• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    сушэў. Як вынік гэтага — пачалі мялець рэкі і азёры, а ў лясах узніклі паляны.
    Калі для характарыстыкі галацэнавага расліннага свету ў вучоных маецца шмат рэчавых сведчанняў — пылок і насенне раслін, то пра жывёльны свет у мезаліце і неаліце даных менш.
    На некаторых стаянках Паазер'я і Палесся сустракаюцца косткі тых жывёл, птушак і рыб, на якіх палявалі і якіх лавілі нашы продкі. Але гэтых знаходак мала, да таго ж аб'ектамі палявання былі не ўсе дзікія жывёлы. Усё ж, разглядаючы гэтыя матэрыялы і ведаючы, што клімат з таго часу карэнным чынам не змяніўся, стаў толькі некалькі больш халодны, можна без памылак сказаць, што відавы склад жывёлін, птушак і рыб у неаліце ў асноўным быў такі ж, як і цяпер. Канечне, пэўныя змены адбыліся: зубры і туры жылі на Беларусі спрэс, сёння ж зубры ёсць толькі ў Белавежскім запаведніку, а апошні ў свеце тур быў забіты некалькі стагоддзяў назад. Затое раней не было некаторых звяроў і рыб, якія завезены цяпер да нас з іншых краін і нават кантынентаў.
    Мінулы жывёльны свет быў значна багацейшы на дзічыну і рыбу, чым сучасны. Гэта тлумачыцца тым, што яны заўсёды бываюць у адваротнай прапорцыі колькасці людзей і дасканаласці рыбалавецкіх і паляўнічых прылад.
    Цёплы клімат у новым каменным веку, мноства дзічыны і рыбы, ці не рай гэта? — падумаеце вы. Можа, гэта быў і сапраўды рай, пра які пісаў Гесіёд? У такім выпадку вы памыліліся. Гэта было ўпартае змаганне за існаванне, быў часты голад, хваробы.
    Асабліва вялікія няшчасці чалавеку прыносілі хваробы. I не толькі ўласныя хваробы. Здараліся эпідэміі сярод лясных жывёл, дохла дзічына, здань голаду паўставала перад людзьмі. У першую чаргу паміралі дзеці і старыя. Сярод знясіленага насельніцтва ўспыхвалі эпідэміі воспы, чумы...
    Урачдмі быў даследаваны шкілет з пахавання каля пасёлка Краснасельскага Ваўкавыскага раёна, якое датуецца пачаткам II тысячагоддзя да н, э. Выявілася, што чалавек пры жыцці меў некалькі хвароб. Ён пакутаваў запаленнем зубоў, меў адклады солей у хрыбетніку, а памёр ад захворвання костак. Гэта толькі тыя хваробы, якія ўдалося выявіць па паталагічных змяненнях шкілета.
    Тагачасны чалавек меў і іншыя бядоты са здароўем, выкліканыя прастудамі, віруснымі захворваннямі і перыядычнымі недаяданнямі.
    He, гэта было зусім не райскае жыццё.
    Дарэмна шукаць рэшткі паселішчаў каменнага веку дзе-небудзь пасярод поля або лесу, далёка ад вады. Іх там вы не знойдзеце. Старажытны чалавек сяліўся чым бліжэй да возера або ракі. Тут была рыба, вада для піцця (калодзежаў тады яшчэ не капалі — не было рыдлёвак), заўсёды побач рос лес. Лодкай было зручна з'ездзіць у суседнія вёскі, яны ж таксама стаялі на самым беразе.
    Але не кожнае месца каля вады падыходзіла для засялення. Галоўнае, каб яно не залівалася паводкай, каб была выгода для рыбацтва і палявання.
    Стаянкі размяшчаліся пераважна на сухіх берагах і грудах на поплаве, ля берагоў старыц і заток, дзе было асабліва шмат рыбы. Рыбныя месцы меліся і каля ўпадзення невялікіх прытокаў.
    На такіх зручных участках можна знайсці цэлыя групы даўніх помнікаў. Так, у ваколіцах вёскі Добры Бор Баранавіцкага раёна іх было звыш пяці. Шмат стаянак каля старыц Прыпяці, на берагах Сожа і іншых рэк.
    На сучаснай беларускай Поўначы сяліліся пераважна там, дзе ў азёры ўпадалі або выцякалі з іх невялічкія рэчкі і пратокі, а вось непасрэдна на Заходняй Дзвіне надзвычай мала слядоў жыцця людзей каменнага веку. У гэтай ракі стромкія берагі і малая колькасць старыц.
