• Газеты, часопісы і г.д.
  • За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі  Валер Ярмоленка

    За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

    Валер Ярмоленка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 69с.
    Мінск 2012
    34.85 МБ
     пераканання, залежаў поспех справы. Заўважым, дарэчы, што амаль усіх знакамітых падарожнікаў папракалі ў жорсткасці. Але няхай хтонебудзь яшчэ дакажа магчымасць ажыццявіць тысячакіламетровы паход сярод падазронага, а часцей проста варожага насельніцтва, калі жменька вандроўнікаў не стане падобнай да натапыранага вожыка, гатовага накалоць лапы і вялікаму зверу. У экспедыцыях Пржавальскага сапраўды панавала жорсткая вайсковая дысцыпліна. Аднак у тых неверагодна цяжкіх і небяспечных умовах інакш, відаць, было нельга. Дый сам ён быў вайсковым чалавекам.
    Смеласць Пржавальскагападарожніка ўражвае, гэты чалавек у сваім імкненні да мэты быў сапраўдным ваяром. Яго выдатнымі экспедыцыямі можна толькі захапляцца, глядзець на іх з глыбокай павагай, вучыцца па іх. На яго не дзейнічала пякельная гарачыня ў пустыні, яго не палохалі пыльныя буры, яго не маглі спыніць лютыя маразы. Ён заўсёды быў спакойны, наўздзіў вытрыманы, нястомны, а часам проста бязлітасны да сябе. Пры гэтым яго выдатнай асаблівасцю былі незвычайная арганізаванасць, акуратнасць і дакладнасць у працы.
    Свае цудоўныя калекцыі ён падараваў СанктПецярбургскай акадэміі навук. Значныя грошы за лекцыі заўсёды ахвяраваў на дабрачынныя мэты. Выдаваў дапамогу і пенсіі маці, дзядзьку, няньцы, памагаў блізкім сябрам, прыяцелям і шмат каму яшчэ, хто ў гэтым меў патрэбу. Шчодрасць Пржавальскага была агульнавядомая.
    Унікальная адметнасць асобы Пржавальскага давала падставу для розных легендаў і показак. Нават у XX стагоддзі на старонках замежнага друку хадзілі
    63
    прыдумкі, дзе яго называлі то “графам”, то “польскім вандроўнікам”. Пісалі і пра тое, што нібыта маці Сталіна здрадзіла вечна п’янаму мужушаўцу з знакамітым падарожнікам Пржавальскім. Апошнюю, беспрэцэдэнтную ў сваёй бязглуздасці, выдумку, на жаль, паўтарыла беларуская газета “Рэспубліка” (№ 122, 1993) у артыкуле “Пра тых, хто нарадзіў Гітлера, Нерона, Сталіна і Банапарта: Сталін — сын Пржавальскага?!” "Правадыр народаў” нарадзіўся 21 снежня 1879 года (па новых звестках — 6 снежня 1878 года). А паводле пасмяротнага “Паслужнога спісу” Мікалая Пржавальскага ад 3 лістапада 1888 года можна зрабіць неаспрэчную выснову: у 18761881 гадах ён аніяк не мог быць на Каўказе. Гэтакія факты. А не легенды ці анекдоты. Што да “графскага” тытула, дык ён нічым не пацвярджаецца — дакументаў наконт гэтага няма, а пра “польскае” паходжанне і гаварыць не выпадае.
    ПАСЛЯСЛОУЕ
    Імя Мікалая Пржавальскага стала вядомае сусветнай геаграфічнай навуцы пасля яго шырокамаштабных экспедыцыйных даследаванняў Цэнтральнай Азіі ў 18701885 гадах. Выдатны падарожнік і географнатураліст яшчэ пры жыцці па праве ўвайшоў у пантэон сусветнай навукі. Яго творы выходзілі асобнымі тамамі, адзін за адным, неўзабаве пасля завяршэння кожнай экспедыцыі, і адразу ж перакладаліся на замежныя мовы.
    У бальшыні выпадкаў падарожнік з’яўляецца толькі піянерам, што адкрывае для навукі невядомыя абшары і паказвае дарогу даследнікамнатуралістам; для яго самога навука нібыта не існуе. Гэтакія Генры Стэнлі, Дэйвід Лівінгстан ,ды іншыя. 3 усіх вядомых першаадкрывальнікаў толькі ў Пржавальскім шчасліва паядналіся абодва тыпы: адважны падарожнікпіянер і географнатураліст.
