З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 126с.
Мінск 1978
высыханні. Гэта рабіла яе унікальным матэрыялам для замазкі. Калі пасудзіна з цягам часу зношвалася, яна пакрывалася новым пластом гліны.
А цяпер уявім сабе, што па чыёй-небудзь неахайнасці такое драўляна-глінянае начынне трапіла ў вогнішча. Дрэва згарэла і — о цуд,— пасудзіна не толькі не развалілася, але, наадварот, стала яшчэ мацнейшая, бо гліна абпалілася... Дык чаму ж тады не паспрабаваць зляпіць нейкае змесціва з адной гліны? Паспрабавалі — атрымалася. Дарэчы, апальванне гліняных гаршкоў — першая хімічная рэакцыя, якой авалодаў чалавек.
Вось так, на думку большасці вучоных, і адбылося вынаходніцтва глінянага посуду — аднаго з найвялікшых дасягненняў першабытнага грамадства.
Навык лепкі гаршкоў хутка распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Ці бачыў хто-небудзь з вас жанчыну-ганчара? Напэўна, не. А вось у каменным веку ўвесь посуд вырабляўся выключна жанчынай. Аб гэтым мы даведаліся па адбітках пальцаў, якія там-сям захаваліся на гаршках. Як вядома, такія адбіткі ў мужчын і жанчын адрозніваюцца паміж сабой.
Мужчына быў рыбаком, паляўнічым і воінам. Жанчына займалася збіральніцтвам, хатняй гаспадаркай, рыхтавала ежу. Для гэтых заняткаў і неабходны былі зручныя пасудзіны, таму няма нічога дзіўнага, што менавіта жанчына магла быць і вынаходнікам керамікі.
Спачатку не ўсё ішло гладка, пасудзіны былі грубыя і нетрывалыя. Паступова заўважылі, што чыстая тлустая гліна пры высыханні і апальванні трэскаецца, а вось дабаўка пяску ці іншых рэчываў робіць яемацнейшай. Асабліва часта дамешвалі траву або лубяныя валокны. Выраб тады атрымліваўся як бы з арматурай.
Ляпілі гаршкі зазвычай з гліняных жгутоў — доўгіх кілбасак, якія накладваліся па спіралі адзін на адзін, a затым пляскаліся рукамі. Пры гэтым пасудзіне надавала-
ся неабходная форма. Часам гаршкі ляпіліся і з гліняных паясоў.
Розныя плямёны мелі свае асаблівасці ў ганчарнай справе. Насельнікі Крывінскіх паселішчаў у глінянэе цеста часта дабаўлялі тоўчаныя ракавіны. Затым рабілі даволі шырокія істужкі, якія злучаліся паміж сабой спосабам тарцовага прылепу, г. зн. адна істужка ўваходзіла ў паз другой і гэтак далей.
Значная колькасць гаршкоў з паўночнай Бе-
Гліняныя пасудзіны з стаянак Крыларусі маюць вельмі вінскага тарфяніка. гладкія сценкі МяркуюцЬг што гэта дасягалася наступным чынам: з аднаго боку да сценкі прыстаўлялася дошчачка, якая была як бы кавадлам, а з другога — стукалі драўляным малаточкам. Так сценка рабілася роўнай і гладкай. Часам па нейкай невядомай нам прычыне дошчачку абкручвалі тоўстай ніткай, тады звонку гаршкі быццам арнаментам пакрываліся іх частымі адбіткамі.
У старажытнейшы час пасудзіны аздабляліся вельмі сціпла: некалькі паскаў з адбіткаў грабянца або плыткіх ямак. Пазней на аздабленне «не скупіліся». Уся паверхня вырабаў зазвычай пакрывалася частымі паскамі насечак, грабеньчатых адбіткаў, наколак. Нават донцы арнаментаваліся! Такі гаршчок здалёк нагадваў Н€>йкую адмысловую пляцёнку.
Часамі матэматычная строгасць і насычанасць арнаменту парушалася, тады на паверхнях гаршкоў сустракаліся асобныя арнаментаваныя зоны, ромбы, выгнутыя рысы.
У больш позні час такая ўскладненасць арнаментацыі сустракалася пераважна ў верхніх частках пасудзін. Тут меліся гарызантальныя адбіткі, розныя крыжыкі, ялінкі, зігзагі. Асабліва прыгожы быў гаршчок, калі пад яго брыжам меўся шырокі пасак дужак — быццам вясёлак.
Пасля арнаментавання гаршкі для моцы абпальвалі. Гэта рабілася на вогнішчах так званым адкрытым спосабам. Абпальваліся пасудзіны нераўнамерна, таму колер сценак часам быў плямісты.
