За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
Валер Ярмоленка
нлшы СЛЛВУГЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная. Заснаваная д 1988 годзе
Валер Ярмоленка
ЗА НЕБАСХІЛАМ СПЯКОТНАГА ТУРАНА
Мікалай Пржавальскі
мінск «ТЭХНАЛОГІЯ» 2012
УДК 910.4(476)(092) + 929Пржавальскі
ББК 26.8г
Я75
Галоўны рэдактар серыі
Зьміцер Санько
Навуковы рэдактар
акадэмік Радзім Гарэцкі
Рэцэнзенты:
др гіст. навук Анатоль Грыцкевіч
др геагр. навук Віктар Кісялёд др біял. навук Ярасла^ Кулікоў
На франтыспісе партрэт Мікалая Пржавальскага.
Здымак 1885 года
Ярмоленка, В.
Я 75 За небасхілам спякотнага Турана : Мікалай Пржавальскі / Валер Ярмоленка. Мінск : Тэхналогія, 2012. 69 с., [8] арк. іл.; партр. (Нашы славутыя землякі).
ISBN 9789854582290.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы славутага падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839—1888) — першага даследніка Цэнтральнай Азіі. Ягонае імя залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 910.4(476) (092) 4929Пржавальскі
ББК 26.8г
ISBN 9789854582290
© Ярмоленка В„ 2012
© Афармленне.
НВК “Тэхналогія", 2012
ПРАДМОВА
Беларуская зямля дала сусветнай навуцы нямала таленавітых людзей. Сярод іх — першы даследнік Цэнтральнай Азіі Мікалай Пржавальскі. Яго падарожжы — гэта цэлая эпоха ў развіцці сусветнай геаграфічнай навукі. Праца, зробленая Пржавальскім, паводле меркавання ягоных сучаснікаў, параўнальная з плёнам намаганняў цэлай акадэміі навук. Нездарма А. П. Чэхаў мудра адзначыў: “Адзін Пржавальскі варты дзясяткаў навучальных установаў і сотняўдобрых кніг. Ідэйнасць, высакароднае імкненне да славы, фанатычная вера ў навуку робяць яго ў вачах народа героем, які ўвасабляе найвышэйшую маральную сілу”*.
Парознаму складваўся лёс вядомых беларусаўпадарожнікаў. Іван Чэрскі, напрыклад, яшчэ пры жыцці здабыў сабе сусветную славу, але яна так і не кранула яго — прайшла міма, нібы лёгкі воблак над сібірскаю тайгой. І пражыў ён мала, нават менш за Пржавальскага. Але сучасны горад Чэрскі (былы Верхнекалымск), спадзяёмся, будзе заўсёды насіць яго імя. Зусім нядаўна знакамітаму даследніку пастаўлены тут наўзамен былога новы, больш велічны помнік... Да Пржавальскага гучная слава прыйшла таксама пры жыцці. Што праўда, не ў ягоным характары было купацца ў яе промнях. А вось помнік нашаму вялікаму суайчынніку, пастаўлены на ягонай магіле на беразе ІсыкКуля, сёння разбураны (на пачатку 60х гадоў, пад час навучання ў Пецярбургскім горным інстытуце, аўтар яшчэ бачыў яго ва ўсёй велічы). І тамтэйшы горад Пржавальск перайменавалі ў Каракол... І хоць бязлітасны час шмат што сцірае на гэтай зямлі, Пржавальскі, як і Чэрскі,“не памёр увесь”, ён і сёння побач з намі... Вось пра што думаў і разважаў аўтар на забытых Богам і зруйнаваных людзьмі фамільных могілках Пржавальскіх побач з цывілізаваным Віцебскам.
*Чехов А.П. Собр. соч. В 12 т. М.: Худож. лйт., /960—1964. Т. 10. С. 409.
5
Пра жыццё і дзейнасць Пржавальскага пісаў шмат хто. Перадусім трэба адзначыць грунтоўныя працы Н. Дубровіна і А. Зяленіна*. Вельмі змястоўныя таксама біяграфічныя нарысы Л. Весіна (1889), А. Энгельгарта (1891), П. СямёнаваЦянШанскага (1896) і П. Казлова (1929). У паваенным часе пра нашага героя пісалі Л. Берг (1946), Э. Мурзаеў (1946), М. Каратаеў (1948), С. Хмяльніцкі (1950), Б. Юсаў (1985) ды іншыя. Імя яго шануюць і на роднай Смаленшчыне: два выданні (1974, 1989) вытрымала папулярная кніга пра славутага земляка, аўтарам якой з’яўляецца мясцовы пісьменнік В. Гаўрыленкаў.
