шыракалістага лесу. Ніколі раней гэтай эпохі, ды і пазней, так часта на тэрыторыі сучаснай Беларусі не сустракаліся дубовыя, грабавыя і букавыя лясы, ляшчэўнікі.
Багатыя ападкі прывялі да ўтварэння балот, павысіўся ўзровень азёр. У цёплых водах хутка развівалася расліннасць і адкладаўся торф.
У познім неаліце адбылося яшчэ большае пацяпленне, але дажджоў стала выпадаць менш, і клімат значна па-