За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
гвала тады да сябе вялікую ўвагу. Газеты і часопісы пісалі пра яе. Але надрукаваная праца Пржавальскага адрознівалася ад іх такім грунтоўным веданнем крыніц, што адразу ж звярнула ўвагу імператарскага Расейскага геаграфічнага таварыства,
*Яе заснаваў наш суайчыннік Вінцэнт Вішнедскі (1781—1855).
21
якое ў 1864 годзе выбрала аўтара сваім правадзейным сябрам. Гэта быў яго першы званок у дзверы “пантэона сусветнай славы”, званок настойлівы і лёсавызначальны.
У траўні 1863 года афіцэрам апошняга курса Акадэміі аб’явілі: той, хто пажадае накіравацца ў Заходнія губерні імперыі на “ўціхамірванне бунту”*, будзе выпушчаны з Акадэміі датэрмінова. Вальналюбны юнак, які надзвычай стаміўся ў цырыманіяльным Пецярбурзе і вельмі знудзіўся па беларускіх лясах, кінуўся пісаць заяву самым першым! Праз тры дні ён быў ужо з пагонамі паручніка на сваім мундзіры і прызначаны ад’ютантам палкавога камандзіра ў свой ранейшы Полацкі полк.
I як потым высветлілася, там ён больш цікавіўся паляваннем і геаграфічнай літаратурай; “бунт” быў прэтэкстам, каб як мага хутчэй акунуцца ў атмасферу прыроды. Аднаго разу ягонае безагляднае захапленне ледзь не прывяло да драматычнага выніку. Накіраваны рэкагнасцыраваць мясцовасць, ён, як звычайна, прыхапіў з сабою паляўнічую стрэльбу і сабаку. Пераследуючы звера, саскочыў з каня і са стрэльбай у руках пашыбаваў у гушчар. І сталася так, што, захапіўшыся пагоняй, ні на што вакол сябе не зважаючы, ён ледзь не трапіў у рукі паўстанцам. Уратаваўся ўцёкамі дзякуючы канвойнаму казаку, які паспеў з канём.
Сярод афіцэраў Полацкага палка ён карыстаўся вялікай павагай, але тут, як і калісьці ў Смаленскай гімназіі, трымаўся асобна. Імкненне да адзіноты было ў яго натуры. Яму не падабаліся мітусня, інтрыгі ды звадкі грамадскага жыцця. Урэшце і ўладны характар яго замінаў збліжэнню з людзьмі. Ён быў гасцінны гаспадар і выдатны сябар, але абкружаў сябе толькі тымі, над кім мог уладарыць.
У вольны час старанна вывучаў заалогію і батаніку; як і раней, мроіў пра падарожжы ў далёкія краіны, аднак без сродкаў і пратэкцыі экспедыцыі гэтыя мары здаваліся недасяжнымі. Інстынктыўная любоў да прыроды набывала ўсё больш асэнсаваны характар. Даведаўшыся, што ў Варшаве адчыняецца юнкерская наву
*Маецца на ўвазе нацыянальнавызвольнае паўстанне 1863—1864 гадоў пад кірадніцтвам Кастуся Калінодскага.
22
чальня, ён пачаў рупіцца, каб перайсці туды на пасаду настаўніка; у снежні 1864 года яго прызначылі выкладаць геаграфію і гісторыю. У ажыццяўленні мараў з’явіліся першыя контуры.
Сусветная слава Лівінгстана* прыемна сціскала сэрца, вабіла, дражніла. Але для Пржавальскага кар’ера падарожніка не проста самамэта ды імкненне праславіцца. Гэта лад ягонага жыцця, думкі, схільнасці. Ён, “дзіця прыроды”, адчувае сваё асаблівае наканаванне і свой патэнцыял у навуцы. Для Лівінгстана рызыка — гэта слава, а для яго — жыццё. Пржавальскі выдатна разумее неабходнасць пашырэння кругагляду і працягвае паглыблена вывучаць прыродазнаўчыя навукі. У Варшаве да яго паслуг і кнігі, і таварыства спецыялістаў.
Чакаючы зручнага моманту для ажыццяўлення сваіх задумаў, ён узяўся за новыя абавязкі ў Варшаўскай навучальні. І справа пайшла вельмі добра. Лекцыі мелі велізарны поспех, юнкеры з іншых аддзяленняў спецыяльна прыходзілі паслухаць яго жывую і яскравую мову. Выдатная памяць дазваляла яму цытаваць цэлыя старонкі з кніг па лекцыйнай тэме. Ён умеў абудзіць у сваіх вучняў ахвоту да ведаў так, што многія з іх потым паступалі ва ўніверсітэты. Вынік красамоўны, калі ўзяць пад увагу, што сюды паступала моладзь, якая хутчэй уцякала ад навукі, чым імкнулася да яе.
