• Газеты, часопісы і г.д.
  • З глыбінь тысячагоддзяў  Міхаіл Чарняўскі

    З глыбінь тысячагоддзяў

    Міхаіл Чарняўскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 126с.
    Мінск 1978
    34.89 МБ
    Спачатку распрацоўка вялася адкрытым слосабам — раскопваўся верхні пласт крэйды і даставаўся крэмень. У такіх месцах сустракаюцца пласты раструшчанай пароды і мноства кавалкаў бітага крэменю. Калі значныя часткі паверхні былі перапрацаваны, людзі ў неаліце перайшлі да больш дасканалага спосабу — шахтавага.
    Для гэтага выкопваліся вертыкальныя ямы, якія часам дасягалі глыбіні 6 м. Дыяметр іх быў у сярэднім 1,5— 2 м. Дакапаўшыся да першага краменяноснага пласта, працу не спынялі. Распрацоўку звычайна працягвалі ўглыб, стараючыся даставаць ніжэйшыя пласты пароды. Іншы раз гэта не ўдавалася зрабіць, тады на дне шахты
    заставаліся вузкія да 80 см шырынёй паглыбленнІ пошукавага характару.
    Знойдзеныя пласты пачыналі распрацоўвацца па ходу залягання сістэмай падбояў, якія мелі форму ніш шырынёй 60—70 см і былі не асабліва доўгія, бо інакш іх мяккае крэйдавае скляпенне магло б абваліцца. Каб пазбегнуць абвалу, між падбоямі пакідаліся выступы пароды — у плане такія шахты, з некалькімі падбоямі, выглядаюць як нейкія амёбы з кароткімі і тоўстымі шчупальцамі.
    Распрацаваўшы адзін пласт, браліся за другі. I тут узнікалі такія ж падбоі і ўзмацняльныя выступы, а сама шахта рабілася як бы двухпавярховая. Часам выкопвалі яшчэ і трэці паверх.
    Блізка размешчаныя між сабою выпрацоўкі злучаліся вузкімі ходамі — штрэкамі. Часам у вялікіх і складаных шахтах меліся невялікія адтуліны, якія вялі ў суседнія выпрацоўкі. Некаторыя з іх маглі з'яўляцца вентыляцыйнымі вокнамі. Між шахтамі часам сустракаюцца і пустыя даволі вялікія камеры з адным або некалькімі ходамі. Гэта былі памяшканні, у якіх людзі адпачывалі або хаваліся ў непагадзь. У такіх камерах захаваліся рэшткі вогнішчаў, ля якіх грэліся шахцёры. I наогул, сляды вогнішчаў сустракаюцца і ў іншых месцах шахт. Нярэдкія знаходкі вугалёў ад лучын, якімі асвятляліся цёмныя куткі выпрацовак.
    Форма шахт заўсёды залежала ад размяшчэння крамянёвых залежаў. Там, дзе канкрэцыі знаходзіліся ў гарызантальных або крыху нахіленых пластах, шахты былі круглыя і размяркоўваліся на плошчы больш-менш раўнамерна. Калі ж крэмень залягаў ланцужком, то такім жа чынам выцягваліся і выпрацоўкі. На некаторых участках адорвеня, дзе пласты былі вертыкальныя, шахты мелі форму шчылін, часам злучаных між сабой.
    Перш чым даследаваць шахты, трэба было іх ачысціць ад крэйдавай крошкі і бітага крэменю. Асабліва іх многа было ў вусцях ствалоў, дзе крэйда, змешаная з
    пяском, літаральна цэментавалася. Даводзілася ламамі і кіркамі дзяўбці гэтую надзвычай цвёрдую масу, Пуста было толькі пад скляпеннямі гарызантальных участкаў. Але глыбей справа ішла лепей. Гут знаходзілася больш рыхлае запаўненне, і яго можна было выбіраць звычайнымі шуфлямі.
    ...Бось выбрана ўся крошка, сценкі і дно асцярожна падмецены пэндзлем, і археолаг з хваляваннем азіраецца. 3 глыбінь выпрацоўкі на яго быццам дыхае холад тысячагоддзяў. Здаецца, што нядаўна старажытны шахцёр скончыў сваю мазольную працу і вылез наверх адпачыць — так добра захаваліся шахты і такімі здзіўляюча свежымі выглядаюць тут сляды дзейнасці чалавечых рук. Літаральна ўсе сценкі выпрацовак пакрыты рознымі драпінамі, якія засталіся ад капальных інструментаў. Пры ўваходах у падбоі і штрэкі і ў іншых вузкіх месцах участкі крэйды зашмальцаваныя вопраткай шахцёраў: тут яны, згінаючыся, прабіраліся па ходах, цягнучы за сабой выкапаную пароду або цяжкія кавалкі крэменю. На дне шахт сляды інструментаў невыразныя, затаптаныя нагамі ледзь не пяць тысяч гадоў таму назад...