Больш дэталёва з апісаннем экспедыцый Пржавальскага дапытлівы чытач можа азнаёміцца ў ягоных кнігах, перавыдадзеных у 30—40х гадах: “Путешествне в Уссурнйском крае” (1937), “Монголня н страна тангутов” (1946), “От Кульджн за ТяньШань н на Лобнор” (1947),“Нз Зайсана через Хамн в Тнбет н на верховья Желтой рекн” (1948), “От Кяхты на нстокн Желтой рекн” (1948).
Увага да асобы Мікалая Пржавальскага і ягоных адкрыццяў ёсць і за мяжою. Напрыклад, у Англіі ў сярэдзіне 70х гадоў мінулага стагоддзя апублікаваны падрабязны жыццяпіс вучонагападарожніка**, у Японіі ў 1984 годзе выйшаў прыгожа аформлены двухтамовік “Падарожжы Пржавальскага”. He слабее цікавасць да нашага суайчынніка і ў XXI стагоддзі — у навуковых часопісах 1 газетах з’яўляюцца асобныя артыкулы, а нядаўна выйшла салідная кніга польскага аўтара***.
Названыя публікацыі даюць поўнае ўяўленне пра ўсе яго вандроўкі. Але нідзе 1 ніколі не было гаворкі пра паходжанне падарожніка. У гэтай кнізе на падставе архіўных матэрыялаў адлюстраваная “загадка паходжання” нашага славутага суайчынніка і ягонага про
* Дубровйн Н. Ф. Нйколай Мйхайловйч Пржевальскйй. Бйографйческйй очерк. СПБ., 1890. Зеленйн А.В. Путешествйя Н. М. Пржевальского. В 2 т. СПб., 1900.
** Ray field D. The dream of Lhasa: the of Nikolay Przhevalsky (183988). London: Elek, 1976.
***Ciechanowicz J. Zdobywca Azji: Mikolaj Przewalski, 18391888. Molodeczno, 2002.
6
звішча (Перавальскі — Przewalski (Пшэвальскі) — Пржавальскі). Упершыню пададзены звесткі пра яго як эмісара расейскай вайсковай выведкі на Усходзе і правадніка імперскай палітыкі. Каротка, але дакладна ён паказаны як асоба цікавая і непаўторная. А падарожжы, з іх рамантыкай, добра знаёмыя па крыніцах, пададзены бегла, пераважна дзеля ацэнкі іх значнасці ў сусветнай геаграфіі. Аўтар спадзяецца, што гэтая сціплая праца будзе з цікавасцю прынятая чытачамі.
РАДАВОДНАЕ ДРЭВА
Ад Анісіма Перавалы пачатак * 3 роду мужных абаронцаі] Айчыны * Метамарфоза з прозвішчам * Замест узнагароды — шляхоцкая годнасць * Сярэбраны лук на чырвоным полі * Скуратава — родавая сяліба Пржавальскіх * Пацверджанне шляхоцтва * 3 каталікор — у праваслаўныя
Калі аднойчы ў прысутнасці Напалеона ягоныя маршалы пачалі выхваляцца сваёй радавітасцю, Мішэль Нэй сказаў: “Я не маю знакамітых продкаў, але сам я буду добрым продкам”. Гэтаксама мог сказаць і Мікалай Пржавальскі, асабістыя заслугі якога — падстава да вытлумачэння паходжання роду Пржавальскіх.
Дакументальна пацверджаны пачатак роду Пржавальскіх паклаў у першай палове XVI стагоддзя ліцьвін Анісім. Ён меў мянушку Перавала, ад слова “пераваліць” у значэнні ‘адолець, атрымаць перамогу’. Гэта, відавочна, характарызавала яго як дужага і смелага ваяра. Такім самым быў і яго сын Карніла, які вызначаўся ростам, сілай, адвагай і служыў у кавалерыі пад прозвішчам Перавальскі. Гэта быў час, калі наша дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае — і Польскае Каралеўства (Карона) былі ўжо злучаныя ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Час Інфлянцкіх баталій.
Цікавая гісторыя трансфармацыі прозвішча Карнілы Перавальскага ў форму Пржавальскі. Гэта вынік падвойнага перакладу: з беларускай мовы на польскую, а потым зноў на беларускую (у Вялікім Княстве Літоўскім афіцыйнай была старабеларуская мова, а ў Польшчы каралеўскія дэкрэты пісаліся на лаціне або, пазней, папольску). Спачатку пераклалі паводле сэнсу: “пераваліць” — папольску “пшэваліць”. Але гук [ш] у гэтай пазіцыі абазначаецца дзвюма літарамі — RZ. І ў дакументах на польскай мове прозвішча Карні
8
лы адпаведна пісалі як Przewalski. А ў тых самых дакументах, перакладзеных з польскай на беларускую мову, бачым ужо транслітараваную форму Пржэвальскі, якая згодна з сучасным правапісам падаецца як Пржавальскі. Гэтак колішні Перавальскі ператварыўся ў Пржавальскага.