Мікалай Пржавальскі карыстаўся сярод юнкераў вялікай папулярнасцю і як выкладчык, і як справядлівы педагог. Hi патурання, ні фаварытаў для яго не існавала. На ўсе просьбы меў адказ: я ведаю адзін народ чалавецтва, адзін закон — справядлівасць.
Юнкеры нярэдка збіраліся ў яго на кватэры, якая складалася з трох пакояў і вельмі простага абсталявання: стол, некалькі букавых услонаў, ложкі, стрэльбы і паліцы з кнігамі, на якія ён траціў большую частку вольных грошай. Акрамя юнкераў, у яго на кватэры
*Дэйвід Лівінгстан (1813—1873) — ангельскі падарожнікмісіянер, даследнік Цэнтральнай Афрыкі, па адукацыі лекар. Ажыццявіў некалькі падарожжаў (1854—1873), абследаваў басейн ракі Замбэзі, адкрыў вадаспад Вікторыя (1855), возера Ньяса. Яго імя носяць горы і вадаспад на рацэ Конга.
23
збіраліся афіцэры з навучальні, студэнты Варшаўскага ўніверсітэта. У такіх выпадках заседжваліся да позняй ночы, бавячы свой час у гутарках па гісторыі або прыродазнаўчых навуках. Гаспадар быў дужа ветлівы і хлебасольны. Гарэлкі не піў і п’янства ненавідзеў, але быў вялікі аматар газаванай вады і чырвоных вінаў, якія трымаў цэлымі бочкамі. Любіў таксама прысмакі і закускі. Да гарбаты яму падавалі каўбасу, сыр, сардзінкі, яблыкі, фігі, фінікі, а на вячэру — селядзец, сёмгу і ласасіну. Ён еў шмат і хутка, здзіўляючы гасцей сваім апетытам.
У Варшаве Мікалай Пржавальскі напісаў падручнік геаграфіі для вайсковых навучальняў, які паводле водгукаў кампетэнтных спецыялістаў вылучаўся “вялікай вартасцю” (ганарар паслужыў асновай сціплага фонду для паездкі ў Сібір). Шмат займаўся заалогіяй і батанікай, грунтоўна вывучаў усходнееўрапейскую флору: наведваў заалагічны музей і батанічны сад, карыстаўся кансультацыямі вядомага арнітолага Тачаноўскага і батаніка Александровіча. Ён марыў аб падарожжы ў Азію і старанна вывучаў кнігі па геаграфіі Гумбальта* і Рытэра**.
Унураны ў заняткі, ён рэдка хадзіў у госці, дый паводле характару свайго не любіў баляў і вечарынак. Наагул гэта была надзвычай цэльная натура. Чалавек справы, ён ненавідзеў марнаванне часу; чалавек просты і шчыры, ён ненавідзеў усё, што патыхала фальшам. Гэта адлюстроўвалася ў ягоных густах і звычках. Свецкае жыццё з кодэксам умоўных правілаў адштурхоўвала яго, тэатра ён не выносіў, белетрыстыкі не прызнаваў. Толькі зрэдчас наведваў калегаў, з якімі гуляў у карты.
Лад жыцця ён вёў даволі правільны: уставаў а 6й гадзіне раніцы і займаўся да 8й, потым ішоў на службу; каля 12й гадзіны, паснедаўшы дзенебудзь у гора
*Аляксандр Гумбальт (1769—1859) — нямецкі прыродазнавец, географ і падарожнік. Адзін з заснавальнікаў геаграфіі раслін і вучэння аб жыццёвых формах. Заклаў асновы кліматалогіі і агульнага землязнаўства. Аўтар 30тамовай працы "Падарожжа ў раўнадзенныя краі Новага Свету’’.
**Карл Рытэр (1779—1859) — нямецкі географ, прафесар Берлінскага ўніверсітэта, аўтар шматтамовай працы “ Землязнаўства”, прысвечанай Азіі і Афрыцы.
24
дзе, кіраваўся ў заалагічны музей або батанічны сад, да І5й гадзіны вяртаўся ў навучальню і займаўся службовымі справамі; вечары больш праводзіў дома і, калі не было гасцей, а 21й гадзіне клаўся спаць.
