• Газеты, часопісы і г.д.
  • За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі  Валер Ярмоленка

    За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

    Валер Ярмоленка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 69с.
    Мінск 2012
    34.85 МБ
    савала, і 19 кастрычніка наш герой усвядоміў, што жыццё канчаецца. Ён аддаў апошнія распараджэнні, прасіў не супакойваць яго марнымі надзеямі, а заўважаючы слёзы на вачах калегаў, называў іх “бабамі”. «Пахавайце мяне на беразе ІсыкКуля ў паходнай адзежы, — сказаў ён. — Надпіс просты: “Падарожнік Пржавальскі”».
    Хвароба зламала магутныя сілы вялікага чалавека. А 8й гадзіне раніцы 20 кастрычніка пачалася агонія. Ен трызніў, а за хвіліну да смерці, прыўзняўшыся з ложка, сказаў, каб яму дапамаглі ўстаць. Выпрастаўся на ўвесь свой волатаўскі рост, акінуў поглядам прысутных і вымавіў: “Ну, цяпер я лягу...” Некалькі разоў шумна ўздыхнуў на поўныя грудзі, і гэтая хвіля стала апошняй у жыцці чалавека, які быў для ягоных таварышаў даражэйшым за ўсё на свеце. Усе голасна плакалі, не саромеючыся сваіх слёз.
    Вестка пра смерць Пржавальскага зрабіла моцнае ўражаннеў расейскім і заходнееўрапейскім грамадстве. Расейскае геаграфічнае таварыства арганізавала падпіску на заснаванне прэміі і медаля імя Пржавальскага, на магіле яго паставілі помнік, горад Каракол перайменавалі ў Пржавальск...
    ВЫДАТНЫ ГЕОГРАФ, НАТУРАЛІСТ I ЭТНОГРАФ
    “ Белая пляма” і) сусветнай геаграфіі * Вызначэнне геаграфічных каардынатаў * Гобі — плоскае ўзвышша ці неабсяжная ўпадзіна? * Адкрыццё невядомых горных хрыбтоў * Ля вытокаў вялікіх кітайскіх рэк * Багацце фаўністычных і фларыстычных калекцый * 33 тысячы кіламетраў па гарах і пустынях
    Яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя Кітай быў краінай, замкнёнай для чужаземцаў, з выняткам каталіцкіх місіянераўезуітаў, якія трапілі ў “Паднябёсную” ў XVI стагоддзі. Пазней, з XVII стагоддзя, яны карысталіся вялікай свабодай перамяшчэння: езуіты Гюк і Габэ нават ажыццявілі пераход з Пекіна ў Лхасу (1843—1845). Яны запачаткавалі такім чынам кітайскую картаграфію. На жаль, геаграфічных звестак у іхных апісаннях вельмі мала.
    Крыху лепей быў вядомы караванны шлях з Кяхты ў Пекін, па якім праз кожныя дзесяць гадоў праходзіла расейская духоўная місія. Падрабязнае апісанне гэтага шляху ўпершыню даў вядомы падарожнік Я П. Кавалеўскі (18091868). Для ўсяго астатняга абшару Цэнтральнай Азіі геаграфічная навука валодала інфармацыяй, узятай з кітайскай літаратуры расейскім манахамсінолагам М. Я. Бічурыным (17771853) і нямецкім географам Карлам Рытэрам, а таксама звесткамі з старажытнай кнігі венецыянскага падарожніка Марка Пола.
    Наколькі мізэрныя былі гэтыя веды, паказвае вядомы твор А. Гумбальта “Цэнтральная Азія” (1843). Ён прысвечаны ў асноўным Туркестану і Сібіры, а апісанне горных ланцугоў і раўнін Кітая абмежаванае 12 ста
    48
    ронкамі. Пры параўнанні з сучаснай картай адразу відаць, колькі там памылак. Такім быў стан сусветнай геаграфіі па Цэнтральнай Азіі ў той час, калі Пржавальскі пачынаў свае знакамітыя падарожжы. Якія ж агулам геаграфічныя вынікі яго чатырох экспедыцый?
    Цягам усяго часу, праведзенага ў вандроўках (у цэлым каля 10 гадоў), Пржавальскі ў прыкметных пунктах вызначаў геаграфічныя каардынаты  даўгату і шырату, даючы трывалую аснову для складання геаграфічнай карты па выніках маршрутнавакамерных здымкаў, якія вёў рэгулярна і якія можна было “прывязаць” да гэтых пунктаў. Пры здымках мясцовасцяў наносіўся іх рэльеф і адзначаліся: пяскі, стэп, лясы, узгоркі, горы, калодзежы, крыніцы, могілкі, селішчы. Рэгістрацыя паказанняў барометра, якія разпораз правяралі па паказчыках гіпсатэрмометра*, даволі дакладна вызначала вышыню над роўнем мора. І такім чынам Пржавальскі назапашваў картаграфічны матэрыял, які замяняў ранейшыя памылковыя карты.