Вайсковую службу Карніла Пржавальскі выконваў старанна, дбайна і даслужыўся да высокай пасады ротмістра. А за асаблівыя заслугі ў бітвах за Полацак і Пскоў (1579) быў прадстаўлены вялікаму князю і каралю Сцяпану Батуру для ўзнагароджання. Але Карніла быў чалавекам нетолькі ваяўнічым, але і разважлівым не пра славу клапаціўся ён, калі паўстала пытанне аб узнагародзе, а пра сваіх нашчадкаў. І папрасіў заміж баявой узнагароды надаць яму шляхоцкую годнасць.
Гэтым крокам ён асуджаў сябе на рызыкоўную будучыню — згодна з тагачаснымі правіламі, каб шляхоцтва перайшло ў спадчыну, чалавек павінен быў да канца сваіх дзён працягваць службу, ваяваць, праліваць кроў за Айчыну. Больш за тое, для захавання прывілеяў нашчадкам Карніла вымушаны быў перайсці ў каталіцтва.
Манарх даў згоду на просьбу Карнілы і сваім прывілеем надаў яму шляхоцкую годнасць, дараваўшы герб “Лук”: на чырвоным полі сярэбраны лук з накіраванай угару стралою.
Карніла працягваў вайсковую службу, і толькі на самым пачатку 1589 года, калі канчаткова страціў здароўе ад шматлікіх ранаў, пайшоў у адстаўку. Наступны манарх Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза, на падставе рэскрыпта Віцебскага ваяводы Мікалая Сапегі, сваім прывілеем, падпісаным у Горадні 30 студзеня таго самага года, падараваў Карнілу Пржавальскаму і яго жонцы пяць зямельных уладанняў у Віцебскім ваяводстве: Шышынку, Юдунеўскую і Астроўскую ў Суражскай воласці; Пустаўскую і Бабовую Луку ў Вяліжскай воласці.
“Справа роду Пржавальскіх” дазваляе прасачыць увесь іхны радавод*. У родапачынальніка Карнілы Пржавальскага былі сыны Гаўрыла і Багдан. Багдан
*Расейскі дзяржадны гістарычны архіў (СанктПецярбург), фонд 1343, вопіс 27, справа 6456.
9
нашчадкаў не меў, а ў Гаўрылы быў толькі адзін сын Рыгор, які пасля шлюбу з Хрысцінай, дачкой шляхціча Івана Гасціловіча, атрымаў за ёй у пасаг маёнтак Скуратава і сенажаць Падцяроб за 10 кіламетраў на ўсход ад Віцебска. Згаданая справа мае шмат розных купчых, закладных, духоўных тэстаментаў ды іншых дакументаў (на продаж зямлі, яе спадкаванне і падзелы). Так, сяло Астроўскае ў Суражскай воласці ў 1768 годзе было прададзенае князю Агінскаму.
Далейшы лёс Пржавальскіх цесна звязаны з сялом Скуратава побач з Віцебскам — адсюль выйшлі амаль усе нашчадкі Карнілы праз яго ўнука Рыгора, у якога было трое сыноў — Лявон, Іван і Лаўрэн.
У Лявона і Івана было па пяць сыноў, а ў Лаўрэна толькі трое, затое ў яго стала ажно дзесяць унукаў; у Івана ўнукаў было яшчэ болей — дванаццаць, у Лявона — чацвёра. Вось і атрымліваецца, што толькі за тры пакаленні ў Скуратаве з'явілася больш за 40 нашчадкаў Рыгора, і ў далейшым колькасць іх усё больш і больш расла. Зразумела, што на скуратаўскай зямлі ўсе пракарміцца не маглі, і разышліся Пржавальскія па ўсім краі ў пошуках “жыццёвай прасторы”. Шмат хто перабраўся на Магілеўшчыну. Прыналежнасць да дваранства ў тыя часы, асабліва пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і ўлучэння Беларусі ў склад Расейскай імперыі, давала магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю, займаць пасады на дзяржаўнай службе, адкрывала доступ да вайсковай кар’еры.
Падарожнік М. Пржавальскі належаў да Лаўрэнавай галіны.