З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 126с.
Мінск 1978
3 дапамогай свідравання агонь здабывалі паўсюдна. Зазначым, што найбольш прымітыўны і, мабыць, нязручны прыём — свідраванне з дапамогай далоняў рук, якімі круціўся пруток, строма прыстаўлены да дошчачкі. Так цяпер здабываюць агонь, напрыклад абарыгены Аўстрал іі і некаторых астравоў Ціхага акіяна.
Больш дасканалым з'яўляўся спосаб «высвідроўвання» агню з дапамогай лучка, цеціва якога абкручвалася вакол строма стаячага прутка, што з дапамогай каменнай або касцяной муфты прыціскаўся да гарызантальнай дошчачкі з выдзеўбанымі ямкамі. Часам для ўзмацнення трэння ў ямку клалася некалькі пясчынак. Цікава адзначыць, што сярод некаторых эскімоскіх плямёнаў меўся звычай прыціскаць муфту не рукой, а зубамі.
Калі з лучком можна было абыходзіцца і аднаму, то для здабывання агню спосабам раскручвання прутка вяровачкай патрабаваліся не меней як два чалавекі. Адзін утрымліваў дошчачку і строма прыціснуты да яе пруток, другі ў супрацьлеглыя бакі пачаргова тузаў вяровачку, на канцах якой былі прывязаны костачкі.
He менш дасканалае прыстасаванне ўжывалі індзей-
цы і малайцы. Яны строма прыстаўлялі да дошчачкі пруток, а потым яго раскручвалі гарызантальнай рухомай перакладзінкай, прывязанай да вяршыні прутка, і драўляным або каменным махавічком. Карацей кажучы, гэта было вельмі падобна да «помпавага свярдзёлка», які ўжывалі еўрапейскія рамеснікі да нядаўнага часу. Некаторыя падарожнікі сцвярджаюць, што з дапамогай такога прыстасавання можна распаліць вогнішча за некалькі секунд.
Іншыя спосабы здабывання агню трэннем былі менш распаўсюджаны. Сярод іх вядома выпілоўванне, калі тонкім, як нож, каеалкам дрэва пілавалі ўздоўж іншага кавалка. Для такога спосабу найбольш прыдатны быў бамбук, бо яго вонкавая абалонка вельмі цвёрдая і мае шмат краменязёму, што спрыяе мацнейшаму награванню пры трэнні, асяродак жа бамбука рыхлы і лёгка загараецца.
На многіх ціхаакіянскіх астравах ужываўся так званы с.агнявы плуг». Грэба было церці канцом прутка, нахіленага пад вуглом у 30—35° у пазе, выразаным на дошцы. Пад час трэння ў качцы паза ўтвараліся апілкі, затым тут успыхвалі іскры і нарэшце гарэў агонь. Яшчэ радзей ужывалася «агнявая помпа». Яна складалася з цыліндра і шчыльна дастасаванага да яго поршня. Пры гэтым спосабе выкарыстоўвагася з'ява награвання паветра пры моцным сцісканні. А загараўся трут, які ўмацоўваўся на канцы поршня.
У Старажытнай Грэцыі і Рыме ўмелі запальваць агонь і ад сонечных зайчыкаў, канцэнтруючы іх двухвыпуклай лінзай або ўвагнуты'л люстэркам. Есць сведчанне, што Архімед спаліў рымскі флот у затоцы пад Оракузамі, накіраваўшы на драўляныя караблі ворага «зайчыкі» ад начышчаных да бляску медных шчытоў грэчаскіх воінаў.
3 вынаходствам жалеза ўсе прыстасаванні для здабывання агню трэннем зачалі выцясняцца металічным крэсівам, ударамі якога аб крэмень высякаліся іскры. Гэты
спосаб дзе-нідзе, нягледзячы на распаўсюджанне ў XIX стагоддзі запалак, праіснаваў ажно да самага апошняга часу.
У старажытную эпоху, калі жалеза яшчэ не ўмелі выплаўляць, некаторыя першабытныя плямёны ўжывалі ў якасці крэсіва знойдзеныя кавалкі сернага калчадану. Напрыклад, высякалі агонь індзейцы, некаторыя эскімоскія плямёны, туземцы Вогненнай Зямлі. Знойдзены сведчанні здабывання агню з дапамогай сернага калчадану і ў некаторых пячорных жытлах палеалітычнага чалавека.