Самая архаічная неалітычная кераміка рыхлая, дрэнна абпаленая. Гаршкі часта трэскаліся і рассыпаліся. На некаторых старажытных помніках за прайшоўшыя тысячагоддзі чарапкі пад уздзеяннем сонца, маразоў, вільгаці і іншых фактараў зусім рассыпаліся. Таму нават цяжка сказаць, калі нашы далёкія продкі ў розных мясцовасцях пачалі ляпіць гліняны посуд.
3 часам гаршкі навучыліся рабіць мацнейшымі, сталі лепш іх абпальваць. Але і тады ў розных плямёнаў яны адрозніваліся па сваёй моцы. У паўднёвай частцы сучаснай Беларусі гаршкі былі самыя трывалыя. Да нашых дзён на мясцовых паселішчах захаваліся вялікія абломкі пасудзін. Іх можна склеіць паміж сабой і атрымаць цэлыя вырабы.
У ГІаазер'і, дзе ў большасць кераміні дамешваліся тоўчаныя ракавіны, увесь неалітычны посуд быў вельмі крохкі. Выключэнне, бадай, складалі толькі вырабы на паселішчах так званай культуры грабеньчата-ямачнай керамікі. Пры раскопках тарфянікавых паселішчаў у паўночнай Беларусі са знойдзенымі кавалкамі пасудзін трэба абыходзіцца вельмі асцярожна, бо яны лёгка трушчацца і толькі падсохнуўшы, гэтыя кавалкі робяцца мацнейшыя. А каб захаваць такія знаходкі надоўга, іх даводзіцца нават аб-
мазваць спецыяльным клеем. Цікава, што некаторыя кавалкі гаршкоў на тарфянікавых помніках нават выпростваюцца пад цяжарам верхніх пластоў. У такім выпадку звычайна бывае немагчыма вызначыць сапраўдныя памеры пасудзіны.
У далёкія старажытныя часы гаспадыня не спяшалася развітвацца з трэснутым або разбітым гаршком, бо інакш трэба было ляпіць новы, а гэта патрабавала шмат працы. Таму гліняная пасудзіна рамантавалася: бралася «на шво». Рабілася гэта так. Спачатку ўздоўж трэшчыны свідраваліся адтуліны. Затым на пашкоджанае месца з абодвух бакоў накладвалася бяроста і праз адтуліны яна моцна звязвася шнурком.
Пад час раскопак нярэдка сустракаюцца чарапкі з такімі свідраваннямі, а ў Літве на адной з стаянак знайшлі кавалак пасудзіны з цэлым швом. Там захавалася ўсё як мае быць — і бяроста і шнурок.
У падрамантаваным гаршку ўжо нельга было варыць ежу, а вось для захоўвання розных сухіх прадуктаў ён паспяхова выкарыстоўваўся.
Гліняныя пасудзіны мелі самае рознае прызначэнне. На сценках многіх гліняных гаршкоў аж да гэтага часу захаваўся тоўсты пласт нагару — гаспадыні, мабыць, не вельмі турбавалі сябе мыццём посуду. Дарэчы, з дапамогай хімічнага аналізу можна нават даведацца, што варылася ў гаршку. Большыя пасудзіны (а некаторыя з іх дасягалі да паўметра ў папярочніку) служылі замест мяхоў, кублаў або дзежак для захоўвання прыпасаў: вяленага і вэнджанага мяса, грыбоў, ягад, арэхаў і гэтак далей. Тым больш, што кублаў як такіх і іншага драўлянага начыння яшчэ не было, бо каменнай або рагавой сякерай клёпкі не асабліва вычашаш. Ткацтва таксама было не настолькі развіта, каб хапала палатна на мяхі.
Знаходзяць археолагі і зусім маленькія місачкі, кубкі. Напэўна, яны служылі для піцця, а некаторыя маглі быць і дзіцячымі цацкамі.
Хоць і рэдка, але часам сустракаюцца пасудзіны з дзіркамі ў дне і нават у сценках. Гэта былі першыя друшлякі-цадзілкі.
Наведвальніка гістарычнага музея заўсёды ўражвае форма гаршкоў з новага каменнага веку — яны вастрадонныя! Як жа такі гаршчок можна было на стол або ў печ паставіць, каб ён не перакуліўся? Справа ў тым, што тады ні сталоў, ні печаў у нашым разуменні не было. Ежу рыхтавалі проста на вогнішчах або на агнішчах, складзеных з камянёў. Вось тут якраз і падыходзіла пасудзіна з вострым дном, яе не ставілі, а ўторквалі між вугалёў або камення, і як бы дровы ні падгаралі, яна не кулялася. Вострае дно сведчыць яшчэ і пра тое, што ўладальнікі гаршкоў часта перасяляліся з месца на месца, г. зн. ім даводзілася гатаваць страву, як кажуць, у палявых умовах, на звычайных вогнішчах. Успомніце, што і сёння катлы для турыстаў робяць не з плоскім, а з круглым дном. Між іншым, і ў неаліце ў некаторых народаў часамі прымяняліся кругладонныя пасудзіны.
