За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
12, Стрптім», 12.
Тытульны аркуш аднаго з першых грунтоўных выданняў пра славутага падарожніка
Помнік на магіле Мікалая Пржавальскага на беразе возера ІсыкКуль
вялікая пустыня Гобі; праведзены метэаралагічныя назіранні, сабраны вельмі багатыя калекцыі сысуноў, птушак, паўзуноў, рыб, вусякоў, раслін. Гэтае падарожжа сучаснікі справядліва назвалі навуковым подзвігам.
3 Ургі Пржавальскі накіраваўся ў Кяхту, а адтуль у Іркуцк, Маскву, Пецярбург. 3 першых жа дзён па вяртанні пачаліся ўрачыстыя сустрэчы і абеды, віншаванні і авацыі. Пасыпаліся ўзнагароды. Вайсковы міністр дамогся для Пржавальскага пенсіі на 600 рублёў, наступнага чыну і штогадовага ўтрымання памерам 2 250 рублёў. Берлінскае геаграфічнае таварыства абрала яго сябрамкарэспандэнтам, Міжнародны геаграфічны кангрэс у Парыжы прыслаў ганаровую грамату, Геаграфічнае таварыства Францыі — залаты медаль, Міністэрства асветы Францыі — “Пальму Акадэміі”, Расейскае геаграфічнае таварыства Канстанцінаўскі залаты медаль, самую высокую ўзнагароду!
Наступныя тры гады былі аддадзеныя апрацоўцы матэрыялаў. Пржавальскі жыў то ў Пецярбурзе, то ў Атрадным. У сталіцы нудзіўся, клянучы гарадскую мітусню; у маёнтку цешыў душу на паляванні. Апісанне экспедыцыі і яе вынікаў аформілася ў кнігу “Манголія і краіна тангутаў”. Выдаць яе ўзялося Геаграфічнае таварыства. Калі першы том выйшаў у свет (1875), яго адразу ж пераклалі на французскую, нямецкую і ангельскую мовы. Ён змяшчае апісанне падарожжа, карціны прыроды і жыцця ў Цэнтральнай Азіі. Усе звесткі пададзеныя прыгожай літаратурнай мовай. Другі том спецыяльны, для якога аўтар склаў апісанне птушак і апрацаваў запісы метэаралагічных назіранняў, асвятліў пытанні сістэматыкі і зоагеаграфіі.
Пржавальскі звярнуўся ў Геаграфічнае таварыства з праектам новай экспедыцыі. Гэтым разам ён намысліў прабрацца праз Джунгарыю да таямнічага возера Лабнор, вядомага еўрапейцам (з часоў Марка Пола*) толькі па назове, потым у Паўночны Тыбет і далей — да вытокаў ракі Брахмапутры.
*Марка Пола (каля 12541324) венецыянскі падарожнік, у 12711275 гадах ажыццявіў падарожжа ў Кітай, дзе пражыі) 17 гаdotj. Яго дспаміны склалі змест "К,нігі” (1298) адной з першых еўрапейскіх крыніц па геаграфіі, этнаграфіі і гісторыі краін Усходу.
37
Што да чаканых вынікаў гэтага паходу, то цяпер ужо ні ў кога не ўзнікала ніякіх сумневаў. Пржавальскі з поўным правам мог гаварьіць як прызнаны аўтарытэт, якога слухалі з павагай. І Геаграфічнае таварыства дамаглося для яго з дзяржаўнага скарбу субсідыі на 27 740 рублёў. Паплечнік з першай экспедыцыі Міхаіл Пыльцоў ажаніўся і застаўся дома, яго замяніў 18гадовы Фёдар Эклон, сын аднаго з службоўцаў Акадэміі Генштаба.
* * *
У траўні 1876 года Пржавальскі выехаў з сваімі спадарожнікамі ў Сяміпалацінск праз Маскву, Ніжні Ноўгарад і Омск. Пры канцы ліпеня прыбылі ў Кульджу, адкуль 12 жніўня каманда рушыла па рацэ Ілі. Дасягнуўшы ЦяньІІІаня, Пржавальскі спыніўся тыдні на тры ў вялізнай катлавіне, дзе было шмат усялякай зверыны.
3 ЦяньШаня ўніз па цячэнні Тарыма накіраваліся да возера Лабнор. Даследаванне гэтай ракі і возера было адной з найважнейшых задач Пржавальскага. Крыху на поўдзень ад Лабнора ён адкрыў вялікі хрыбет АлтынТаг і за 40 дзён прасачыў яго на працягу 500 вёрстаў пры вельмі благім надвор’і. Адсюль Пржавальскі пайшоў на Лабнор, дзе правёў два веснавыя месяцы, назіраючы за пралётам птушак. Мірыяды іх праносіліся ўдзень і ўначы над палаткай падарожнікаў, і арніталагічная здабыча была велізарная. Аб’ехаўшы возера на лодцы і зняўшы яго на карту, Пржавальскі рушыў у зваротны шлях і 3 ліпеня 1877 года вярнуўся ў Кульджы.