Еўрапейскія падарожнікі здзіўляліся, як хутка амерыканскія або аўстралійскія абарыгены маглі распаліць вогнішча з дапамогай такіх, здавалася б, прымітыўных драўляных прыстасаванняў.
Археолаг не можа ўявіць сабе рэшткаў паселішча каменнага веку без знаходак крамянёвых вырабаў — сякер, нажоў, скрабалак і інш. Часам іх набіраецца мноства, сотні экземпляраў, не лічачы ўжо розных папсаваных рэчаў, абломкаў, неапрацаваных адшчэпаў і пласткоў. Як ужо нам вядома, у каменным веку большасць прылад працы выраблялася з камянёў.
Праўда, не кожны камень надаваўся для гэтай справы. Крышталічныя пароды былі прыдатныя толькі для сякер і цяслаў. А вось з крэменю можна было змайстраваць амаль любую прыладу.
Крэмень — асадкавая горная парода, назва яго паходзіць з грэчаскай мовы. У беларускіх народных гаворках кавалкі крэменю называюць па-рознаму — «скалкі» ў паўночнай Міншчыне, «гегі» — на Панямонні, у некаторых іншых месцах — «грамушкі» і інш.
Крэмень пераважна ўтвараецца ў выніку асядання краменязёму з марской вады на дне вадаёмаў або ў трэшчынах і порах горных парод — вапнякоў, даламітаў,
Крамянёвыя прылады працы з неалітычных стаянак Панямоння і Падняпроўя: 1—праколка, 2—4—наканечнікі стрэлаў, 5—разец, 6—скрабалка 7—паканечнік дзіды, 8—скобля, 9, 10—нажы’
радзей глін і пясчанікаў. Ён залягае ў выглядзе лінзаў, пластоў або канкрэцый самых розных формаў і памераў ад некалькіх міліметраў да паўметра і больш.
У Беларусі самыя багатыя запасы крэменю знаходзяцца ў крэйдавых адорвенях, дзе ён, як правіла, залягае цэлымі пластамі. Шмат галечных крамянёў маецца і ў бліжэйшых ад адорвеняў адкладах пяску і жвіру. Такія краменяносныя раёны займаюць заходнюю і паўднёва-ўсходнюю часткі нашай рэспублікі. Крэмень з Гродзеншчыны светла-шэры, нават блакітнаваты з няроўна афарбаванымі палосамі. На Пасожжы ён шэры ў белыя дробныя кропачкі. У Паазер'і свайго крэменю мала, тут на стаянках сустракаецца матэрыял, прывезены з розных куткоў Беларусі, тут жа і фіялетавы валдайскі крэмень.
Колер крэменю мае немалое значэнне ў археалогіі. Паглядзеўшы на прылады працы з якога-небудзь паселішча, даследчык можа сказаць, з якімі тэрыторыямі вёўся абмен у мясцовых плямёнаў, або адкуль яны сюды перасяліліся.
Крэмень — амаль адзіная горная парода на Беларусі, якая пры разбіванні дае вострыя рэжучыя грані, да Taro ж ён вельмі моцны і цвёрды — да нядаўняга часу ім рэзалі нават шкло. Такія карысныя якасці крэменю заўважылі яшчэ ў самай сівой старажытнасці, і з таго часу на працягу соцень тысяч гадоў крэмень быў незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы. Пры адсутнасці запасаў, дзе-нідзе яго спрабавалі замяняць пародамі падобных фізічных якасцей— сланцам, халцэдонам, яшмай. Але ва ўсіх выпадках крэмень быў па-за канкурэнцыяй. I толькі ў раннім жалезным веку яго выцесніў метал.
Прайшло ўжо больш як мільён гадоў, калі чалавек навучыўся ўжываць вострыя крамянёвыя абломкі для выкопвання ядомых каранёў, забівання дробнай дзічыны, абароны ад ворага. 3 цягам часу ён налаўчыўся вырабляць больш складаныя прылады працы і да канца палеаліту быў распрацаваны амаль увесь набор крамянёвых
вырабаў — скрабалак, разцоў, нажоў, праколак, пракрутак, наканечнікаў стрэл, дзідаў і дроцікаў.
Ill тысячагоддзе да н. э.
У далінах Ніла, Тыгра і Еўфрата ўзнікаюць рабаўладальніцкія дзяржавы, нараджаецца пісьменнасць, будуюцца вядомыя на ўвесь свет піраміды Егіпта і палацы Месапатаміі. У гэты час быў напісаны першы вядомы эпічны твор чалавецтва — паэма пра Гільгамеша. У пісцовых школах Вавілона вывучаліся матэматыка, астраномія, хімія...