    Яго назіранні далі шмат новых звестак па фізічнай геаграфіі Цэнтральнай Азіі. Выявілася, што Гобі — не плоскае ўзвышша, а неабсяжная ўпадзіна. І не пясчаная пустыня, як сцвярджалі кітайскія географы, а сухі стэп, дзе пасвяцца статкі свойскай жывёлы. Ен толькі месцамі пераходзіць у пясчаную пустыню.
    Гобі, як і астатнія раўніны,  не аднастайная роўнядзь, а падзеленая ў розных кірунках  то гусцей, то радзей — ланцугамі скалістых гор рознай вышыні і групамі пагоркаў. Усходні ЦяньШань на захадзе і Мангольскі Алтай на поўначы сваімі ланцугамі паступова паніжаюцца ўглыб Цэнтральнай Азіі. Па паўднёвай ускраіне Манголіі, змяняючы адзін аднаго, разлягаюцца ланцугі скалістых гор.
    Упершыню было даказана, што НаньШань  не адзін хрыбет, як сцвярджаў Гумбальт, а цэлая сістэма паралельных ланцугоў з вечнаснегавымі вяршынямі; што возера Кукунор размешчанае не ў горным вузле, як пісаў Гумбальт, а ў шырокай даліне паміж двума паўднёвымі ланцугамі НаньШаня; што на возеры ёсць востраў, дзе жывуць будыйскія пустэльнікі.
    *Гіпсатэрмометр — прылада для вымярэння атмасфернага ціску па тэмпературы кіпення вады.
    49
    У НаньШані Пржавальскі адкрыў некалькі невядомых хрыбтоў і адзначыў кантраст паміж заходняй і ўсходняй часткамі гэтай горнай сістэмы. Сухая заходняя — голыя скалістыя ланцугі — бязлюдная, але там мноства дзікіх жывёлаў (які, куланы, антылопы, горныя бараны і казлы). Больш багатая ападкамі ўсходняя частка пакрытая лясамі і заселеная.
    Натуралісты ўсяго свету даведаліся, што Цайдам — вялізная ўпадзіна, але размешчаная на вышыні 3 000— 4 000 метраў. Гэта стэпы і саланчакі, населеныя манголамі. Цайдам аддзяляе НаньШань ад КуэньЛуня. Апошні, як выявіў Пржавальскі, не цягнецца па шыраце ўздоўж паўднёвай ускраіны Цэнтральнай Азіі (так меркаваў Гумбальт), а на мерыдыяне Лабнора ўхіляецца на паўднёвы ўсход, з’яўляючыся ўскраіннымі ланцугамі Тыбецкага нагор’я, і на ўсход ад Кукунора ўваходзіць у межы Кітая.
    Пржавальскі адкрыў, што па паўднёвай ускраіне Цэнтральнай Азіі ад Лабнора да НаньШаня цягнецца высокі хрыбет АлтынТаг з вечнымі снягамі. Ён аддзяляе Цайдам ад Цэнтральнай Азіі.
    У НаньШані і КуэньЛуні Мікалаю Пржавальскаму давялося даваць назовы цэлым горным хрыбтам. Так з’явіліся іх новыя найменні: хрыбты Гумбальта і Рытэра ў НаньШані, Калумба і Марка Пола ў КуэньЛуні. Адзін вялікі хрыбет, адкрыты ім і названы Загадкавым, пазней атрымаў яго імя.
    Пржавальскі ўпершыню апісаў нагор’і Паўночнага Тыбета і яго высокіх вечнаснегавых скалістых хрыбтоў, бясплодных пустынь, падзеленых шырокімі і панылымі далінамі,  раздолле толькі для дзікіх якаў. Адукаваны свет упершыню даведаўся пра зімовыя халады ў гэтым рэгіёне, шалёныя вятры з завеямі і залеўныя летнія дажджы, што ператвараюць даліны ў непраходную багну. Упершыню былі нанесеныя на карту вытокі Хуанхэ і Янцзы з некалькімі іх прытокамі ў скалістых цяснінах.
    Возера Лабнор, у якое ўпадае рака Тарым, як высветліў Пржавальскі, размешчана не там, дзе паказвалі кітайскія карты, а далёка на поўдзень. І складаецца Лабнор з двух азёраў, якія пераходзяць у вялізныя балоты з зараснікамі чароту. Тут аніяк не мог стаяць горад Лоп, наведаны сярэднявечным падарожнікам Марка Пола.