Першая палова экспедыцыі скончылася паспяхова. Араграфія* 1 гідраграфія гэтага рэгіёна нутраной Азіі былі пададзеныя ў зусім новым святле. Апрача таго, пройдзеная тэрыторыя была, як і належыць, усебакова даследаваная ў прыроднагістарычным аспекце. У Куль
*Араграфія апісанне вонкавых формад зямной паверхні (паводле вышыні, працягласці, характару схілад ды інш.) і іх узаемнага размяшчэння.
38
джы Пржавальскі атрымаў ліст ад маці, у якім яна павіншавала яго з падвышэннем да звання палкоўніка і паведаміла пра смерць дзядзькі Паўла Карэтнікава.
28 жніўня Пржавальскі зноў выйшаў з Кульджы і ў лістападзе прыбыў да падножжа ЦяньШаня. Тут ад далейшага руху давялося адмовіцца. Яшчэ на Лабнорскім маршруце ён заразіўся непрыемнай, дакучлівай хваробай, ад якой нясцерпна свярбела ўсё цела, — ні днём, ні ноччу не было спакою. Ён наважыўся вярнуцца дадому, грунтоўна вылечыцца і тады ўжо зноў ісці ў Тыбет. Так скончылася яго другое падарожжа ў Цэнтральную Азію.
Пры падрыхтоўцы да Тыбецкай экспедыцыі, Пржавальскі атрымаў тэлеграму пра смерць маці. Гэта была невымерная страта. Ён любіў яе ўсёй душою, і ў Атрадным яго нязменна чакалі цеплыня і ласка. Там забываліся перажытыя нягоды, на душы станавілася спакойна і радасна. Але прага дзейнасці і неадольнае імкненне да падарожжаў зноў клікалі яго ўдалячынь. І самай цяжкой хвілінай заўсёды было развітанне з маці...
Тэлеграма вайсковага міністра, які патрабаваў адкласці паход з прычыны ўскладнення дачыненняў з Кітаем, стала вельмі дарэчы. Пакінуўшы вярблюдаў і правіянт у Зайсані, Пржавальскі накіраваўся ў Пецярбург. Вынікі экспедыцыі ён выклаў у кнізе “Ад Кульджы за ЦяньШань і на Лабнор”, якая адразу ж была перакладзеная на еўрапейскія мовы і выклікала водгукі захаплення заходнееўрапейскіх навукоўцаў.
У гэтыя гады быў адкрыты і вывучаны загадкавы Лабнор, даследаваны велізарны хрыбет АлтынТаг, што дазволіла дакладна акрэсліць паўночную мяжу Тыбета. Апісанне названых тэрыторый было прызнанае ў Расеі і за мяжою як вялікія геаграфічныя адкрыцці. Асабліва каштоўнымі былі звесткі пра клімат пустыні ТаклаМакан.
Геаграфічнае таварыства Берліна прысудзіла яму Вялікі залаты медаль Гумбальта, Лонданскае — Каралеўскі медаль, СанктПецярбургская акадэмія навук і Батанічны сад выбралі яго ганаровым сябрам. У Пецярбурзе, як звычайна, даймалі абедамі, запрашэннямі, просьбамі прачытаць лекцыі.
39
* * *
Пажыўшы ў Атрадным, залячыўшы болькі і акрыяўшы духам, Пржавальскі стаў рупіцца аб падарожжы ў Тыбет. 3 дзяржаўнага бюджэту яму выдалі 20 тысяч рублёў у дадатак да таго, што засталося ад Лабноркай экспедыцыі. 28 сакавіка 1879 года каманда з трынаццаці чалавек (два прапаршчыкі, трое салдатаў, пяць казакоў, прэпаратар і перакладнік) выступіла з Зайсана.
Перамяшчэнне, як заўсёды, запавольвалася здымкай мясцовасці, паляваннем, зборам раслін. Каля якоганебудзь калодзежа або крыніцы спыняліся на начлег, ставілі палатку, разводзілі агонь, варылі вячэру. Усе разумелі, што ў азіяцкіх пустынях трэба забыцца на ўсялякую гідлівасць, інакш туды лепей не ісці. Цывілізаваны камфорт тут немагчымы: ніякія грошы не перакінуць салёнай вады ў прэсную, не зберагуць ад маразоў, спёкі і пыльных бураў.
