• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    Каралі-амулеты рабіліся і з зубоў забітых ворагаў. Гэта як бы забяспечвала пераход сілы пераможанага да пераможцы.
    Амулетамі часам былі і цэлыя сківіцы бабра, якія таксама прасвідроўваліся і насіліся на шыі. Для разнастайнасці да караляў падвешваліся розныя касцяныя трубачкі — пранізкі, ракавінкі, прасвідраваныя плоскія костачкі або каменьчыкі.
    Шмат радасці бывае ў археолага, калі пры расчыстцы культурнага пласта яму трапляюцца вырабы з бурштыну, падобныя на сонечныя кропелькі. Мабыць, яшчэ больш радаваліся і ганарыліся імі іх даўнія ўладальнікі — жыхары неалітычных паселішчаў сучаснага беларускага Паазер'я.
    Але спачатку некалькі слоў увогуле пра бурштын.
    Бурштын — выкапнёвая зацвярдзелая смала некаторых хваёвых дрэў. Найбольшыя ў свеце яго залежы сустракаюцца на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, дзе бурштынаносны пласт «сіняй зямлі» цягнец-
    ца на 340 км. У межах СССР ён маецца ў Калінінградскай вобласці, Літоўскай і Латвійскай саюзных рэспубліках. Марскія хвалі тут паступова размываюць бераг і выкідваюць бурштын на сушу.
    Вядома гэта смала і ў Беларусі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, але тут яна залягае на даволі вялікай глыбіні.
    Бурштын Балтыйскага мора мае розныя колеры: жоўты, руды, мядова-жоўты, часам амаль белы. У Сіцыліі сустракаецца блакітны, чырвоны або зялёны бурштын, у Румыніі — чорны.
    Старажытныя грэкі называлі яго электронам, ад чаго і паходзіць слова «электрычнасць».
    Бурштын быў вядомы і нашым продкам. На тэрыторыю Беларусі ён трапляў з Прыбалтыкі. Уверх па Дзвіне і яе прытоках, змагаючыся з хуткім цячэннем, паволі падымаліся лодкі-даўбёнкі з каштоўным мінералам. У Прыбалтыку ўзамен за бурштын везлі крэмень, бо там не было залежаў гэтай каштоўнай сыравіны. Такім чынам адбываўся першабытны абмен.
    Былі і іншыя шляхі распаўсюджвання жоўтай смалы. Прадстаўнікі якога-небудзь племені, адпраўляючыся ў госці да суседзяў, бралі з сабой падарункі. А які лепшы падарунак ад кавалачкаў бурштыну! Бурштын, здаралася, трапляўся і сярод рознай здабычы, захопленай у час ваенных сутычак.
    У той час плямёны гандлявалі не толькі сыравінай, але і вырабамі з яе. На тэрыторыю сучаснага нашага Паазер'я бурштын трапляў пераважна ў выглядзе гатовых рэчаў. А яны былі самыя разнастайныя: каралі з прасвідраванымі адтулінамі, трубачкі, гузікі, кольцы. Кавалачкі смалы спачатку шліфаваліся на пясчанікавых плітках, чым надавалася ім адпаведная форма. Затым вострымі крамянё-
    Бурштынавыя аздобы. (Крывінскі тарфянік.)
    вымі прыладамі свідраваліся скразныя адтуліны. Калі аздоба ламалася, яе рамантавалі — свідравалі зноў або рабілі нарэзкі для падвязвання.
    Таксама як і каралі з зубоў, бурштынавыя вырабы мелі дваякае значэнне для старажытнага чалавека: яны былі як аздоба і як рэчы, якім надавалася нейкая магічная моц. Дарэчы, яшчэ да нядаўняга часу дзе-нідзе знахары «лячылі» бурштынам розныя хваробы.
    Бурштынавыя вырабы пакуль што знойдзены толькі на неалітычных паселішчах беларускага ГІаазер'я. У іншых раёнах Беларусі яны не трапляюцца археолагам, якія даследуюць гэтую эпоху. 1 гэта няцяжка вытлумачыць. Нашу поўнач, як і паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, калісьці засялялі плямёны адной культуры, гэта значыць, яны былі паміж сабой крэўныя. I менавіта на гэтай тэрыторыі ў вялікай колькасці распаўсюджваўся бурштын. Басейны Нёмана, Дняпра і Прыпяці засялялі іншыя плямёны, з якімі паазерцы, трэба меркаваць, часам знаходзіліся ў не зусім мірных адносінах. Таму апошнія стараліся, каб сонечная смала не трапляла да «чужых», бо інакш «чароўнымі» якасцямі бурштыну маглі авалодаць іх патэнцыяльныя ворагі.
