• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    Гравіроўкі вельмі схематычныя, але нягледзячы на гэта, яны ўдала паказваюць формы чалавечага цела: галава, шырокія плечы, сагнутыя ў локцях рукі, торс перададзены адной лініяй. Мяркуючы па некаторых дэталях, старажытны выканаўца хацеў паказаць на гэтым гаршку фігуры мужчын.
    Гаршчок з фігурамі, безумоўна, выходзіць за храналагічныя рамкі нашай кніжкі, але звесткі аб ім важна ведаць чытачу ў сувязі з іншым матэрыялам, а менавіта, са знаходкай з Ліцвіна.
    Пры раскопках неалітычнага паселішча Ліцвін ля мястэчкі Юравічы Калінкавіцкага раёна натрапілася некалькі даволі дробных чарапкоў ад верхняга краю глінянага
    гаршка. Чарапкі былі звычайныя, тут іх знаходзілі сотнямі — гафрыраваны брыж, шэраг глыбокіх круглых копачак. Але арнамент меў не строгі геаметрычны ўзор, a складаную кампазіцыю, утвораную неглыбокімі наколкамі.
    Кавалкі склеілі і бязладныя на першы погляд лініі ўтварылі цэлы малюнак. 3 правага боку на ім выразна значыліся (чалавечая фігура была акрэслена толькі некалькімі лініямі) рукі, ногі, корпус, галава. Злева на малюнку і ўжо з дапамогай некалькіх ліній наколак віднелася птушка, хутчэй за ўсё традыцыйная ў неалітычных вераваннях і мастацтве качка.
    Малюнак выключна лаканічны: ніводнай лішняй дэталі, разам з тым кожная лінія падкрэслівае характэрныя асаблівасці «дзеючых асоб».
    Як вядома, у старажытным мастацтве не было партрэтнасці, яно звычайна не давала ілюстрацый да эмпірычных, выпадковых падзей, і таму індывідуальныя вобразы замяняліся абагульненымі, абстрагаванымі формамі, асабліва калі гэта датычыла міфалогіі.
    Так, на знаходцы з Юравіч, бясспрэчна, раскрыты нейкі міфалагічны сюжэт, які, пэўна, перадаваўся з пакалення ў пакаленне, быў вядомы ўсім, таму і хапала тых дэталей, якімі карыстаўся мастак.
    На першы погляд, для малюнка птушкі можна было скарыстаць і менш ліній. Але выканаўца, відаць, хацеў падкрэсліць раўназначнасць «персанажаў» міфа — чароўнай птушкі і нейкага легендарнага героя; акрамя таго, у такім выкананні малюнак набывае большую кампазіцыйную выразнасць.
    ГІараўнанне знаходак з Асаўца і Ліцвіна паказвае здзіўляючае падабенства стылю іх выканання. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што традыцыі неалітычнага выяўленчага мастацтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі працягвалі развівацца і ў наступную эпоху.
    Сярод матэрыялаў з неалітычных паселішчаў Беларусі
    Галоўка касцяной статуэткі. (Асавец.)
    сустракаюцца выявы звяроў і птушак. Напрыклад, з Асаўца вядома рагавая статуэтка лася. Жывёліна паказана ў напружанай позе, гатовая да скачка. Форма яе рэалістычная, праўда, галава пазначана толькі невялікім выступам. Але гэта абумовілася характарам матэрыялу, з якога была змайстравана выява.
    На Крывінскім тарфяніку знойдзена некалькі фігурак птушак, выразаных з расшчапаных вепруковых іклаў. Хоць абрысы выяў даволі прыблізныя, але ўважліва прыгледзішся — і вось быццам чапля, застыглая на балотнай купіне, a другая фігурка падобная на качку, што падрыхтавалася да ўзлёту. У асавецкай калекцыі маецца абломак галоўкі больш
    дасканалай статуэткі, выразанай з рога. Дарэчы, на неалітычных помніках сустракаюцца выявы звяроў і птушак, змайстраваныя з крэменю. Зразумела, крэмень не той матэрыял, з якога лёгка рабіць скульптуркі, таму яны вельмі прыблізныя.
