• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    Вучоныя мяркуюць, што і ў іншых мясцінах Беларусі ёсць нязнойдзеныя старажытныя шахты, бо крамянёвых залежаў на яе тэрыторыі багата. Перспектыўнымі на такія помнікі з'яўляюцца ваколіцы Гродна, Лідскі і Навагрудскі раёны. Дарэчы, непадалёку ад пасёлка Краснасельскага, ля вёскі Карпаўцы, нядаўна была знойдзена яшчэ адна група краменездабываючых шахт з новага каменнага веку.
    Як упаміналася вышэй, у раёнах, багатых на крэмень, знаходзяцца майстэрні па вырабу прылад працы. Найбольш значныя такія помнікі вядомы ў ваколіцах пасёл-
    ка Краснасельскага, ля вёскі Даржы Лідскага раёна І ля вёскі Пескі Мастоўскага раёна, на поўнач ад Гродна, a таксама ў ваколіцах Крамянца на рацэ Іллі ў Лагойскім раёне. Звычайна ў вялікіх майстэрнях, якія працавалі на базе недалёкіх крэйдавых запасаў крэменю, вырабляліся нарыхтоўкі прылад. Затым яны распаўсюджваліся па блізкіх і далёкіх паселішчах, дзе іх канчаткова дапрацоўвалі па густу мясцовых жыхароў. У адных майстэрнях вырабляліся пераважна нарыхтоўкі сякер і цяслаў, у другіх — розных адшчэпаў і ножападобных пласткоў. Такая спецыялізацыя тлумачыцца рознай якасцю крамянёвай сыравіны.
    3 КАМЕНЮ, РАГОЎ, КОСТАК, ГЛІНЫ...
    Пры вырабе прылад працы старажытны чалавек карыстаўся разнастайнымі прыёмамі і спосабамі апрацоўкі крэменю. Найбольш раннім з іх — абіўкай — ён авалодаў яшчэ ў самым пачатку сваёй гісторыі, у палеаліце. Такім спосабам з буйных крамянёвых канкрэцый або з іх кавалкаў атрымліваліся масіўныя прылады працы, у прыватнасці палеалітычныя ручныя секачы. Таксама і ў неаліце вырабу кожнай сякеры, цяслы або долата папярэднічала першапачатковая абіўка кавалка крэменю. Гэта аперацыя праводзілася з дапамогай адбойнікаў, для якіх найбольш падыходзілі каменныя галькі выцягнутай формы. На супрацьлеглых канцах такіх прылад добра прыкметны зношаныя паверхні са слядамі шматлікіх удараў.
    Калі нарыхтоўцы хацелі надаць больш дасканалую форму, то прымянялі ўдарны рэтуш, які наносіўся лёгкімі ўдарамі адбойніка па краях вырабу. Гэтым звычайна і заканчвалася апрацоўка буйных прылад. Сякеры, апрацэваныя такім чынам, можна было шліфаваць.
    Амаль усе меншыя прылады, як нажы, скрабалкі і г. д.,
    Адбойнік і нуклеус.
    вырабляліся з адшчэпаў і пласткоў, якія адколваліся ад так званых нуклеусаў — адпаведным чынам падрыхтаваных крамянёвых канкрэцый. Для гэтага браўся кавалак крэменю і ў ім бакавым ударам збівалася вяршыня. Так утваралася своеасаблівая пляцоўка. Пры моцным націску спецыяльнага прыстасавання — драўлянага або касцянога стрыж-
    ня з крамянёвым наканечнікам — з краёў пляцоўкі адколваліся тонкія і здзіўляюча падобныя на нож пласткі і адшчэпы.
    Адшчэп або пласток — гэта яшчэ не прылады для ўжытку. Іх трэба было адпаведным чынам апрацаваць. Доўгай і тонкай крамянёвай прыладай — рэтушорам з краёў іх адколваліся тонкія лусачкі, гэта значыць, наносіўся так званы рэтуш. Бакі вырабаў набывалі выгляд пілачак, якія добра рэзалі.
    Найбольш распаўсюджаныя знаходкі на стаянках каменнага веку, асабліва неалітычных — рэжучыя прылады. Гэта звычайна былі доўгія ножападобныя пласткі або нават адшчэпы з плоскім завастраючым рэтушам па краях. У познім неаліце з'явіліся сапраўдныя крамянёвыя нажы розных формаў — з завостранымі канцамі, выгнутымі лёзамі, а таксама і сапраўдныя кінжалы. Некалькі добра апрацаваных кінжалаў лістападобнай формы было знойдзена на стаянцы Асавец у Бешанковіцкім раёне. Тут жа натрапілася і касцяная рукаятка да аднаго з іх. На канцы рукаяткі была выразана галоўка, а таксама прасвідраваны адтуліны для замацавання шнура, якім кінжал прывязваўся да пояса.