    Сценкі расчышчанай археолагамі шахты хутка пачынаюць сохнуць і трэскацца. Кавалкі крэйды асыпаюцца. Дождж канчаткова змывае сляды тысячагоддзяў. Калі шахту не засыпаць зноў або не закрыць векам, то яна за нейкі месяц разбурыцца і ператворыцца ў бясформенную яму. Чаму ж тады выпрацоўкі ў такім выдатным стане захаваліся аж да нашых дзён і прамінуўшыя доўгія стагоддзі іх амаль не кранулі? Таму, што іх самі шахцёры запаўнялі крэйдавай крошкай адразу пасля таго, як закончвалася здабыванне крэменю. Вядома, рабілі яны гэта не дзеля таго, каб даць магчымасць палюбавацца справай сваіх здольных рук,— свайму будучаму далёкаму нашчадку. Краменездабытчыкі, выкопваючы новую шахту, каб не завальваць паверхню адорвеня, прагледжаную пароду ссыпалі ў суседнюю кінутую выпрацоўку. У саміх
    шахтах таксама спачатку выбіраліся ніжнія падбоі, а затым людзі пераходзілі да працы ў верхніх гарызонтах, а крошку ссыпалі ўніз.
    Пры вывучэнні шахт удалося заўважыць, што ў іх запаўненнях часам меліся круглыя пустэчы, выцягнутыя ў напрамку да вусцяў ствалоў. Гэта сляды камлёў дрэў з коратка абсечанымі сукамі. Людзі ўлазілі ў выпрацоўкі і вылазілі з іх. Часам для такой мэты рабілі нават нешта накшталт
    лесвіцы, утыкаючы тоў-	Шахцёрскае кайло.
    стыя палкі супрацьлеглымі канцамі ў сценкі вы-
    працоўкі, Мяркуецца, што крэйдавую пароду і крэмень выцягвалі на паверхню ў скураных мяшках. У шахтах сустракаюцца тоўстыя касцяныя іголкі для сшывання і рамонту мяшкоў. А аднойчы быў знойдзены і кавалак вяроўкі.
    У некаторых выпрацоўках натрапіліся гарняцкія інструменты. Гэта найчасцей былі аленевыя рогі, апрацаваныя ў форме кайла. Даўжэйшы адростак служыў рукаяткай, карацейшы і завостраны — рабочай часткай. Сустракаліся і больш складаныя прылады — свідраваныя кіркі, якія насаджваліся на драўляныя рукаяткі. Сярод іх быў знойдзены незакончаны экземпляр, на якім з абедзвюх плашчынь выдзеўбаны копачкі, але самую адтуліну чамусьці не паспелі зрабіць.
    Кіркамі можна было капаць толькі ў больш прастор-
    нейшых месцах. У вузкіх падбоях і штрэках размахнуцца не было дзе, таму тут прымяняліся вострыя кавалкі рагоў, якія заганялі ў пароду масіўнымі рагавымі ўдарнікамі — даўбешкамі.
    Большасць прылад працы, знойдзеных археолагамі, паламаныя і моцна спрацаваныя. Гэта і зразумела, бо ў шахтах пакідаліся толькі сапсаваныя, не прыгодныя для далейшага ўжытку інструменты.
    Самая першапачатковая апрацоўка крамянёвых канкрэцый праводзілася непасрэдна ў шахтах. 3 іх збіваліся розныя непатрэбныя выступы, якія не маглі быць выкарыстаны пры вырабе прылад працы. Такім чынам, наверх не трэба было выцягваць увесь крэмень, а падымаліся самыя лепшыя кавалкі. He браліся таксама дробныя і крывыя канкрэцыі.
    Далейшая апрацоўка крэменю праводзілася ў спецыяльных майстэрнях. Імі часам служылі напаўзасыпаныя шахты. Некалькі такіх аб'ектаў было раскапана вучонымі непасрэдна паміж выпрацоўкамі. У іх на глыбіні 1,5—2 м прасочваўся моцна ўтаптаны пласт крэйдавай крошкі, які служыў падлогай, тут жа сустракаліся буйныя камяні — кавадлы, рэшткі агнішчаў, косткі жывёл і мноства крамянёвых адшчэпаў. Такія месцы хутчэй за ўсё мелі спецыяльныя павеці і былі адначасова майстэрнямі і жытлом, у якім апрацоўшчыкі крэменю маглі адпачыць і падсілкавацца, пагрэцца каля агню.
