• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    Паляванне ў старажытнасці — занятак цяжкі і небяспечны. Ён патрабаваў вынослівасці, спрыту і в,члікай фізічнай сілы. Першабытны чалавек быў вымушаны паляваць — гэта давала яму магчымасць не памерці з голаду. Узброены лукам і дзідай, ён уступаў у адзінаборства са зверам. I дзе была гарантыя, што пераможцам з гэтай барацьбы выйдзе чалавек!
    Вось чаму паляванне было пераважна справай мужчыны. А рыбнай лоўляй паспяхова займаліся і жанчыны, асабліва, калі трэба было лавіць вудай, а не сеткай. У збіральніцтве незаменнымі былі і жанчыны і дзеці.
    У канцы неаліту з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі значэнне палявання і рыбацтва стала меншаць. Збіральніцтва ж яшчэ доўгі час працягвала існаваць.
    У старажытнасці на тэрыторыі Беларусі, як і на суседніх землях, амаль не было дзікарослых раслін, прыдатных для акультурвання. Яны сустракаліся ў Міжземнамор'і і на Блізкім Усходзе, дзе і ўзнікла найстаражытнейшае земляробства. Адсюль яно паступова пранікла ў Еўропу. У паўднёвай частцы сучаснай Беларусі пачатак
    земляробства датуецца не раней, чым першымі стагоддзямі III тысячагодцзя да н. э., у паўночнай — другой паловай або нават канцом гэтага тысячагоддзя.
    Старажытныя земляробы Еўропы вырошчвалі пераважна пшаніцу і ячмень. Значэнне гэтых культур у розныя часы і на розных тэрыторыях было неаднолькавым. Напрыклад, на Брытанскіх астравах, у Цэнтральнай Еўропе і ў Даніі ў неаліце эсноўнае месца на полі займала пшаніца, у наступную эпоху, калі пахаладнела, яна ўступіла сваё месца ячменю, На тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе больш суровы клімат, у асноўным вырошчваўся ячмень. Адбіткі яго зярнят былі знойдзены на гаршках неалітычных плямёнаў з тэрыторыі паўночнай Украіны і паўднёваўсходняй Беларусі. На адным з тарфянікаў Віцебшчыны ўдалося знайсці насенне льну. Значыць, і гэта культура ў познім неаліце вь рошчвалася нашымі продкамі.
    Спачатку земляробства было вельмі прымітыўным. Дарэчы, тут нават сам тэрмін «земляробства» не пасуе, бо глебу тады часадл амаль зусім не «абраблялі».
    Земляробства найперш развівалася не толькі ў раёнах з больш цёплым кліматам, але і там, дзе былі ўрадлівейшыя і падатнейшыя для апрацоўкі землі. Цяжкія гліністыя глебы Віцебшчыны оазам з халаднейшым кліматам, мусіць, сталі прычынай таго, што тут вырошчваць культурныя расліны сталі пазней, чым на астатняй тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    Спачатку пад пасевы займаліся невялікія ўчасткі зямлі. Таму палі хутчэй нагадвалі градкі, якія ўзрыхляліся завостранымі палкамі або матыкамі. Каменныя і рагавыя матыкі часам сустракаюцца на старадаўніх помніках нашай рэспублікі. У познім неаліце і ў бронзавым веку распаўсюджвалася ляднае земляробства, якое вымагала высякання і спальвання лясоў. Ускосна аб гэтым сведчыць значнае павелічэнне колькасці сякер, асабліва шліхтаваных, якія часта сустракаюцца на паселішчах і за іх межамі.
    Калі ячмень або пшаніца спелі, каласы жалі рознымі сярпамі. Спачатку сярпамі маглі служыць доўгія крамянёвыя пласткі з зазубранымі краямі. Пазней такім прыладам надавалася спецыяльная серпападобная форма. Найбольш складанымі былі састаўныя сярпы, аснова якіх выраблялася з дрэва або рогу, a лязо з многіх зазубраных крамянёвых пласткоў, што ўкладваліся ў паз асновы.
    Яшчэ на зары чалавечага грамадства паляўнічыя, бывала, прыносілі на стаянку дзіцянят забітых звяроў. 3 цягам часу звяркі прывыкалі да людзей. Людзі забаўляліся імі, лашчылі і падкормлівалі іх. Ta­ra была яшчэ не жывёлагадоўля, a толькі прыручэнне дзікіх жывёл, але першы крок на шляху да жывёлагадоўлі быў зроблены. Калі прыручаныя жывёлы сталі размнажацца ў няволі і калі чалавек пачаў спецыяльна імкнуцца да павелічэння гэтых
    Рагавая матыка з стаянкі каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна.