    Крэмень быў асноўнай сыравінай для вырабу прылад працы. Таму яго залежы з'яўляліся як бы своеасаблівымі стратэгічнымі пунктамі, дзе стараліся пасяліцца розныя плямёны. Напрыклад, багатае на крэмень сярэдняе цячэнне Шчары і Зальвянкі, таму тут і шмат старажытных паселішчаў.
    Некаторыя асабліва багатыя крамянёвыя залежы былі аб'ектамі дамаганняў розных, часам варожых між сабою, плямёнаў. Тут часта адбываліся ўзброеныя сутычкі, таму тубыльцы, наадварот, стараліся трымацца чым далей ад такіх неспакойных раёнаў. Яскравы прыклад таму — крэмнездабываючыя шахты на Росі каля Краснасельскага пасёлка ў Ваўкавыскім раёне. Хоць у іх ваколіцах і знойдзена мноства майстэрань па апрацоўцы крэменю, але слядоў сталых пасяленняў сустракаецца мала.
    Паселішчы чалавека каменнага веку былі невялікія — некалькі наземных жытлаў або паўзямлянак і ям для харчовых запасаў. Калі дазваляў рэльеф мясцовасці, то межы паселішча з цягам часу перамяшчаліся. У такіх мясцінах знаходкі рассеяны па вялікай плошчы, якая іншы раз займае некалькі гектараў. На некаторых невялі-
    Крамянёвы наканечнік дзіды з Крывінскага тарфяніка Бешанковіцкага раёна.
    кіх грудках або на мысах каля вусцяў рэчак жыццё працягвалася няспынна часам цэлыя тысячагоддзі. Таму тут утварыўся тоўсты і насычаны знаходкамі культурны
    пласт.
    Найбольш магутны пласт, які сустрэлі археолагі ў Бе-
    2 Зак. 596
    17
    ларусі на помніку каменнага веку, знаходзіцца паблізу стаянкі Асавец у Бешанковіцкім раёне. Гэты пласт дасягае ў таўшчыню амаль паўтара метра.
    Палеалітычны чалавек, мусіць, не быў асабліва пераборлівым у час палявання і здабываў усё, што бегала, поўзала, плавала і лётала. Але заўсёднай марай старажытнага паляўнічага быў мамант. Калі аглядаеш безліч цэлых і патрушчаных костак гэтай жывёліны на палеалітычных стаянках, разумееш, што дапамагло выжыць нашым продкам у суровых умовах ледавіковага часу. Мамант — гэта гара смачнага мяса, якая дасягае 2500 кілаграмаў. Яго шкурамі накрывалі жыллё. 3 костак маманта будавалі сцены памяшканняў. Косткі ж гэтай жывёлы ішлі і на паліва. 3 іх выраблялі розныя прылады працы.
    Мамант вонкава быў вельмі падобны на сучаснага слана, але меў надта густую і доўгую бурага колеру поўсць. Магутныя іклы — біўні дасягалі часам даўжыні болей як 3 метры. У гарбе, які знаходзіўся на спіне, жывёліна назапашвала на зіму тлушч.
    На сённяшні дзень у Беларусі вядома каля 150 мясцін, дзе сустрэліся косткі маманта, пераважна зубы і біўні. Цэлыя ж шкілеты трапляюцца надзвычай рэдка. Вядома, што ў 1893 годзе быў знойдзены шкілет маманта каля вёскі Сухары Магілёўскага раёна, але ў пісьмовых крыніцах значыцца, што першы на нашых землях шкілет маманта быў адшуканы ў 1589—1604 гадах у Міры (цяпер Карэліцкі раён). Ён быў змешчаны ў мясцовым касцёле, мабыць, паказваўся парафіянам як шкілет нейкага «грэшніка» або «дапатопнай жывёліны».
    У Сібіры ва ўмовах вечнай мерзлаты сустракаюцца не толькі шкілеты, але нават трупы мамантаў. Найбольш вядомая знаходка была зроблена ў 1900 годзе на рацэ Бярозаўцы, прытоку Калымы. Труп, хоць і праляжаў у зямлі н_едаліакі,..ть^:ячагоддзяў, але так добра захаваўся,
    што экспедыцыйныя сабакі з апетытам узяліся за мамантаў хобат, і людзі ледзь паспелі іх адагнаць. Цяпер бярозаўскі мамант знаходзіцца ў Ленінградзе, у заалагічным музеі.
    Безумоўна, старажытныя людзі маглі знаходзіць замёрзлыя трупы загінуўшых жывёлін, рассякаць іх на часткі і пры-
    Статуэтка маманта з палеалітычнай стаянкі Пжэдмосце. (Чэхаславакія.)