    Пржавальскі пахаваны, як ён і прасіў, на высокім усходнім беразе ІсыкКуля, за 12 вёрстаў ад Каракола. Адсюль адкрываецца неабсяжная панарама з відам і на гэтае прыгожае горнае возера, і на вечнаснегавыя ланцугі ЦяньШаня. На пабудову помніка царскі ўрад выдзеліў 125 тысяч рублёў. Быў абвешчаны конкурс, на які прыслалі ажно 89 праектаў. Найлепшым прызналі праект генералмаёра A. А. Більдэрлінга і акадэмікаархітэктара І. Н. Шрэдэра. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбылося 26 чэрвеня 1894 года. На глыбе граніту, увянчанай арлом з аліўкавай галінкай у дзюбе, просты надпіс: “Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі, першы даследнік прыроды Цэнтральнай Азіі”.
    Пасля смерці падарожніка сядзіба перайшла да ягонага пляменніка Уладзіміра Пржавальскага. Ён збярог тут усё, як было за гаспадаром. У 1898 годзе сядзіба стала запаведнай, без права падзелу паміж сваякамі. І здавалася, Слабада будзе доўга захоўваць дух вялікага вандроўніка. Але ў жніўні 1941 года акупанты спалілі дом. У 1964 годзе, да 125гадовага юбілею Пржавальскага, сяло Слабада было перайменава
    65
    нае ў Пржавальскае, сяліба была адноўленая. Цяпер тут Доммузей Мікалая Пржавальскага. 3 вялікай цяжкасцю збіралі экспанаты — сапраўдныя яго рэчы. Гісторыкі і рэстаўратары ўзнавілі яго працоўны кабінет — пакой з вокнамі ў сад. Абсталяванне строгае і простае: вялікі пісьмовы стол ля вакна, лямпа з засняй, некалькі чучал птушак і жывёл, шкуры жывёл з Азіі — лабнорскага тыгра, тыбецкага мядзведзя, антылопы аронгі, архара. Справа ад стала — чучала рысі, здабытай у слабодскіх лясах, над дзвярыма — галава ваўка. На сцяне — вялікая карта маршрутнай здымкі, на якой захаваліся алоўкавыя пазнакі падарожніка; фотаздымкі Пржавальскага, вядомых расейскіх вучоных, сваякоў, ягоны прыжыццёвы партрэт, выкананы мастаком Н. Яшам у 1889 годзе, макет помніка на яго магіле і шматлікія медалі. Галоўная каштоўнасць кабінета — бібліятэка вучонага, кнігі з дароўнымі надпісамі аўтараў, з аўтографамі самога Пржавальскага; літаратура на расейскай, нямецкай, французскай мовах. Настольнымі дапаможнікамі яго былі “Кніга” Марка Пола (1298) выдання 1873 года і “Статнстяческое опнсанне Кятайской нмпернн” (1842) айца Якінфа (Н. Бічурына).
    Уклад Пржавальскага ў сусветную геаграфічную навуку ацэнены па заслугах. Ён  ганаровы сябар СанктПецярбургскай акадэміі навук (1878) і Расейскага геаграфічнага таварыства (1880), ганаровы доктар заалогіі Маскоўскага ўніверсітэта (1881), ганаровы сябар многіх навуковых таварыстваў і вышэйшых навучальных устаноў Пецярбурга, Масквы, Екацярынбурга, Іркуцка ды інш. Падарожжы прынеслі яму і сусветную славу. Навуковыя працы Пржавальскага перакладзены на еўрапейскія мовы і ўвайшлі ўзалаты фонд сусветнай геаграфічнай літаратуры. Высокія ўзнагароды ён атрымаў ад усіх вядучых установаў свету (Лондан, Парыж, Берлін, Вена, Будапешт, Рым, Стакгольм, Дрэздэн, Ляйпцыг, Франкфурт, Амстэрдам), якія ўшанавалі яго вучоным званнем ці абралі сваім ганаровым сябрам. Ен узнагароджаны залатымі медалямі геаграфічных таварыстваў Расеі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі, Швецыі, а таксама імянным Залатым медалём СанктПецярбургскай акадэміі навук (1886). Генералмаёр М. Пржавальскі — ганаровы грамадзянін Пецярбурга і першы ганаровы грамадзянін Смаленска.
    66
    Яго імем названыя параход, горад Пржавальск на Ісыккулі (1889) і гарадскі пасёлак Пржавальскае ў Смаленскай вобласці, дзе вось ужо больш за 100 гадоў на крутым беразе возера Сопша існуе Доммузей падарожніка; паблізу яго — санаторый імя Пржавальскага. Яго імем названыя таксама вялікі горны хрыбет у сістэме КуньЛуня на Тыбеце, ледавік у паўночнай частцы Мангольскага Алтая, мыс на востраве Ітуруп на Курылах, мыс вострава Бэнэта на Алясцы, некаторыя віды жывёл і раслін, упершыню выяўленыя ім у экспедыцыях. На поўдзень ад Пржавальска, у асявой частцы хрыбта АлаТоа, размешчана самая высокая вяршыня — і ёй надалі імя нашага славутага суайчынніка. Расейскае геаграфічнае таварыства заснавала медаль і прэмію яго імя (1891), а ў 1946 годзе Геаграфічнае таварыства СССР  залаты медаль імя Пржавальскага. Яго імем названы вуліцы ў шмат якіх гарадах Расеі, а на радзіме  у Смаленску, Менску і Віцебску.