А што ж у той час было на тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакрытай непраходнымі лясамі і балотамі, дзе на берагах азёр і рэк туліліся буданы тубыльцаў? Няўжо ўсё было такім безнадзейна дзікім і адсталым у параўнанні з маладымі бліскучымі цывілізацыямі Блізкага Усходу і Егіпта?
He, нашы далёкія продкі таксама маглі тым-сім пахваліцца.
Шахцёр — прафесія ў рэспубліцы новая, стала звычайнай толькі ў апошнія гады з адкрыццём саляных радовішчаў. Але аказваецца, гарняцкая справа мае ў нас даўнюю, хоць і забытую за працяглы час, традыцыю, бо яшчэ ў каменным веку на тэрыторыі Беларусі існавалі шахты! Так, не здзіўляйцеся, сапраўдныя шахты!
Больш як 200 000 гадоў таму назад магутны ледавік вырваў з марскога дна і прысунуў на Гродзеншчыну адорвені крэйды. Ледавік растаў, а крэйда засталася ляжаць велізарнымі глыбамі, засыпанымі пяском ды жвірам. Адзін з такіх адорвеняў, трэснуты на кавалкі, залягае цяпер у ваколіцах пасёлка Краснасельскага, што на правым беразе ракі Росі ў Ваўкавыскім раёне. Кавалкі гэтыя немалыя, найбольшы з іх дасягае каля двух кіламетраў у даўжыню і некалькі дзесяткаў метраў у таўшчыню. Зверху крэйду пакрывае глеба і тонкія адклады пяску. Месцамі парода выходзіць на самую паверхню зямлі .
Жыхары навакольных вёсак здаўна капалі крэйду для сваіх патрэб — найчасцей, каб пабяліць печ або хату. Затым тут узнікла маленькае прадпрыемства, якое з цягам часу ператварылася ў буйны цэментны завод. Пачалася інтэнсіўная распрацоўка, і цяпер замест некаторых кавалкаў адорвеня сінеюць сапраўдныя азёры на дне глыбокіх кар'ераў.
У дваццатых гадах бягучага стагоддзя на тады яшчэ малых кар'ерах пабываў геолаг Б. Рыдзеўскі. Мясцовыя сяляне паказалі яму аленевыя рогі, знойдзеныя ў час працы, і сказалі, што ў тоўшчы крэйды сустракаюцца нейкія як бы пячоры... Геолаг агледзеў гэтыя месцы, а затым пра ўсё паведаміў археолагу 3. Шміту. Вучоны не стаў доўга чакаць і хутка быў у Красным Сяле. Як жа ён здзівіўся, калі ўбачыў перад сабой рэшткі шахтаў першабытнага чалавека!
Так пачалося адкрыццё, лёс якога доўгі час быў няўдалы. Неўзабаве Шміт памёр, пакінуўшы свае ненадрукаваныя рукапісы пра папярэдняе знаёмства са старажытнымі распрацоўкамі, а ў тагачасным перыядычным друку з'явілася ўсяго некалькі кароткіх паведамленняў.
Толькі пры Савецкай уладзе пачалося шырокае вывучэнне гэтага цікавейшага помніка археолагамі. I асаблівая заслуга ў гэтым належыць нястомнаму даследчыку старажытнасці Н. М. Гурынай.
Што ж уяўляюць сабой гэтыя шахты?
Як мы ўжо адзначалі, найбольш прыдатны для вырабу прылад працы крэмень знаходзіцца ў крэйдзе. Тут ён «мокры», гэта значыць, утрымлівае вільгаць і лёгка паддаецца апрацоўцы. У адорвенях каля пасёлка Краснасельскага крэменю многа, дзе ён залягае цэлымі пластамі, радзей россыпамі. Пласты гарызантальныя, а часам яны залягаюць вертыкальна. Гэта залежыць ад таго, як «паклаў» ледавік розныя часткі адорвеня. Увогуле, у бліжэйшым наваколлі і на паверхні крэменю колькі хочаш.
Выгляд старажытных шахт на краі крэйдавага кар'ера каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
Тут ён патрэсканы, сухі і непрыдатны для апрацоўкі. Нашы далёкія продкі ведалі пра ўсё гэта і даставалі патрэбны сабе матэрыял з зямной глыбіні.