За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
У Лаўрэна былі тры сыны — Марцін, Зьміцер і Антон. Марцін у сёмым калене меў сыноў Антона і Тамаша. Ад Тамаша пайшлі Казімір, Мікалай і Франц, з якіх Казімір меў толькі аднаго сына Міхаля бацьку будучага падарожніка.
Усе дваране (шляхта) Вялікага Княства Літоўскага пасля далучэння да Расеі, паводле ўказа імператрыцы, павінны былі атрымаць пацверджанне свайго паходжання. Шляхоцкую годнасць дзеда і бацькі нашага героя Віцебскі губернскі дваранскі сход пацвердзіў атэстатам 12 красавіка 1823 года. Пазней пацверджанне аб сваім паходжанні род Пржавальскіх атрымаў ва “Указе часовай прысутнасці Герольдыкі” ад 4 траўня 1840 года (№ 2294) і ад 23 сакавіка 1842 года (№ 1151),
10
на падставе чаго будучы падарожнік, як і яго бацька, а таксама ўся іх шматлікая радня былі ўнесеныя ў VI частку Радаводнай кнігі па Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях.
Нашчадкі Рыгора Пржавальскага выйшлі, такім чынам, за межы Віцебскага ваяводства — паводле архіўных матэрыялаў, на пачатку XX стагоддзя Пржавальскія жылі ўжо ў Віцебскай, Магілеўскай, Смаленскай ды іншых губернях. Рэпрэсіі 30х гадоў выкасілі амаль усіх мужчын старэйшага ўзросту як “сацыяльна чужы элемент”. Але сярод Пржавальскіх не было ніводнага эмігранта — яны заўсёды трымаліся сваёй бацькаўшчыны.
Скуратава паблізу Віцебска — 300гадовае родавае гняздо Пржавальскіх належала раней да Бабініцкай воласці Віцебскага ваяводства*. Усё наваколле — маляўнічая мясцовасць; пагоркі і ўзвышшы плаўна пераходзяць у нізіны з паплавамі. 3 захаду на ўсход у глыбокім і шырокім рове сяло абгінае невялікая рачулка, парослая бярозамі, асінамі, ялінамі і хмызнякамі. У цэнтры лукі, на вялікім кургане, сярод чыстага поля, спрадвеку былі фамільныя могілкі з прыгожымі старасвецкімі помнікамі.
У баях за вызваленне Віцебска ў 1944 годзе Скуратава было знішчанае і пасля не адноўленае. Могілкі разбураныя, помнікі пакрадзеныя, магілы перакапаныя марадзёрамі. Ад былога Скуратава Пржавальскіх засталіся толькі ўспаміны**...
Нашчадак Карнілы Пржавальскага, ягоны прапрапрапраўнук Казімір, які нарадзіўся і жыў у Скуратаве, уцёк з Полацкай езуіцкай школы, не скончыўшы яе, і перайшоў у праваслаўную веру, змяніўшы імя на Кузьму; ён стаў у Скуратаве землеўласнікам. 3 цяжкасцю карміў сваю сям’ю (меў трох сыноў і дачку) і ў сувязі з гэтым перабраўся ў Ельненскі павет Смаленскай губерні. Там ён заняў пасаду кіраўнічага ў маёнтку буй
*Цяпер Варонаўскі сельсавет Віцебскага раёна.
** Аўтар, беручыся за працу, ведаі) пра гэта і ўсё ж прыехаў у тыя мясціны паблізу вёскі Вароны. Прыехаў, каб адчуць энергетыку зямлі, дзе тры сотні гадод жылі продкі славутага вандроўніка.
11
нога абшарніка Палібіна, самалюбства якога нават цешылася тым, што ў яго кіраўнічы — шляхціч.
Ягоны сын Міхаль, бацька героя нашай кнігі, служыў у расейскай арміі і ў 1831 годзе “ўціхамірваў” паўстанцаў пад Варшавай. Праз чатыры гады, прабыўшы 15 гадоў у войску, з прычыны хваробы выйшаў у адстаўку ў чыне штабскапітана і пасяліўся ў свайго бацькі на беларускай Смаленшчыне*.
Такім чынам, радавод Мікалая Пржавальскага выглядае гэтак:
Анісім Перавала
Карніла Перавальскі (Пржавальскі) —
Гаўрыла Пржавальскі —
Рыгор
Лаўрэн —
Марцін
Тамаш —
КазімірКузьма (дзед)
Міхаль Пржавальскі (бацька).