    50
    Пржавальскі даў шмат новага пра басейн Тарыма і горныя ланцугі Усходняга ЦяньШаня, паміж мерыдыянамі Карашара і возера ІсыкКуль. Ён упершыню апісаў бясплодную гарыстую пустыню на шляху ад НаньШаня ў аазіс Хамі і яшчэ больш жудасную — Джунгарскую Гобі ў Мангольскім Алтаі.
    Метэаралагічныя назіранні, якія Пржавальскі акуратна вёў цягам усіх экспедыцый, далі вялікі матэрыял для высвятлення клімату Цэнтральнай Азіі. Апрацаваў яго прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта А. І. Ваейкаў*. Гэты матэрыял даў уяўленне пра сутачныя, месячныя і гадавыя ваганні тэмпературы, летнюю спёку і зімовую сцюжу, сілу і кірунак вятроў, беднасць атмасферных ападкаў. Клімат велізарнай тэрыторыі ўнутры мацерыка, пра які раней мелі цьмянае ўяўленне па ўрыўкавых і фантастычных аповядах даўнейшых падарожнікаў, быў канчаткова высветлены.
    Багатыя калекцыі з царства жывёл, дапоўненыя дакладнымі назіраннямі ладу іх жыцця, асаблівасцяў і размеркавання па асобных рэгіёнах, склалі каласальны матэрыял, апрацаваны пазней спецыялістамізаолагамі. Было адкрыта мноства новых відаў і нават родаў: дзікі конь (“конь Пржавальскага”), дзікі вярблюд, некалькі відаў горных бараноў, антылопаў, фазанаў, бальдурука, рыб Кукунора ды іншых азёр, змей, яшчарак, вусякоў. Заслугі яго перад батанікай таксама значныя — сабрана каля 1 700 відаў раслін у 16 000 экзэмпляраў. Яго даследаванні ўпершыню далі поўную карціну расліннасці ўсёй Цэнтральнай Азіі.
    Геалагічныя зборы былі невялікімі — ён мала цікавіўся мінераламі**.
    Сустракаючыся з рознымі народнасцямі, Мікалай Пржавальскі назіраў іх жыццё, побыт і норавы. Даў характарыстыку розных плямёнаў манголаў, тангутаў,
    *Аляксандр Ваейкаў (1842—1916) — кліматолаг і географ, заснавальнік кліматалогіі ў Расеі. Даследаваў узаемасувязь клімату з іншымі кампанентамі прыроды, распрацаваі) класіфікацыю рэк паводле гідралагічнага рэжыму.
    **Геалогію Цэнтральнай Азіі пазней вывучаў іншы беларус, Кароль Багдановіч (1864—1947) з Віцебскай губерні, прафесар Пецярбургскага Горнага інстытута, які ў 1919 годзе, уцякаючы ад балыйавіцкага тэрору, эміграваў у Польшчу.
    51
    тыбетцаў, кітайцаў, дунганаў, цюркаў, кіргізаў і калмыкаў ЦяньШаня. Занатаваў цікавыя легенды і факты пра вераванні. Уклад даследніка ў сусветную этнаграфію ўяўляе значную цікавасць.
    У свае справаздачы Пржавальскі ўстаўляў цэлыя старонкі з характарыстыкай рэльефу, клімату, фаўны, флоры і насельніцтва буйных рэгіёнаў. Гэтая каштоўная асаблівасць давала агульнае ўяўленне пра Цэнтральную Азію. Справаздачы аб першых дзвюх вандроўках не ілюстраваныя, бо тады яшчэ не рабілі партатыўных фотаапаратаў. 3 трэцяга падарожжа ў справаздачы ёсць малюнкі Рабароўскага, а з чацвертага — ужо шмат фотаздымкаў ландшафтаў і тубыльцаў, што вельмі павялічвае яго значэнне. Акрамя таго, аўтар падае падрабязнасці ўсіх асаблівасцяў рыштунку, якія спрыялі паходнаму жыццю і поспеху экспедыцыі, — “інструкцыі” з асабістага досведу былі карысныя для наступных даследнікаў тых суворых краёў.
    Пржавальскі здзейсніў чатыры экспедыцыі ў Цэнтральную Азію: Мангольскую (18701873), Лабнорскую і Джунгарскую (1876—1877) і дзве Тыбецкія (1879—1880, 1883—1885). Прайшоў пехатой, на конях і вярблюдах 33 тысячы кіламетраў па цяжкапраходных пясчаных пустынях і па “самых смяротных” горных дарогах і камяністых цяснінах на вышыні 3 000—4 000, а часам да 6 000 метраў. Агулам правёў у падарожжах амаль дзесяць гадоў.
    Ён не толькі ўпершыню даследаваў і даў апісанне прыроды Цэнтральнай Азіі. Ён адкрыў некалькі