    носіць для спажывання ў
    паселішча. Але цяпер на паселішчах пад час раскопак пераважна сустракаюцца косткі маладых мамантаў, часам ва ўзросце 1—2 гадоў. А гэта значыць, што асноўным сродкам здабывання мамантавага мяса было паляванне. Стараліся паляваць на меншых ды слабейшых, бо паспрабуй ты забіць каменем або дзідай дарослага маманта, гэтага волата з тоўстай шкурай і магутнымі мышцамі.
    Пры раскопках познепалеалітычнага паселішча на Сожы, каля вёскі Бердыж, былі знойдзены рэішкі 50 мамантаў, на стаянцы каля вёскі Юдзінава Бранскай вобласці — болей 100, а каля Пжэдмосця ў Чэхаславакіі — каля 1000 жывёлін.
    Паўстае пытанне: а можа маманты не самі вымерлі ў канцы палеаліту са змяненнем клімату, можа іх вынішчыў чалавек?
    У мезаліце і неаліце лясы ўжо распаўсюдзіліся спрэс.
    Лес быў асноўным карміцелем нашага далёкага продка. У ім ён збіраў ягады, грыбы, плады дзікарослых дрэў і кустоў. Лес даваў чалавеку драўніну для жылля і розных вырабаў хатняга ўжытку, дровы для вогнішча, але галоўнае — дзічыну. У гэты час палявалі на самых розных
    звяроў. Напрыклад, у позненеалітычным пласце аднаго з тарфянікавых паселішчаў Віцебшчыны былі знойдзены косткі зубра, тура, лася, высакароднага аленя, касулі, дзіка, мядзведзя. Найчасцей здабычай паляўнічага станавіўся лось, шмат мяса давала і паляванне на дзіка. Забівалі і звяроў, якія мелі добрае футра — барсукоў, куніц, выдраў, баброў. Мяркуючы па тым, што на паселішчы знойдзены косткі гэтых жывёлін, іх мяса часам таксама ўжывалі ў ежу. У адваротным выпадку не было б сэнсу цягнуць усю здабычу дахаты, калі'шкурку можна было зняць у лесе, а тушку кінуць.
    Мяркуючы па знаходках з аднаго старажытнага паселішча на Палессі, тут першынство сярод паляўнічай здабычы займаў дзік— больш 41%. На другім месцы быў лось, затым — зубр, высакародны алень, бобр, касуля, мядзведзь. Пры раскопках былі зкойдзены таксама косткі барсука і пясца.
    Паляванне давала не толькі мяса. Са шкур забітых жывёл шылі вопратку і абутак, розныя мяхі і сумкі, ёю часам нават пакрывалі стрэхі жылля. 3 сухажылляў выраблялі ніткі, з костак і рагоў — прылады працы. Тлушч спальваўся ў каганцах для асвятлення.
    Немалое значэнне мела паляванне і на птушак. Іх косткі таксама часта сустракаюцца на старажытных помніках.
    Дзічыну забівалі або ранілі стралой з лука, дзідай і дроцікам, рознымі самастрэламі. Выкарыстоўваліся пасткі і сеткі.
    Рыбацтва ў некаторых месцах давала мяса не менш, чым паляванне. Найбольш спрыяльнымі для гэтага занятку былі раёны з густой сеткай невялікіх рэчак, азёры са шматлікімі затокамі, старыцы на паплавах.
    Харчовыя запасы шмат чым папаўняла збіральніцтва. У не кранутых сякерай навакольных лясах, у неабсяжных балотах меліся невычарпальныя запасы ягад, грыбоў, арэхаў. Іх збіралі як мага больш, каб у доўгія зімовыя
    месяцы, калі рыбныя вадаёмы скоўваў лёд, а замеценыя снегам лясы менш давалі здабычы паляўнічым, можна было перабіцца з аднаго на другое.
    У культурных пластах на неалітычных паселішчах сустракаюцца жалуды. Жалуды, як вядома, гэта добры корм для свіней, але калі іх пераварыць, то яны трацяць сваю гаркаватасць і могуць спажывацца чалавекам. Сушаныя жалуды таўкліся на муку, з якой пяклі хлеб. Знаходзяць археолагі і шалупінне вадзяных арэхаў — смачных і высокакаларыйных пладоў расліны, якая расце ў азёрах. Яна цеплалюбівая і цяпер на Беларусі сустракаецца рэдка, у асноўным на паўднёвым усходзе рэспублікі. У неаліце, калі клімат быў цяплейшы, вадзяныя арэхі раслі паўсюдна.