    У пачатку II тысячагоддзя да н. э., калі тэрыторыі Прыбалтыкі і сучаснай Беларусі ў значнай ступені былі аб'яднаны распаўсюджаннем плямёнаў эпохі бронзы, бурштынавыя вырабы траплялі на ўсе землі, якія цяпер уваходзяць у склад нашай рэспублікі.
    Нашым неалітычным продкам былі вядомы і некаторыя музычныя інструменты. На стаянках Крывінскага тарфяніку былі знойдзены кавалкі птушыных трубчастых костак з прасвідраванымі адтулінамі. Гэта былі рэшткі нейкіх духавых інструментаў, падобных да сучаснай беларускай жалейкі.
    Бадай, самымі старадаўнімі музычнымі інетрументамі з’яўляюцца ўдарныя. Ужо на світанку чалавечай гісторыі ўдарамі палкі аб палку адбіваліся рытмы нашых першых танцаў. Удары па дуплістаму дрэву былі больш гучныя і разнастайныя па тэмбру. 3 цягам часу сталі спецыяльна выдзёўбваць кавалкі камля і нават абцягваць іх скурай, якая ўтварала мембрану, Так узнік бубен. Няма сумненняў, што бубен у каменным веку, і асабліва ў неаліце, быў
    вядомы ўсім плямёнам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Без яго, мабыць, не абыходзілася ні адно свята, ні адна важная падзея.
    Кожнае племя, ды напэўна і кожная вёсачка, мела свайго чараўніка. А як сведчыць этнаграфія — які ж гэта чараўнік без бубна?!
    Шкада, што драўляныя неалітычныя бубны не захаваліся да нашых дзён. Але ці толькі з дрэва яны рабіліся? На тэрыторыі сучаснай Польшчы на помніках неалітычных культур лейкападобных кубкаў і шарападобных амфар сустракаюцца бубны... гліняныя. Такія ж інструменты былі і на тэрыторыі сучаснай Украіны. Плямёны з шарападобнымі амфарамі і лейкападобнымі кубкамі пранікалі і на захад сучаснай Беларусі. Значыць, вельмі верагодна, што гліняныя бубны маглі быць у нашых далёкіх продкаў. Але яны археолагамі пакуль што яшчэ не знойдзены.
    Гліняныя бубны на тэрыторыі Польшчы мелі форму своеасаблівага келіха без дна з тоўстай ножкай. Памеры іх невялікія — да 20 см вышынёй. Звычайна на верхняй, большай частцы інструмента меліся налепленыя гліняныя гузы або вушкі, да якіх прывязвалася туга нацягнутая скураная мембрана.
    Вядомы беларускі археолаг К. М. Палікарповіч, раскопваючы ў 1935 годзе палеалітычную стаянку ля вёскі Елісеевічы, што на суседняй з БССР Браншчыне, знайшоў статуэтку жанчыны — найстаражытнейшую выяву чалавека на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя. Такія знаходкі, хоць з'явы і вельмі рэдкія, але не адзінкавыя для верхнепалеалітычнага часу (40 000—11 000 гадоў таму назад). Яны ўжо сустракаліся і ў СССР і ў іншых краінах свету. Але калі большасць экземпляраў адзначалася вялікім скажэннем прапорцый, знаходка з Елісеевіч звяртае на сябе ўвагу сваёй стрыманасцю. Можна сказаць, што ма-
    5 Зак. 596
    65
    Драўляная статуэтка. (Асавец.)
    нера выканання гэтай статуэткі нагадвае сабой стыль, распаўсюджаны ў сучасным мастацтве, якое імкнецца найперш адлюстроўваць унутраны змест рэчы, падпарадкоўваючы гэтай задачы форму,
    У новым каменным веку з распаўсюджаннем жывёлагадоўлі і земляробства ў жыцці першабытнага грамадства ўзрастае значэнне мужчыны. Яго вобраз займае ўсё больш месца ў міфалогіі і рэлігіі першабытнага чалавека. У сувязі з гэтым з'яўляюцца і яго выявы.
    Найстаражытнейшая на тэрыторыі сучаснай Беларусі статуэтка мужчыны была знойдзена ў 1966 годзе ўсё на тым жа ўжо вядомым нам тарфяніку ля Асаўца. Выява, выразаная з цвёрдага лістоўнага дрэва, мае даўжыню дзевяць з паловай сантыметраў. Ніжняя частка яе абламаная. Фігурка ўвасабляе сабой рэалістычны вобраз чалавека з выразнымі і нават рэзкімі рысамі твару. Глыбокія вачніцы і апушчаныя куточкі вуснаў надаюць ёй суровы выгляд. Краі надброўяў закругленыя, пераноссе выяўлена слаба, нос прамы і некалькі сплюшчаны. Відаць, што кончык быў адбіты яшчэ ў стара-
    жытнасці. Гэльефна выступаючая ўпсрад ніжняя частка твару, магчыма, сімвалізус вусы і бараду. Добра выдзеленая шыя патаўшчаецца да схематычна выразанага корпуса. Рукі адсутнічаюць.