    За межамі крэйдавых залежаў на пясчана-гравійных узгорках размяшчаліся сезонныя пасёлкі, дзе жылі шахцёры. На такіх месцах сустракаецца мноства кавалкаў крэменю і нарыхтовак прылад працы. і калі каля шахт непасрэдна знаходзілі амаль выключна нарыхтоўкі сякер, то на тэрыторыі пасёлкаў сустракаюцца скрабалкі, нажы і іншыя рэчы, якія былі неабходны ў паўсядзённым жыцці старажытнага чалавека.
    У 1962 годзе пад час распрацоўкі кар'ера на дне адной з выпрацовак удалося знайсці пахаванне шахцёра.
    Дзякуючы крэйдзе яно добра захавалася. Нябожчык ляжаў на баку і меў падкурчаныя ногі. Каля яго стаяў пласкадонны гаршчок з наразным арнаментам і ляжала касцяная іголка для сшывання скураных мяшкоў. Менавіта гэта іголка і сведчыць, што перад намі было пахаванне найстаражытнейшага на тэрыторыі сучаснай Беларусі шахцёра. Мяркуючы па форме гаршка і яго арнаментацыі, гэта быў прадстаўнік племя культуры шнуравой керамікі або баявых сякер, якое з'явілася тут у канцы неаліту — пачатку бронзавага веку.
    Але хіба толькі гэты народ здабываў тут крэмень у той далёкі час? Мабыць, не. Велізарная колькасць шахт — некалькі тысяч, розная іх форма і ступень дасканаласці сведчыць, што распрацоўкі на рацэ Росі існавалі надзвычай доўга. Аналіз вугалёў, знойдзеных у выпрацоўках, паказаў, што вогнішчы тут гарэлі і ў III і ў II тысячагоддзях да н. э. Значыць, амаль два тысячагоддзі давала людзям мясцовая зямля каштоўнейшую сыравіну.
    Вырабы з краснасельскага крэменю сустракаюцца не толькі на неалітычных помніках у заходняй частцы сучаснай Беларусі, але і ў паўднёвай Літве.
    Усё гэта гаворыць аб тым, што ў розны час ро’зныя плямёны займаліся тут крэмнераспрацоўкамі. Толькі ў раннім жалезным веку, калі крамянёвыя прылады былі заменены жалезнымі, краснасельскія шахты заняпалі і былі забыты.
    Па сваёй тэхнічнай дасканаласці краснасельскім шахтам пакуль што не знойдзена роўных старажыгных помнікаў на тэрыторыі ўсяго СССР, хоць выпрацоўкі крэменю сустракаюцца і ў іншых кутках нашай краіны, напрыклад у Сярэдняй Азіі, на Днястры. У Цэнтральнай і Заходняй Еўропе вельмі падобныя на краснасельскія шахты ёсць у Польшчы, Венгрыі, Чэхаславакіі, Бельгіі, Англіі і ў некаторых іншых краінах.
    Чалавек, які браў у рукі кірку і пачынаў капаць шахту, павінен быў мець цэлы шэраг спецыяльных навыкаў.
    Яму трэба было ведаць характар залягання канкрэцый, найбольш рацыянальныя спосабы працы ў вертыкальным ствале і гарызантальных падбоях і штрэках, сачыць, каб не абвальваліся скляпенні. Такія заняткі вымагалі пэўнай спецыялізацыі. Таму няма сумненняў, што распрацоўкай крамянёвых залежаў займаліся сталыя групы людзей — спецыялістаў. Адны з іх раздрабнялі крэйду і даставалі крамянёвыя канкрэцыі, другія выцягвалі ўсё гэта на паверхню, трэція рабілі нарыхтоўкі вырабаў.
    Асновы шахцёрскага майстэрства былі распрацаваны яшчэ ў каменным веку. Тады ж узніклі і гарняцкія інструменты. Існавала і тэхніка бяспекі. На працягу наступных тысячагоддзяў адбываліся тэхнічныя ўдасканаленні, пашыраліся аб'ёмы работ, з'явіліся металічныя інструменты. Толькі ў XX стагоддзі з выкарыстаннем складаных машын наступілі сапраўды рэвалюцыйныя змены ў горнараспрацоўчай справе.
    Насельніцтву, якое жыло ў бліжэйшым наваколлі шахт, не патрэбна было такое мноства крэменю, якое здабывалася. Таму большую частку атрыманай сыравіны яно абменьвала з суседнімі плямёнамі. А на што абменьвала, цяжка сказаць: можа, на мяса ці на збожжа. Вельмі магчыма, што і з аддаленых раёнаў прыходзілі сюды групы горназдабытчыкаў, якія, вяртаючыся ў родныя мясціны, неслі з сабою запасы крэменю.