У познім неаліце і ў раннім бронзавым веку, г. зн. з канца III — пачатку II тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі амаль выключна запанавала пласкадонная форма гаршкоў. Гэта тлумачыцца паўсюдным распаўсюджаннем сталай аседласці, калі жытлы будаваліся абавязкова з печкамі, прымітыўнымі сталамі і рознымі паліцамі, на якіх мог стаяць толькі пласкадонны посуд.
У СВЕЦЕ ПРЫГОЖАГА I ...ФАНТАСТЫЧНАГА
Калектыўная працоўная дзейнасць развівала чалавека фізічна і, што найбольш важна, духоўна. Дзякуючы ёй ён пазнаваў навакольны свет, знаёміўся з уласцівасцямі рэчаў і з'яў, з якімі сутыкаўся ў штодзённасці, Яшчз ў
першабытны час нарадзіліся пачаткі батанікі, заалогіі, астраноміі, геалогіі, медыцыны, арыфметыкі. Людзі ўмелі адрозніваць расліны атрутныя ад ядомых, ведалі расліны лекавыя, навучыліся пазнаваць біялагічнае развіццё дзікіх жывёл. Разбіраючы ўпаляваную дзічыну, чалавек пазнаёміўся з яе анатоміяй. Нашы продкі не толькі адшуквалі вохру, гліну, крэмень, але і пачыналі даследаваць мінеральныя багацці зямлі. Жывучы ў асноўным з палявання і рыбацтва, яны павінны былі ведаць навакольныя лясы, балоты і вадаёмы. 3 вялікай цікавасцю глядзеў чалавек на дзённае і начное неба. Так у выніку вельмі доўгіх назіранняў у яго склаліся пэўныя пазнанні пра нябесныя свяцілы. Археалагічныя і этнаграфічныя даныя сведчаць, што першабытныя людзі маглі лячыць і некаторыя хваробы — прастуды, пераломы, раны; спрабавалу накладваць швы, павязкі, прыбягалі да гіпнозу.
У калектыўнай працы развівалася мысленне, мова, зараджалася мастацтва.
Куды б мы ні трапілі — ці то ў афрыканскую саванну, джунглі Амерыкі, ці то на астравы Ціхага акіяна, або ў паўпустыні Аўстраліі — усюды, дзе яшчэ існуюць першабытныя народы, можна сустрэць у тубыльцаў каралі з зубоў дзікіх жывёл. Такія каралі — не толькі аздоба, ёй надаецца і магічнае значэнне. Лічыцца, што воін або паляўнічы, на шыі якога красуюцца іклы тыгра, будзе спрытны і дужы, як гэты звер; аздоба ж з лісіных зубоў павінна прыбавіць іх гаспадару хітрасці. Карацей кажучы, прыпісваючы каралям звышнатуральную чароўную сілу, чалавек хацеў, каб і ў яго былі некаторыя спецыфічныя рысы той ці іншай жывёліны.
Пра гэта могуць добра пасведчыць рэчы з старажытных паселішчаў Крывінскага тарфяніку. Тут знойдзена шмат зубоў мядзведзя, лася, ваўка, сабакі з прасвідраванымі ў прыкаранёвай частцы акуратнымі адтулінамі, праз
якія працягваліся ніткі. На паасобных зубах замест адтулін маюцца нарэзкі. Магчыма, гэта знаходкі больш старажытнага часу, калі людзі яшчэ не валодалі ўмельствам свідравання.
Каралі з мядзведжых іклаў сустракаюцца даволі часта, але найбольш ахвотна для гэтай мэты выкарыстоўваліся разцовыя зубы ласёў. Дзіўна, ці не праўда? Бо ласі не выдзяляюцца ні асаблівай кемлівасцю, ні смеласцю. Але ўсё робіцца больш зразумелым, калі ўлічыць, што менавіта лось найчасцей рабіўся здабычай паляўнічага і мясам яго жыхары старажытных паселішчаў не аднойчы ратаваліся ад голаду. Вось чаму каралі з ласіных зубоў, на думку нашага продка, павінны былі даць чалавеку ўладу над гэтай жывёлінай і дапамагчы забяспечыць супляменнікаў ежай.