    Нельга думаць, што старажытны мастак стварыў партрэтнае падабенства асобы. Гэта хутчэй за ўсё вобраз міфічнага героя або духа, у якім у абагульненай форме выявіліся найбольш характэрныя рысы супляменнікаў скульптара — суровых воінаў і паляўнічых.
    Паселішча Асавец вельмі багатае на знаходкі. У раскопкавы сезон 1972 года ў першы ж дзень працы на гэтым помніку нам натрапілася выразаная з рога адламаная чалавечая нага. Яна была так дасканала зробленая і мела такую «жаноцкасць» абрысаў, што члены экспедыцыі напаўжартам ахрысцілі знаходку «ножкай Венеры Асавецкай». Шкада толькі, што астатняя частка статуэткі не знайшлася, I вось літаральна назаўтра ў той жа раскопцы была знойдзена цудоўная галоўка ад статуэткі... мужчыны. Па дасканаласці выканання і характэрнасці вобраза нялёгка знайсці аналогіі гэтай рэчы ва ўсёй Усходняй Еўропе. Галоўка мела шэра-рудаваты колер і была выразана з рога. Яна ўвасабляе сабой выяву чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авальным тварам, вострай бародкай. У глыбокіх вачніцах пазначаны вочы — прасвідраваныя конусападобныя ямкі. Амаль плоскія шчокі сыходзяцца на прамым носе. Пераноссе выяўлена слаба. Злёгку пазначаны вусны, але сам рот выразна акрэслены гарызантальна прарэзаным паглыбленнем. Наогул, рысы твару правільныя, калі не лічыць караткаватай верхняй вусны.
    Галоўка яшчэ ў старажытнасці была адламаная ад тулава, але захавалася шыя, у верхняй частцы якой маецца прасвідраваная адтуліна, з дапамогай якой статуэтка, трэба меркаваць, падвешвалася. Даўжыня знаходкі 4,2 см.
    Пры параўнанні абедзвюх галовак з Асаўца відаць падабенства манеры іх выканання. Гэта быў, так сказаць, адзін і той жа стыль.
    Але як жа адрозніваюцца самі вобразы!
    Знаходка 1972 года ўяўляе сабой мужчыну ў росквіце год, які пільна ўглядаецца ў вас і быццам бы пытае: «А хто ты, мой далёкі нашчадак, як жывеш, што цябе турбуе? Ці хапае дзічыны ў лесе і рыбы ў возеры? Ці не крыўдзяць цябе суседзі?»
    Каля паўночна-ўсходняй мяжы Віцебшчыны на тарфяніку непадалёку ад Усвят ленінградскім археолагам 5*	67
    A. M. Мікляевым была знойдзена яшчэ адна рагавая скульптурка даўжынёй 9,3 см.
    Гэта была выява мужчыны з вялікай галавой, на якой выдзяляліся ў выглядзе паглыбленняў вочы, нос і адкрыты рот. Вушы былі адзначаны бугаркамі з невялікімі копачкамі ў іх. На корпусе меліся выразаныя рукі, прыціснутыя кісцямі да сцёгнаў. Яшчэ ў старажытнасці адна Ha­ra была поўнасцю знішчаная, а другая часткова пашкоджаная. Нягледзячы на вялікую колькасць дэталей, па майстэрству вьжанання скульптурка з Усвяччыны ўсё ж уступае асавецкай знаходцы.
    У археалагічнай калекцыі з Асаўца маецца яшчэ адно сведчанне таго, што вобраз чалавека ў старажытнейшым выяўленчым мастацтве нашай Зямлі займаў немалое месца. У тым жа 1972 годзе тут былі знойдзены абломкі добра прафіляванага глінянага гаршка, аздобленага на шыйцы гарызантальнымі адбіткамі перавітага шнура. Хоць гэтыя рысы і дазваляюць датаваць знаходку ўжо наступнай эпохай — бронзавым векам, але не ў іх асноўная цікавасць. Ніжэй арнаментаванай шыйкі на пукатым брушку кароткімі адбіткамі таго ж перавітага шнура былі выгравіраваныя дзве чалавечыя постаці. Адна з іх захавалася амаль поўнасцю, ад другой засталіся толькі галава і рука.