*Гл. працу Яўхіма Карскага “ Этнографйческая карта Белорусского племенй”. СПб., 1903. За даследаванні ў галіне беларускай этнаграфіі Я. Карскага ў 1894 годзе ўзнагародзілі, дарэчы, Вялікім залатым медалём імператарскага Расейскага геаграфічнага таварыства.
УЗГАДАВАНЫ СМАЛЕНСКАЙ ЗЯМЛЁЙ
Новае гняздо на Смаленшчыне * Заўчасная смерць бацькі * Няня песціла, няня і лупцавала * Спартанскае выхаванне: "жыў у вёсцы дзікуном” * Захапленне, перанятае ад дзядзькі * У Смаленскай гімназіі * Настаўнікі бяздарныя і настаўнікі таленавітыя * Вучыўся ў маціпрыроды
На Смаленшчыне Кузьма Пржавальскі блізка сышоўся з багатай сям’ёй абшарніка Аляксея Карэтнікава. Гасцінны гаспадар сяла Кімбарава Пачынкаўскага павета, што за 40 вёрстаў ад Смаленска, часта ладзіў званыя абеды для суседзяўпамешчыкаў. Кузьма як кіраўнічы маёнтка прысутнічаў на іх рэгулярна. Заўсёдным госцем амаль адразу ж стаў і яго сын Міхаль. Прычынай гэтых візітаў была малодшая дачка Карэтнікавых Алена, дзяўчына прыгожая, разумная і энергічная. Адстаўны штабскапітан (высокі, худы і бледны) моцна пакахаў яе, але жаніхом быў не надта зайздросным і не падабаўся бацькам суджанай. Тым не менш захапленне было ўзаемным, і шлюб адбыўся ў 1838 годзе.
Спачатку маладыя жылі ў Кімбараве, дзе 12 красавіка 1839 года ў іх нарадзіўся сын Мікола. Але жыццё ў доме цесця не было бязвоблачным, і праз два гады, маючы намер аддзяліць маладых, Карэтнікаў вылучыў у спадчыну дачцэ старэнькі дамок на хутары ў лесе, за паўтара кіламетра ад Кімбарава. Алена, атрымаўшы паводле тэстаменту пасля смерці старэйшай сястры 2500 рублёў, пабудавала новы дом. Сядзібу назвалі Атраднае. Тут прайшлі дзіцячыя гады Мікалая Пржавальскага.
13
Стары Карэтнікаў памёр у 1842 годзе. Весці гаспадарку сталі бацькі Мікалая. У лесе яны былі воддаль ад грамадскага жыцця. Гэта была звычайная шляхоцкая сям’я — сумленная і пабожная, з даволі абмежаваным колам інтарэсаў.
Пра бацьку будучага славутага падарожніка мала што вядома. Гэта быў чалавек практычны і рашучы, але дзеці яго не памяталі — ён памёр у 1846 годзе ад сухотаў на 42м годзе жыцця. Маці, жанчына характару цвёрдага і крутога, вяла гаспадарку “пастарому”. Маёмасць 1 000 дзесяцін зямлі і 105 сялянскіх душ давала магчымасць весці сытнае, але сціплае жыццё. Пасля смерці мужа яна засталася паўнаўладнай гаспадыняй.
Другой асобай пасля пані была нянька Вольга Макарава, прыгонная сялянка. Яе ўзялі ў Атраднае як пакаёўку. У належны тэрмін прыняла на свае рукі першынца Міколку, праз год з’явіўся Уладзя, потым нарадзіліся Аўген і Ліза. Макарава стала нянькай і руплівай памачніцай заўдавелай пані — даглядала дзяцей, была эканомкай і ключніцай. Дваровыя людзі пабойваліся яе не менш як гаспадыню.
Гадавала яна ўсіх чацвярых дзяцей, але сэрца ейнае было цалкам аддадзенае першаму — Міколу, якога любіла як сына. Жанчына строгая і рашучая, на сподзедушы яна захавала глыбокую крыніцу пяшчоты. Яна песціла дзяцей вяземскімі пернікамі і васковай антонаўкай, вечарамі расказвала ім старадаўнія казкі і паданні. Аднак калі што якое брала ў рукі пук бярозавых дубцоў. Больш за ўсіх трапляла Міколку, заўзятаму свавольніку.
Вольга Макарава несла ў сваёй душы мудрасць і паэзію народа. Сваімі казкамі і павер’ямі здолела развіць у хлопчыка жывое ўяўленне, цікавасць і любоў да беларускай прыроды, да ўсіх жывых істотаў, што насялялі смаленскія лясы. Разам з тым яе строгасць і рашучая патрабавальнасць вызначалі многія рысы ў характары будучага пакаральніка бязмежных прастораў Цэнтральнай Азіі.