    Пад час раскопак Крывінскага паселішча натрапіўся абломак гаршка, на якім двайным шэрагам дробных наколак была выгравіравана качка. Улічваючы знаходку з Ліцвіна, пра якую гаварылася вышэй, гэта другая падобная гравіроўка, знойдзеная на тэрыторыі нашай рэспублікі. А вось на гаршку з усвяцкага неалітычнага паселішча бачна выгравіраваная складаная арнаментальная кампазіцыя са змеямі.
    Сярод рэчаў, якія маюць мастацкую каштоўнасць, варта ўспомніць прыгожыя фігурныя накладкі, касцяныя плоскія кольцы і розныя пласткі з зубчастымі краямі. Усё гэта — знаходкі з Крывінскага тарфяніка.
    Пры разглядзе керамікі мы ўжо пісалі пра арнаменты. I сапраўды, з усіх знаходак каменнага веку менавіта на гаршках сустракаюцца найбольш насычаныя і складаныя рэльефныя ўзоры. Праўда, зрэдку арнамент бывае і на вырабах з рога і костак. На стаянцы ля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна знойдзена паламаная рагавая матыка з папярэчнымі нарэзкамі і касцяны наканечнік стралы з больш складаным зігзагападобным узорам. Вядомы розныя наразныя арнаменты і на падобных вырабах з Паазер'я і з басейна Віліі.
    Арнаментамі аздаблялі рэчы. Адначасова арнаментам надавалася і магічнае значэнне, сэнс якога пакуль што не ўдаецца расшыфраваць. Можна толькі сказаць, што крэўныя групы плямён мелі падобныя арнаменты, што з'яўлялася адной з важнейшых знешніх адзнак іх культуры (у археалагічным разуменні гэтага тэрміну).
    Старажытнейшае грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі, як і на іншых землях, у познім палеапіце, мезаліце і неаліце развівалася ва ўмовах першабытнаабшчыннага ладу, аснову якога складала агульная ўласнасць на сродкі вытворчасці і на прадукты працы. Формай арганізацыі людзей гэтага часу з'яўляліся мацярынскія роды, якія ўжо ў мезаліце пачалі аб’ядноўвацца ў плямёны.
    Члены роду сумесна палявалі, лавілі рыбу, займаліся збіральніцтвам, а ў познім неаліце — жывёлагадоўляй і земляробствам, будавалі жытлы і лодкі. Калектыўная праца параджала і калектыўную ўласнасць на сродкі вытворчасці і яе прадукты. Здабытае працай пароўну дзялілася між усімі членамі родавай абшчыны. Лясы,. рэкі і азёры, палі і статкі жывёлы знаходзіліся ў агульным Ka-
    рыстанні. Уласнасцю паасобных людзей маглі лічыцца толькі некаторыя прылады працы, зброя, вопратка, аздоба. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў першабытным грамадстве не было маёмаснай няроўнасці, не было падзелу на антаганістычныя класы і эксплуатацыі чалавека чалавекам.
    У эпоху каменнага веку жанчына ў родзе займала раўнапраўнае становішча з мужчынам. Яна вяла хатнюю гаспадарку, гадавала дзяцей, вырошчвала культурныя расліны, памагала мужчыне ў паляванні і рыбацтве, вырабляла посуд, займалася збіральніцтвам. У той чае сваяцтва лічылася па мацярынскай лініі. Па гэтай прычыне жанчына выступала і як своеасаблівая аб'ядноўваючая сіла. Большасць вучоных лічаць, што ў неаліце, як і ў папярэдні час, існаваў матрыярхат — гэта значыць, мацярынска-родавы лад.
    У канцы каменнага веку з далейшым развіццём жывёлагадоўлі, з паступовым пераходам ад матыкавага да ворыўнага земляробства ўсё большае значэнне пачынае набываць мужчынская праца, а яго роля ў жыцці роду значна павялічваецца. I як вынік усяго гэтага, пачынае фармавацца бацькаўскі род, гэта значыць, матрыярхат паступова замяняецца патрыярхатам, хоць некаторыя перажыткі першага праіснавалі ажно да сярэдневякоўя і нават да больш позняга часу.