    «жывых» запа-
    саў мяса, тады і ўзнікла сапраўдная жывёлагадоўля.
    Калі ўзнікненне земляробства было звязана з адносна невялікімі тэрыторыямі, то ўмовы для асвойвання жывёл існавалі паўсюдна, нават у тундры, дзе свойскім стаў паўночны алень. У тагачаснай Еўропе—у лясах, лесастэпах і стэпах, у гарах вадзіліся дзікія свінні, быкі, коні, козы і авечкі. Многія з гэтых жывёл жылі і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, калі звычай вырошчвання культурных раслін быў запазычаны з поўдня і паўднёвага захаду ад суседніх земляробчых плямёнаў, то да жывёлагадоўлі нашы продкі маглі дайсці і самастойна.
    Свойскімі сталі не ўсе жывёлы, а толькі тыя, якія давалі чалавеку найбольш мяса і шкур і якія мелі больш «ласкавы» нораў. Пры жаданні можна было б выгадаваць і пароду свойскіх ваўкоў, але ў гэтым чалавеку не было ніякай патрэбы — ён і ад дзікіх хацеў пазбавіцца. Застаецца пакуль загадкай, чаму не былі прыручаны лось і алень. Можа таму, што цяжкавата было рыхтаваць ім на зіму ежу.
    Дарэчы, у тыя далёкія часы на нашай тэрыторыі былі два віды дзікіх быкоў— туры і зубры. Зубр, відаць, меў вельмі няўжыўчывы характар, бо яго не ўдалося зрабіць свойскім. Што ж датычыць тура, то ён стаў роданачальнікам усёй нашай буйной рагатай жывёлы. I хоць сам тур вынішчаны чалавекам да рэшты, затое яго шматлікія акультураныя нашчадкі і сёння прадаўжаюць жыць і паспяхова размнажаюцца.
    Лічыцца, што першай прыручанай жывёлай быў сабака. Дзікі сабака і чалавек, відаць, з самага пачатку даволі цярпіма адносіліся адзін да аднаго. У параўнанні з іншымі драпежнікамі гэтая жывёла не была для чалавека небяспечнай. Сабакі янчэ ў палеаліце прывыкалі жыць каля паселішчаў, дзе падбіралі розныя адкіды. Людзі не праганялі іх, бо гэтыя жывёлы сваім брэхам папярэджвалі набліжэнне чужынцаў або дзічыны. Затым сабакі сталі зусім свойскімі і найбольш прывязанымі да чалавека жывымі істотамі. Сабака быў незаменны на паляванні, незаменны як стораж.
    Каб сказаць, які быў статак у нашага продка з канца новага каменнага веку, трэба было даследаваць касцявыя матэрыялы раскапаных помнікаў. На паселішчах Крывінскага тарфяніку (Еіцебшчына) былі знойдзены рэшткі кароў, коней, дробнай рагатай жывёлы, свіней і сабак. Такіх жа жывёлін гадавалі і неалітычныя жыхары Палесся, толькі ў іх значна болей было свіней. Гэта і не дзіўна, бо тут у шматлікіх дубняках можна было збіраць для іх корму жалуды.
    Калі б чалавек не навучыўся здабываць агонь і не авалодаў ім, то ён і цяпер заставаўся б дзікуном. Значэнне агню немагчыма пераацаніць.
    У жыцці старажытнага чалавека агонь прысутнічаў непасрэдна ў выглядзе вогнішча. На ім смажылі мяса, ля яго грэліся халодным часам, каганцом асвятлялі жыллё; агонь выкарыстоўвалі для паходняў. 3 агнём можна было бараніцца ад найстрашнейшага драпежніка.
    Агонь з'яўляўся сябрам першабытнага чалавека, але часам ён рабіўся і яго ворагам, калі грымотны пярун пасылаў на Зямлю свае асляпляльныя стрэлы, калі загараліся лясы і паселішчы. Агонь лашчыў, але калі з ім абыходзіліся неасцярожна, то ён кусаў, бы раз'юшаны звер.