У знакамітым з глыбокай старажытнасці Хамійскім аазісе спыніліся на некалькі дзён. Гэта важны гандлёвы і стратэгічны пункт, і Пржавальскаму хацелася бліжэй пазнаёміцца з ім.
3 Хамі накіраваліся праз невядомыя хрыбты НаньШаня ў бок загадкавага Тыбета, які пачынаўся на вышыні каля 4 000 метраў. Экспедыцыя ўступіла нібыта ў іншы свет, дзе найперш уражвала фантастычнае мноства дзікіх жывёлаў. На пашах у далінах рэк колькасць буйных звяроў дасягала неймавернага ліку. Дзікія які нават не памыкаліся ўставаць, калі паўз іх праходзіў караван. Імчаліся табуны куланаў, у грацыёзнай позе стаялі самцы аронга, хутка, быццам гумовыя мячыкі, скакалі антылопы ада. Здавалася, вандроўнікі трапілі ў першабытны рай, дзе не было яшчэ ні грэху, ні ліха. Канцаберагу не было іх здзіўленню і захапленню...
Між тым надышла зіма, прыпяклі маразы, пашы пакрыліся снегам. Пачала турбаваць нястача паліва і корму: вярблюды дохлі ад стомы і бяскорміцы, людзям пагражала небяспека застацца без табольных жывёл і заблудзіцца сярод снегавых пустыняў.
Непрыветны стаў магутны Тыбет: да касцей пранізвалі вятры, нізка над даляглядам віселі грозныя хма
40
ры. Праваднік з плаксівай фізіяноміяй мармытаў малітвы і вяшчаў падарожнікам усялякія беды. Тыбецкае пласкагор’е зрэзана хрыбтамі, якія, дарэчы, упершыню адкрытыя і даследаваныя Пржавальскім. Экспедыцыя паспяхова пераваліла цераз усе гэтыя хрыбты, але нягоды добратакі стамілі ўсіх: знясіленне, млявасць, задышку і сэрцабіцце адчуваў кожны. У гарах на іх напала разбойніцкая хеўра, якая займалася рабаваннем караванаў. Падарожнікаў атакавала каля 70 конных яграеў. Яны былі адбітыя і адступілі з вялікімі стратамі.
Праз усе гэтыя перашкоды згуртаваная каманда нястрымна імкнулася наперад. Заставалася ўжо меней як 250 вёрстаў да Лхасы, калі давялося спыніцца, тыбецкі ўрад, не хочучы пускаць Пржавальскага ў сваю сталіцу, выставіў па дарозе на Лхасу пікеты. І ён змушаны быў адступіцца. Ды навуковы бок падарожжа ад гэтага практычна не пацярпеў. Наведванне забароненай для еўрапейцаў Лхасы надало б экспедыцыі больш бляску і шыку, але тое, што складала яе сутнасць і сэнс, — вялікія геаграфічныя адкрыцці і каштоўныя калекцыі — і без таго заставалася грандыёзным сведчаннем яе поспеху.
Вяртанне было надта цяжкое. І людзі, і жывёлы знясілелі, прадуктаў было вобмаль. У расейскім пасольстве Пекіна пайшлі трывожныя чуткі. Пецярбургскія газеты пісалі, што Пржавальскага абрабавалі да ніткі і нібыта нават забілі... Толькі ў лютым 1880 года прыйшла вестка: жывы, здаровы, а потым і ліст з паведамленнем пра далейшы паход да вытокаў вялікай ракі Хуанхэ. Раён гэты быў невядомым і ўяўляў вялікую цікавасць для навукі. У вышнявіне (цягам 1 200 кіламетраў) рака мае горны характар і па колькасці вынесеных адкладаў займае сярод вялікіх рэк свету першае месца (даўжыня ракі да Жоўтага мора 4 850 кіламетраў). Экспедыцыя працавала тут некалькі месяцаў, затым пайшла да возера Кукунор. Даследаванне Хуанхэ і Кукунора — неацэнная заслуга Пржавальскага перад сусветнай геаграфіяй. Прабыўшы тры месяцы на Кукуноры, накіраваліся да Ургі праз самую сярэдзіну вялікай азіяцкай пустыні Гобі.
Вынікі падарожжа — надзвычай важкія і цікавыя. На карту нанесеныя амаль не вядомыя раней раёны
41
Цэнтральнай Азіі. Адкрытыя шэраг магутных горных хрыбтоў. За 19 месяцаў каманда прайшла праз Усходні ЦяньШань і Джунгарыю, Заходні НаньШань і Кукунор, Тыбецкае нагор’е і Гобі. Пржавальскі меў магчымасць рабіць параўнанні прыроды розных раёнаў, што зрабіла геаграфічны