    Пазнаючы навакольны свет, першабытны чалавек на кожным кроку сутыкаўся з мноствам з'яў прыроды. Ён не ведаў, што такое сонца і зоркі, чаму ноч змяняе дзень і наадварот, чаму растуць дрэвы, нараджаецца і памірае чалавек. У той жа час само існаванне нашага далёкага продка залежала ад сіл прыроды — сонца давала цяпло, лес і вада — ежу, паводка затапляла паселішча, агонь грэў і паліў, маланка забівала. Страх і бяссілле перад сіламі прыроды, якімі чалавек яшчэ не мог кіраваць, з аднаго боку, імкненне неяк вытлумачыць навакольны свет, з другога, прывялі да ўзнікнення рэлігійных вераванняў —
    скажонага, ненавуковага ўспрыняцця рэчаіснасці.
    Сляды зараджэння рэлігійных уяўленняў першабытнага чалавека губляюцца дзесьці ў прыцемках яго першапачатковай гісторыі, але ў новым каменным веку яны ўжо сталі складанай сістэмай вераванняў у розныя звышнатуральныя сілы, якія быццам бы рабілі ўплыў на існаванне нашага далёкага продка і навакольны свет. Гэтыя звышнатуральныя сілы, меркаваў тады чалавек, можна было ўміласцівіць
    Рагавая статуэтка лася.
    (Асавец.)
    падарункамі і рознымі рыту-
    альнымі абрадамі, а можна было і ўгнявіць...
    Нашы старажытныя продкі лічылі, што некаторыя жывёлы з'яўляюцца іх родзічамі, таму яны дапамагаюць родавай абшчыне ў цяжкую хвіліну. Да такіх свяшчэнных істот на тэрыторыі сучаснай Беларусі, без сумнення, адносіліся лось і качка. Таму іх скульптуркі і графічныя выявы знаходзяць археолагі на старажытных паселішчах. Адгалоскі гэтага даўняга культу жывёл засталіся да нашых дзён у паданнях, народных песнях і звычаях. Так, напрыклад, і да сучаснага моманту ў нашага народа асаблівай павагай карыстаецца бусел, немалое месца ў фальклоры займае вобраз мядзведзя, вужа, качкі.
    Свяшчэннымі лічыліся не толькі некаторыя жывёлы, але і нежывыя аб'екты — крыніцы, камяні, гаі і г. д. Магічная сіла надавалася таксама розным дробным рэчам — амулетам, як напрыклад зубам жывёл, якія ў выглядзе
    караляў насіліся на шыі або нашываліся на вопратку. Існаваў у старажытнасці і кулы продкаў. Старажытны чалавек верыў, што памершы жыве і «на тым свеце»: рухаецца, ловіць рыбу, палюе на дзічыну, карацей кажучы, паводзіць сябе так, як і пры жыцці, з той толькі розніцай, што «з таго свету» ён можа рабіць уплыў на лёс жывых родзічаў, дапамагаць ім, або па нейкай прычыне шкодзіць. Таму памёршым у пахаванні клалі іх зброю, посуд, ежу. Адлюстраваннем культу продкаў у пэўнай ступені з'яўляюцца знаходкі скульптурных выяў людзей, аб чым гаварылася вышэй.
    3 зараджэннем і развіццём земляробства і жывёлагадоўлі ўсё большае значэнне набывалі культы, звязаныя з нябеснымі свяціламі, са зменай пораў года, плоднасцю. Асаблівае месца ў вераваннях займала сонца, якое ўяўлялася добрым бажаством, што пасылае на Зямлю цяпло. Без цяпла немагчыма вясна, рост раслін, размнажэнне жывёлы, а значыць, немагчыма існаванне і самога чалавека.
    Сляды гэтых так званых касмаганічных культаў мы знаходзім у позненеалітычных арнаментах, дзе пачынаюць з'яўляцца розныя рыскі, кругі з праменнямі, крыжы — вобразы нябеснага свяціла.
    Такім чынам, на папярэдніх старонках гэтай кнігі вы даведаліся пра ўмовы жыцця і заняткі людзей у каменным веку, пра іх матэрыяльную і духоўную культуру, пра першабытнае мастацтва.
    А цяпер бліжэй пазнаёмімся са шматлікімі плямёнамі, якія калісьці засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, з асаблівасцямі, што характарызавалі іх і рознілі між сабой, з тагачаснымі гістарычнымі працэсамі.
    Вывучаючы рэшткі старадаўніх паселішчаў, шахт і майстэрань на тэрыторыі БССР, археолагі аб'ядналі іх у цэлы