    Людзі любілі агонь і разам з тым баяліся яго, уражаныя яго надзвычайнай сілай і таямнічасцю нараджэння — з нічога. Яму маліліся як богу і прыносілі ахвяры. Да нядаўняга часу засталіся адгалоскі такога абагаўлення агню — да вогнішча нельга было паварочвацца спіной, пляваць на яго, заліваць яго брудам, класці ў агонь вострыя рэчы.
    Адхіляючыся ад тэмы і забягаючы ў часе далёка наперад, тут нам хочацца сказаць, што ў нашу эру, а менавіта ў 1820 годзе, было вынайдзена падабенства сучасных запалак — драўляныя пруточкі з сумессю розных хімічных рэчываў на канцы, Калі такі пруточак мачылі ў серную кіслату, галоўка з невялікім выбухам загаралася. Хоць гэта і было вялікае вынаходства, але з тымі выбухамі часта здараліся непрыемнасці. У 1827 годзе англічанін Джон Уолкер змайстраваў запалкі, якія загараліся трэннем аб шорсткую паперу — «маску». Пасля гэтага яны яшчэ неаднойчы ўдасканальваліся, ажно пакуль не набылі сучаснага выгляду і якасці.
    А як жа запальвалі вогнішчы нашы продкі?
    Першыя людзі на Зямлі пазнаёміліся з агнём пад час лясных і стэпавых пажараў, якія ўзнікалі ад маланак або пры самаўзгаранні тарфяных балот. Агонь можна было
    ўзяць і ад дзеючых вулканаў, актыўнасць якіх у пачатку каменнага веку была ў дзесяць разоў большая, чым цяпер. Ад гэтых натуральных крыніц агню і запальваліся першыя вогнішчы.
    Агонь падтрымліваўся незгасальным вельмі доўга, таму пры раскопках старажытных помнікаў археолагі часам знаходзяць велізарныя пласты вугалёў ад такіх даўгавечных вогнішчаў.
    Бяда, калі агонь згасаў. Цемра і холад прыходзілі да людзей. Добра было, калі непадалёку жыў прыязны народ, які мог даць у доўг часцінку гэтага прыручанага сонца. Вораг жа ніколі агню не даваў. Наадварот, пры ўзброеным нападзе адной арды на другую стараліся патушыць чужы «вечны агонь».
    Часам такі незгесальны агонь падтрымліваўся і ў пазнейшыя эпохі, хоць людзі ўжо маглі здабываць яго самі. Але гэта рабілася пераважна ў рытуальных мэтах, бо такому «вечнаму агню» прыпісваўся свяшчэнны характар. Такі звычай існаваў у старажытных грэкаў і рымлян, у славян, германцаў і ў ічшых народаў. У Старажытным Рыме свяшчэнны агонь гарэў у храме Весты і ахоўваўся асаблівымі святаркамі — вясталкамі, якія караліся смерцю, калі ён згасаў па іхняй віне. У Грэцыі такая мясціна знаходзілася на востраве Дзлас.
    Да распаўсюджання хрысціянства былі «вечныя агні» і ў язычніцкіх бажн цах на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    Яшчэ не так даўно на Беларусі ў некаторых сялянскіх печах трымаўся звычай пастаяннага незгасання вуголля, ад якога кожную раніцу запальваўся новы агонь. Нават пры перасяленні ў новую хату людзі пераносілі ў яе агонь сваіх дзядоў і прадзедаў.
    Несумненных прылад, якімі наш далёкі продак здабываў агонь, пры раскопках помнікаў каменнага веку на тэрыторыі Беларусі не захавалася. Аб іх характары мы можам толькі здагадвацца, вывучаючы этнаграфічныя матэрыялы.
    Першабытным людзям было вядома шмат спосабаў здабывання агню, сярод якіх найчасцей ужываўся спосаб трэння дрэва аб дрэва.
    Відаць, яшчэ ў палеаліце пры свідраванні розных адтулін і пры іншых работах было заўважана, што трэнне выклікае награванне рэчаў. Так чалавек на практыцы пазнаёміўся з вядомым нам фізічным законам. I вось пры нейкіх асабліва спрыяльных умовах ад трэння і адбылося ўзгаранне дрэва.
    Ніколі мы не даведаемся, хто першы здабыў агонь, дзе і калі канкрэтна гэта адбылося. Мы можам толькі ўявіць сабе радасць першабытнага чалавека, калі ён стаў уладаром агню. Гэта падзея была чарговай, але надзвычай важнай прыступкай у той лесвіцы развіцця грамадства, па якой чалавецтва падымалася да цывілізацыі.