    Адшчэпы або абломкі ножападобных пласткоў, у якіх край закругляўся і апрацоўваўся стромкім рэтушам, служылі скрабалкамі. Такая прылада з’яўлялася універсальнай, ёй можна было чысціць рыбу, здзіраць мяздру са скуры, рэзаць скуру жывёл і кару дрэў, апрацоўваць унутраныя часткі драўляных лыжак і місак.
    Завостраныя і рэтушаваныя пласткі і адшчэпы служылі праколкамі. Імі рабіліся невялікія адтуліны ў скуры або кары. Адпаведным чынам апрацаваныя супрацьлеглым рэтушам востраканечнікі былі пракруткамі, якімі
    Палеалітычны ручны сякач. (Вёска Падлужжа Чачэрскага раёна.)
    свідраваліся розныя тонкія адтуліны ў костках, дрэве,
    ракавінах, гліняных гарш-
    ках і нават у каменнях.
    Сярод крамянёвых прылад працы адносна невялікую групу складалі разцы, якія пераважна прымяняліся для апрацоўкі костак. I па сваёй форме, і па спосабу прымянення крамянёвыя разцы здзіўляюча падобны на сучасныя разцы, з той толькі розніцай, што апошнія прыводзяцца ў дзеянне не рукамі, а спецыяльнымі станкамі.
    Наканечнікі дзідаў і стрэлаў таксама выраблялі з крэменю. Для гэтага звычайна выкарыстоўваліся шырокія пласткі, якім з дапамогай бакавога ўдарнага рэтуша надавалася лістападобная форма.
    Вялікае захапленне выклікаюць крамянёвыя наканечнікі стрэлаў, якія часта сустракаюцца на старажытных помніках. У канцы палеаліту, калі і быў вынайдзены лук, наканечнікі стрэлаў мелі адносна значныя памеры. У мезаліце ж у якасці наканечнікаў прымянялі і так званыя мікраліты — розныя дробна пасечаныя пласткі і адшчэпы, рэтушаваныя па краях.
    У пачатку неаліту наканечнікі былі пераважна лістападобныя, але на захадзе і поўдні нашай рэспублікі ў той час з'явіліся і трохвугольныя экземпляры. Пазней тут пачалі вырабляць наканечнікі з увагнутай падставай, паабапал якой выдзяляліся вострыя зазубні. 3 цягам часу такая форма распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі.
    3 чым жа было звязана з'яўленне розных наканечнікаў стрэлаў і змяненне іх формы?
    Страла была незаменнай зброяй на паляванні. I не толькі на дробную дзічыну або птушак. 3 моцнага, добра зробленага лука можна было выпускаць стрэлы з вялікім імпэтам, дастатковым для паражэння буйной жывёліны. Калі кінутае кап'ё пралятала 30—40 м, то страла — больш чым 100 м. Этнографам вядома, што дальнасць бою з цяжкага індзейскага лука даходзіла да 450 м. Непараўнальная была і яго ўбойная сіла: напрыклад, эскімосы з блізкай адлегласці прабівалі аленя навылет, а за 300 м індзеец з племені апачаў мог наскрозь прабіць чалавека. У час заваявання іспанцамі Цэнтральнай Амерыкі здараліся выпадкі, калі канквістадары аказваліся літаральна прыбітыя стрэламі да сваіх коней.
    Паляўнічы, забіўшы здабычу, вымаў з яе цела стралу разам з наканечнікам і мог выкарыстаць яе зноў. Таму было мэтазгодна рабіць наканечнік лістападобнай, абцякальнай формы. 3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі пашыраліся ўзброеныя сутычкі паміж плямёнамі. Зброя паляўнічага ўсё часцей пачынала скіроўвацца на чалавека. Вось якраз тады і пайшлі ў ход трохвугольныя з зазубнямі наканечнікі — паранены мог вызваліцца ад
    дрэўка стралы, але яе наканечнік чапляўся зазубнямі за мышцы і заставаўся ў целе пацярпеўшага, прычыняючы яму несупынныя пакуты.
    Яшчэ ручны сякач ранняга палеаліту мог ужывацца як сякучая прылада. Аднак адначасова ён ужываўся і для рэзання і для выкопвання ядомых каранёў і клубняў. У познім жа палеаліце з'яўляюцца першыя сапраўдныя сякеры. Але найбольш яны распаўсюдзіліся ў пачатку неалітычнай эпохі з развіццём апрацоўкі драўніны. У гэтай справе іх дапаўнялі цяслы і долаты. Першыя крамянёвыя дрэваапрацоўчыя прылады былі грубыя і недасканалыя, з іх бакоў тырчэлі розныя вострыя выступы, якія чапляліся за драўніну ў час працы. Паступова людзі навучыліся зашліфоўваць выступы. Затым у прыладах шліфавалася ўся паверхня.