Пад час другой экспедыцыі яго маці памерла (гэта здарылася ў 1877 годзе), і не было каму сустрэць яго ў Атрадным, акрамя няні, — яна стала цяпер самым блізкім яму чалавекам. Ён любіў яе, як родную маці.
14
«3 усіх казак, — успамінаў Пржавальскі, — асабліва падабалася мне “Іван — вялікі паляўнічы”. Бывала, як толькі закапрыжу, няня і гаворыць: “Хочаш, я раскажу табе пра Іванапаляўнічага?” I я адразу ж заціхаю»*. Пржавальскі любіў яе і захаваў гэтую любоў на ўсё жыццё. Ён клапаціўся пра яе і высока цаніў яе шчырую вернасць.
Мікола рос у вёсцы, як ён пазней успамінаў, “дзікуном” — выхаванне было самае спартанскае: ён мог выходзіць з хаты хоць калі — і ў пагоду, і ў непагадзь. Мок пад дажджом і бегаў босым па снезе, што загартоўвала арганізм хлопчыка, гуляў адзін у лесе, дзе вадзіліся нават мядзведзі, — наагул карыстаўся вялікай свабодай. Але і патурання яму не было у арсенале матчынай “педагогікі” розгі займалі прыкметнае месца і будучаму падарожніку даставалася напоўніцу. Гэта, аднак, не псавала сямейных дачыненняў. Наадварот, Пржавальскі пяшчотна любіў сваю маці і заўсёды ўспамінаў яе з удзячнасцю. Яна ды няня — толькі дзве жанчыны, да якіх ён, закляты ненавіснік далікатнай паловы чалавецтва, ставіўся з шчырай павагай.
Адукацыя і асяроддзе маюць пэўнае значэнне для чалавека ў залежнасці ад яго прыродных якасцяў. Адныя людзі паддаюцца вонкавым уздзеянням лягчэй, іншыя — цяжэй; Пржавальскі належаў да апошніх. Натура ўпартая і трывалая, ён з малых гадоў выяўляў самастойнасць і заўсёды быў “сам па сабе”. Спартанскае выхаванне не прайшло бясследна: грубаватасць ягонага характару заўважалі многія, хто сутыкаўся з ім.
Хоць наш герой і пісаў пазней, згадваючы сваё дзяцінства, што жыў у вёсцы дзікуном, — гэта перабольшанне. Пад кіраўніцтвам маці, якая атрымала адукацыю ў Пецярбурзе, ён рана навучыўся чытаць і пісаць. Ужо на пяты год у дзень прарока Навума, 1га снежня, засадзілі яго за навуку, бо “прарок Навум настаўляе на вум”. Наняты настаўнік навучаў матэматыцы, гісторыі і прыродазнаўству. Дзядзька Павел, матчын брат, прамантачыўшы свой маёнтак і прытуліўшыся ў сястры, вучыў яго французскай мове. Апантаны паляўнічы,
*Пржевальскйй Н.М. Автобйографйя // Русская старйна. 1888. № II.
15
ён меў жыватворны ўплыў на Міколу прывучыў яго да стральбы і палявання. У дзень 12годдзя пляменнік атрымаў у падарунак сапраўдную стрэльбу. Дзядзька, акрамя палявання, меў яшчэ адну неадольную цягу — час ад часу запіваў, і тады хлапчук кіраваўся ў лес адзін.
Паляванне, да якога Мікола заахвоціўся на ўсё жыццё, давала добры гарт. Дзіцячая любоў да прыроды з гадамі ператварылася ў сапраўднае захапленне, якое і зрабіла з яго вялікага падарожніка. Самыя неабходныя якасці вандроўніка — цягавітасць і назіральнасць — былі ўзгадаваныя з дзяцінства.
Праз два гады сталі запрашаць настаўнікаўсемінарыстаў. Яны не адпавядалі неабходным патрабаванням і таму часта мяняліся. Нарэшце трапіўся добры педагог, Зязюлінскі, які падрыхтаваў Мікалая (і яго брата Уладзіміра) у вайсковую навучальню. Маці хацела аддаць іх у кадэцкі корпус, а, калі гэта не ўдалося, накіравала ў мужчынскую гімназію Смаленска, дзе Мікалая ўзялі адразу ў другі клас. Гэта адбылося ў 1849 годзе.
У Смаленску Мікалай і Уладзімір жылі на кватэры за два рублі ў месяц на Армянскай вуліцы* побач з Надбрамнай ца