Між тым час ішоў, і думка пра падарожжа ўсё больш неадступна пераследавала Пржавальскага. Але як ажыццявіць яго? Нястача грошай, невядомасць, адсутнасць патрэбных сувязяў і... “польскае” прозвішча былі сур’ёзнымі замінамі ў дасягненні мэты. Калі імператар Аляксандр II запытаўся ў СямёнаваЦянШанскага: “Пржавальскі? Што за дзіўнае прозвішча? Паляк?”, кіраўнік Геаграфічнага таварыства адказаў: “Ды не, але з тых краёў, заходніх губерній імперыі. І, напэўна, не рускі чалавек”*. Сам жа Пржавальскі закрануў гэтае пытанне толькі аднаго разу, у сваёй надрукаванай аўтабіяграфіі, і вельмі лаканічна: “Нарадзіўся я на Смаленшчыне”**.
Трохгадовае знаходжанне ў Варшаве было тэарэтычнай падрыхтоўкай да падарожжаў, а цвёрдая воля і непахісны характар вялі да ажыццяўлення юнацкай мары. Дзякуючы спрыянню некаторых важных асобаў яму ўдалося ў 1867 годзе дамагчыся пераводу ва Усходнесібірскую вайсковую акругу. Там ён атрымаў дазвол на двухгадовую экспедыцыю па Усурыйскім краі, якая стала практычнай школай, дзе наш герой выпрабаваў сілы і набыў неабходны досвед. Гэта было падарожжа... сваім коштам.
Гэта была рызыка!
* Расейскае геаграфічнае таварыства. Архіў Пржавальскага.
**Пржевальскйй Н.М. Автобйографйя // Русская старйна. 1S88. № 11.
НА КАРТУ ПАСТАЎЛЕНА БУДУЧЫНЯ
Падтрымка П. СямёнаваЦянШанскага * У экспедыцыю на Далёкі Усход — сваім коштам * Возера Ханка — рай для арнітолага * " Я гуляю дзеля таго, каб выйграць сваю незалежнасць” * Усурыйскі край — дзівосная сумесь поўначы і поўдня * Экспедыцыя перасягнула ўсе спадзяванні
У снежні 1867 года Пржавальскі выехаў з Варшавы ў Пецярбург, дзе адразу ж дамогся сустрэчы з П. СямёнавымЦянШанскім*. Пржавальскі азнаёміў ягоз планам падарожжа па Усурыйскім краі і папрасіў падмогі з боку Геаграфічнага таварыства. Выявілася, што гэта немагчыма — таварыства забяспечвала экспедыцыі толькі тым асобам, якія зарэкамендавалі сябе навуковымі працамі, і не магло даверыцца чалавеку невядомаму. Таму і падтрымка абмежавалася лістамі да важных асобаў Сібіры і абяцаннем істотнай дапамогі ў будучыні.
Экспедыцыя на Далёкі Усход — пачатак дзейнасці Пржавальскага як географа і падарожніка. І выпрабаванне, якое было неабходным. СямёнаўЦянШанскі быў арганізатарам і натхняльнікам шмат якіх выніковых праектаў. Ен убачыў у Пржавальскім асобу. Будучы ўпэўненым, што з энергічнага і мэтанакіраванага маладога чалавека можа выйсці выдатны вучоны, Сямёнаў
*Пётр Сямёнаў (1827—1914) славуты расейскі географ і падарожнік, з 1873 года кіраўнік імператарскага Расейскага геаграфічнага таварыства. За вялікія заслугі ў развіцці геаграфічнай навукі ў гонар 50годдзя першай экспедыцыі на йяньНІань (1856— 1857) імператарскім указам да ягонага імя быў далучаны тытул “ЦянШанскі".
26
ЦянШанскі стараўся падбадзёрыць яго і абяцаў, што калі Пржавальскі на ўласныя сродкі зробіць цікавыя даследаванні на Далёкім Усходзе і дакажа сваю здатнасць да цяжкіх паходаў, то можа спадзявацца на арганізацыю з боку таварыства сур’ёзнай экспедыцыі ў Цэнтральную Азію. А пакуль што таварыства даручыла яму апісаць флору і фаўну амаль не вядомай ускраіны Расеі — Усурыйскага краю.
Атрымаўшы інструкцыі ў Генштабе і сядзібе Геаграфічнага таварыства, у канцы сакавіка 1867 года Пржавальскі прыбыў у Іркуцк, дзе яго сустрэлі вельмі зычліва. Там на пачатку траўня ён атрымаў дазвол на паездку ва Усу