    Шліфавалі на каменных плітах, падсыпаючы мокры пясок. Вастрыі чылі невялікімі брускамі.
    У тых месцах, дзе прылады вырабляліся з мяккіх парод каменю, знойдзены сведчанні яго пілавання. На Беларусі ж слядоў гэтага спосабу апрацоўкі камянёў няма, бо тут паўсюдна меўся цвёрды крэмень. Гэты камень не паддаецца і свідраванню. А вось у канцы неаліту і асабліва пазней, у бронзавым веку, было шмат свідраваных сякер, вырабленых з менш цвёрдых парод.
    Свідраванне ракавін, костак і нават камянёў пачалося
    Каменная цясла. (Зацэнне.)
    рэжучых прылад та-
    яшчэ ў палеаліце. Яно рабілася ўручную завостраным кавалкам крэменю — пракруткай. Адтуліны атрымліваліся малымі і няроўнымі.
    У неаліце, з вынаходствам спецыяльнага станка можна было свідраваць глыбокія і вялікія адтуліны. Станок нагадваў прыстасаванне для здабычы агню, гэта значыць, асноўнымі часткамі яго былі лучок і стрыжань, які круціўся з дапамогай абматанай цецівы. На канцы стрыжня прымацоўваўся кавалак трубчастай косткі, якім і праводзілася свідраванне. Косткай свідравалі камень? Так, свідравалі, і нават атрымліваліся адтуліны шырынёй у некалькі сантыметраў. Справа ў тым, што пад касцяны свердзел падсыпалі буйны пясок і фактычна менавіта пясчынкі «вымолвалі» адтуліну. Прымяненне трубчастай косткі давала карысць у працы, бо свідраванне адбывалася толькі па перыметру адтуліны, цэнтр жа яе заставаўся цэлы і выпадаў у выглядзе акуратнага цыліндрыка.
    Для свідравання вузейшых адтулін ужывалася больш лёгкае прыстасаванне — дрыль. У ёй стрыжань круціўся гарызантальнай перакладзінай, прымацаванай да стрыжня вяровачкай, і грузіка — махавіка.
    Напэўна нікому не трэба тлумачыць, для чаго старажытнаму чалавеку служыла сякера. Але ўзнікае пытанне, як можна было ссекчы дрэва каменнай сякерай, і асабліва тады, калі яна не мела адтуліны для тапарышча? Сякера замацоўвалася ў дзяржанні даволі складана. Яна вузейшай абушковай часткай устаўлялася ў касцяную або рагавую муфту, якая ў сваю чаргу прымацоўвалася да тапарышча. Так атрымлівалася даволі зручная прылада.
    3 муфтамі прымяняліся таксама цяслы і долаты. Матыкі ж для апрацоўкі зямлі, якія мелі свідравальныя адтуліны, насаджваліся на рукаяткі.
    Ужо на палеалітычных стаянках сустракаюцца касцяныя прылады працы. Гэта былі розныя біячкі — доўбенькі, наканечнікі дзідаў, кінжалы, землекапалкі, якімі выкопва-
    Касцяныя наканечнікі стрэлаў з тарфянікавых стаянак.
    Касцяныя шылы. (Асавец.)
    ліся спажыўныя карані і клубні раслін, а таксама рыхтаваліся лавецкія ямы.
    У мезаліце з'явіліся касцяныя і рагавыя сякеры з адтулінамі для рукаятак, цяслы, наканечнікі стрэлаў і іншыя прылады з гэтых матэрыялаў.
    Даследчык неалітычных паселішчаў паўднёвай часткі Беларусі можа падумаць, што прылады працы і зброя
    ў той час вырабляліся толькі выключна з каменю. Але гэта далёка не так, проста тут у пясчанай глебе за вельмі працяглы час не захаваліся вырабы з іншых матэрыялаў. Раскопкі на тарфяніках Беларускага Паазер'я даюць нам мноства сведчанняў, што камень у неаліце шмат калі замяняўся косткай і рогам. Тут знойдзены рагавыя сякеры, долаты, цяслы, касцяныя праколкі, шылы, гарпуны, наканечнікі стрэлаў і мноства іншых вырабаў. Няма юлькі касцяных разцоў і нажоў, бо крэмень з яго падатнасцю рэтушаванню і з асаблівай цвёрдасцю тут быў незаменны.