    У Пецярбурзе, у Аляксандраўскім садзе каля Адміралцейства, на сродкі, сабраныя Геаграфічным таварыствам, Мікалаю Пржавальскаму ў 1892 годзе паставілі помнік. Мужчынскай гімназіі Смаленска (цяпер сярэдняя ордэна “Знак Пашаны” школа № 7) прысвоена імя Пржавальскага. Там дзейнічае школьны музей знакамітага вандроўніка, працуе клуб аматараў падарожжаў. У пасёлку Пржавальскае на Смаленшчыне з 1978 года стаіць гранітны бюст падарожніка (скульптар Г. А. Огнеў). Прыйдзе час, і помнікі Пржавальскаму з’явяцца і ў нашай краіне, ён заслужыў гэта ўсім сваім самаахвярным жыццём.
    Калісьці, у гады сваёй маладосці, ён марыў пра паходы да вытокаў Белага Ніла. Але стаў славутым даследнікам Цэнтральнай Азіі. Бадай, ніводнае імя сярод падарожнікаў у дарэвалюцыйнай Расеі па сваёй вядомасці ў народзе не можа быць пастаўленае ў адзін шэраг з імем Мікалая Пржавальскага. Прычын таму некалькі: ён быў і першапраходцам, і навукоўцам, і таленавітым літаратарам. Яго кнігі знайшлі вялікую чытацкую аўдыторыю і ў Расеі, і далёка за яе межамі.
    Пржавальскі стварыў вялікую школу падарожнікаў у Азію. Да яе наўпрост належаць Усевалад Рабароўскі, Пётра Казлоў, Міхаіл Пяўцоў, Рыгор Патанін, Рыгор і Міхаіл ГрумГржымайлы, Уладзімір Обручаў
    67
    ды іншыя даследнікі, якія сталі годнымі пераемнікамі вялікай справы свайго настаўніка.
    Сучаснікі параўноўвалі яго з ангельцам Дэйвідам Лівінгстанам. Звярталі нават увагу на пэўнае падабенства ў іхных лёсах. Лівінгстан, які быў першым даследнікам Цэнтральнай Афрыкі, сканаў паблізу возера Танганьіка. Пржавальскі, які быў першым даследнікам Цэнтральнай Азіі, памёр на беразе возера ІсыкКуль. Менавіта цэнтральныя рэгіёны Афрыкі і Азіі заставаліся тады белымі плямамі на карце Зямлі. Абодва яны падалі першыя дакладныя звесткі аб прыродзе і насельніцтве вялізных абшараў гэтых мацерыкоў і праклалі туды шляхі для сваіх пераемнікаў. Але самі ангельцы ў гэтым параўнанні аддавалі перавагу Пржавальскаму.
    Бясспрэчна адно: Мікалай Пржавальскі займае самае пачэснае месца сярод першапраходцаў другой паловы XIX стагоддзя. Больш за тое, зробленыя ім адкрыцці паставілі яго ў адзін шэраг з самымі вялікімі падарожнікамі за ўсю гісторыю сусветнай геаграфіі. Беларусы з поўным правам могуць ганарыцца сваім славутым суайчыннікам.
    3 М Е С Т
    ПРАДМОВА ............................. 5
    РАДАВОДНАЕ ДРЭВА...................... 8
    УЗГАДАВАНЫ СМАЛЕНСКАЙ ЗЯМЛЁЙ......... 13
    КАЛІ РЫЗЫКА  ГЭТА ЖЫЦЦЁ ............ 19
    НА КАРТУ ПАСТАЎЛЕНА БУДУЧЫНЯ ........ 26
    У КРАІ, ПОЎНЫМТАЯМНІЦАЎ.............. 33
    ВЫДАТНЫ ГЕОГРАФ І НАТУРАЛІСТ ........ 48
    3 ЗАДАННЕМ ГЕНЕРАЛЬНАГА ШТАБА ....... 54
    АРЛУ І Ў ЗАЛАТОЙ КЛЕТЦЫ СУМНА ....... 58
    ПАСЛЯСЛОЎЕ .......................... 65
    НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
    Серыя акадэмічная
    Навуковапапулярнае выданне
    ЯРМОАЕНКА Валер
    ЗА НЕБАСХІЛАМ СПЯКОТНАГА ТУРАНА
    Мікалай Пржавальскі
    Рэдактары Зьміцер Санько, Вольга Высоцкая. Макетаванне Наталя Апанасевіч. Мастацкае афармленне Віталь Катовіч. Тэхнічны рэдактар Алесь Дрыбін. Карэктары М